Складалася ўражэнне, што сяброўству Рона і Герміёны надыйшоў канец. Абодва настолькі люта глядзелі адно на аднаго, што Гары і спадзявацца кінуў, што яны калі-небудзь памірацца.

Рон быў раззлаваны на Герміёну за тое, што яна абыякава ставілася да спробаў Крукшанса з’есці Скаберса і не пільнавала яго досыць добра. Больш таго нават зараз рабіла выгляд, што анічога не здарылася і прапаноўвала Рону ўважліва пашукаць пацука пад ложкамі ў іх спальне. Герміёна ж з адваротнага боку злавалася на Рона і абвінавачвала яго ў тым, што той ня мае надзейных доказаў супраць Крукшанса, што яго поўсць магла застацца там яшчэ з Калядаў і ў тым, што той блага ставілся да ката з тых самых часоў, як Крукшанс празямліўся яму на галаву ў Чарадзейным звярынцы.

Гары і сам быў ўпэўнены, што Крукшанс скаштававаў Скаберса, але калі ён спрабаваў паведаміць Герміёне, што ёсць ўсе доказы кацінага злачынства, у адказ Герміёна таксама абурылася і на яго.

- Добра, я ведаю, што ты на адным баку з Ронам!- пранізліва сказала яна.- Спачатку Вогненная Страла, потым Скаберс, добра я ўва ўсім вінавата! І пакінь мяне ў супакоі, Гары, мне трэба зрабіць шмат якой працы!

Рон сапраўды вельмі цяжка перажыў страту свайго ўлюбёнца.

- Годзе, Рон,- спрабаваў падбадзёрыць яго Фрэд,- ты ж сам жаліўся, што Скаберс стаў нейкім маркотным, згубіў свой колер ад узросту і пачаў чэзнуць. Мо і да лепшага, што ён памёр гэдак хутка, адзін глыток і... яго няма.

- Фрэд!- абурана ўсклікнула Джыні.

- Ты сам казаў,- дадаў Джордж,- што ён толькі і рабіў, што еў ды спаў.

- Неяк ён кусіў Гойла!- сумна прамовіў Рон.- Ці ты памятаеш, Гары?

- Так, зразумела,- адказаў Гары.

- Гэта быў яго зорны час,- заўважыў Фрэд, з усяе моцы намагаючыся захаваць спакойны твар.- Хай шнар на пальцы Гойла паслужыць трывалай данінай яго памяці. Ёйку, Рон, калі ў наступны раз будзеш наведваць Хогсмід набудзеш сабе новага пацука. Годзе стагнаць.

Нарэшце, адчаяўшыся падняць настрой Рону іншым спосабам, Гары пераканаў яго наведаць апошнюю трэніроўку Грыфіндора перад змаганнем з Рэйвенкло, каб апасля палятаць на Вогненнай Страле. Здавалася на імгненне, гэта адарвала яго ўвагу ад туге па Скаберсу

- Файна! І што ты дасі мне пакатацца?

І вось яны разам рушылі на поле для квідытча.

Мадам Хуч, якая наглядала за грыфіндорскай камандай падчас трэніяваня і ўважліва сачыла за Гары, была як і астатнія моцна ёй ўражана. Напачатку трэніроўкі яна ўзяла яе ў рукі і дала колькі прафісійных меркаванняў.

- Зірніце на яе баланс! У Німбусаў ёсць адзін недахоп, вельмі тонкая завязка на метлавішчы... таму пруткі за колькі год трэплюцца. Яшчэ яны паднавілі тронак і зрабілі яго танчэйшым, чым ў тых жа Перамогаў, яна нагадвае мне старую Срэбную Стралу... добрыя былі мётлы, шкада іх кінулі выпускаць. Я сама вучылась лятаць на адной з іх, яна была вельмі старой, але ж вельмі добрай...

Настаўніца працягвала ў гэткім жа духу яшчэ колькі часу, акуль яе не перарваў Вуд.

- Ээээ... мадам Хуч. Ці вы вы не маглі б вярнуць мятлу Гары? Нам трэ патрэніявацца...

- А... так... трымайце, Потэр,- адказала мадам Хуч,- а тут пасяжу, разам з Візлі...

Яна прысела на трыбуне паблізу ад Рона, а каманда згрудзілася вакол Олівера ў сярэдзіне поля, каб атрымаць апошнія інструкцыі перад заўтрашнім матчам.

- Так, Гары, я толькі што даведаўся, хто гуляе за Паляўнічага ў рэйвенклоскай каманцё. Гэта Цёў Чан. Яна чацвёрагодка і даволі добра грае... Але ж я спадзяюся што яна будзе не ў форме, бо мела ў апошні час колькі траўмаў...- Вуд спахмурнеў пры адной толькі думке, што Цёў Чан ачуняла, але працягваў.- З іншага боку, яна лятае на Камеце 260, а ў параўнанні з Вогненнай стралой, гэта дзіцячая цацка.- ён абдараваў гарыну мятлу захопленым поглядам.- Добра, годзе, паехалі...

Нарэшце Гары асядлаў сваю Вогненную Стралу і адштурхнуўся ад зямлі.

Адчуванне ад палёту пераўзыйшло ўсе яго мроі. Страла разварочвалася ад лёгкага дотыку і здавалася, падпарадкоўвалася не яго рухам, а толькі думкам. Мятла няслась праз поле з такой хуткасцю, што яно ператварылася на зялёныя і шэрыя плямы;  Гары настолькі рэзка развярнуўся, што Алісія Спінэт закрычала, калі ён распачаў цалкам кантраляванае падзенне і злёгку крануўся пальцамі травы на полі, перш чым ізноў падняцца на трыццаць, сорак, пяцьдзесят футаў над зямлёю...

- Гары, я выпускаю Сніч!- крыкнуў Вуд.

Хлопчык, развярнуўся і кінуўся за Бладжэрам, які ляцеў ў напрамку колаў-варот, злёгку абагнаў яго, заўважыў Сніч, што вылятаў з рук Олівера і дзесяццю секундамі пазней моцна трымаў яго ў руке.

Каманда шалёна заапладыявала. Гары зноў пусціў Сніч, пачакаў хвіліну, потым рвануўся з месца віхляючы сюды-туды між іншымі гульцамі, заўважыў Сніч, які хаваўся недалёк ад калена Кэці Бэл, вільнуў ў яе напрамку і лёгка абагнуўшы дзяўчыну зноўку моцна трымаў Сніч ў далоні.

Гэта была іх найлепшая трэніроўка за ўвесь час існавання каманды, гульцы натхнённые прысутнасцю сярод іх мёцел Вогненнай Стралы бездакорна выконвалі самыя найскладанейшыя хады. Калі яны ўрэшце рэшт апусціліся на поле, Вуд ня меў аніякіх заўваг, што па словах Джорджа было з ім ў першыню.

- Нават ня ведаю, што нас заўтра зможа супыніць!- прамовіў Олівер.- калі толькі... Гары, ты вырашыў сваю праблему з дэментарамі?

- А то,- адказаў Гары, прыпамінаючы свой слабенькі Патронус і з усяе сілы жадаючы каб ён быў мацней.

- Дэментары не аб’явяцца,- упэўненна заўважыў Фрэд.- Дамблдор аб гэтым паклапоціцца.

- Будзем спадзявацца што так,- прамовіў Вуд.- Ува ўсялякім выпадку... папрацавалі добра. А цяпер хадзема назад у Вежу... трэ сяння раней легчы спаць...

- Я яшчэ на колькі часу застануся тут, абяцаў Рону даць пракаціцца на Страле,- сказаў Гары Оліверу. Астатнія гульцы адправіліся ў распранальню, а Гары рушыў да Рона, які ўжо пералез праз агароджу трыбунаў і пайшоў Гары насустрач. Мадам Хуч паснула ў сваім крэсле.

- Трымай,- сказаў Гары працягваючы Вогненную Стралу сябру.

Рон з выразам экстазу на твары асядлаў мятлу і ўзляцеў у надыходзячую цемру, а Гары пайшоў скрайкам поля ўважліва назіраючы за ім. Калі ўжо надыйшла глыбокая ноч, мадам Хуч нарэшце прачнулася і наракаючы хлопцам на тое, што яны ляталі без яе нагляду, загадала ім ісці назад да замку.

Гары паклаў Стралу на плячо і яны накіраваліся прэч з ухутанага цемраю стадыёну, абмяркоўваючы па дарозе раскошнае слізгаценне мятлы, яе фенаменальнае паскарэнне і дакладныя развароты. Яны былі ўжо на паўшляху да замку, калі Гары зірнуўшы ў левы бок, пабачыў нешта, ад чаго яго сэрца пачало шалёна калаціцца... з цемры на яго глядзела пара бліскучых вачэй.

Гары замер, яго сэрца моцна стукалася аб рэбры.

- Што здарылася?- спытаўся Рон.

Гары паказаў на вочы. Рон выцягнуў сваю палачку і прамармытаў “Люмос!”

Прамень святла кінуўся на траву і асвятліў ніжнюю частку дрэва, дзе на галінцы сярод набухаючых пупышак сядзеў Крукшанс.

- Вэк адсюль!- заравеў Рон, нахіляючыся, каб схапіць з зямлі камень. Але перш чым ён паспеў яго кінуць, Крукшанс знік у цемры рассекшы паветра сваім доўгім рудым хвастом.

- Бачыш?- люта прамовіў Рон, кідаючы камень на зямлю.- Яна ўсё шчэ дазваляе яму валэндацца дзе заўгодна... верагодна, каб кампанію Скаберсу саставіла пара птушак...

Гары не адказаў яму. Ён глыбока ўздыхнуў, адчуваючы, як па целу разліваецца палёгка. Хвіліну таму, ён быў упэўненны, што вочы належаць Грыму. Яны зноўку накіраваліся ў бок замка. Гары маўчаў і не глядзеў па баках, ажно пакуль яны не дайшлі да Вестыбюлю.

***

Натупным ранкам Гары спускаўся на сняданак разам з астатнімі грыфіндорскімі хлопцамі, якія здавалася неслі ганаровую варту ля трымаемай ім у руках Вогненнай Стралы. Калі ён ўвайшоў у Вялікую Залу ўсе галовы развярнуліся у яго бок, а па сталах пранесліся ўзбуджаныя шэпты. Гары з вялізарным задавальненнем зірнуў на каманду Слізэрына, гульцы якой выглядалі бы маланкай ляснутыя.

- Ці ты бачыш яго твар?- радасна прамовіў Рон, гледзячы на Малфоя.- Ён ня можа ў гэта паверыць! Супэр!

Вуд таксама купаўся ў праменні славы Стралы.

- Пастаў яе тут,- сказаў ён і, паклаўшы мятлу ў цэнтры стала, асцярожна развярнуў яе назваю ўгору. Вучні з Рэйвенкло і Хафлпафа падыходзілі да іх, каб зірнуць на Стралу бліжэй. Сэдрык Дзігары павіншаваў Гары з гэткай найгоднейшай заменай яго Німбусу, а Пенелопа Клірвотар персіна дзяўчына з Рэйвенкло, папрасіла патрымаць у руках сапраўдную Вогненную Стралу.

- Так-так, Пенелопа, глядзі не нарабі шкоды!- у захапленні прамовіў Персі.- Мы з ёй пабіліся ў заклад на тое, хто выйграе,- растлумачыў ён гульцам,- дзесяць галеёнаў!

Пенелопа паклала Вогненную стралу на месца, падзяквала Гары і вярнулася за свой стол.

- Гары... паабяцай мне што выйграеш,- хуткім шэптам папрасіў Персі.- У мяне няма дзесяці галеёнаў. Так ўжо іду, Пэні!- ён кінуўся даганяць Пенелопу, трымаючы ў руках кавалак тоста.

- А ці ты здатны ёй кіраваць, Потэр?- адчуўся халодны працяжны голас.

Драко Малфой аб’явіўся, каб пільней разгледзіць Стралу. Разам з ім, як і заўжды былі Крэйб з Гойлам.

- Мяркую, так,- абыякава адказаў Гары.

- Яна ж мае купу дадатковых прыстасаванняў?- спытаўся Малфой, злосна паблісківаючы вачыма.- Як шкада, што сярод іх няма парашута, на той выпадак... калі паблізу ад цябе аб’явяцца дэментары.

Грэйб і Гойл загігікалі.

- Шкада, што твая не мае дадатковай рукі,- адказаў Гары,- якая б лавіла Снічы замест цябе.

Грыфіндорцы гучна разрагаталіся, Малфой звузіў свае бледныя вочы і адыйшоў прэчкі. Усе ўважна назіралі, як Драко рушыў да астатніх гульцоў слізэрынскай каманды, якія згрудзіліся вакол яго, без сумневу пытаючыся, ці сапраўды Гары мае Вогненную Стралу.

У бяз чвэці аб адзінаццатай каманда Грыфіндору накіравалася ў распранальню. Надвор’е значна адрознівалася ад таго, што было падчас гульні з Хафлпафам. Гэта быў ясны, прахадодны дзень, дуў лёгкі ветрык і на гэты раз не было аніякіх праблемаў з бачнасцю. Ня гледзячы на знэрваванасць, Гары пакрысе пачаў адчуваць знаёмае ўзбуджэнне, якое бывала ў яго падчас кожнай гульні. Ён чуў, як астатнія вучні, разам з настаўнікамі рушылі на стадыён. Гары зняў форменную школьную мантыю і сунуў чароўную палачку ў тэніску, якую насіў пад квідычнай формай, але спадзяваўся, што ў ёй ня будзе патрэбы, бо раптам вырашыў, што прафесар Люпін можа глядзець на гульню разам з астатнімі.

- Усе ведаюць, што мы павінны зрабіць,- прамовіў Вуд, камандзе, якая ўжо збіралася рушыць на поле.- Калі мы прайграем гэты матч, мы вылятаем. Проста... проста лятайце так, як рабілі гэта падчас ўчорашней трэніроўкі і ўсё будзе файна!

Яны выйшлі на поле пад гул апладысментаў. Іх супернікі з Рэйвенкло, у сініх мантыях ўжо стаялі у сярэдзіне поля. Паляўнічая Цёў Чан, была адзінай дзяўчынкай ў іх камандзе. Яна была ніжэй за Гары прыкладна на галаву і ён не мог не заўважыць, што Цёў нэрвавалася як і ён, а да таго ж была вельмі прыгожанькай. Яна ўсміхнулася Гары, калі каманды развярнуліся адна да адной разам са сваімі капітанамі. Хлопец адчуў лёгкае дрыжанне ў нізе жывата, але яно аніяк не было павязана з яго нэрвовай напругай.

- Вуд, Дэвіс, пацісніце рукі адно аднаму,- загадала мадам Хуч і капітаны наблізіўшыся абмяняліся поціскамі.

- Падрыхтавалі мётлы... па маім свістку... тры, два, адзін...

Гары адштурхнуўся ад зямлі і Вогненная Страла ўзляцела вышэй панад ўсімі астатнімі мётламі. Ён пачаў жмурачыся лятаць вакол стадыёну ў пошуках Сніча, ўвесь час слухаючы каментары, якія забяспечваў Лі Джордан сябра блізнятаў Візлі.

- Яны ўзляцелі і ўсе прысутныя з моцным захапленнем утаропілі свае вочы на грыфіндорца Гары Потэра які карыстаецца Вогненнай Стралой. Лепшай мятлой, якую абіраюць гульцы ўсіх нацыянальных каманд на Чэмпіянаце Сувету, як нам паведамляе часопіс “Усё аб Мётлах”...

- Джордан, а ці не маглі бы вы лепш паведамляць аб тым, што адбываецца на полі?- перапыніў яго голас прафесаркі МакГонагал.

- Маеце рацыю, мадам Прафесар... толькі ячшэ крыху дадатковай інфармацыі. Вогненная Страла дарэчы мае ўбудаваны аўтаматычны тормаз і...

- Джордан!

- Добра, добра! Сітуацыяй завалодаў Грыфіндор, гулец гэтай каманды Кэці Бэл нясецца ў напрамку варот...

Гары прамінуў Кэці ў супрацлеглым кірунку, назіраючы навокал, ці не блісне там штось залатое, а на яго хвост ўжо села Цёў Чан. Яна несумненна лятала найвыдатнейшым чынам... бо ўвесь час апынялася перад ім, прымушаючы змяніць кірунак.

- Пакажы ёй сваю хуткасць, Гары!- крыкнуў яму Фрэд, кружлянуўшы, каб адбіць Бладжэр, што нёсся ў напрамку Алісіі.

Гары паскорыў Стралу ў напрамку рэйвенклоскіх колаў у супрацлеглым канцы стадыёну і Цёў адстала. У гэты ж момант Кэці забіла першы гол у матчы і грыфіндорская трыбуна пачала шалець. Тут... Гары заўважыў Сніч, які пырхаў вельмі блізка ад зямлі ля адной з загародж.

Гары зрабіў нырок. Цёў заўважыла яго манэўр і накіравалася насустрач. Гары паскорыўся, яго захапіла ўзбуджэнне, ныркі былі яго ўлюбёным манэўрам. Ён ужо быў на адлегласці дзесяці футаў ад Сніча...

Але тут на яго шляху апынуўся Бладжэр кінуты адным з супернікаў, Гары збочыў на колькі цаляў, аднак гэтага часу хапіла, каб Сніч адляцеў прэчкі.

Адчуўся гуд расчаравання ад прыхільнікаў Грыфіндору і разам з ім апладыяванне рэйвенклоскай трыбуны свайму Бітаку. Джордж Візлі даўшы волю эмоцыям накіраваў другі Бладжэр у крыўдзіцеля і той быў вымушаны зрабіць неверагоднае ўхіленне ў бок, каб пазбегнуць удару.

- Грыфіндор перамагае з лікам восемьдзесят на нуль, але ж вы паглядзіце на Вогненную Стралу, як яна ляціць! І якую хуткасць развівае на ёй Гары. Камеце, якой карыстаецца Чан папросту не атрымаецца анічога падобнага. Сапраўды дакладны баланс Вогненнай Стралы ажыцяўляецца з-за гэтых доўгіх...

- ДЖОРДАН! ЦІ ТАБЕ ЗАПЛАЦІЛІ ЗА РЭКЛАМАВАННЕ ВОГНЕННАЙ СТРАЛЫ?! КАМЕНТУЙ МАТЧ!

Рэйвенкло пакрысе даганялі іх. Яны забілі тры галы запар і цяпер розніца ў ліку была толькі пяцьдзесят балаў... калі б зараз Цёў злавіла Сніч, яны б перамаглі. Гары імгненна знізіўся, ледзь пазбегнуўшы сутыкненне з рэйвенклоскім Пераследнікам... які шалёна зыркаў вачыма на хлопца. Раптам Гары заўважыў залаты бляск і трапяценне маленькіх крылак... Сніч кружляў ля грыфіндорскіх варот...

Хлопчык паскорыўся, не адводзячы вачэй ад залатой плямкі наперадзе... але ў наступную секунду, невядома адкуль аб’явілася Цёў, якая неслася блакуючы яго... 

- ГАРЫ, ЦЯПЕР НЯ ЧАС ДЛЯ ДЖЭНТЛЬМЕНСТВА,- заравеў Вуд, калі той адхіліўся, каб пазбегнуць сутыкнення.- КАЛІ ПРЫЙДЗЕЦЦА МОЖАШ НАТ СПІХНУЦЬ ЯЕ З МЯТЛЫ!

Гары развярнуўся і ўбачыў пасміхаючуюся Цёў. Сніч зноўку адляцеў. Гары развярнуў Вогненную Стралу ўгору і неўзабаве апынуўся ў дваццаці футах панад полем. Крайком вока ён ўбачыў, як Цёў рушыла за ім. Напэўна, яна вырашыла шпіёніць за ім, замест таго, каб шукаць Сніч самастойна. Балазе... калі яна вырашыла сесці яму на хвост... хай сама адказвае за наступствы...

Ён зноўку нырнуў, Цёў вырашыўшы, што ён зноўку заўважыў Сніча, кінулася следам за ім.  Гары пад вельмі вострым вуглом паляцеў уніз, суперніца паспяшала за ім. І тут Гары зноўку рэзка ўзляцеў угору і ўжо трэці раз пабачыў Сніч – той блішчэў ледзь вышэй рэйвенклоскай трыбуны.

Гары паскорыўся, тое ж зрабіла знахадзіўшаяся значна ніжэй Цёў. Гары перамагаў, з кожнай секундай набліжаючыся да Сніча... ну...

- Ай!- раптоўна закрычала Цёў кажучы кудысь.

Занепакоены Гары зірнуў уніз..

Тры дэментара, тры вялізных дэментара ў плашчах з каптурамі глядзелі на яго.

Хлопчык не разважаў ані секунды. Ён імгненна палез па-за тэніску, выцягнуў адтуль палачку і заравеў: “Экспекта Патронум!”

Нешта срэбнае і агромістае выляцела з яго палачкі. Гары ведаў, што трапіў у дэментараў, але не супыніўся паглядзець, што будзе, яго розум працягваў быць дзіўна ясным, Гары глядзеў наперад... ён быў амаль што там. Хлопчык выцягнуў руку, якая ўсё яшчэ сціскала палачку і ледзь паспеў самкнуць пальцы на маленькім трапяткім Снічы.

Прагучаў свісток мадам Хуч, Гары разгарнуўся ў паветры і ўбачыў шэсць пунсовых фігур якія несліся ў яго бок. Праз імгненне каманда абдымала яго настолькі моцна, што ледзь не скінулі з мятлы. А ўнізе сярод натоўпу чуліся крыкі грыфіндорцаў.

- А мой жа ты хлопча!- не супыняючыся енчыў Вуд. Алісія, Анджэліна і Кэці цалавалі Гары, а Фрэд абняў яго настолькі моцна, што Гары здавалася, быццам у яго зараз адарвецца галава. У поўным бязладдзі каманда нарэшце апынулася на зямлі. Гары злез з мятлы і падняўшы вочы ўбачыў, як да яго несся статак грыфіндорскіх фанатаў на чале з Ронам, але перш чым ён гэта зразумеў, яго акружыў натоўп.

- Так!- лямантаваў Рон, торгаючы гарыну руку ў паветра.- Так! Так!

- Малайчына, Гары!- выглядаючы надта захопленым прамовіў Персі.- Дзесяць галеёнаў мае! Прабач, але мне трэ знайці Пенелопу...

- Ай, малайца, Гары!- равеў Шымас Фініган.

- Найневера’одна!- прагудзеў Хагрыд панад галавамі грыфіндорцаў.

- Гэта быў выдатны Патронус,- прамовіў нехта ў самае вуха Гары.

Гары развярнуўся і ўбачыў прафесара Люпіна, які выглядаў узрушаным і задаволеным.

- Дэментары аніяк не паўплылі на мяне!- усхвалявана мовіў Гары.- Я нават не адчуў іх!

- Гэта адбылося, таму што... эээ... гэта былі не дэментары,- адказаў Люпін.- Хадзем...

Ён рушыў разам з Гары, пакуль яны не дасягнулі ўскрайку поля.

- Ты моцна напалохаў містэра Малфоя,- прамовіў прафесар.

Гары вытарапіў вочу. Скамячанай горкай на зямлі валяліся Малфой, Крэйб, Гойл і капітан слізэрынскай каманды Маркус Флінт, спрабуючы вылезці з доўгіх чорных плашчоў з каптурамі. Малфой здавалася сядзеў на гойлавых плячах. А панад імі з выразам наймоцнай лютасці стаяла прафесарка МакГонагал.

- Нікчэмная мана!- лямантавала яна.- Нізкая і труслівая спроба пашкодзіць грыфіндорскаму Паляўнічаму! Усім затрыманне і пяцьдзесят балаў са Слізэрына! І я абавязкова пагаманю на ваш конт з прафесарам Дамблдорам! Між іншым, а вось і ён!

Калі было нешта ўзмацняюе перамогу Грыфіндору, дык толькі гэтая сцэна. Рон, пазіраючы праз гарына плячо курчыўся са смеху, гледзячы, як Малфой спрабуе выблытацца з плашчу ў якім ўсё яшчэ працягвала знаходзіцца галава Гойла.

- Хадзем, Гары!- крыкнуў Джордж, адцягваючы яго ад месца здарэння.- У нас вечарына! У Грыфіндорскай гасцёўне, зараз!

- Ужо!- адказаў Гары, ён адчуваў сябе шчаслівей, чым колісь за усё жыццё, узначальвая астатак каманды якая ўсё яшчэ была апранута ў пунцовыя мантыі, ён рушыў у напрамку замку.

***

Складалася ўражанне, бы Грыфіндор ўжо выйграў Кубак Квідытчу, вечарына доўжылася да позняй ночы. Блізнюкі Візлі зніклі на колькі гадзін, а потым аб’явіліся трымаючы ў акрэмках бутэлькі з вяршковым півам, гарбузовую шыпучку і колькі мяшкоў з прысмакамі ад Мядовага Герцага.

- Як у вас гэта атрымалася?- завішчала Анджэліна Джонсан, калі Фрэд з Джорджам пачалі кідаць ў натоўп Мятных жабак.

- З невялічкай дапамогаю Лунаціка, Галахвоста, Мягкалапа і Рагача,- шапатнуў Фрэд Гары на вуха.

І толькі адзін чалавек не браў удзелу ў святкаванні. Герміёна, што было нечувана, сядзела ў куточку і намагалася чытаць вялізны том “Хатняе жыццё і Сацыяльныя звычаі брытанскіх маглаў”. Калі Фрэд з Джорджам прыняліся жангляваць бутэлькамі з вершковым півам, Гары сыйшоў са стала і накіраваўся да яе.

- Ці была ты на матчы?- спытаўся ён.

- Зразумела ж,- адказала з напругаю ў голасе дзяўчынка, нават не падымаючы вачэй.- Я вельмі задаволена тым, што мы перамаглі, мяркую, што гэта сапраўды выдатна, але мне трэба дачытаць гэтую кнігу да панядзелка.

- Не кажы ерунды, Герміёна, давай далучайся да нас, пад’еш,- прамовіў Гары, ўскрайкам вока пазіраючы на Рона і разважаючы, ці ён у настолькі добрым настроі, каб зарыць сякеру вайны.

- Ані, Гары, мне яшчэ трэба прачытаць 422 старонкі!- крыху гістэрычна адказала Герміёна і, зірнуўшы на Рона, дадала.- Тым больш... там ёсць людзі, якія не жадалі б прыняць мяне ў сваю кампанію.

Быццам ў падтрымку яе слоў за сталом прагучаў голас Рона.

- А калі б тут быў яшчэ і Скаберс, ён бы са здавальненнем пакаштаваў гэтых сметанкавых мушак, а як ён іх любіў...

Герміёна заплакала. І перш чым Гары паспеў што-небудзь зрабіць ці сказаць, яна схапіла свае кнігі пад паху і не спыняючы ўсхліпваць кінулася па лесіцы ў сваю спальню.

- Ці не мог бы ты кінуць яе шпыняць?- спытаўся Гары ў Рона.

- Ані,- катэгарычна заявіў Рон.- Калі б яна хоць зрабіла выгляд, што шкадуе... але Герміёна не робіць гэтага. Яна ўсё шчэ старанна паводзіць сябе так, бы Скаберс дзесь адпачывае ці нешта накшталт гэтага.

Грыфіндорская вечарына скончылася толькі тады, калі а першай гадзіне ночы ў гасцёўню завітала прафесарка МакГонагал у халаце з шатландкі і сетачкай дзеля валос на галаве, ды загадала ўсім зараз жа класціся спаць. Гары з Ронам падняліся ў сваю спальню ўсё яшчэ працягваючы абмяркоўваць матч. Нарэшце, змучаны Гары забраўся ў свой ложак і штуршком зачыніўшы фіранкі свайго балдахіна, каб уратавацца ад месяцовага святла, лёг на спіну і адчуў, як амаль імгненна праваліўся ў сон...

Ён сніў нешта надта дзіўнае. Быццам ён рушыў праз лес, трымаючы на плячы сваю Вогненную Стралу за чымсці срабрыста-белым. Істота плазавала між дрэваў дзесці на перадзе і Гары мог бачыць толькі яе водбліскі. Хлопчык імкнуўся дагнаць яе, ён паскорыўся, але тое ж самае зрабіла і сама істота. Гары пабег яшчэ хутчэй і пачуў гук паскараючыхся капытоў, які імгненна перайшоў на галоп. Потым чарговы раз павярнуўшыся гары трапіў на паляну і...

- ХАААААААААААЛЛЛЛЛЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕРРРРРАААА! НЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ!

Гары бы ад аплявухі імгненна прачнуўся. Дэзарыентаванны з-за цемры, Гары паспрабаваў намацаць фіранку. Ён чуў, як па пакоі нехта бегае, а потым голас Шымаса Фінігана ў імшым куце пакоя спытаў.

- Што здарылася?

Гары адчуў як ляпнулі дзверы пакою. Нарэшце ён знайшоў край фіранкі і расчыніў яе, у той жа момант Дын Томас запаліў лямпу.

Рон сядзеў з жахам на твары, а адна з фіранак яго ложку была разадраная.

- Блэк! Сірыюс Блэк! З нажом!

- Штоооооо?

- Вось тут! Хвіліну таму! Ён разрэзаў фіранку і пабудзіў мяне!

- Ты ўпэўнены, што не прысніў яго?- спытаўся Дын.

- Зірні на балдахін! Я кажу, ён быў тут!

Усе хлопцы пакінулі свае ложкі, Гары першым дабег да выхаду, а за ім ўсе астатнія спусціліся па сходах у гасцёўню. Са сваіх спален пачалі выглядаць астатнія вучні і пытацца соннымі галасамі.

- Хто крычаў?

- Што вы тут робіце?

Гасцёўня была асветлена толькі дагараючым вогнішчам каміна і па ранейшаму была завалена смеццем застаўшымся пасля вечарыны. Але там ужо нікога не было.

- Ты дакладна ўпэўнены, Рон, што гэта ня быў сон?

- Я кажу вам, што бачыў яго на ўласныя вочы!

- Што за шум?

- Прафесарка МакГонагал загадала ўсім спаць!

- Колькі дзяўчынак нацягваючы халаты і пазіхаючы спускаліся па сходах. Крыху пазней пачалі спускацца хлопцы.

- Выдатна, мы збіраемся працягваць?- узрушана прамовіў Фрэд.

- Зараз жа ўсе па пакоях!- ўскрыкнуў Персі на хаду прымацоўваючы значык старасты да піжамы.

- Перс... там быў Сірыюс Блэк!- ледзь чутна заявіў Рон.- Ён прабраўся ў наш пакой! З нажом! Ён пабудзіў мяне!

У гасцёўне запанавала цішыня.

- Глупства!- выглядаючы напалохана прамовіў Персі.- Ты шмат з’еў падчас вечарыны, Рон... і прысніў кашмар...

- Я бачыў яго...

- Ну ўсё, з мяне годзе!

Адчыніўшы адтуліну за партрэтам прамовіла прафесарка МакГонагал. Яна стаяла люта азіраючыся на прысутных.

- Я ня меньш за вас рада перамоге Грыфіндору, але гэта пераходзіць ўсе магчымыя межы! А ад вас, Персі, я чакала большага!

- Вядома ж я не дазваляў ім анічога падобрага, мадам прафесар!- сапя ад абурэння мовіў Персі.- Я загадаў усім адпраўляцца па ложках! Мой брат Рон ўбачыў кашмар...

- ГЭТА НЕ БЫЛО КАШМАРАМ!- залямантаваў Рон.- МАДАМ ПРАФЕСАР, Я ПРАЧНУЎСЯ, А НАДА МНОЙ, ТРЫМАЮЧЫ НОЖ СТАЯЎ СІРЫЮС БЛЭК!

Прафесарка вытарапілася на яго.

- Не кажыце ерунды, Візлі, як ён мог трапіць сюды праз партрэт?

- Спытайце ў яго!- дрыжачым пальцам кажучы на карціну адказаў Рон.- Спытайце, ці не бачыў ён кагось...

Падазрона бліснуўшы вачыма на Рона, прафесарка адштурхнула карціну і выйшла з пакою. Увесь пакой сцішыўшы дыханне ўважліва сачыў за размовай.

- Сэр Кэдаган, ці пускалі вы каго-небудзь колькі хвілін таму?

- Зразумела ж, васпані!- усклікнуў сэр Кэдаган.

Разгубленая цішыня запанавала, як усярэдзіне так і звонку пакоя.

- Ч-чаму вы гэта... зрабілі?- спыталася МакГонагал.- Дзеля... дзеля гэтага ж неабходна мець пароль!

- Ён меў!- ганарыста прамовіў сэр Кэдаган.- На увесь тыдзень, мая ледзі! Яны былі запісаны на паперцы!

Прафесарка МакГонагал зноўку вярнулася ў пакой да ашаломленых вучняў. Яе твар быў бялее за крэйду.

- Хто з вас,- спыталася яна дрыготкім голасам,- які ў вышэйшай ступені дурны бот запісаў паролі на ўвесь тыдзень і кінуў іх абы дзе?

Запанавалая цішыня адчасу пачала перарывацца кароткімі ўзвіскамі. Потым ў паветра павольна паднялася пухлая ладка Нэвіла Лонгботама.