Палясоўшчык (на белорусском языке)

Богушевич Франтишек

Францiшак Багушэвiч

Палясоўшчык

(Апавяданне старога леснiка)

Трэцi год ужо быў леснiком на графскай пушчы, хадзiў цягам па лесе, па оступах, па градах i ведаю, што мядзведзь ёсць то ёсць, але бог баранiў спаткацца аж да гэтага года; ды i цяпер не ведаю, цi вiдзеў я мядзведзя, цi не вiдзеў.

А вот як было: якраз у задушны дзень. Той дзень на ляпорт мы ўсе сабралiся. Прыйшлi рана, меўся лоўчы паляваць, ды штосьцi з жонкай пабiлiся, цi што, от так, яму было не да ляпорту, не да палявання, i пратрымаў нас да вечара без нiчым нiчога, а падвечар загадаў дроў нарубаць; так i да ночы звялося.