Каля нябожчыка (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Каля нябожчыка

Пераклад: Сяргей Шупа

Ён памiраў паволi, як памiраюць хворыя на сухоты. Кожнага дня каля другой гадзiны ён садзiўся пад вокнамi гатэля на бульварную лаўку i глядзеў на спакойнае мора. Нейкi час ён сядзеў нерухома, грэючыся на сонцы, i маркотна ўглядваўся ў хвалi Мiжземнага мора. Часам ён пераводзiў позiрк на высокiя горы, што абступалi Мантон, вяршынi якiх патаналi ў смузе. Пасля ён вельмi павольна клаў адну нагу на другую - ногi былi худыя, адны косцi, абцягнутыя тканiнай, - i разгортваў кнiгу, заўсёды тую самую.

Ён сядзеў нерухома i чытаў, чытаў вачыма i думкамi - здавалася, што ён чытаў усiм сваiм нядужым целам, а душа яго патанала, гублялася, знiкала ў гэтай кнiзе, аж пакуль пасвяжэлае паветра не выцiскала з яго грудзей кашаль. Тады ён уставаў i адыходзiў.