Мартэнава дачка (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Мартэнава дачка

Пераклад: Нiна Мацяш

Гэта здарылася з iм у нядзелю, пасля абеднi. Ён выйшаў з царквы, скiраваў на пралеглую ярам дарогу, якая вяла дадому, i тут уперадзе заўважыў Мартэнаву дачку: яна таксама вярталася дахаты.

Побач з дзяўчынаю паважнай ступою заможнага фермера iшоў бацька. Ён заўсёды надзяваў нейкi шэры суконны сурдут - не любiў блузаў: на галаве ў яго быў шыракаполы капялюш.