Пасаг (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Пасаг

Пераклад: Сяргей Мурашка

Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта.

Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур.