Вадаспад (на белорусском языке)

Колас Якуб

Якуб Колас

Вадаспад

I

На гэты вадаспад, што так гучна сакатаў на ўсю ваколiцу, было шмат нараканняў. Наракалi на яго алешыны, якiя звешвалi над iм зялёны вяночак злучаных угары верхавiн; наракаў лес. Нават сярод птушак траплялiся такiя, што не мелi вока на гэты шумлiвы, заўжды парывiсты i не ў меру гаманкi вадаспад.

- Цi дасi веры, любачка, - казала чарнагрудая плiска кропельцы расы, што выступiла на чарнабыльнiку, - такi жаль, такi жаль! I навошта дае Бог сiлу крыўдзiцелям? Цi ж для таго толькi, каб прыгнятаць слабых?