Iрэн (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

IРЭН

- З прыемнасцю пайду з вамi сёння ўвечары, - сказала яна. - Такi цяжкi быў тыдзень! Столькi працы i адны расчараваннi!.. Але вы тут, i на душы весялей... Слухайце... Давайце паглядзiм цудоўны фiльм...

- I не думайце цягнуць мяне ў кiно, - сказаў ён, нахмурыўшыся.

- Якi жаль!.. Мне так хацелася пабачыць гэты фiльм разам з вамi... Але нiчога... Я ведаю на Манпарнасе куточак, дзе танцуюць цудоўныя марцiнiканцы...