Мурашкi (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

МУРАШКI

У каробачцы памiж дзвюма шклянымi пласцiнкамi, абклеенымi з бакоў паперай, варушылася i працавала цэлае племя дробненькiх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкi пяску, i яны пракапалi ў iм хады, адусюль накiраваныя ў адзiн пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крыху большая мурашка. Гэта была Каралева, i ўсе астатнiя з пашанай кармiлi яе.

- З iмi няма нiякага клопату, - сказаў прадавец. - Даволi раз у месяц пакласцi iм кроплю мёду ў гэтую дзiрачку... Толькi адну кроплю... А мурашкi ўжо самi перанясуць яе i падзеляць.

- Усяго адну кроплю ў месяц? - здзiвiлася маладая жанчына. - Няўжо адной кроплi мёду хопiць гэтым iстотам на цэлы месяц?