Пакаранне золатам (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

ПАКАРАННЕ ЗОЛАТАМ

Я ўгледзеў, увайшоўшы ў ню-ёркскi рэстаран "Залатая змяя", дзе звычайна абедаў, за першым сталом невялiчкага дзядка, якi еў вялiзны крывавы бiфштэкс. Я звярнуў увагу на свежае мяса, вельмi рэдкае ў той час, i тонкi засмучаны твар старога. Напэўна, я яго калiсьцi ведаў, у Парыжы цi ў iншым месцы. Уладкаваўшыся, я паклiкаў гаспадара, бойкага i спрытнага перыгорца, якi здолеў з гэтага цеснага падвальчыка зрабiць прытулак для гурманаў:

- Скажыце мне, пан Рабер, клiент, што направа ад дзвярэй, француз, я не памылiўся?

- Каторы? Той, што адзiн сядзiць?.. Гэта пан Бурдак. Ён тут бывае кожны дзень.