Прылiў (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

Прылiў

Пераклад: Юрка Гаўрук

- Скiнуць маску? - сказаў Бертран Шмiт. - Няўжо вы думаеце, што часта скiдаць маску разумна i пажадана. Я лiчу наадварот, апроч некалькiх рэдкiх выпадкаў дзiвоснага сяброўства, толькi маскi, iменна маскi, робяць цярпiмым жыццё ў грамадстве... Калi абставiны складуцца так, што хто-небудзь у нас раптам выкажа ўсю праўду тым, ад каго ён звычайна яе хаваў, вельмi хутка ён раскаецца ў сваёй безразважнай шчырасцi.

Крысцiян Менетрые падтрымаў: