Стрыечница

Станкевіч Юры

Юры СТАНКЕВІЧ

СТРЫЕЧНІЦА

Цягнік адыходзіў а восьмай гадзіне вечара. Сонца яшчэ толькі хілілася да захаду, і вакзал, як заўсёды ў летнюю пару, стракацеў людзьмі, машынамі, поўніўся шумам.

З дарожнай сумкай у руцэ Зміцер Дашкевіч стаяў на пероне ў чаканні цягніка. Месцы, дзе збіралася зашмат людзей, асабліва вакзалы, ён не любіў. Тым не менш патрэба была неадкладная.