Мама Марыя і тата Аляксей
Даруйце, але ў вашых творах, здаецца, ня вельмі часта згадваюцца бацькі. Адам Глобус, да прыкладу, напісаў пра сваіх цэлую кнігу. Мажліва, у вас такая кніжка яшчэ наперадзе. А пакуль тое, ці не раскажаце хоць крыху пра тату з мамай?
Алег Кунцэвіч
Калі сяджу пры пісьмовым стале, бацькі заўсёдыглядзяць на мяне з фота ў кніжнай шафе. Здымак— зьлева, там, дзе сэрца.
Мама Марыя — у строгай цёмнай сукенцы з выкладзеным наверх белым каўнерыкам блюзкі. Мамапаходзіць з заможных сялянаў вёскі Капысіца.Амаль увесь ейны род Дзянісавых па мужчынскайлініі, альбо, як казалі продкі, па мячы, на пачатку1930-х вынішчыла родная савецкая ўлада. Не расстралялі толькі малалетак.
Капысіцу заснавалі перасяленцы з зусім блізкайстаражытнай задняпроўскай Копысі, што цягамстагодзьдзяў была сталіцаю беларускіх кафляроў, якіх маскоўскія захопнікі вывозілі ў палоназдабляць палацы іхнім царам. Цяпер мястэчкапраславілася яшчэ і з тае прычыны, што там —праўда, дакладна невядома, калі — нарадзіўсяпершы прэзыдэнт нашай краіны.
Побач з Копысьсю, дзе мама вучылася ў школе, —купалаўскія Ляўкі. Калі Іван Дамінікавіч зьяўляўсяна тамтэйшым базарчыку, настаўнікі адпускалідзяцей паглядзець на народнага паэта. Мама зьдзіўлялася, што, купляючы курачку, Купала — вядомаж, несусьветна багаты! — заўжды зацята таргуеццаз копыскімі габрэйкамі за кожную капейчыну.
Мамін выпускны баль прыпаў на апошні мірнывечар 1941 году. Даведаўшыся пра пачатак вайны,мама надзела на сябе ўсе ейныя тры сукенкі — баялася, што іначай іх забяруць немцы.
Пасьля першага акупацыйнага гарнізону,які складаўся зь фінаў, немцы спачатку не здаваліся такімі ўжо страшнымі. Маме падабаўсяфольксдойчэ Паўль. Ён добра гаварыў па-расейску,папярэджваў вёску, калі будуць забіраць кароваўабо вывозіць моладзь у Нямеччыну, сустракаўсяз партызанамі. Аднойчы на вячорках людзі зь лесу,зрабіўшы выгляд, што бачаць Паўля ўпершыню,вывелі яго на двор і застрэлілі...
Па вайне мама скончыла гістарычны факультэт Магілеўскага пэдынстытуту. Закрэсьлівала ў падручніках імёны «ворагаў народу» , галадавала й мерзла ў інтэрнаце, дзе ў адным пакоі «вальтом» спалі па двое на вузкіх, былых салдацкіх ложках тры дзясяткі дзяўчат.
Мама ўсё жыцьцё была настаўніцай, прычым,кажуць, вельмі строгай. Ахвотна веру. Яна выкладала ў школе гісторыю, і, мне здавалася, не хацела асабліва задумвацца, што зрабілі з гэтай навукаю бальшавікі ды іхнія гэрадоты. Алея, відаць, памыляўся. Іначай навошта яна адгаворвала мяне паступаць на гістарычны факультэт?
Адно празь некалькі гадоў пасьля сьмерці матулі мы зь сястрою даведаліся, што ў вайну яе схапілі падчас аблавы й адправілі ў Нямеччыну. Трыццацьмесяцаў, пакуль не прыйшлі амэрыканцы, янапрацавала на вайсковых заводах Крупа. Пра гэтарасказала нам маміна сяброўка маладосьці, якойтаксама не ўдалося ўцячы з той аблавы. Паверыцьпачутаму мы не маглі, пакуль ня ўбачылі старыхфотаздымкаў зь нямецкімі шыльдамі і назовамівуліцаў. Каб нечым не нашкодзіць дзецям, мамамаўчала нават тады, калі немцы пачалі выплочвацьтакім, як яна, грашовыя кампэнсацыі.
Тата Аляксей на фатаздымку — у пракурорскай форме з пагонамі. Ён — сялянскі сын зь сеньненскай лясной вёскі Стэцава, якую пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай атрымаў хтосьці з кацярынінскіх фаварытаў Арловых. Усіх прыгонных запісалі па гаспадару. Адтуль і маё «гучнае» прозьвішча. Мама, дарэчы, пабраўшыся шлюбам, захавала вернасьць дзявочаму — Дзянісава.
Аляксей Арлоў пасьпеў адбыць перад вайнойтэрміновую службу ў Адэсе. Служыў тады, міжіншым, нейкі час у дывізіі, якой пасьля Ваеннайакадэміі імя Фрунзэ камандаваў Андрэй Уласаў. Памятаецца, тата ніколі не казаў пра яго як пра здрадніка, але часта згадваў, што ў даваенныя гады будучы камандзір Рускай вызваленчай арміі мог ганарыцца павагай і любоўю падначаленых. Да Адэсы тата на ўсё жыцьцё захаваў у сваёйсуровай душы вялікую пяшчоту. За колькі гадоўда раньняе сьмерці ён яшчэ пасьпеў паказаць мне,васьміклясьніку, і Малдаванку, і Аркадзію, і Дзерыбасаўскую, і славуты Прывоз, дзе нам прапаноўвалікупіць пісталет.
Але пісталетаў у таты было ажно два. Адзін — трафэйны «кольт» . Ад вайны ў былога старлея Арлова засталіся яшчэ дзьве раны і ўзнагароды — ордэн Чырвонае зоркі і мэдалі «За адвагу» , «За баявыя заслугі» , «За абарону Сталінграду» і «За ўзяцьце Будапэшту» , зь якімі я ў маленстве любіў гуляць заместа цацак. Вайну тата скончыў у аўстрыйскай сталіцы, дзе да іхняе часткі паставілі «на довольствие» слана з разбамбаванага хаўрусьнікамі венскага зьвярынца.
Другі пісталет быў пракурорскі. Пасьля юрфакуБДУ тата ўсё жыцьцё працаваў пракурорам. З гэтаепрычыны ў мамінай вёсцы, куды мяне прывозілі наўсё лета, я меў важную мянушку Пракурор.
Прафэсія, безумоўна, наклала адбітак на татаў характар. Ён быў маўклівы, замкнёны ў сабе чалавек, які, я думаю, у душы не пагаджаўся з тым, што рабілася ў краіне. Аднойчы на вачах у нас вецер раскідаў похапкам зладжаны ў Полацку пантонны мост церазь Дзьвіну. Тата зь непраніклівым тварам працытаваў вершык з часоў юнацтва: «Течет вода Кубань-реки, куда велят большевики…»
У апошнія дні, паміраючы ад раку, ён гаварыў самною так, як і я зь ім, — па-беларуску. Маіх бацькоў вельмі даўно няма на гэтым сьвеце. Тата разьвітаўся зь ім сорак гадоў таму. Мы такі не пасьпелі паразмаўляць па-сапраўднаму — якдарослы з дарослым.
У антычнасьці тых, хто даў табе жыцьцё, шанавалі нароўні з багамі.
Беражыце бацькоў!
А на дэсэрт — манэта Жыгімонта
Ходзіць чутка, што ў дзяцінстве бацькі падмешвалі вам у ежу мэтал ад старажытных манэтаў. Скажыце, калі ласка, якія манэты трэба есьці, каб стаць пісьменьнікам?
Коля Чарныш
Калі вы нарадзіліся ў Полацку, вашае дзяцінства проста немагчыма ўявіць бяз пошукаў скарбаўі даўніх падземных хадоў. Адзін літаратуразнаўцанекалі слушна напісаў, што якраз тыя сутарэньніі прывялі мяне на гістарычны факультэт.
Але існавала і прычына больш канкрэтная.Найлепшай шукальніцай скарбаў тады быланашая Дзьвіна. Прывітаньні з прамінулых стагодзьдзяўя атрымліваў пасьля кожнае паводкі. Таксклалася мая невялікая нумізматычная калекцыя.
Ейным упрыгожаньнем стала манэта Вялікага Княства Літоўскага з партрэтам гаспадара Жыгімонта Аўгуста на авэрсе і «Пагоняю» на рэвэрсе. Зразумела, што такіх вучоных словаў я тады яшчэ ня ведаў, як анічога ня чуў у тагачасным пятым клясе і пра само Княства ды наш старажытны герб. Аднак Жыгімонтаў профіль падабаўся мяне сваёй ганарлівай выразнасьцю, а яшчэ больш уражваў ваяўнічы конны рыцар.
Кожную суботу я меў запаветныя хвіліны, каліраскладаў калекцыю на мамінай нажной швачнаймашынцы, пры якой рабіў урокі. Звычайна манэтыўтваралі круг, зь сярэдзіны якога на мяне і пазіраўсуворы і барадаты вялікі князь Жыгімонт.
Уявіце мае жах і роспач, калі аднаго разу ўлюбёная манэта бясьсьледна зьнікла… Праліўшы ручаіну горкіх сьлёзаў, я ўрэшце дазнаўся, што слова «бясьсьледна» ў гэтым выпадку было не зусім дакладнае. Бо — сам таго ня ведаючы — я найдаражэйшую манэту… зьеў. Цяпер трэба зрабіць невялікае лірычна-мэдычнае адхіленьне.
Не скажу, што я быў вісусам і аторвам, але да ўзорнага хлопчыка мне таксама было далекавата. Я з натхненьнем лазіў па чужых садах. Яшчэ больш грэшны — пісаў імёны пасіяў на сьценах ды іржавых купалах Багаяўленскага сабору, што стаяў тады ў занядбаньні. Але пры гэтым — варта мне было грымнуцца на зямлю ня тое што аднекуль з высачыні, а з звычайнай яблыні ці вішні — абавязкова ламаў сабе рукі ды хадзіў з гіпсам. Калі мы гуляліў індзейцаў, я меў нязьменную мянушку — БратКасьцяная рука. А паколькі прымудраўся ламацьпераважна правую руку — не пісаў кантрольныхі дыктовак, усьцешана атрымліваючы адзнакі зачвэрць на падставе адных вусных адказаў.
Тата не падзяляў маёй радасьці. З уласьцівай ягонай пасадзе пракурора суворасьцю ён аднойчы паабяцаў, што хутка мяне вылекуе. Сьпярша здалося,што лекі будуць традыцыйныя — ягоная шырокаяёмкая папруга. Аднак я памыляўся. Замест папругітата пачаў частаваць мяне пасьля вячэры нейкімнясмачным парашком.
Так прамінуў тыдзень, а ў суботу і было зробленае вусьцішнае адкрыцьцё на мамінай машынцы. Як стала вядома, славуты полацкі доктар прасьвятліў тату ў тым сэнсе, што ў сына ломкія костачкі, бо ў юным арганізьме не хапае медзі. Тата зазірнуў у маю калекцыю і ўзяў напільнік. Ён мог зрабіць мне лекі зь медных расейскіх капеек Пятра І, аднак выбраў білёнавую манэту Вялікага Княства, дзе медзі было значна менш.
Выбар аказаўся бездакорны: болей я сабе нічога не ламаў. Думаю, што, апрача элемэнтаў табліцы Мендзялеева, мне дапамог і Жыгімонт Аўгуст — ня толькі здатны палітык, але і пераможца рыцарскіх турніраў ды таленавіты каханак. А яшчэ болей костачкам, відавочна, паспрыяла зьедзеная разам з манэтаю «Пагоня» . У кожным разе, гісторыя, а можа, і сама Гісторыя ўвайшла ў мае кроў і плоць, прадвызначыўшы і паступленьне на ўнівэрсытэцкі гістфак, і ўвесь далейшы лёс.
Што маем у выніку? Каб зрабіцца беларускім пісьменьнікам, трэба зьесьці манэту з Жыгімонтам Аўгустам і «Пагоняй» . Пры жаданьні вы адшукаеце яе выяву на вокладцы маёй кнігі «Сланы Ганібала» .
Але ёсьць маленькі нюанс: манэту трэба знайсьціпасьля паводкі на дзьвінскім беразе каля Сафійскага сабору.
«Лазьня» стаіць непарушна
Вы першы жывы беларускі пісьменьнік, якога мы ўбачылі. А хто быў першым у вашым жыцьці?
Воля і Кася
Мне выпала расьці ў страшэнна зрусіфікаваным на той час Полацку, на вуліцах якога, памятаецца, была ўсяго адна беларуская шыльда. Праўдзівей, не зусім шыльда, таму яна і ацалела. На фасадзе старога будынку гарадзкой «бани» , куды мы з татам хадзілі па суботах, з цэглы было чамусьці выкладзенае таямнічае слова «Лазьня» , прычым менавіта з дарэформавым мяккім знакам. Дарэчы, гэты помнік гадам беларусізацыі існуе дасёньня, і я, бывае, ваджу туды знаёмых на экскурсію.
Не выключаю, што цяпер, у выніку нястомнага клопату ўлады пра разьвіцьцё роднай мовы, па Полацку зноў сноўдаюць падшыванцы, якія глядзяць на слова «Лазьня» гэтак сама тупа, як некалі я сам.
Здаецца, да пятага клясу я і не здагадваўся, штона сьвеце ёсьць беларускія пісьменьнікі. Ды аднойчы нас раптам зьнялі з уроку і павялі ў актавую залю, якая адначасова была і сталоўкаю, дзе нядаўна, заспрачаўшыся з старэйшым сябрам Фімам, я спакойна зьеў васямнаццаць пончыкаў і мог бы працягваць, каб яны ня скончыліся.
У залю, якая пахла ня толькі пончыкамі, але і менш смачнымі рэчамі кшалту пракіслай капусты, сабралі ўсю школу ад першаклясьнікаў да выпускнікоў. Дырэктарка абвясьціла, што перад намі будуць выступаць беларускія пісьменьнікі.
Ад той сустрэчы запомнілася, што пісьменьнікаў было трое. Яны засталіся безаблічныя і безыменныя, затое выдатна памятаецца, як хтосьці з дрэнных вучняў, а можа, і з настаўнікаў-беларусафобаў перадаў на сцэну цыдулку з пытаньнем, ці праўда, што «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!» па-беларуску будзе «Галадранцы ўсяго сьвету, гоп да кучы!» . Дырэктарцы пытаньне не спадабалася, і яна папрасіла ў гасьцей прабачэньня. Ды пісьменьнікі не засмуціліся, а, наадварот, разьвесяліліся і нешта адказвалі, хоць у залі стаяў такі галас, што на задніх радах ужо амаль нічога не было чуваць.
Аднак галоўнай мэты тая сустрэча (прынамсі,у выпадку са мной) дасягнула. Я даведаўся, штонедзе ёсьць беларускія пісьменьнікі, якія гаворацьна беларускай мове. Гэта адыграла ў маім жыцьцівелізарную ролю.
У спыненым, ледзьве канчаткова не зламаным мэханізьме, зварухнулася нейкая шасьцярэнька... Потым здарылася першая прачытаная па-беларуску кніжка — «Ён быў піянэрам» пісьменьніка-партызана Яўгена Курто. Твор, скажу шчыра, уразіў мяне толькі нехарошымі словамі, што старанна панапісваў на кожнай старонцы нехта з папярэдніх чытачоў.
Аднак тая шасьцярэнька не замерла, бо неўзабаве я ўзяў у школьнай бібліятэцы зборнік беларускіх казак.
Да нацыянальнага космасу яшчэ заставалася велізарная дыстанцыя, але мальчик Вова пачаў неўпрыкмет ператварацца ў хлопчыка Ўладзю.
Колькі гадоў таму ўжо безнадзейна хворы пісьменьнік Яўген Будзінас заехаў да мяне з маладзенькай сакратаркай-студэнткай, каб падараваць свой апошні раман. «Подпиши девочке книгу» , — папрасіў Жэня. Я зьняў з паліцы «Каханка яе вялікасьці» . Дзяўчо зьбянтэжылася, а потым адважна падзялілася адкрыцьцём: «Ой, а я думала, вы уже давно умерли…»
Такім чынам, цяпер ужо я сам раблюся для кагосьці першым жывым беларускім пісьменьнікамі тым самым усяляю ў юныя душы веру ў сьветлуюбудучыню айчыннай літаратуры, ці, прынамсі,у ейнае існаваньне.
Жыве беларускі пісьменьнік!
Штучнае дыханьне для Ірачкі
Вы ўжо столькі ўсяго напісалі і надрукавалі, што атрымліваецца цэлая бібліятэчка. Але ж калісьці ўсё пачыналася. Страшэнна цікава, як гэта было. Ці памятаеце свой першы верш ці першае апавяданьне?
Вераніка
Наконт колькасьці напісанага скажу наступнае. На палічцы з маімі ўласнымі кнігамі стаіць факсымільнае выданьне «Вянка» Максіма Багдановіча, ягоны адзіны прыжыцьцёвы зборнік. Каб аўтар «бібліятэчкі» не задаваўся.
А пачыналася ўсё ў першым клясе. Вы і безь мяне, пэўна, ведаеце, што ёсьць наймацнейшаю крыніцаю натхненьня. Правільна, каханьне.
Будзем лічыць, што гэта было ўжо яно. Ірачка сядзела наперадзе, таму памяць найперш малюе худзенькую шыйку з пэрсікавым пушком, у якім заблытаўся камарык недаробленай радзімкі. Мне так не хапала яго, гэтага камарыка, у кароткія, як вераб’іная дзюба, дні й бясконцыя, як бабуліна казка пра рыбіную вайну, вечары першай школьнай зімы, калі я часта хварэў і заставаўся дома адзін...
За нашым драўляным полацкім домам, што стаяў на месцы цяперашняга палацу культуры заводу шкловалакна, пачынаўся ня надта дагледжаны, ужо крыху зьдзічэлы сад. Адтуль прылятаў і завываў у коміне вецер. Яму хтосьці падпяваў — ці то суседзкі сабака Дунай, які ўлетку перакрываў шлях да чужых вішняў, ці то нехта больш вусьцішны. Па кутах гусьцела цемра, дзе варушылася нейкае іншае жыцьцё. Я туліўся да цёплай печкі і марыў, каб хутчэй надышло лета і мая каханая патанула ў Дзьвіне.
Я ня быў маленькім нэкрафілам. У апошні момант мне ўдавалася выцягнуць Ірачку на ўтравелытай ад бацькоў, я з тэмпэратураю нават хадзіў тудыі, стоячы ў сумёце, разглядаў плякаты таварыствавыратаваньня на водах. Улетку бераг мусіў быцьтакі самы пустэльны, бо трэба будзе ўдзьмувацьз сваіх вуснаў у Іраччыны паветра.
Калі ў мроях я дасягаў таго імгненьня, сэрцавырастала і пачынала вандроўку па зьдзіўленымдзіцячым целе, бессаромна адгукаючыся ў самыхрозных месцах. Тады рука пад уладаю нейкай невытлумачальнай сілы цягнулася да сшытка ў касуюлінейку і хімічнага алоўка. Зь іх дапамогаю вылупляліся птушаняты першых вершыкаў.
Жахлівікі, што хаваліся за шафаю і пад ложкам,падкурчвалі хвасты. Язык ад хімічнага алоўка, якія ўтрапёна смактаў, быццам ледзянец, пашчыпваўі рабіўся сінім. Цяпер я сам мог напалохаць кагозаўгодна. Прынамсі, маму, якая неяк засьпеламяне ў працэсе творчасьці. Гэта было выняткамз правілаў, бо звычайна, пачуўшы, што бацькі вяртаюцца з працы, я ліхаманкава вырываў сьпісаныястаронкі й кідаў іх у грубку. Мне ўяўлялася, што маекрамзолі — таямніца, якую, апрача аўтара, можнадаверыць толькі агню.
Хлопчык, што рос у зрусіфікаваным горадзе і хадзіў у расейскую школу (іншых проста не было), пісаў па-расейску. Усе вершы былі пра каханьне. Памятаюцца адно асобныя радкі й рыфмы. Напрыклад, такая геніяльная, як «весна — тебя» . Ды здараліся й пробліскі кшталту брутальнай пары: «любовь — кровь» .
Аднак нядоўга музыка гучала...
Перад летнімі вакацыямі, калі Дзьвіна ўжо рыхтавалася паспрыяць зьдзяйсьненьню маіх крозаў,Іраччынага тату, афіцэра савецкай арміі, перавяліслужыць ува Ўладзівасток, і я ўсёй душой узьненавідзеў парослую мохам патыліцу Лёнькі Тамашэвіча, што зьявілася на месцы майго пэрсікавагашчасьця з радзімкаю.
Да наступнага каханьня заставалася тры гады. І калі яно нарэшце агарнула мяне, нарадзіўся першы празаічны твор, напісаны ўжо ў больш дарослым сшытку ў кратку. Гэта было не па гадах жорсткаеапавяданьне на модную тады касьмічную тэму.Праўда, у космас ягоныя героі ляцелі ня самі,а запускалі туды са стромы над рэчкай Палатой ужознаёмага нам даўняга непрыяцеля Дуная.
А першай спробаю пяра назаўсёды засталася нізка вершаў, прысьвечаная Ірачцы. Калі ты, мая незабыўная, раптам прачытаеш гэтыя словы, ведай: той нядошлы першаклясьнік Вова Арлоў... Ну, той самы, што пісаў, паводле настаўніцы, «як курыца лапай» , ібясконца хварэўна ангіну... Ён... Ён па-ранейшаму кахае цябе.
Прабачце, гэта мой пэрыяд
Чым запомніцца вам, спадар Уладзімер, лета 2010-га?
Таксама Ўладзімер
Лета — гэта маленькае жыцьцё. У маім сёлетнім «маленькім жыцьці» было ня вельмі шмат вонкавых падзеяў. Зрэшты, галоўныя падзеі, як вы самі ведаеце, адбываюцца ў душы, у сэрцы, у сьвядомасьці.
За лета я мусіў дапісаць працяг сваёй дзіцячай кніжкі «Адкуль наш род» . Апошняе яе выданьне сканчвалася аповедам пра БНР. Але перш чым расказаць пра новых герояў, трэба згадаць эпізод з часоў студэнцтва.
У тыя часы наш гістарычны факультэт БДУ займаў пяты і шосты паверхі галоўнага ўнівэрсытэцкага корпусу. Вокны выходзілі якраз на Дом ураду.Там на фасадзе два разы на год — напярэдадні1 траўня і 7 лістапада — чаплялі вялізныя партрэтычленаў палітбюро ЦК КПСС.
Сярод нашых выкладчыкаў была Ядзьвіга Навуменка, жонка народнага пісьменьніка Беларусі Івана Навуменкі. Ейны курс лекцыяў прысьвячаўся расейскай гісторыі ХV—ХVІ стагодзьдзяў, але тады ўсё гэта таксама называлася «гісторыяй СССР» . Ядзьвіга Паўлаўна была кабета манумэнтальная, грунтоўная і пэдантычная. Пры канцы кожнае лекцыі яна цікавілася, ці ёсьць пытаньні. І вось аднаго разу, акурат калі насупроць нашых вокнаў віселі згаданыя вышэй члены, хтосьці запытаўся, чый гэта партрэт крайні зьлева.
Спадарыня Ядзьвіга велічна падплыла да вакна, доўга ўзіралася туды з-пад рукі, а потым паважна прамовіла: «Прабачце, гэта ня мой пэрыяд» …
Узяўшыся за новыя разьдзелы кніжкі, а менавіта за нашую гісторыю ХХ стагодзьдзя (у маім уяўленьні, для беларусаў яно пачалося 25 сакавіка 1918 году і яшчэ доўжыцца), я вельмі хутка ўспомніў Ядзьвігу Паўлаўну. Унутраны голас пачаў нашэптваць, што «гэта — ня мой пэрыяд» . І шаптаў ён так зацята і пранікнёна, што я вырашыў закінуць рукапіс на антрэсолі ды лепей напісаць працяг «Полацкіх апавяданьняў» .
Дзеля натхненьня прыехаў у Полацак і даў нырца ўва ўлюбёнае возера Люхава. Ня ведаю, што прычынілася падчас таго заплыву. Мо зрабіў сваю справу геній месца. Мо паказыталі ў патрэбнай зоне тамтэйшыя русалкі… Але ў родную менскую вальеру я вяртаўся зь іншым суразмоўцам. Маю на ўвазе ўнутраны голас.
Цяпер ён унікліва шаптаў мне, што павінен жа нехта даступнымі словамі распавесьці малым чытачам пра рэчы, ад якіх іхнія цнатлівыя душы клапатліва бераглі. Пра беларусізацыю 1920-х. Пра апетае зламаным Купалам калгаснае «шчасьце» . Пра «чорных воранаў» і Курапаты. Пра тое, чаму так падобныя назовы Катынь і Хатынь. Пра Саюз беларускіх патрыётаў і Беларускую Майстроўню. Пра будаўніцтва «сьветлай будучыні — камунізму» , што пачалося й скончылася дармовым хлебам з гарчыцаю ўсталоўках. Пра часы Машэрава, калі ў нашых гарадах закрылі апошнія беларускія школы, затое жыхары БССР мелі кілбасу (якую, дарэчы, нязьменна адмаўляўся есьці вясковы кот нашай цёткі Волі).
Ня мой пэрыяд мэтафізычным чынам зрабіўся блізкі і цікавы.
Маімі героямі сталі Ларыса Геніюш і менская доктарка, што ў 1970-я ставіла маленькім няшчасным пацыентам страшны дыягназ — «белорусская речь» . Мне сьніліся Янка Філістовіч і Расьціслаў Лапіцкі. Я размаўляў з Уладзімерам Караткевічам і Васілём Быкавым…
Кніжка дагэтуль не адпускае. У параўнаньніз папярэдняю вэрсіяй яна вырасла разы ў тры і,спадзяюся, неўзабаве трапіць да рук малых дыйдарослых чытачоў.
Такім вось і атрымалася лета — даўжынёю ўцэлае стагодзьдзе.
Матэрыяльна-тэхнічная база Нінкі Марозавай
Спадар Арлоў! Пачынаецца новы навучальны год. Ці памятаеце вы свае школьныя першыя верасьні?
Бацькі першаклясьніка
Вядома, памятаю. Праўда, мае ўспаміны, напэўна, пададуцца вам не зусім тыповымі. Штогод на ўрачыстай лінейцы 1 верасьня дырэктарка казала адну і тую ж калісьці завучаную прамову. У ёй нязьменна фігуравала адмысловая фраза: «Год ад года харашэет мацерыальна-цехнічаская база нашай школы» .
У малодшых клясах гэтыя словы гучалі для мяне абсалютна загадкава. Яны былі падобныя да магічных формулаў зь дзіцячых гульняў. Ну, нешта кшталту: «Ёрыкі-морыкі, пікапу-трыкапу, ахалаймахалай, налівай-вылівай…»
З гадамі сэнс сакрамэнтальнае фразы рабіўсябольш зразумелы і разам з тым набываў сьвежыяй нечаканыя адценьні. Як сказалі б навукоўцы,узнікалі дадатковыя канатацыі. Урэшце, гэтааздобіла першаверасьнёўскую лінейку вясёлымінцыдэнтам.
Здаецца, тады я перайшоў у сёмы кляс. У сьвяточным шыхце стаяў новы вучань — другагоднік-рэцыдывіст Вася Шуйскі. Памятаецца, што ён быўвышэйшы за ўсіх нас на цэлую рудую галаву.
Дык вось, калі дырэктарка зычна прамовіла: «Год ад года харашэет мацерыальна-цехнічаская база нашай школы» , Вася ня менш зычна й жыцьцярадасна выгукнуў: «Асобенна ў Нінкі Марозавай!»
Дырэктарцы заняло мову. Старшаклясьнікі зарагаталі. Настаўнік фізкультуры закруціў Шуйскамувуха і пацягнуў хулігана кудысьці за школу.Відаць, у глыбіні душы я таксама быў хуліганам,бо гэтае 1 верасьня запомнілася найбольш. Што яшчэ памятаецца?
Я вучыўся ў 1-й полацкай сярэдняй школе. Напачатку яна называлася яшчэ і «сталінскай» . У вокны нашага першага, а потым другога «А» зазіраў помнік найлепшаму сябру сав ецкіх дзяцей. Але аднойчы на пачатку 1960-х якраз у верасьнёўскія дні да помніка пад’ехаў трактар. На вачах у нас на шыю правадыру накінулі пятлю з сталёвага тросу…
Цяпер вокны школаў майго роднага горадуглядзяць на зусім іншыя помнікі. І сёньня я зайздрошчухлопчыку, які ідзе з букетам хрызантэмаўкаля бронзавых Усяслава Чарадзея, Еўфрасіньніі Сімяона і выходзіць на праспэкт ФранцішкаСкарыны.
Яшчэ калі б гэты вучань ішоў у беларускуюшколу…
Шушкевіч як удзельнік дзяржаўнага перавароту
Ці можна давяраць сучасным школьным падручнікам нацыянальнай гісторыі?
Мікола Бусел
Давайце паспрабуем адказаць на пытаньне разам і дзеля гэтага возьмем у рукі навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі. Канец ХVІІІ ст. — 1999 г.» пад рэдакцыяй прафэсара Яўгена Новіка. Па ім вучацца нашы адзінаццаціклясьнікі.
Разгортваем разьдзел пра рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у першай палове ХІХстагодзьдзя. Гэта час, калі на захопленых Расеяйбеларускіх землях узьнікаюць шматлікія таемныятаварыствы. Апавядаючы пра самыя значныя зь іх,філяматаў і філярэтаў, аўтары падручніка адразувырашаюць не называць імёнаў. Відаць, каб небыло панадна.
Вучні не даведаюцца пра Яна Чачота, Тамаша Зана, Ігната Дамейку, ідэйнага натхняльніка патрыётаў Яўхіма Лялевеля… Затое старанна пералічваюцца дзекабрысты, якія служылі ў Беларусі. Паколькі дапаможнік пра гэта маўчыць, заўважым, што лёс нашага народу расейскіх дваранскіх рэвалюцыянэраў альбо зусім не цікавіў, альбо выклікаў у іх шавіністычную адрыжку. Павел Пестэль, да прыкладу, лічыў, што беларусы «должны отказаться от права особой народности» . Назовы ўсіх народаў імпэрыі, апрача расейцаў, ён наогул прапаноўваў скасаваць.
Але для Новіка і кампаніі такія дзеячы, відавочна, значна больш каштоўныя, чым нейкія дамарослыя філяматы.
Падобнымі рэцыдывамі расейскацэнтрычнагамысьленьня падручнік нашпігаваны, як гусь яблыкамі. Вось толькі яблыкі гэтыя спараджаюць,далікатна кажучы, нястраўнасьць. Роўна 25 радкоў адшкадавана вызвольнаму паўстаньню 1830—1831 гадоў, калі на землях былога Вялікага Княства Літоўскага за зброю ўзяліся 30 тысяч нашых продкаў. У трох куртатых абзацах няма ані згадкі пра графіню Эмілію Плятэр, якую сучасьнікі называлі ліцьвінскай Жаннаю д’Арк. Альбо пра Міхала Валовіча, што вярнуўся з парыскай эміграцыі на радзіму і ўзначаліў партызанскі аддзел. Альбо пра яшчэ аднаго інсургента — Гэнрыка Дмахоўскага, які стаў вядомым у сьвеце скульптарам.
Навошта ведаць такія малацікавыя фактысучаснаму беларускаму школьніку? Навошта забіваць яму галаву сумнеўнымі імёнамі паўстанцкіхправадыроў?
Камусьці яшчэ — крый божа! — заманецца павесіць партрэты змагароў у сябе на сьцяне! Новік з памагатымі прапаноўвае сваіх герояў. Ня нейкіх там бунтаўшчыкоў, а людзей, адданых «государю и Отечеству» . З старонак «Гісторыі Беларусі» на нас па-бацькоўску строга глядзяць царскія міністры і генэрал-губэрнатары Кісялёў, Назімаў, Мураўёў…
Так-так, той самы Мураўёў-Вешальнік, што тапіў у крыві паўстаньне Кастуся Каліноўскага. У падручніку ён, натуральна, ніякі ня вешальнік, а «энэргічны дзяржаўны дзеяч, які зь веданьнем справы рабіў тое, да чаго быў закліканы» .
Як вядома, мураўёўская энэргія выявілася ў 128 павешаных і расстраляных, 853 прысуджаных да катаргі, 12 тысячах адпраўленых у высылку і арыштанцкія роты.
Не выключаю, што сярод іх былі і продкі самога прафэсара Новіка ды ягоных суаўтараў.
Жыве, жыве справа яго сіяцельства, які загадваў заліваць магілы нашых паўстанцаў экскрэмэнтамі і казаў, што ў Беларусі рускі чалавек павінен пачувацца лепей, чым дома, у Расеі. Зазірнуўшы ў разьдзелы пра падзеі 20—30-х гадоў мінулага стагодзьдзя, дапытлівы вучань крыху супакоіцца.
З уласьцівым ім лёгкім, амаль грацыёзным стылем Новік і кампанія пішуць, што, аказваецца, «фантастычных памераў лічбы ахвяр палітычных рэпрэсій, якія ўтрымліваюцца ў публікацыях апошніх дзесяцігодзьдзяў, — ня што іншае, як міт, запушчаны ў грамадзкую сьвядомасьць для дыскрэдытацыі сацыялістычнай сыстэмы» .
Шляху Беларусі да незалежнасьці ў найноўшы пэрыяд падручнік адводзіць ажно цэлую старонку. Прафэсар Новік паклапаціўся, каб старшаклясьнікі анічога ня ведалі ні пра Курапаты і «Мартыралёг Беларусі» , ні пра БНФ, ні пра яго тагачаснага лідэра Зянона Пазьняка.
Станіславу Шушкевічу пашанцавала болей. Не на сьціплы партрэт ён, у адрозьненьне ад Аляксандра ІІ і Мікалая ІІ, безумоўна, не заслужыў. Затое цяпер, пачуўшы імя першага кіраўніка сувэрэннае Беларусі, выпускнікі школаў будуць ведаць, што гэты страшны чалавек, а таксама ягоныя хаўрусьнікі Барыс Ельцын і Леанід Краўчук «зьдзейсьнілі дзяржаўны пераварот» і «разбурылі вялікую і магутную дзяржаву» .
Калісьці Сэрвантэс сказаў, што хлусьлівых гісторыкаў трэба вешаць, як фальшываманэтчыкаў. Я не заклікаю карыстацца мэтадамі энэргічнага дзяржаўнага вешальніка, перапрашаю, «дзеяча» , мілага душы прафэсара Новіка. Але сваім сынам вывучаць родную гісторыю па такіх падручніках ніколі б не дазволіў.
Што такое тэйгелэх?
У адным з вашых адказаў згадвалася, як у свой час у пэўных колах было модна паўсюль шукаць руку жыдамасонаў. Арлова ў іхні лік, здаецца, ніхто не залічаў, але ўсё ж адкажыце, што вас зьвязвае з габрэямі? У апавяданьнях«Вова Цымэрман» альбо «Прароцтвы Розы Герцыковіч» вы адгукаецеся пра іх зь вялікай сымпатыяй і цеплынёй. А раптам і вы?..
Іосіф
За савецкім часам распавядалі показку пра чалавека, які, запаўняючы анкету, у графе пра нацыянальнасьць напісаў: «не» .
Я — таксама не.
Праўда, калісьці ў жоўтай газэтцы «Славянский набат» друкавалася сэрыя артыкулаў аднаго (бясспрэчна, цікавага для мэдыкаў вядомай спэцыяльнасьці) публіцыста пад агульным назовам «Бесы над Белой Русью» . Мая асоба была там маляўніча дэманізаваная і ўзвышаная да статусу агента «Масаду» і адначасова ЦРУ. Пераезд небясьпечнага агента з Полацку ў Менск быў абвешчаны акцыяй, сплянаванай ці то ў Тэль-Авіве, ці то на берагах Патамаку.
Я абсалютна ўпэўнены, што за падступным плянам стаяў хтосьці з былых полацкіх габрэяў, сяродякіх я рос і нават упэўнена спасьцігаў азы ідышу, наякім у нашай частцы Полацку, асабліва вечарамі налавачках, гаварыла тады бальшыня жыхароў.
У 1855 годзе ў маім родным горадзе нашчадкі біблійнага Сіма складалі 66 % насельніцтва, на пачатку ХХ стагодзьдзя — 51. Паводле перапісу 1959 году ў Беларусі жыло 150 тысяч габрэяў, і мне ўяўляецца, што палова зь іх прыпадала на Полацак. Аўтар выдадзенай у сярэдзіне пазамінулага стагодзьдзя кнігі «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии» расейскі генэрал Міхаіл Без-Карніловіч, які паходзіў з Магілеўшчыны, пісаў пра айчынных юдэяў так: «Предприимчивы, любопытны, проницательны.
С первого взгляда, с первых слов поймут, с кем имеют дело… Для них никакой труд не тяжел, если только от него предвидят для себя пользу… В вере тверды до фанатизма, богомольны, единодушны, любят помогать своим, в особенности, когда те пострадают от пожара…»
Жывучы ў дзяцінстве паміж Шэфаў, Гофэншэфэраў (больш за сто гадоў таму прадстаўнік гэтагароду выдаў першыя полацкія паштоўкі), Ліўшыцаў,Эпштэйнаў, Сраіловічаў (іхнія продкі валодалідрукарняй), нашчадкаў Бэрмантаў і Бэрштэйнаў,якія некалі адкрылі ў горадзе першыя фотаатэлье,закаханы ў суседку Сімачку Музыкант, а затыму аднаклясьніцу Полю Кругляк з поўненькімі,як літровыя малочныя бутэлькі, ножкамі, я магуз адлегласьці гадоў засьведчыць, што ўсё напісанаецарскім генэралам — шчырая праўда. У тым ліку і наконт пажару.
Калі згарэла палова дому Герцыковічаў, ім з усіх навакольных вуліцаў Рабочых — з парадкавымі нумарамі ад 1-й да, памятаецца, 10-й — панапрыносілі столькі дабра, што стары Залман ня верыў свайму шчасьцю й ціхенька хваліўся, што адных ложкаў у адбудаванай дамоўцы цяпер ажно пяць.
У нашым раёне мы, беларусы, былі нацыянальнай меншасьцю, што давала немалыя перавагі. Напрыклад, у кулінарыі й гастраноміі. Мае рэцэптары дасёньня сумуюць па рыбе-фіш, фаршмаку і цымусу, якімі частавала мама Вовы Цымэрмана, заўсёды ўсьмешлівая й ласкавая Марыя Абрамаўна.
А вы ведаеце, што такое тэйгелэх?.. Калі-небудзья вып’ю кашэрнай сьлівовіцы — такой, як аднойчыў габрэйскім гатэльчыку ў Браціславе, — і напішупра тэйгелэх натхнёнае эсэ… Ці жывая вы, мілая Марыя Абрамаўна? Чаму ты ўжо гэтак даўно не тэлефануеш з свайго ізраільскага Гіватайму, Вова? Дакумэнты апошняга перапісу насельніцтва паведамляюць сумную лічбу: за стагодзьдзе габрэйскае насельніцтва Беларусі скарацілася зь мільёну да няпоўных 13 тысяч.
Вядома, мы можам (дый павінны!) ганарыцца тым, колькі нашая зямля адно Ізраілю дала прэзыдэнтаў, прэм’ераў, міністраў ды іншых выбітных асобаў. Але ўва мне жыве нязводная настальгія па тых часах, калі падобная да ўтульнай пышнай капешкі цётка Роза Саламонаўна, што была пэнсіянэркаю, але яшчэ працавала касіркаю пры атракцыёнах у прыдзьвінскім парку, зьвярталася да мяне на ідышы: «Драйсік копэкес білет» іпрацягвала на трасянцы: «А ты, дарагой, пакуда я тут сяджу, будзеш катацца задарам» .
На якія атракцыёны вы прадаяце квіткі цяпер,дарагая цёця Роза?..
Ножка першай каханай
Мне і майму каханаму на дваіх 33 гады. У нас нечаканае пытаньне. Згадайце, калі ласка, сваё першае эратычнае перажываньне. Цікава, як гэта адбывалася ў ваш час?
Страшэнна закаханыя
Паводле Зыгмунда Фройда, у большасьці з нас —незалежна ад часу — першыя перажываньні гэткагакшталту зьвязаныя з мамінай цыцай. Мяне мамакарміла больш за год. Часам здаецца, што тыя пругкія ружовыя паўкулі з смочкамі-сунічкамі, якіямне, бывае, мрояцца на мяжы явы і сну, належаліякраз маме…
Але вас, асабліва ў вашыя 33 гады на дваіх, відавочна цікавіць іншае.
Напэўна, я быў раньнім хлопчыкам, бо мне імаёй каханай на дваіх было ўсяго 26. Праўда, Людачка Цімафеева пра гэта ня ведала. Ну, пра тое,што яна — каханая.
Няхай вашае ўяўленьне паспрабуе намалявацьнаш тагачасны шосты кляс.
Дошка, кавалкі крэйды. Грувасткія нехлямяжыяпарты. Натуральна, ніякіх кампутараў. Толькі летась нам дазволілі пісаць шарыкавымі асадкамі.На сьцяне — партрэт Чарлза Дарвіна. Побач — табліцы, што дэманструюць, як малпа ператвараеццаў чалавека. У дзьвюх шафах пры сьцяне — парачкашкілетаў, бо наш клясны кіраўнік выкладае біялёгію. Я чамусьці не даю веры, што з малпы — наватпры самых спрыяльных акалічнасьцях — можаатрымацца Людачка. І ўжо зусім ня верыцца, штоЛюдачка ды і сам я некалі ператворымся ў шкілеты.
Мы яшчэ неўміручыя. За вокнамі тагачасная зіма — з сумётамі, размаляванымі шыбамі. Мароз пад дваццаць градусаў.Мы, полацкія школьнікі, ходзім на заняткі ў валёнках і носім зьменны абутак.
Ідзе ўрок геаграфіі. І раптам мая нага, блукаючыпад партаю, знаходзіць ножку каханай. Прычымгэтая ножка — якое шчасьце! — не ўцякае ад мяне,а даверліва застаецца на месцы. Сьпярша я простазаміраю ў асьцярожлівым дотыку. Напэўна так замірае на лязе аеру, жывая, як міркіль, смарагдаваястрэлка.
Гэта доўжыцца некалькі бясконцых імгненьняўасалоды. Ды юны мужчына ўва мне падказвае,што, калі жанчына дазваляе адзін крок, трэба рабіць наступны. Я далікатна накрываю Людаччынуножку зьверху і зусім зьлёгку прыціскаю яе. Янане ўцякае!!!
Я з трэцяга клясу ведаю сталіцы ўсіх краінаўсьвету. Я ведаю, што сталіца карлікавай Андоры —Андора-ля-Вэля, а сталіца Нідэрляндзкай Гвіяны— Парамарыба. Але цяпер я, відаць, ня здолеў быназваць нават сталіцу Францыі. Недзе на задворках сьвядомасьці мільгае сусед-дзесяціклясьнікВова Бундзель, які днямі ў дэталях расказваў, шторабіў пасьля рэпэтыцыі з практыканткаю-піянэрважатай. Бедны Вова! Хіба ён ведае, што насамрэчможна рабіць зь дзівоснымі істотамі, якіх называюць дзяўчаткамі…
Мае перажываньні здаюцца мне вяршыняю блізкасьці. І ня толькі здаюцца. Яшчэ хвіля, і здарыццатое, чаго я так баюся і прагну…
Але, як казаў Ліс з «Маленькага прынца» , няма ў сьвеце дасканаласьці. Якраз тут зьвініць ненавісны званок! Праўда, ножка маёй каханай не ўцякае, яна па-ранейшаму са мной. Я непрыкметна апускаю павекі. Усё яшчэ магчыма…
І зьнячэўку, нейкім бакавым зрокам, заўважаюабсалютна неверагоднае: мая Людачка веселабяжыць па праходзе між партаў! І бяжыць дакладнана дзьвюх сваіх ножках у зялёных пантофліках.
Апусьціўшы позірк долу, я з жахам і невыказнымсорамам разумею, што цэлы ўрок лашчыў ейнызасунуты пад парту валёначак…
Колькі потым было самых розных эратычныхперажываньняў! А згаданае дагэтуль застаецца няпроста першым, але, відаць, і наймацнейшым.Шкада, што закаханых у валёнках цяпер у нашыхкраях ужо не сустрэнеш.
Не падабаецца мне гэтае глябальнае пацяпленьне!
Кілішак авантурызму
Якія чалавечыя якасьці вы цэніце найдаражэй?
Ганна, ліцэістка
Глыбіню.
Вернасьць самому сабе.
Уменьне трымаць слова.
Пачуцьцё гумару.
Самаіронію.
Нікому не зашкодзіць і кропля (а мо і кілішак) авантурызму.
Гэбісцкі грасбух і мужадной паэткі
Пра наваполацкае літаратурнае аб’яднаньне«Крыніцы», якім вы пэўны час кіравалі, дагэтуль ходзяць легенды. У 1980-я гады яно складала канкурэнцыю славутым «Тутэйшым». У чым, на вашую думку, прычыны фэномэну «Крыніцаў»?
Марыя, былая ўдзельніца літаб’яднаньня «Першацьвет» і паэтка
Спадзяюся, што вы толькі былая ўдзельніца, а не былая паэтка.
А вашае пытаньне ўскалыхнула душу, бо «Крыніцы» — ня проста частка жыцьця, гэта адзін з самых важкіх «зьліткаў» майго асабістага (упэўнены, што ня толькі майго) «залатога запасу» . Наконт канкурэнцыі з «Тутэйшымі» скажу, што яе проста не існавала, а калі нешта падобнае і было, то адно ў сьвядомасьці некаторых залішне амбітных «крынічанаў» . «Тутэйшыя» былі рэспубліканскім таварыствам, мы — гарадзкім. Сталічныя калегі выпускалі бюлетэнь зь дзіўнаватым назовам «Кантроль» . Яны друкавалі свае літстаронкі ў «ЛіМе» і «Чырвонай змене» . Мы мелі магчымасьць рабіць гэта ўсяго раз на месяц у чатырохпалосным і расейскамоўным наваполацкім «Химику» , дзе я зарабляў на хлеб на пасадзе загадчыка аддзелу пісьмаў, а потым — намесьніка рэдактара.
Але ня буду прыбядняцца. «Крыніцы» , безумоўна, не былі шараговай рэгіянальнай літсуполкаю. Іначай зь яе ня выйшла б два дзясяткі сяброў Саюзу пісьменьнікаў, ПЭН-клюбу і проста здольных літаратараў, на чыім рахунку, паводле няпоўных падлікаў, ужо недзе блізу дзьвюх сотняў кніг. Дарэчы, пра згаданыя літстаронкі. У тыя гады зь менскай «Ленінкі» да нас у рэдакцыю рэгулярна прыходзілі лісты з просьбамі даслаць адсутныя ў бібліятэчных падшыўках нумары «Химика» . У сталіцы зьнікалі выключна газэты зь літаратурнымі старонкамі.
Яно і нядзіўна.
Дзякуючы лібэралізму мудрага рэдактара Ўладзімера Сімурава ў «Химику» друкавалася тое, што ў любым іншым выданьні бязьлітасна б зарэзалі. З выпуску ў выпуск да чытачоў прыходзілі, напрыклад, «Песьні касінераў» Сержука Сокалава-Воюша. Пад гістарычна-камуфляжным назовам публікаваліся патрыятычныя, па сутнасьці, антысавецкія вершы, якія пазьней загучалі на дэмакратычных мітынгах.
На нашых літстаронках пабачылі сьвет крамольныя ў вачах літаратурных генэралаў вершы менчукоў Уладзімера Сьцяпана і Адама Глобуса, набор першай кніжкі якога быў рассыпаны. Неяк на мой дзень нараджэньня Лявон Вольскі прыгадаў, што ў выпусках «Крыніцаў» знаходзілася месца і для тэкстаў песень юнай «Мроі» .
Аднак рэй у аб’яднаньні вялі, вядома, творцы зполацка-наваполацкіх берагоў Дзьвіны і ваколіцаўмайго ўлюбёнага возера Люхава.
Вінцэсь Мудроў і Сяржук Сокалаў-Воюш, Ірына Жарнасек і Лера Сом, Навум Гальпяровіч, Іна Снарская, Валянціна Аксак, Алесь Аркуш і Алег Мінкін, які пасяліўся на Млынавым завулку ў Запалоцьці і перайшоў на беларускую мову... Свае першыя, але ўжо ўпэўненыя спробы пераўвасабленьня сусьветнай клясыкі прынесьлі ў «Крыніцы» будучыя мэтры перакладу Лявон Баршчэўскі і Якуб Лапатка.
На шматлюдных і неверагодна дэмакратычных для таго часу «крынічанскіх» сходках зьбіраліся ня толькі літаратары: у коле аднадумцаў натхняліся маладыя мастакі Сяргей і Рыта Цімохавы і Тацяна Козік, набіраліся нацыянальнай сьвядомасьці рокеры з папулярнага пазьней ува ўсёй Беларусі гурта «Мясцовы час» , завітвалі акторы, рэжысэры, гісторыкі, заяўляліся маладыя сталічныя паэты.
Творы «крынічанаў» шырока друкавалі рэспубліканскія выданьні. «Маладосць» , захлынаючыся ад наплыву нашых вершаў і прозы, выпусьціла цэлы наваполацкі нумар. Некаторыя тэксты пачалі перакладацца на іншыя мовы. Беларускае тэлебачаньне, якім тады кіраваў Генадзь Бураўкін, прысьвяціла «Крыніцам» некалькі вялікіх перадачаў. (Цяпер практычна кожны колішні «крынічанін» , што зрабіў сабе ў літаратуры імя, на дзяржаўных тэлеканалах — persona non grata .)
У «зорныя гады» літаб’яднаньня амаль ніводнае паседжаньне не абыходзілася без адмысловых гасьцей. Давалі бясцэнныя парады «крынічанам» Янка Брыль і Рыгор Барадулін. (Дзядзька Рыгор, апрача ўсяго астатняга, зьдзівіў тым, што падчас неафіцыйнай часткі піў адно мінэралку, але хмялеў і весялеў разам з усімі.) Захаплялі эрудыцыяй археоляг Сяргей Тарасаў і архітэктар-рэстаўратар Валеры Сьлюнчанка, што аднаўляў Сафійскі сабор. Прыехаў і выступіў з цэлай праграмаю абароны мовы і культуры тагачасны сакратар віцебскага абкаму КПБ Ёсіф Навумчык, адзін з нашых вельмі нешматлікіх, на жаль, нацыянал-камуністаў.
Сябры «Крыніцаў» кожны тыдзень ладзілі выступы ў школах і ПТВ, прабіваліся ў музычную вучэльню і політэхнічны інстытут, на наваполацкія нафтагіганты. Мы ставілі задачу, каб кожная такая вылазка сталася падзеяй, і раз-пораз гэта сапраўды ўдавалася. А яшчэ была дапамога рэстаўратарам Сафійскага сабору, удзел у археалягічных раскопках, абарона прызначанай пад знос старадаўняй камяніцы на полацкім праспэкце Карла Маркса, якую ў гэрастратаў удалося адбіць (цяпер там мастацкая школа, а праспэкт мае імя Франціска Скарыны).
Пры канцы 1980-х «Крыніцы» , застаючыся моцным літаб’яднаньнем, разам з тым перажывалі трансфармацыю ўва ўплывовы дэмакратычны клюб. Мне здаецца, якраз тут адзін з складнікаў пазьнейшай бліскучай перамогі Лявона Баршчэўскага над першым сакратаром наваполацкага гаркаму партыі на выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі гістарычнага 12-га скліканьня.
Натуральна, мы не маглі не прыцягнуць да сябе ўвагі «кампэтэнтных органаў» . На паседжаньні прыходзілі «літаратары» , якія сарамліва адмаўляліся чытаць свае творы і прападалі з далягляду гэтак сама нечакана, як і зьяўляліся. Цяпер ужо вядома, што былі завэрбаваныя ў інфарматары прынамсі двое ўдзельнікаў аб’яднаньня.
Часам у мой кабінэт заходзіў змрочны, як навальнічная хмара, рэдактар Сімураў і прасіў тэчку зь літаратурнымі матэрыяламі, што на тыдзень перавандроўвала кудысьці за сьцены рэдакцыі. (На такія выпадкі я трымаў у стале не адну тэчку, а дзьве ці тры.) Як потым высьветлілася, кожныя «крынічанскія» вячоркі запісвалася на магнітафон, пасьля чаго ў якой-небудзь перапалоханай юнай літаратаркі «таварыш маёр» дапытваўся, што апавядаў пра менскія падзеі Арлоў, чым абураўся Мудроў і як ацанілі эпахальную брэжнеўскую «Малую зямлю» Лапатка зь Мінкіным. Праўдзівасьць адказаў спраўджвалася ў гросбуху з магнітафоннай раздрукоўкай. Вядомасьць і аўтарытэт «Крыніцаў» знаходзілі выяўленьне і ў іншых, часам вельмі нечаканых формах.
Мне хочацца ўявіць тую палачанку, што пад выглядам паходаў на нашы частыя паседжаньні зьнікала ў адваротным кірунку. У дні літвячорак роўна аб адзінаццатай гадзіне ў рэдакцыі званіў тэлефон. Слухаўку браў старшыня аб’яднаньня, гэта значыць я. Мужчына на тым баку проваду называў сябе «мужам адной паэткі» і ветліва цікавіўся, калі мы зьбіраемся разыходзіцца. Я сумленна адказваў, што прыкладна апоўначы, і запэўніваў, што ўсіх дам правядзем дахаты. Так доўжылася, калі не памыляюся, гады два. Але аднаго разу муж папрасіў перадаць, што сёньня зойдзе па сваю таленавітую «палавінку» сам. Я мусі . удакладніць імя паэткі і пачуў абсалютна незнаёмае нікому з нас імя...
Дык у чым усё ж прычыны фэномэну «Крыніцаў» ?
Па-першае, відаць, у самой полацкай атмасфэры. Я кажу — у полацкай, бо Наваполацак заўсёды ўспрымаўся мною як працяг гораду Еўфрасіньні і Скарыны.
Па-другое, разам з геніем месца сваю ролю, бясспрэчна, адыграў і геній часу. Час быў набрынялычаканьнем пераменаў, прагаю набліжаць іх — і словам, і дзеямі.
Ну, а па-трэцяе, у тым часе шчасьліва супалінекалькі асобаў, што здолелі стварыць моцнае магнітнае поле для дзясяткаў іншых.
Лёс раскідаў «крынічанаў» па сьвеце, але, магчыма, цяпер, калі я пішу гэтыя радкі, пульс нашага былога брацтва хоць на колькі хвілінаў зноў заб’ецца ня толькі ў Полацку і Менску, але ў Беластоку і Варшаве, у Хэльсынках і Нью-Ёрку...
Здаецца, я ўжо чую яго.
Вы пісалі на туалетнайпаперы?
Вядома, што многія літаратары стваралі ня толькі за пісьмовым сталом, але і ў розных іншых месцах. Напэўна, хапае такіх і сярод беларускіх пісьменьнікаў. А, калі не сакрэт, дзе пісалі й пішаце вы? Ці ёсьць пры гэтым нейкія адмысловыя правілы (якасьць паперы, адзеньне, час сутак, асьвятленьне, пітво)?
Алесь Каралёў
Сапраўды, родны пісьмовы стол ніколі ня быў адзіным працоўным месцам літаратара. Як мы памятаем зь «Сьвята, якое заўсёды з табой» , Гэмінгўэй любіў пісаць у парыскіх кавярнях. Мэтэрлінк доўга жыў у абацтве Сэн-Вандрый, а калі ствараў «Жыцьцё пчолаў» , ставіў перад сабою сподак зь мёдам, каб прывабіць сваіх гераіняў. Жан-Жак Русо працаваў дома, затое, перапісваючы «Новую Элаізу» , выкарыстоўваў пазалочаную паперу, прысыпаючы атрамант лазуркавым і срэбным парашкамі ды сшываючы аркушы блакітнымі стужачкамі.
У 20—50-я гады XX стагодзьдзя шмат якія пісьменьнікі на адной шостай частцы плянэты вельмі часта тварылі ня ў самых камфартабэльных умовах, дый паперу мелі крыху горшую, чым у Русо. У пісьменьніцкім доме творчасьці ў Піцундзе расейскі празаік Леў Разгон расказваў мне, як за часамі перабудовы сустракаўся з францускім перакладчыкам ягоных лягерных апавяданьняў.
Для прадмовы таго цікавілі дэталі: напрыклад, тое, на чым пісаў Разгон у ГУЛАГу. «Ды на чым выпадала» , — адказаў былы вязень. «Божа мой! — схапіўся за галаву француз. — Я зразумеў! Вы пісалі на туалетнай паперы!»
Наш Пятро Бітэль, перакладаючы ў няволі «Пана Тадэвуша» , таксама карыстаўся «туалетнай паперай» , у прыватнасьці, такім яе гатункам, як шматкі ад мяхоў з цэмэнтам.
Заходнебеларускія літаратары сядзелі, як вядома, у польскіх астрогах. Умовы і там былі ня райскія, але, відавочна, больш камфортныя для сустрэчы з музамі, чым у сталінскіх «пансіянатах» . Іначай Піліп Пестрак не прасіўся б пасьля вызваленьня ў 1939 годзе, каб новае савецкае начальства пускала яго працаваць — пакуль ня скончыцца пэрыяд акліматызацыі — у былую камэру.
На Ўладзімера Караткевіча ўлада касавурылася, але, дзякаваць Богу, у турмах і лягерах яго не мардавалі. «Дзікае паляваньне» стваралася ў Воршы на паддашку адрынкі пры бацькоўскай хаце. «Ладзьдзя Роспачы» ды шмат што іншае — у велізарным сьветлым пакоі збудаванага дзедам Васілём дому ў Рагачове (моцная стогадовая пабудова, дзе жывуць сваякі пісьменьніка, захавалася й чакае мэмарыялізацыі).
Аўтар аповесьці «Ня плач, душа мая» , якой некалі зачытваліся «майстроўцы» , і геній выцінанкі Вячаслаў Дубінка прыходзіў на менскі паштамт і гадзінамі сядзеў за столікам з паперай і асадкай, ня раз прыцягваючы ўвагу аховы, што аднойчы прыняла яго за шпіёна.
Хтосьці, прадчуваю, непазьбежна абвінаваціць мяне ў нясьціпласьці й жаданьні прытуліцца да людзей выбітных і славутых, але пытаньне прагучала — трэба нешта сказаць і пра сябе.
Нічым асаблівым пахваліцца не магу. Пісацьздольны толькі дома, у пакоі, вакно якога выходзіцьна гармату каля Нацыянальнага гістарычнагамузэю, а яшчэ — у апошняй кватэры бацькоў у Наваполацку, дзе цяпер жыве сястра Тацяна. Лецішчана Лысай гары (як, зрэшты, і недзе яшчэ), на якойтварыла й творыць значная частка айчынных чараўнікоў слова, ніколі ня меў.
Якіх-небудзь прыбамбасаў паведаміць вамне магу. Да нядаўняга часу пісаў першы варыянт выключна ад рукі, цяпер спрабую адразу накампутары. Папера мусіць быць белая і досыцьшчыльная, каб потым не прасьвечвалі радкі наніжняй старонцы, што чамусьці ўносіць у душудысгармонію. Найлепшыя вынікі — калі пішашу першай палове дня. Самае добрае сьвятло — сонечнае. Спробы імітаваць творчы працэс уначысканчваліся глыбокім здаровым сном з уткнутыму паперу носам.
Раней некаторыя тэксты пісаў у «суаўтарстве» з чырвоным віном. Так чвэрць стагодзьдзя таму была напісаная аповесьць «Час чумы» . Тады я цэлы месяц жыў у закарпацкай вугорскай вёсцы, дзе абыходзіцца безь віна лічылася б проста мавэтонам. Я й цяпер не адмаўляюся ад чырвоненькага, але ўжо даўно прыйшоў да высновы, што за пісьмовым сталом клікаць на дапамогу алькаголь няварта й небясьпечна. Можаце мець мяне за маралізатара, але на дне келіха напраўду хаваецца творчая бездапаможнасьць і трагедыя. (Самы красамоўны й страшны прыклад зь нядаўняга мінулага ведае, відаць, кожны, хто цікавіцца нашым прыгожым пісьменствам.) Цяпер п’ю над чарнавікамі вельмі моцную кенійскую гарбату, якую прыяцель прывозіць з афрыканскай крамкі ў Лёндане. Ужываю яе абавязкова з малаком, бо іначай праз тыдзень можна нажыць язву страўніка.
Кажуць, Уладзімер Караткевіч, сядаючы за стол,адзяваўся, быццам на сьвята, а пісаў, якшкольніквыдатнік, амаль нічога не выпраўляючы й не закрэсьліваючы. У хвіліны адпачынку піў каву, якуюгатаваў паводле засакрэчанага рэцэпту, і любіўглядзець мультфільмы.
Каву я, дзікі чалавек, практычна ня п’ю, мультфільмы мне ня надта даспадобы. Бясконца крэсьлячы й выпраўляючы сябе, я нараджаў апавяданьне пра Караткевіча для дзіцячай кніжкі «Адкуль наш род» у самы летні сквар, калі за вакном было градусаў пад сорак. Згадаўшы ў тэксьце, як мэтар надзяваў перад працаю адпрасаваную белую кашулю, я падняўся з-за стала і падышоў да люстэрка.
Адтуль на мяне пазіраў нехта ўзмакрэлы ў адныхзялёных майтках.
Я з сорамам падумаў, што сказаў бы на гэта Караткевіч, і вырашыў накінуць на сябе яшчэ што-небудзь. І раптам аднекуль — з-пад вокладкі «Каласоў» ці з-за чорнага пераплёту сваёй «Іліяды» , —адгукнуўся ягоны яшчэ не забыты голас. «Няхай нашы дзеці абіваюць грушы косткамі нашых ворагаў» , — нібыта ня ў тэму прамовіў ён. І я зразумеў гэта як санкцыю пісаць так, як мне падабаецца.
Пошум анёльскіх крылаў
Уладзімер, ці верыце вы ў тое, што называюць натхненьнем?
Віталь Шастакоў
Польскі пісьменьнік Ян Парандоўскі ў сваім трактаце «Альхімія слова» , прысьвечаным пісьменьніцкаму мастацтву і псыхалёгіі творчасьці, сьцьвярджаў, што натхненьне выйшла з моды. У такім разе я — чалавек старамодны, бо ў тое, што называюць натхненьнем, сапраўды веру. Прычым ня толькі ў літаратуры й мастацтве, але, натуральна, і ў філязофіі, навуцы, каханьні…
Антычныя грэкі наогул слушна лічылі натхненьнестанам духу, што не паддаецца ўцямнамувытлумачэньню.
У эпоху рамантызму існавала нешта кшталтукульту натхненьня. Творцы ўзахапы паведамляліпра самыя розныя формы сувязі з найвышэйшымісфэрамі.
Юльюшу Славацкаму ягоныя радкі нашэптваліанёлы. Паэт і мастак Ўільям Блэйк сьціпламенаваўсябе сакратаром нябесных сілаў, якія дыктуюць ямустрофы і вобразы.
Адно з найлепшых вызначэньняў невызначальнага здолеў даць Фрыдрых Шылер, што назваў натхненьне «неспадзяванкаю душы» . Праўда, часам такія неспадзяванкі ставілі чалавека на мяжу вар’яцтва, а то й жыцьця ды сьмерці.
Адам Міцкевіч, палохаючы слухачоў, губляў пасьля сваіх славутых імправізацыяў прытомнасьць. А вось адзін айчынны празаік падчас адліву натхненьня, выпіўшы вогненнай вады, выходзіць, кажуць, на вуліцу і можа аддацца глыбокаму здароваму сну ў якім заўгодна месцы — ад ліфта да пясочніцы ў дзіцячым садку. Прычым, як чалавеккультурны, заўсёды — незалежна ад сэзону — распранаецца да майткоў і акуратна кладзе адзеньнепад голаў. Кажуць, яму вельмі даспадобы Флябэр,які апусьціў натхненьне на зямлю, зазначыўшы,што яно палягае адно ў тым, каб штодня ў адзін ітой самы час сядаць за рукапіс.
Сучасьнікі, дарэчы, любілі параўноўваць творчыя мэтоды аўтараў «Спадарыні Бавары» і «Трох мушкетэраў» наступным чынам: Флябэр, маўляў, на краёчку пісьмовага стала абедае, а Дзюма на краёчку абедзеннага піша. (Магчыма, Дзюма лічыў, што натхненьне палягае ў тым, каб штодня ў адзін і той самы час абедаць.)
Нахабна прысуседзіўшыся да алімпійцаў, скажу колькі словаў і пра сябе любімага. Пошум анёльскіх крылаў чуў адно на апэрацыйным стале перад наркозам. Славуты ньютанаўскі яблык на макаўку мне ня падаў. Прытомнасьці, як Міцкевіч, не губляў. Да майткоў разьдзяваўсяў іншых сытуацыях.
Але здаралася… Здаралася…
Неяк пісаў гістарычную аповесьць.
Праўдзівей, не пісаў, а сядзеў, як конь над пустым цэбрам. І раптам — тая неспадзяванка. Адмахаў старонак дваццаць, не заўважыўшы, што вечар даўно скончыўся, і ад ночы таксама нічога не засталося.
Але ўразіла ня гэта: зірнуў у вакно, а там ідзе павуліцы дзяўчына, і на ёй заместа ядвабнай сукніз гарсажам і чаравікаў-цаколі нейкія блакітныяабцёрханыя нагавіцы.
Так і з глузду зьехаць нядоўга.
Я вам апавядаю вельмі інтымныя рэчы. Але,калі ўзяўся, скажу і пра самую нядаўнюю неспадзяванку.
Ім, гэтым неспадзяванкам, між іншым, зазвычай папярэднічаюць дні, калі галава абсалютна пустая, а думкі сьпяць, як кацяняты на печы. Хіба, можа,адна тузанецца наконт таго, ці не схадзіць у крамупа што-небудзь чырвоненькае.
Карацей, ганяў цэлы дзень паражняка, потым хуценька паспаў, а калі прачнуўся — з начнога смарагдавага багавіньня срэбнай рыбінкаю вылузаўся першы радок.
А на дне талеркі з аўсянкаю ўжо чакаў верш.
Зусім не легкадумны.
1864
Вользе Някляевай
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
трымаючы нямоглую руку
канала наша воля
напрадвесьні
у мураўёўскім тым сакавіку
міне стагодзьдзе
рэінкарнаваны
прачнуся зноўку
сьвечка у райку
тваім успыхне
прыкладзеш да раны
мне вусны
на гаючым скразьняку
о deja vu
у сьвеце нашым цесным!
о тайніцы
ў фіранках ветрам гнаных!
мой інсургент пяшчотны —
уваскрэсьні!
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
Пакуль што
Што вас найбольш натхняе?
Андрэй, малады літаратар
Пакуль што — жаночая прыгажосьць і жаночаясьмеласьць.
І нясьмеласьць — таксама.
Гліняны Вялес і ЗадніцаЭўропы
Кажуць, кабінэт пісьменьніка — ягоная«сьвятыня сьвятыняў». Чуў, што некаторыя з нашых творцаў ставяць у дзьверы кабінэтаў замкі ды ідуць туды, быццам на працу, зьяўляючыся толькі на абед і вячэру. А ці можна хоць адным вокам зазірнуць у тыя сьцены, якія пісьменьнік Арлоў, памятаецца, неяк назваў«сваёй вальерай»?
Адам Францішак
Наконт таго, як і куды пісьменьнікі ходзяць напрацу, згадваецца адна рэальная гісторыя — ці тоцалкам праўдзівая, ці то ўжо крыху адрэдагаванаякімсьці з старэйшых калегаў.
Гадоў трыццаць таму ў Менск прыехала дэлегацыя паўночнакарэйскіх служак прыгожагапісьменства. Падчас знаёмства з Домам літаратараадзін з гасьцей зацікавіўся, дзе нашыя творцы пішуць нятленку. Хто дзе, адказалі карэйцам. Тыябылі да пярэпалаху ўражаныя гэткім разгуламдэмакратыі і расказалі, што яны прыходзяць у свійпхеньянскі Дом ураньні, сядаюць за выдзеленыкожнаму пэрсанальна стол і мусяць пісаць цэлыпрацоўны дзень з гадзінным перапынкам на абеді пяціхвіліннымі — на паходы ў прыбіральню.
Хто ведае, можа — каб не завялася крамола, — калі-небудзь да такога дойдуць і ў чаргінцоўскім саюзе. У тым жа, да якога маю гонар належаць я, з гледзішча апанэнтаў, пануе поўны разброд. Нехта падступнымі пісаньнямі падточвае «ўстоі» , а нехта наагул зьбіраецца стаць прэзыдэнтам, а таму яго з хатніх кабінэтных умоваў забіраюць у турэмныя, а вярнуўшы дадому, прыстаўляюць двух спэцыяльна абвучаных аматараў літаратуры з вайсковымі званьнямі.
Але вярнуся да роднае вальеры.
Першы кабінэт зьявіўся ў мяне ў сорак пяць гадоў. Датуль «кабінэтамі» служылі сьпярша 11-мэтровая (на нас з жонкаю і двух сыноў) маласямейка; потым — пакой у рэдакцыі наваполацкай гарадзкой газэты, дзе, на шчасьце, можна было заставацца да раніцы; пазьней — кухня ў аднапакаёўцы, а пасьля Дзядоў 1988 году, калі давялося хавацца ад міліцыі, — майстэрні сяброў-мастакоў.
І вось нарэшце — уласная вальера, па якой паспрабуюправесьці кароткую экскурсію. Замка ў дзьвярах няма, але ведаю пару калегаў (сярод іх адзін наш выбітны паэт), якія замкі сапраўды паставілі і, каб ня ўпудзіць музу, забараняюць пераступаць парог нават сямейнікам.
А мы заходзім.
Зьлева ад дзьвярэй уладкаваліся кампутар з друкаркаю. Зь сьцяны над імі на мяне — то якбыццамдаволі прыхільна, то надзвычай сувора — глядзіцьсьвятая Еўфрасіньня, падарунак нашага выдатнагаграфіка Арлена Кашкурэвіча.
Справа — вэлятрэнажор, на якім пасьля апэрацыі на сэрцы я пры першай жа магчымасьці натхнёна накручваю за 25 хвілінаў дзесяць км. Далей цягнуцца паабапал кніжныя паліцы. Некалькі — з слоўнікамі, пяць — з энцыкляпэдыямі, паліца з тамамі Літоўскай Мэтрыкі, «залатая паліца» з кнігамі, якія маеш неадольную патрэбу перачытваць ці, прынамсі, перагортваць...
Кніжак робіцца ўсё больш і больш, але цясьнейшым з гэтае прычыны кабінэт ня стаў. Можа, якраз наадварот.
Далёка ўверсе, над шыхтамі рознакалібэрных выданьняў, можна ўбачыць невялікі жаночы торс, высечаны скульптарам Алесем Шатэрнікам зь белага мармуру. Перад намі важкі чытацкі водгук на маё эсэ «Задніца Эўропы» . Тым самым спакусьлівым месцам кабінэтная Эўропа і сустракае наведнікаў. Гліняны Вялес, напамін пра аднайменную прэмію Таварыства вольных літаратараў, цалкам задаволены такім суседзтвам.
На даляглядзе ўжо зьявіўся пісьмовы стол, працягам якога служыць шырокае падвоканьне. Уся гэтая прастора на першы (дый на другі) погляд бязладна закіданая, закладзеная й зацярушаная тэчкамі, кніжкамі, скрамзоленымі паперамі й паперкамі, сярод якіх трапляюцца дыскі, флэшкі, візытоўкі, etc. Зрэдку гаспадару здаецца, што калі-небудзь ён зможа давесьці гэты вэрхал да ладу. Леваруч стала, за дзьверцамі кніжнае шафы, — фатаграфіі бацькоў, а таксама незабыўнай бабулі Аўгіньні і дзеда Максіма, расстралянага ў 1933-м у магілеўскіх кар’ерах.
Праваруч — здымкі сыноў і бастыён кніжак іхняга бацькі. Каб той не зафанабэрыўся, побач, як вы ўжо ведаеце, стаіць Багдановічаў «Вянок» , ягоны адзін-аднюткі прыжыцьцёвы зборнік.
Пара палічак з рознымі дарагімі драбніцамі.
Старажытная куля часоў Сьцяпана Батуры, знойдзеная паблізу Сафійкі ў Палаце. Падараванаячытачом высокая чарчына з тоўстага і ўзорыстагажаўтлявага шкла. Паводле словаў былога ўладальніка, зь яе пацягваў акавіту ягоны прадзед —удзельнік
паўстаньня 1863 году...
З апошніх набыткаў — прэзэнтаваныя рэстаўратарамі воўчынскага Траецкага касьцёлу медныцьвік і гэткая самая стружка-сьпіралька. Атрымалася вельмі эратычная кампазыцыя, якая разамз тым папярэджвае, што жанчынам нельга верыцьбезаглядна. Калісьці без народжанага ў Воўчыне
Станіслава Аўгуста Панятоўскага расейская імпэратрыца Кацярына не магла дажыць да вечара.
А пасьля пазбавіла і дзяржавы, і свабоды.На палічках, а таксама ў шуфлядах стала — маёйпісьменьніцкай цытадэлі — сустракаюцца і таямніцы, пра якія не скажу.
Над усім гэтым багацьцем лунае бел-чырвона-белы сьцяжок, куплены ў сувэнірным шапіку нью-ёрскага будынку ААН.
Далей — вакно. Калісьці за ім расла старая разгалістая ліпа, дзякуючы якой у пакоі нават у самы летні сквар жыў прыемны халадок. Ліпы на нашай вуліцы сьпілавалі і замест іх пасадзілі маленькія клёны. Каб убачыць «мой» клёнік, пакуль што трэба станавіцца на падвоканьне. Але я жыву зь вераю, што дачакаюся часу, калі дрэўца пасталее, дацягнецца да вакна і зробіцца маім суразмоўцам.
А цераз дарогу, на будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю, тады будзе напісана зусім ня «вуліца К. Маркса» .
Загінуць пад слоўнікамі
Вы пісалі, што ведаеце мову лепш за пісьменьнікаў, якія нарадзіліся ў вёсцы. Верыцца зь цяжкасьцю. Мабыць, часта карыстаецеся слоўнікамі. Цікава, якімі? Можа, ёсьць нейкія недаступныя простым сьмяротным рэдкасьці? А ўвогуле, якое месца займаюць слоўнікі ў кабінэце пісьменьніка і ў ягоным жыцьці?
Ваш чытач Мікола Ш.
Ды ў вас цэлы букет пытаньняў! Давайце папарадку.
У маёй «вальеры» слоўнікі займаюць ганаровае месца і не пакрываюцца пылам, бо гэта — штодзённая чытанка. І — адна з улюбёных.
Удакладняю: слоўнікі гаспадараць на чатырохпаліцах. Калі яны абрынуцца, пад імі можна загінуць. Для пісьменьніка сьмерць ня з горшых.Вось шэсьць тамоў Тлумачальнага. Ад нараджэньнябылі цёмна-зялёныя, але так зачыталіся,што мусіў пераапрануць іх у новыя аклады. Цэлую паліцу захапіў, ашчацініўшыся — нібы дзідамі — закладкамі, Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Калі наважваесься нешта пісаць падкрылом у Кліё, безь яго не абыдзесься. Бывала, мянепапракалі ў архаізацыі лексыкі, а бывала, наадварот,— у мадэрнізацыі мовы герояў гістарычных твораў.
Калі ласка, разгарніце першы том. Прыкладыз дакумэнтаў XVII стагодзьдзя: аўтэнтык, адміністрацыя, акцыя, аўтар, афэктацыя… Эўропа!
Два зграбныя кармінавыя томікі слоўніка Вацлава Ластоўскага — памятка пра заняткі самвыдатам.
Слоўнікі сынонімаў, іншаземных словаў, фразэалягічныя, нашай безэквівалентнай лексыкі (рэкамэндую тым, хто яшчэ сумняваецца ў багацьці мовы Купалы і Быкава)…
Дзясяткі закладак вытыркаюцца і з кнігі Паўла Сьцяцка «Культура мовы» , якую цаню болей за некаторыя лексыконы і раю мець кожнаму, хто прафэсійна карыстаецца беларускім словам. Тое самае скажу пра «Расейска-беларускі слоўнік» С. Некрашэвіча і М. Байкова, што першы раз выйшаў у Менску ў 1928 годзе. Меркавалася яго перавыданьне ў 1995-м, ды адразу пасьля рэфэрэндуму тую выдавецкую пазыцыю скарацілі. Беларусафоб, які за гэтым стаяў, ведаў, што робіць.
Сёньня том Некрашэвіча й Байкова нарэшце перавыдадзены часопісам «ARCHE» . У нашых беларускіх шыротах нячаста сустракаецца таксама «Українська мова без табу» Лесі Ставіцкай. Да свайго такога слоўніка пакуль не дажылі, але — паколькі адсоткаў восемдзесят лексыкі ў нас агульныя — зазірнуць карысна і ў суседзкі.
Ёсьць і яшчэ адзін даволі рэдкі слоўнік — А. Флегон. «За пределами русских словарей. (Дополнительные слова и значения с цитатами Ленина, Хрущева, Сталина, Баркова, Пушкина, Лермонтова, Есенина, Маяковского, Солженицына, Вознесенского и др.)» , London, 1973.
Я называю гэтае выданьне шпіёнскім. Не таму, што сам — шпіён (ня быў, хоць у дзяцінстве і марыў), а з той прычыны, што трапіў слоўнік да мяне надзвычай пакручастым шляхам і ў папярэднім сваім жыцьці яўна належаў сапраўднаму шпегу.
Цяпер пра пісьменьнікаў зь вёскі. Здаецца, я ня быў дурнавата-катэгарычны і ўжыў слова «некаторыя» . Ну хто насьмеліцца сьцьвярджаць, што валодае моваю лепей за «вяскоўца» Барадуліна? Або, да прыкладу, за Барыса Пятровіча ці Андрэя Федарэнку.
Ды праблема існуе. Ведаю пару-тройку народжаных у сялянскіх хатах калегаў, якія з гэтае нагоды перакананыя, што ўсмакталі мову з матчыным малаком і могуць звысоку пазіраць на «дзяцей асфальту» . У нас у навакольлі, маўляў, казалі так — і кропка. Такі сабе комплекс паўнавартаснасьці.
Мова — гэта філязофія. Але ж філязофія народу, а ня толькі роднае вёскі. Нехта зазначыў (ці, можа, я сам прыдумаў?), што любой мовай можна авалодаць за некалькі месяцаў, адно родную трэба вучыць усё жыцьцё. А Людвіг Вітгенштайн пісаў, што «межы маёй мовы азначаюць межы майго сьвету» .
Мне хочацца параўнаць мову з музычным інструмэнтам (чамусьці найперш зь віялянчэляй), які трэба даглядаць, а таксама зноў і зноў настройваць, каб не фальшывіў. Наастачу прыгадаю словы Альбэра Камю: «Што б ні здарылася, я ведаю, што ў мяне ёсьць Айчына — француская мова» .
А ў мяне — беларуская.
Тут — дахоўка і брук,там — бэтонны паркан
Чаму вы ўпарта кажаце і пішаце ня Мінск, а Менск? Гэта, па-першае, ненатуральна, а па-другое, напэўна, ня так ужо і прынцыпова. Пагадзіцеся, што жывем мы з вамі і яшчэ з двума мільёнамі беларусаў усё ж у Мінску. Навошта трымацца за архаічную форму?
Тацяна Лявонцьеўна Палякова
У маёй хатняй бібліятэцы набярэцца дзясяткітры кніг, дзе на тытуле пазначана, што яны выпушчаныя ў сьвет у Менску. Адразу падкрэсьлю:гаворка ідзе не пра канец ХХ — пачатак ХХІстагодзьдзя (такіх выданьняў у мяне сотні), а пра1920—1930-я гады. Пагадзіцеся, часы ня самыяархаічныя. Відаць, для кагосьці сказанае будзе адкрыцьцём, між тым горад тады афіцыйна менаваўсяякраз Менскам. Гэты назоў можна прачытаць натагачасных дакумэнтах і фатаздымках, убачыцьу кінахроніцы, сустрэць у музэйных аўтографахнашых літаратурных клясыкаў.
Уявіце сабе, што сотні тысяч людзей жылі ўМенску амаль да сярэдзіны мінулага стагодзьдзя(бо ў пэрыяд нямецкай акупацыі назоў вярнуўся) інічога ненатуральнага тут ня бачылі. Чаму? Ды таму, што з сваіх дзевяці з паловаю вякоў летапіснай гісторыі сем з гакам нашая цяперашняя сталіца называлася менавіта Менскам.
Калі на нейкай імпрэзе з нагоды «дня гораду» ў 2007-м з вуснаў старшыні гарвыканкаму гучала, што «940 лет назад был основан наш красавец Минск» , мяне душыў рогат, бо тады горад быў не заснаваны, а спалены ды разбураны (з гэтым і зьвязаная першая згадка ў летапісе). Але, апрача таго, я памятаў, што войскі кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча з хаўрусьнікамі ўчынілі тое якраз зь Менскам. У «Аповесьці мінулых гадоў» чорным па белым напісана, што яны, «совокупивши вои... придоша ко Менску» .
Магдэбурскае права на самакіраваньне ў 1499-матрымліваў таксама Менск.
І праз гадоў дзьвесьце, калі Сімяон Полацкі адчыняў другую ўва ўсёй Масковіі друкарню (у нашай дзяржаве, дарэчы, на той час аналягічных прадпрыемстваў было 134), суседзі выдатна ведалі, што Менск — гэта Менск. Сядзелі сабе пісцы па сваіх маскоўскіх прыказах і, быццам нанятыя Зянонам Пазьняком з кампаніяй, страчылі: Менск, Менск, Менск... Калі ня верыце, пагартайце выдадзены ў 1972 годзе зборнік пра даўнейшую інтэграцыю — «Русско-белорусские связи во второй половине XVII века» .
Аднак пры канцы таго самага XVII стагодзьдзя,калі беларуская мова страціла ў Вялікім КняствеЛітоўскім функцыі дзяржаўнай, і ў гэтай якасьціяе замяніла польская, назоў Менск перарабілі напольскі капыл — Мінск. Паколькі ў Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла Княства, адзін Мінск ужо быў(Міньск-Мазавецкі), наш пачалі менаваць Мінскам-Літоўскім. Польскі назоў захавалі пасьля падзелаўдзяржавы і расейскія калянізатары.
Калі нехта не дае мне веры, што «Мінск» — гэта па-польску, раю знайсьці ў часопісе «Slavia Orientalis» артыкул на гэтую тэму польскай славісткі з эўрапейскім імем Антаніны Абрэмбскай- Яблоньскай.
Стваральнікі Беларускай Народнай Рэспублікі назоў аднавілі. «Айцы» БССР узялі зь іх прыклад і тут супроць свайго, роднага не пайшлі. Так доўжылася да сьнежня 1939 году, калі даўгія рукі бальшавікоў дацягнуліся й да «Менску» . Небясьпечнае сваёй сувязьзю з фэадальнай мінуўшчынай і недабітай нацдэмаўшчынай «е» замянілі на надзейнае «і» . Праўда, кнігі з ранейшым назовам «Менск» на тытуле працягвалі выходзіць і ў 1940-м...
Можа, нехта камфортна пачуваецца ў Мінску.А вось мне ўтульней у Менску. І ня толькі мне. Дапрыкладу, Лявону Вольскаму. Ён і песьню пра гэтанапісаў.
А па Менску прыемна шпацыраваць.
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры...
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,
І лядовы палац, і бэтонны паркан...
Дарэчы, пра гарвыканкам.
Відаць, мала хто памятае, што прапановы вярнуць сталіцы спрадвечны назоў гучалі на досьвітку незалежнасьці на сэсіях Менскага гарсавету. Гарадзкая газэта тых багаславёных гадоў «Добры вечар» выходзіла, калі ня здраджвае памяць, менавіта ў Менску.
Мы жывем у іншыя часы, аднак... Шмат якія маекніжкі ў Мінску друкаваць не хацелі, а ў Менскуяны выйшлі. А ўчора прыйшла пошта, і на трохкапэртах у адрасе — Менск. Ну, дапусьцім, у адсталым Лос-Анджэлесе пра пастанову 1939 году магліпроста ня ведаць. А ў Расонах і вёсцы БагданаўцыЛунінецкага раёну?..
А там, пэўна, ужо забыліся.
І заўважу, што ў аддзяленьні сувязі «памылку» даўно не выпраўляюць, як рабіла некалі легендарная ўжо паштарка Надзя зь Серабранкі, што ня ўмела прачытаць «ў» і называла мяне Арлой.
Хтосьці за бэтонным парканам, можа, і пасьмяецца,ды я па-ранейшаму застаюся жыцьу Менску.
Раскажыце мне свой анэкдот
Ці любіце вы анэкдоты, альбо, па-беларуску, показкі? Можа, раскажыце нешта з сваіх улюбёных?
Сяржук
Ёсьць такое выслоўе: раскажы мне анэкдот, і яскажу, хто ты…
Мне найбольш даспадобы анэкдоты ў першапачатковым сэнcе гэтага слова. Маю на ўвазе кароткаедасьціпнае апавяданьне пра незвычайны, адметнывыпадак з жыцьця вядомай гістарычнай асобы.
Такі анэкдот, у аснове якога часта ляжыць канкрэтнаяпадзея, можа сказаць пра свой час ня меншза цэлую манаграфію.
Вось вам красамоўны прыклад. Як вядома, вайна1812 году для Беларусі, адрозна ад Расеі, не былаАйчыннай. Патрыёты Вялікага Княства Літоўскагазьвязвалі з Напалеонам надзеі на аднаўленьнедзяржавы. У войсках францускага імпэратараслужыла болей за дваццаць тысяч нашых суайчыньнікаў. Французаў з энтузіязмам сустракалі нятолькі шляхцічы, але і сяляне, што спадзявалісявызваліцца ад прыгону.
Але Банапарт вёў сваю гульню. Пачаліся бясконцыя рэквізыцыі ды рабункі… Шляхцічы быліглыбока расчараваныя. Сяляне браліся за косыі сякеры.
Аднаго разу, сустрэўшы на дарозе бабулю - сялянку, Напалеон саскочыў з каня і запытаўся, каму яна зычыць перамогі: французам ці расейцам. Старая мудрая беларуска адказала: «Ганіце, хлопча, маскалёў так далёка, каб не вярнуліся ні яны, ні вы» .
Калісьці, расказваючы мне гэты анэкдот, славуты ангельскі беларусіст Гай Пікарда бажыўся,што згаданая размова сапраўды адбылася дзесьціпад Бешанковічамі.
А зараз показка на тэму спрадвечнай расейскай неталерантнасьці, а дакладней, ксэнафобіі. Пачалася расейска-японская вайна. Фэльдфэбэль зьбірае салдатаў і выступае перад імі з прамовай: «Ну, братцы, дождались! Государь объявил войну японцу. Значит, пойдем бить жидов и поляков!»
Яшчэ адну показку я пачуў ад знаёмай дзяўчыны з Ваўкавыску. Справа адбывалася ўвосень 1939 году пасьля гэтак званага «вызваленчага паходу» Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. Дзядуля маёй знаёмай, мясцовы інтэлігент, сустрэў на вуліцы прысланага саветамі начальніка-камуніста. Паводле мясцовага звычаю, беларус прыўзьняў капялюш і пакланіўся. Расеец зьдзіўлена кажа: «Привет!» Цяпер зьдзівіўся дзядуля: «Ад каго?» Начальніку пытаньне не спадабалася, і неўзабаве па дзядулю прыехаў «чорны воран» .
Героямі анэкдотаў часта рабіліся і мае калегі-пісьменьнікі. Неяк да Якуба Коласа паслалі па інтэрвію маладога газэтчыка. Народны паэт якраз калоў дровы каля дому. «Над чым цяпер працуеце, Канстанцін Міхайлавіч?» — сьмела пацікавіўся візытант. «Дровы калю» , — адказаў мэтар.
А расейскі пісьменьнік Аляксандар Купрын аднаго разу добра прыклаўся да пляшкі і паслаў з рэстарацыі «Славянскі базар» тэлеграму імпэратару Мікалаю ІІ: «Долой самодержавие! А. Куприн» . Празь нейкі час афіцыянт прынёс тэлеграфны адказ: «Выпил — закуси. Николай ІІ» .
У вольны час Купрын ня толькі рассылаў тэлеграмы аўгусьцейшым асобам, але і даваў каштоўныя парады малодшым калегам. Вядомы сатырык і гумарыст Аркадзь Аверчанка аднойчы пахваліўся, што царская сям’я запрашала яго пачытаць новыя творы, а ён адмовіўся — «сказался больным» . «Это хорошо, батенька, что отказался, — заўважыў Купрын. — Однако надобно себя так поставить, чтоб и не звали» .
Нешта я ня чуў, каб галоўнакамандуючы запрашаў да сябе нашых пісьменьнікаў чытаць новыя творы. І, тым ня менш, гэтая показка гучыць сёньня ў беларускіх шыротах даволі актуальна.
Закуска да чаркі гарбаты
Кажуць, што аўтары толькі пішуць кнігі, а робяць іх — рэдактары. А якія рэдактары сустракаліся на вашым шляху? Адразу тры студэнты
Беларускага калегіюму
Пры слове «рэдактар» сэрца літаратара альбо замірае, альбо пачынае біцца хутчэй…
Мне пашанцавала з рэдактарам дэбютных апавяданьняў. Ім стаў надзвычай сьветлы і сумленны чалавек і пісьменьнік Уладзімер Максімавіч Дамашэвіч, які працаваў у часопісе «Маладосць» . Адрозна ад некаторых калегаў, ён ніколі ня браў на сябе цэнзарскіх функцыяў. Працавалася зь ім заўсёды лёгка. Адно што Максімавіч, як мы яго зь любоўю называлі, страшэнна не любіў выразу «так бы мовіць» , што патрапіў у маю мову дзякуючы захапленьню іншым Ўладзімерам — Караткевічам. Гэтыя тры словы мой першы рэдактар, можна сказаць, выпальваў калёным жалезам. Дарэчы, Дамашэвіч, якому ўжо восем з паловаю дзясяткаў, і цяпер часам бярэцца рэдагаваць цэлыя раманы.
У часы маіх яшчэ няўпэўненых крокаў на пакручастай літарацкай сьцежцы існавала практыка так званага грамадзкага рэдагаваньня. Да яе зьвярталіся ў выпадках, калі выхад кнігі апынаўся пад пытаньнем з ідэалягічных ці іншых падобных прычынаў. Такім рэдактарам мусіла быць асоба зь вялікай вагою ў літаратурным сьвеце. Часам ёй сапраўды ўдавалася выканаць ролю выратавальніка.
Першую кнігу Ларысы Геніюш, выдадзеную ў савецкай Беларусі, — «Невадам зь Нёману» — на грамадзкіх пачатках адрэдагаваў Караткевіч. Аўтарка падпісала мне зборнік у Зэльве незадоўга да сыходу ў нябесную Беларусь. А пасьля таго, як я выступіў на пахаваньні Ларысы Антонаўны, спынілі і без таго павольны рух маёй першай кніжкі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» . Дапамагчы ўзяўся аўтар геніяльнага «Смаленьня вепрука» Міхась Стральцоў. Сваю працу ён таксама зрабіў выдатна: я нават не заўважыў ніякіх уварваньняў у тэкст.
Потым, аднак, рукапіс трапіў да пільнай выдавецкай дамы. Пра дзейнасьць Галіны Барысаўны і,у прыватнасьці, пра тое, як, едучы з Полацку на сустрэчузь ёю, я купіў стрэльбу (праўда,падводную),я калі-небудзь напішу вясёлы і амаль дэтэктыўнытвор. А тады было нявесела.
Але рэдактарка зрабіла і адну добрую справу. Героі будучай кнігі не належалі да абстынэнтаў і раз-пораз выпівалі. Прычым разьлівалі пляшкі па келіхах і кілішках акурат у той пэрыяд, калі партыя і ўрад змагаліся з п’янствам. Галіна Барысаўна зьдзейсьніла нешта кшталту дзіва ў Кане Галілейскай наадварот. Яна бязьлітасна працьверазіла пэрсанажаў: усе моцныя трункі ператварыліся ў сухое віно, а само сухое віно — у «гарбату на зёлках» . Ды на радасьць аўтару і чытачам, хапянуўшы тых сухача ці гарбаты, героі чамусьці зазвычай браліся закусваць…
Адзін з наступных рэдактараў — ужо ў новыя, незалежніцкія і дэмакратычныя часы — вызначыўся тым, што ў вялікім рукапісе паправіў два словы: на другой і перадапошняй старонках.
Сустракаўся я і з прадстаўнікамі гэтай прафэсіі, якія тэкстаў проста не чыталі, што, шчыра кажучы, часта ішло кнізе толькі на карысьць. Хоць, трэба прызнаць, такі падыход тоіць у сабе і пэўную небясьпеку. Да прыкладу, аднаго разу ў «Мастацкай літаратуры» некалькі выдавецкіх этапаў пасьпяхова прайшоў рукапіс вершаў шаноўнага Васіля Васілевіча Зуёнка, у прозьвішчы якога заместа літары «З» упарта трымалася набраная нейкім шкоднікам і дывэрсантам літара «Х» .
Ведаю гэтую жудасную гісторыю, бо ў тыя часы сам зарабляў на хлеб і «гарбату на зёлках» рэдактарскай працаю ў «Мастацкай» . Адзін аўтар са мною два гады не вітаўся. Іван Пятровіч Шамякін доўга крывеліўся. Нехта з адрэдагаваных званіў і раіў позна не вяртацца дадому.
А вось пра кожнага з сваіх рэдактараў (пагатоў, многія зь іх і выдатныя творцы) я мог бы гаварыць гадзінамі і заўсёды з удзячнасьцю. Пра Леаніда Васілевіча Дранько-Майсюка. Пра Сяргея Іванавіча Дубаўца. Пра Алеся Пятровіча Рыбака. Пра Эрнэста Нічыпаравіча Гнеўку, якому выпала рэдагаваць сотні старонак «Таямніцаў полацкай гісторыі» , нашпігаваных імёнамі, датамі ды рознымі сумнеўнымі высновамі…
Пра Кацярыну Пятроўну Гарэлік, зь якой працаваў над «Імёнамі Свабоды» . Пра Аляўціну Сямёнаўну Вячорку і Тацяну Лявонцеўну Шумейку. Пра Іну Паланейчык, якая разам з аўтарам нейкім дзівам давяла да чытачоў «Ордэн Белай Мышы» .
А яшчэ страшэнна хочацца напісаць кнігі, якія б зноў пагадзіліся рэдагаваць Аляксандра Макавік, Валянцін Акудовіч і Зьміцер Санько. Яны — і будучыя кнігі, і рэдактары — напаўняюць мае сны неверагоднымі сюжэтамі й спадзяваньнямі. Скажыце, чаму ў нас столькі помнікаў пісьменьнікам і ніводнага — рэдактару?
Адліты з мосенжу рэдактар уяўляецца мне летуценным чалавекам зь сякераю, а застылая ў каляровым мэтале рэдактарка — мілай акулярыстай дзяўчынаю з зграбным кухонным нажом (вусьцішны варыянт — зь сярпом), якім яна пяшчотна рэзала аўтара ня толькі па тэксьце, як ёй здавалася, але і па значна больш адчувальных частках ягонага фізычнага й мэтафізычнага цела. Дарагія рэдактары, сэрца захлынаецца ад любові да вас! Вам пакуль што не ўдалося зарэзаць ніводнай кніжкі Ўладзімера Арлова.
Цэнзура адрэзала органы
Хацелася б пачуць, як складваліся вашыя стасункі з цэнзурай у мінулым, і як выглядае справа цяпер. Напэўна, даводзіцца неяк абыходзіць «падводныя камяні», ісьці на хітрыкі, etc.
Раман
Калі казаць пра падзеі прамінулага стагодзьдзя,дык я пазнаёміўся з цэнзурай гадоў у пяць.Да майго таты, полацкага пракурора, прыехаўправяральшчык з вобласьці. Падчас вечаровайпачосткі ў нас дома мяне выпусьцілі з культурнай праграмаю — пачытаць госьцю вывучаныяў дзіцячым садку вершыкі. Стаўшы пад фікусам,я прадэклямаваў:
Сала, мяса і пшаніцу —
Ўсё аддалі за граніцу,
А гнілую кукурузу —
Для Савецкага Саюзу!
Мама разгублена прамовіла: «Сынок, я ж прасіла пра коціка і лісічку...» Правяральшчык зарагатаў, і тата застаўся пракурорам.
Стасункі з цэнзурай ужо ў якасьці літаратарапачаліся на пачатку 1980-х.
Тады няпроста было разабрацца, дзе па тваім тэксьце пахадзіла рука цэнзара з адпаведнай установы, а дзе — звышпільнага рэдактара, які кіраваўся вядомым прынцыпам, здаецца, некага з герояў Салтыкова-Шчадрына: «Лучше перебдеть, чем недобдеть» .
Адно зь першых маіх апавяданьняў называлася «Маналёг сьвятога Пётры» . На старонках газэты «Літаратура і мастацтва» яно ператварылася ў «Маўклівы маналёг» . Мне патлумачылі, што ніякіх сьвятых не павінна быць ні ўвогуле, ні, пагатоў, у літаратурных творах.
Як неўзабаве высьветлілася, у творах не павінна было быць і міліцыянтаў. Прынамсі такіх, як у маёй дэбютнай аповесьці «І вярталіся мы» , дзе міліцыя на гарадзкой вуліцы пакавала ў «варанок» маладых калядоўшчыкаў- «нацыяналістаў» . Трэба аддаць належнае супрацоўнікам часопісу «Маладосць» : саму гэтую сцэну яны абаранілі, трансфармаваўшы міліцыянтаў у дружыньнікаў.
Я мог суцешыцца хіба тым, што ў эстонскім перакладзе аповесьці, зробленым сьветлай памяці Олевам Йыгі для знакамітага тады на інтэлектуальных абшарах СССР часопісу «Vikerkaar» ( «Радуга» ), дзейнічалі ўсё ж не дружыньнікі, а доблесныя беларускія міліцыянты. У Эстоніі цэнзарскія нажніцы былі значна лагаднейшыя. Маленькі раман майго ўлюбёнага Яана Кроса называўся «Чатыры маналёгі з нагоды сьвятога Георгія» , а не якія-небудзь «Чатыры маўклівыя маналёгі» .
Цяперашняя ўлада сьцьвярджае, што ў Беларусіцэнзуры не існуе.
Праілюструю гэта на прыкладзе сваёй кніжкі прозы «Ордэн Белай Мышы» , што некалівыйшла ўсьвет —як нідзі .на —у выдавецтве «Мастацкая літаратура» . Кажу «як ні дзіўна» , бо ў 1997-м у часе аздараўленьня выдавецкіх шэрагаў, даверанага тагачаснаму старшыню Дзяржаўнага камітэту друку палкоўніку Замяталіну, мяне «зачысьцілі» зь дзівоснай фармулёўкаю: «за выпуск исторической и другой сомнительной литературы» . Дарэчы, вельмі эфэктыўнае вырашэньне цэлага комплексу праблемаў, у тым ліку і цэнзурных.
Напэўна, недабітыя ў колішнім родным выдавецтве нездаровыя сілы ў 2003-м вырашылі зрабіць мнетой кніжкаю такі сабе падарунак-кампэнсацыю дапяцідзесяцігодзьдзя. Але рэдактарка адразу паведаміла, што ў Міністэрстве інфармацыі ў будучайкнігі ўжо ёсьць куратар. Неўзабаве гэтая засакрэчаная асоба падала праз рэдактарку свой голас.
У апавяданьні, што дало кніжцы назоў, быў эпізод, дзе кароль і ягоны госьць-пісьменьнік падчас вячэры ядуць барановую смажанку з чарнасьлівам. Манарх тлумачыць, што яны цешаць страўнікі традыцыйнаю пачосткай іхняй дынастыі. Яна, маўляў, упершыню зьявілася ў XVI стагодзьдзі пасьля разгрому войскам яго далёкага продка «арды нашага заклятага суседа і сябра вялікага князя Івана» .
Міністэрскаму куратару не спадабалася імя вялікага князя, якое магло прычыніць шкоду сучасным інтэграцыйным працэсам. Тады я, ужо ня верачы ў выхад кнігі, з дулінай у кішэні прапанаваў за клятага сябра Івана замяніць на Вавана. Магчыма, вы здагадаліся, хто меўся на ўвазе. Куратар, тымня менш, застаўся задаволены. Падобным чынамразьвязаліся й іншыя вузельчыкі, якія шкодзілі інтэграцыі. У майго апекуна відавочна было пачуцьцёгумару, і, па гамбурскім рахунку, ён быў за нас.
Нарэшце кніга зьявілася. Раней, чым да мяне, янатрапіла ў рукі мастака Аляксея Марачкіна, малюнкіякога аздаблялі выданьне. У тэлефоннай размовеАляксей рагатаў і лаяўся. У вусатага пэрсанажана першым шмуцтытуле вусікі ў некалькі разоўвырасьлі і закруціліся накшталт дон-кіхотаўскіх.
Яшчэ на адным малюнку ў фантасмагарычнайістотыз мужчынскімі полавымі прыкметамі гэтыясамыя прыкметы былі роўна напалову абрэзаныя...
Потым высьветлілася, што перад самым падпісаньнем кнігі ў друк у мастацкую рэдакцыю ўварваўся чалавек зь міністэрства. «Нам і так за Арлова яйцы адкруцяць! — крычаў ён. — А тут яшчэ Марачкін мужыка зь яйцамі намаляваў! І гэтага вусатага ў дадатак!» Самае цікавае, што ў афармленьні мы выкарысталі малюнкі, зробленыя гадоў дваццаць пяць таму. Насамрэч прататыпам чалавека з вусамі быў старшына, які даўся Марачкіну ў знакі, калі той служыў у войску.
Потым было маё маленькае інтэрвію газэце «Известия» , якое абсалютна блізка да рэальнасьці называлася «Цэнзура адрэзала органы» . У выніку дырэктар «Мастацкай літаратуры» Мачульскі паабяцаў, што ня будзе мяне друкаваць дзесяць гадоў. Дзевяць прайшло. Можа, дырэктар нешта ведае... Паколькі ўжо даўно друкуюся ў выдавецтвах недзяржаўных, цяпер мяне больш займае праблема самацэнзуры. Пару гадоў назад музыка Зьміцер Вайцюшкевіч даў мне сяброўскую пара ду не карыстацца ненарматыўнай лексыкай. І паабяцаў, што, калі я выпраўлюся, абавязкова напіша на мой верш песьню. Я выправіўся, і ён сапраўды паклаў верш «Пасьля тваіх званкоў» на музыку.
Як бачыце, цэнзура таксама бывае карысная.
«Чемпионат СССР поакадемической (гр)ебле»
Спадар Уладзімер, вашыя творы шмат разоў перакладалі на іншыя мовы. Ці шанцавала на перакладчыкаў? Ці здараліся ў супрацы зь імі сумныя «праколы» ці, выбачайце за калямбур, вясёлыя «прыколы»?
Ганна, маладая перакладчыца
Перакладчык — гэта самы дарагі, самы адданытвой чытач.
Хіба ня дзіва, калі яшчэ, па сутнасьці, юны аўтар дастае з паштовай скрынкі ліст зь весткаю, што вядомы майстар перакладу зацікавіўся ягонай дэбютнай аповесьцю? Так прычынілася са мною пасьля выхаду кніжкі прозы «Добры дзень, мая Шыпшына!» .
Аўтарам ліста быў стары мудры маэстра з эстонскай выспы Саарэмаа Олеў Йыгі. Дзякуючы ямупершай іншаю мовай, на якой загучала напісанаемной па-беларуску, сталася эстонская, а не расейская, як зазвычай здаралася тады. Гэта быў вялікіі, напэўна, яшчэ не заслужаны гонар, бо спадарОлеў пераўвасабляў па-эстонску Янку Брыля, ІванаМележа, Васіля Быкава…
Ліставаньне з славутым саарэмцам было длямяне сапраўднай духоўнай раскошаю. Але разамз тым і цудоўнаю школай. Адзін з маіх літаратурных герояў — малады забойца Васька — меў закратамі мянушку Казёл. Камусьці можа здавацца,што сэнс яе — адназначны. А вось Олеў Йыгі склаўцэлую табліцу з рознымі адценьнямі і канатацыямігэтага турэмнага тэрміну. Табліцу суправаджаліспасылкі на добры дзясятак слоўнікаў, сярод якіхбылі, як памятаецца, нават лексыконы сярэдзіныХІХ стагодзьдзя.
Аповесьць надрукавалі ў Эстоніі адначасова зь зьяўленьнем у «ЛіМе» рэцэнзіі на «Шыпшыну» . Аўтарам быў адзін з тагачасных мэтраў, у якога пахвальныя словы сыпаліся быццам з казачнага рога. Некалькі дзён я бясконца перачытваў тую публікацыю і лётаў як на крылах. У пятніцу прыйшоў ліст ад Олева. Ён, як заўсёды назваўшы мяне «дарагім калегам» , дасьціпна, але бязьлітасна спляжыў рэцэнзію і рэцэнзэнта, а адзначаныя ім творы назваў найбольш слабымі і бездапаможнымі, параіўшы больш такіх не пісаць, а айчыннаму мэтру ня верыць.
Магчыма, гэта найлепшы ўрок, які я атрымаў у сваім літаратурным жыцьці. Шкада, што прачытаць маю другую кнігу Олеў ужо не пасьпеў. Зь мяне, відавочна, было б больш толку. Праколы і прыколы пачаліся, калі мой зборнік прозы ўключыла ў плян маскоўскае выдавецтва «Молодая гвардия» . Гістарычныя апавяданьні дасьведчана й сумленна перакладала Валянціна Шчадрына. Яна выдатна валодала беларускай моваю, але ўсё роўна прысылала доўгія сьпісы пыта ньняў. У выніку «пракол» у тэксьце, што прыйшоў на аўтарызацыю, знайшоўся толькі адзін. Мой «кажанаваты» , іншымі словамі, нізкарослы шляхціч ператварыўся ў «шляхтича, похожего на летучую мышь» , з чаго мы потым разам пасьмяяліся.
Але кніга мела і «сучасную» частку. Яе прасоўваў да расейскага чытача загадкавы таварыш Пяцібратаў, які на сувязь не выходзіў. Выдавецкая сакратарка на званкі правінцыйнага маладога аўтара ўнікліва адказвала, што Пяцібратаў на лятучцы, выйшаў, захварэў, паехаў у Ханты-Мансійск. Дасланы мне нарэшце на вычытку тэкст нарадзіў імкненьне неадкладна купіць квіток, прыехаць у Маскву і, перапрашаю, начысьціць старэйшаму брату Пяцібратаву пысу.
Перапісваць нанова я мусіў практычна кожн ы сказ. Ды што там сказ! У выніку руплівай працы няўлоўнага майстра мастацкага перакладу скажаўся і калечыўся сэнс усяго тэксту. Дый як магло быць іначай, калі слова «побач» пераўвасаблялася ў расейскае «посмотри» , «прымус́ » рабіўся «при́мусом» , а «лёс» — «лесом» . Трансфармацыя «запалак» у «зажигалки» , «нядзелі» — у «неделю» , а «аканіцаў» — усяго толькі ў «окна» выклікала, бадай што, уздых палёгкі, бо ў наступным радку замест «фіранак» дзівосным чынам узьнікалі, трэба прызнаць, значна эратычнейшыя, але абсалютна недарэчныя ў тым кантэксьце «простыни» . У іншым аповедзе з сытуацыяй, сапраўды набліжанай да эратычнай, прысутнічаў кот на мянушку Мантэсума, які нявыхавана хацеў дапамагчы гаспадару займацца адной важнай справай. Той раз-пораз раззлавана крычаў на памочніка: «Апсік!» У выніку катоў у тэксьце зрабілася два: Мантэсума і Апсік.
Трэба аддаць перакладчыку належнае: прынамсі аднойчы ён зазірнуў у слоўнік, адкуль дазнаўся, што «абраз» —гэта «оскорбление» , ібязь лішніх сумневаў павесіў «оскорбление» на сьценку.
Калі мая кніжка «Пока не погасла свеча» выйшла, я ўведаў, што карная экспэдыцыя ў Маскву ўсё адно скончылася б марна (калі б не драматычна для мяне самога). Пяцібратаў, якога я пасьпеў ахрысьціць Прайдзісьветавым, насамрэч не зьяўляўся асобай рэальнаю. За гэтым брацкім псэўданімам хавалася цэлая хеўрачка літпрайдзісьветаў.
Ды чаго чакаць ад пяцібратавых, калі гэтаксама ставіліся да нас, недалугаў-беларусаў, іхніямасьцітыя настаўнікі? Памятаю, як мяне ў лікутузіну маладых айчынных літаратараў запрасілі напаседжаньне Савету па беларускай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. Разгляд нашаетворчасьціпачаўся з выступу знанага маскоўскага крытыка,які ці то ўзрадавана, ці то зьдзіўлена паведаміў,што, маўляў, учора чытаў тэксты гасьцей і раптамзразумеў: беларуская мова ўсё ж, напэўна, існуе.
Дзякаваць Богу, мне больш лёсіла на перакладчыкаў іншых. На тых, хто разумеў, што перакладаецца ня слова словам, ня сказ — сказам і нават неабзац — абзацам, а сэнс — сэнсам.
Я згадаў бы чэшку Францішку Сокалаву, немцаНорбэрта Рандава, літоўку Альму Лапінскене. На ўкраінскую мяне выдатна пераклаў Аляксандар Ірванец, зь якім мы маем надзіва блізкае, да вусьцішы, сьветаўспрыманьне.
Тры кнігі выйшлі ў мяне па-польску. Цудоўна справіўся з прозай Ян Максімюк. Калі вярнуцца да прыколаў, дык у апавяданьні «Рыба ды іншыя» адзін дрэнны хлопчык цэлую ноч ходзіць па горадзе зь лязом у руках. Ён пакуль што не зьбіраецца нікога рэзаць. Проста горад абклеены абвесткамі, што там адбудзецца «чемпионат СССР по академической гребле» , і хлопчык старанна выразае ў слове «гребля» дзьве першыя літары.
Што робіць у польскім тэксьце Максімюк? Ён па-майстэрску пераўтварае спаборніцтвы па гэтай самай «гребле» ў першынство «w skakaniu do wody» . Задача начнога рупліўца істотна спрашчаецца, бо цяпер яму дастаткова адрэзаць усяго адну літару. Здагадайцеся, у якім слове.
Ну а бліскучы пераклад на польскую мову паэтычнай кнігі «Паром празь Ля-Манш» , зроблены Адамам Паморскім, прынёс вельмі дарагую для мяне міжнародную прэмію Гданьскай мэрыі. Некалі ў нашым (а цяпер ужо даўно іхнім) Доме літаратара выступаў савецкі паэт Расул Гамзатаў. На пытаньне, ці задаволены ён перакладамі сваіх вершаў на беларускую мову, горац адказаў велягурыста і хітрамудра. Арыгінал, маўляў, — як пэрсыдзкі дыван, што зьзяе ўсімі фарбамі вясёлкі, а пераклад — той самы дыван, перавернуты на спод.
А паколькі яго, Гамзатава, сьпярша перакладаюць з аварскай на расейскую, а потым ужо беларусы яшчэ раз — з расейскай на сваю мову, дыван зноў пераварочваецца і зіхаціць.
Гучыць прыгожа, але пагадзіцеся, што ў такой творчай мэтодзе больш за ўсё пылу. Я рады, што мяне перакладаюць з арыгіналу. Кажуць, менавіта зь беларускай на чачэнскую зрабіў незадоўга да сьмерці пераклад майго эсэ «Незалежнасьць — гэта…» аднакурсьнік нашага Леаніда Галубовіча на маскоўскіх Вышэйшых літаратурных курсах, паэт і палітык Зэлімхан Яндарбіеў. Спадзяюся, Алах не палічыў тое грахом. Няхай доўжыць ён на зямлі памяць пра Зэлімхана!
Садысты чытаюць Мазоха
У вашым апавяданьні «Ордэн Белай Мышы» дзеяньне адбываецца ў каралеўстве, дзе ёсьць адзін-аднюткі пісьменьнік, але няма ніводнага чытача. На шчасьце, у нашай краіне і пісьменьнік не адзін. Дый чытачы пакуль яшчэ водзяцца. Скажыце, ці здараліся выпадкі, калі яны ўспрымалі напісанае вамі абсалютна нечакана і неадэкватна?
Верця
У маім уяўленьні пісьменьнік ня можа існавацьбез чытача. Я ня веру тым калегам, якія часам заяўляюць, што ім абыякава, прачытае хтосьці іхнітэкст ці не. Магчыма, яны лічаць, што сучасьнікіпроста не дарасьлі, але ў глыбіні душы ўсё ж спадзяюццана чытача ў будучыні.
Калі тваю кнігу бяруць у рукі тут і цяпер, тынепазьбежна ўступаеш з чытачом у складаныястасункі, дзе можа прысутнічаць як разуменьне,так і поўная яго адсутнасьць.
Хтосьці сказаў, што чытачы падзяляюцца насадыстаў і мазахістаў. Садысты чытаюць ЗахераМазоха, а мазахісты — маркіза дэ Сада. Ёсьць таксама людзі, якія бяруць у рукі кнігу толькі для таго, каб знайсьці ў пісьменьніка памылкі.
Калісьці я напісаў апавяданьне, у якім дзейнічалі два пэрсанажы — цяжка паранены ваяр і крумкач, які чакаў, пакуль чалавек памрэ, а ён зможа павячэраць. Тэкст быў, безумоўна, не пра гэта. Чалавекпракручваў у памяці жыцьцё, шукаў паратунку.Птушка таксама мела іншыя праблемы, апрача набіваньня страўніка сьвежай мярцьвячынай.
Не пасьпела апавяданьне зьявіцца ў друку, як рэдакцыя пераслала мне ліст абуранага чытача. Называючы сябе кандыдатам біялягічных навук, той на пяці старонках «размазваў» мяне за няведаньне асаблівасьцяў жыцьця і дзейнасьці крумкачоў. Як выявілася, і жыве гэтая паважаная птушка зусім ня сто гадоў, і мярцьвячынай грэбуе (хоць «Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі» чамусьці сьцьвярджае адваротнае), і гняздуецца ня так…
Я мусіў скласьці грунтоўны адказ, дзе, у прыватнасьці, паабяцаў нязьменна змагацца за добрае імя крумкачоў. Памятаю, дакляраваў яшчэі прысьвяціць рэабілітаванаму крумкачу адмысловае апавяданьне. Праўда, твор урэшце атрымаўсяпра грака, у якога раз-пораз перакідаўся галоўныгерой. Біёляг не адгукнуўся, відаць, палічыў, штоя ўжо безнадзейны.
Яшчэ адзін хутчэй сумны, чым вясёлы выпадак здарыўся з гістарычнай навэляй «Рандэву на манэўрах» . Там сустракаюцца беларуская шляхцянка і расейскі афіцэр. Яна — маладая прывабная ўдава, ён — адукаваны, дасьціпны, нежанаты. Яны хутка робяцца блізкімі, пачынаюць будаваць пляны на сямейнае жыцьцё. І тут высьвятляецца, што яна — удава паўстанца 1863 году, а яе каханак дзесяць гадоў таму меў дачыненьне да сьмерці мужа. Жанчына рашуча і жорстка разрывае стасункі…
Ідзе прэзэнтацыя кнігі. Слова бярэ чытачка, якая нахвальвае аўтара за псыхалягізм. Аказваецца, ён асабліва моцна гучыць у апавяданьні «Рандэву на манэўрах» , дзе створаны вобраз бяздушнай жанчыны-эгаісткі, якая абражае найлепшыя пачуцьці закаханага ў яе афіцэра…
Лета. Сьпёка. Дзівосны літоўскі курорт Нідана Куршаўскай касе. Міжнародныя паэтычныячытаньні ў Доме-музэі Томаса Мана. У такую паруў такой мясьціне на падобныя імпрэзы ходзяцьтолькі ненармальныя. Гэтым разам, здаецца, нязнойдзецца і ненармальных. Але арганізатарамудаецца недзе злавіць і прывесьці групу вельмінемаладых нямецкіх турыстаў. Чытаю з калегамівершы ў арыгінале і перакладах на літоўскую йнямецкую мовы. Сярод іх вось гэты:
Падобны да мужчыны
беднае дзяцінства ў расейскай вёсцы
(ці можа быць дзяцінства бедным
нават у расейскай вёсцы?)
бабуля-немка зьберагла мову
падараваўшы ўнучцы вяртаньне
заместа сябе самой у Vaterland
(расейская ў яе таксама добрая)
заможнае юнацтва дзякуючы
багаценькім сваякам з Брэмэну
(ці можа быць юнацтва заможным
нават у сваячкі мільянэраў з Брэмэну?)
імкненьне пражываць адначасова
некалькі жыцьцяў
(ці не зарана ў дваццаць восем
калі здаецца хапае і аднаго?)
бабуля памерла ў мінулы панядзелак
на помніку ўнучка загадала
напісаць па-нямецку
(калі не паслухаюцца
не атрымаюць больш ні эўра)
на Каляды муж-расеец
парэзаў на шматкі
падараваную знаёмым мастаком
карціну з рэмінісцэнцыямі з Брэйгеля
за адным разам папісаў і мастака
(добра што не яе самую
зрэшты потым высьветліцца
што перапала і ёй
іначай адкуль тыя шнары
над жывым гузікам пупка)
глухая прыморская вёска
на поўначы Італіі
куды двойчы ўцякала ад мужа
(ці не з парэзаным аўтарам
парэзанай карціны?)
тры месяцы ў намёце
на Лазуркавым беразе
з грашыма толькі на віно і ежу
(цяпер ужо з мужам)
нязводная завядзёнка
раз-пораз раздаваць маёмасьць
знаёмым і не
п’янаваты румын
хацеў яшчэ і трахнуць дабрадзейку
на атрыманай задарма канапе
(можа і трахнуў
пасьля звычайна не застаецца шнараў)
навошта ты апавядаеш усё гэта
мне незнаёмаму
па дарозе дахаты да мужа да немцаў
у купэ міжнароднага цягніка
за дзьве гадзіны да Берасьця?
проста ты падобны да мужчыны
ну што застаецца рабіць
пасьля такога прызнаньня?
Здаецца, усе «аматары паэзіі» шчасьліва дрэмлюць. Але адзін дзядуля-немец неспадзеўкі пачынае радасна пляскаць у далоні і празь перакладчыка кажа, што верш гэра Арлова яму страшэнна спадабаўся. Ён, немец, цалкам згодны з аўтарам. Усіх эмігрантаў з Усходу трэба неадкладна турнуць назад.
Карацей, цяжкавата нам, літаратарам, прадбачыць, як слова наша адгукнецца. Але, адрозна ад кліента, чытач не заўсёды мае рацыю. Зрэшты, пісьменьнік — таксама.
Ён такі вынаходнік, адважны няўрымсьлівы вершнік...
Былі на літаратурнай вечарыне, прысьвечанай 120-годзьдзю Максіма Багдановіча. Напэўна, ня толькі нас вы зьдзівілі натхнёнымі словамі пра нейкую Клаву, зь якой у паэта была сувязь падчас лекавання ў Крыме. Як вядома, тая асоба досыць лёгкіх паводзінаў не пакінула ў жыцьці й творчасьці Максіма прыкметнага сьледу. Вы што, вырашылі стварыць да юбілею прыгожы, але сумнеўны міт?
Стася і Вераніка
Пачну з таго, што, на маю думку, любая жанчынаможа дапамагчы мужчыну ў спасьціжэньні самогасябе, падараваць яму дотык да Вечнасьці, глыток зкеліха неўміручасьці. Прычым гэта зусім не заўсёды залежыць ад таго, колькі часу яны былі разам, — усё жыцьцё ці адну ноч.
Багдановіч быў з Клаваю Салтыковай цэлы летні крымскі месяц 1915 году... Вы мяркуеце, што ў Максімавай біяграфіі тая асоба не адыграла ніякай прыкметнае ролі. А як тады расцэньваць прысьвечаны ёй вядомы расейскамоўныверш паэта?
Забудется многое, Клава,
Но буду я помнить всегда,
Как в сердце шипела отрава
Любви, и тоски, и стыда...
Згодны, душа чытача не трымціць і не замірае.Перад намі ня ўзор высокай паэзіі чыстай красы,да якой імкнуўся наш геній. Але гэтыя, па сутнасьці, альбомныя радкі адназначна ўспрымаюцца якглыбокае, прасякнутае болем прызнаньне тонкайі чулай асобы.
Каб знайсьці аргумэнты на карысьць маёй высновы, зазірніце ў камэнтары да першага тому поўнага збору твораў М. Багдановіча, дзе зьмешчаны цытаваны верш. Яраслаўскі знаёмы паэта А. Цітоў ва ўспамінах пісаў: «Іншы раз, у хвіліны шчырасьці, Максім Адамавіч дзяліўся са мной сардэчнымі тайнамі. Ён расказаў аб сваім захапленьні жанчынай. Знаходзячыся на поўдні, М. А. сустрэў даму і пакахаў яе, але, на жаль, расказаў ён, гэтае каханьне прынесла яму вялікі смутак, і, магчыма, адбілася на здароўі, яна была замужняя, і яны не маглі зь ёю жыць разам» .
Хіба перад намі сьведчаньні «непрыкметнага сьледу» ?
Няхай, як лічаць некаторыя багдановічазнаўцы, Максім саромеўся таго курортнага захапленьня. А мне ўяўляецца, што хворы на невылечныя тады сухоты паэт у глыбіні душы мог якраз ганарыцца стасункамі з Клавай, быць удзячны ёй за магчымасьць сьцьвярджацца як мужчына. Яму было важна (найперш для сябе самога) пакінуць доказы гэтага, занатаваць інтымныя драбніцы. Я ўжо вяду гаворку пра неапублікаваны дасюль тагачасны інтымны дзёньнік Багдановіча, які не дае спакою сучасным паэтам і драматургам, выдаўцам і журналістам.
Найлепшы камэнтар да спадчыны творцы —ягоны жыцьцяпіс.
У нашым выпадку ў камэнтары не хапае вельміістотнай старонкі. Ці не пара нарэшце запоўніцьпрабел?
Думаючы пра гераіню дзёньніка і яе каханка, якому заставалася меней за два гады жыцьця, я ўспамінаю словы Поля Валеры: «Разумная жанчына — тая, зь якой мужчына здольны паводзіцца як заўгодна неразважна» .
Можаце вінаваціць мяне ў недасьведчанасьціды іншых грахах, але я перакананы, што дзякуючытаму чэрвеню 1915-га ў гарадку Стары Крым нашаепрыгожае пісьменства пабагацела не на адзін цудоўны верш.
Асабіста ж я ўдзячны Клаве за ўласныя радкі,якія абавязкова ўвойдуць у новую паэтычнуюкніжку:
ты выходзіш на ганак
шчасьлівая
з Понтам Эўксінскім
глыбіня сустракаецца
тваіх чорных вачэй
вечар сіні
зусім
ты круціла раман
летась
з князем грузінскім
а цяпер
твой абраньнік
паэт зь Яраслаўлю
Максім
ён чытаў табе вершы
і прагна кахаўся
нібы заўтра зьбіраўся
ў тагасьвецьце пайсьці
ён такі вынаходнік
адважны
няўрымсьлівы вершнік
ён такі...
Божа!
што ён шаптаў табе
ў вушка
ў міжножжа
у водар
дзьвюх прасьцінак
салёных ад поту
і не…
захлыналася ты
і хацеў адвярнуцца
нечы цёмны партрэт
на зялёнай сьцяне
ён казаў табе потым
тут грэкі любілі
і готы
тут вачыма прахожых
пранікліва скіфы
глядзяць
і пытаюцца моўчкі
адкуль ты і хто ты
і за кожнага зь іх
буду браць цябе я
буду браць як
рабыню
гетэру
наяду
як русалку
з падводнага саду
дай мне яду
каханая
ад самоты...
ты лічыла што ён
не паэт —
вершаплётнік альбомны
з тых
якіх легіёны
і сьвет
іх трымае сабе на забаву
ды ўчора
ён на мове сваёй
прачытаў трыялет
ты зьдзівілася
келіх паўнюткі
здрыгануўся
ў тваёй паўнаватай руцэ
зразумела?
амаль нічагуткі!
лацінскае «цэ»
на рэцэпце ягоным
шматзначна маўчала
сарамлівы партрэт
быў уражаны
мовы чужой таямніцай:
што такое ліхтарня
спакуса
дзяньніца?
што такое пясьняр?
мо — паэт?..
ён прамовіў нядаўна
ў кафейні
употай:
каб нам разам аднойчы
патрапіць у рай
хоць на лета
забудзем
пра нашы сухоты
хоць на лета...
пачула ты: Лета
кане
леташні князь з-пад Цхінвалу
у Лету
што апроч удавіцы
пакіне?
набор пісталетаў?
ты належыш паэту
Вэнэра на мове яго —
Мілавіца
колькі вам засталося
піць херас
з Масандры
і любіцца нагбом
пад сузор’ем Касцы?
колькі вам засталося
на рызыку йсьці
ў той альтанцы
сярод маладых алеандраў?
ты выходзіш на ганак
шчасьлівая
з Понтам Эўксінскім
новы ранак
спаткаўся
і новы санэт
ты кахаеш!
ты ў Вечнасьць
ужо адплываеш
твой каханы — Паэт!
Вазьму і прываражу
Чаму вы ўхіляецеся ад адказу на пытаньне пра пярсьцёнак на вашай левай руцэ? Ці мае ён нейкую таямнічую сілу?
Дзьве бляндынкі зь пятага раду
Пярсьцёнак срэбны, каваны.
Аўтар, мой даўні прыяцель мастак-ювэлір Мікола Кузьміч (гэта ён стварыў вобраз Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай), кажа, што ў пярсьцёнку— пяць тысяч удараў малаточкам.
Каменьчык — «мой» хрызапраз, пад ім — рачная пэрлінка. Маючы кроплю ўяўленьня, за абрысамі пярсьцёнка няцяжка разгледзець сылюэт добра знаёмага нам, палачанам, храму.
Ніякіх пярсьцёнкаў я ніколі не насіў і спачаткуда Міколавага падарунку паставіўся насьцярожана. А цяпер — і ўжо даўно — ён зьяўляецца працягам маёй істоты. Безь пярсьцёнка не магупрацаваць. Пра ягоную таямнічую сілу можна напісаць некалькі апавяданьняў.
Аднойчы пярсьцёнак дапамог адбіцца ад нападу, пакінуўшы зусім рэальную пячатку на лобе рабаўніка. Два разы пярсьцёнак кралі, аднак ёнпаведамляў мне, дзе знаходзіцца.
Але галоўнае прызначэньне пярсьцёнка, як вы ўжо зразумелі, — гэта прыварожваць такіх вось прыгажуняў зь пятага раду.
Пяць тысяч без уліку маркітантак
Кажуць, што літаратурныя сюжэты часам матэрыялізуюцца. Ці здаралася такое з вашымі тэкстамі?
Кастусь
Як сьведчыць гісторыя і, у прыватнасьці, гісторыя літаратуры, прамоўленае, а пагатоў — напісанае слова сапраўды мае ўласьцівасьць нярэдказнаходзіць увасабленьне ў рэальным жыцьці.
Сьвет, створаны ўяўленьнем пісьменьніка, і сьвет, у якім жывуць ягоныя чытачы (калі хочаце — сьвет, створаны Божай воляй), знаходзяцца ў складаным узаемадзеяньні, ня толькі судакранаючыся, але і перацякаючы адзін у адзін.
Хтосьці з гэтай рэчаіснасьці імкнецца быць падобным да літаратурнага героя і ўрэшце робіцца такім, сьцягнуўшы ўва ўлюбёнца, як кажа прымаўка, нават крышачкі. У сваю чаргу, нейкі пэрсанаж, затужыўшы ў кніжнай вокладцы, выходзіць зь «вязьніцы» , знайшоўшы сабе цалкам жывога двайніка.
Прыкладна тое ж можа адбывацца і з падзеямі, зьявамі, цэлымі космасамі, што перавандроўваюць з жыцьця ў літаратуру і наадварот. Напэўна, найлепей сказаў пра гэта Борхэс. Перачытайце ягоную навэлю «Тлён, Укбар, Орбіс Тэрцыюс» . Аднойчы мне выпала выступаць у паўночна- нямецкім гарадку Штрэліцы. У бібліятэцы тамтэйшай гімназіі, дзе некалі пачынаў спасьцігаць навукі хлопчык Гэнрых Шліман, госьцю паказалі старое выданьне «Іліяды» . Якраз ім той хлопчык і зачытваўся.
Далейшыя падзеі добра вядомыя. Тым, хтодрэнна вучыўся, нагадаю: Шліман стаў археолягамі знайшоў Трою, якая да таго моманту лічыласяплёнам Гамэравай фантазіі.
Але зьвярнуся да ўласнага сьціплага досьведу. Спачатку пра тое, як сучасны тэкст здольны карэктаваць гістарычныя падзеі альбо іхнія інтэрпрэтацыі (правесьці мяжу паміж першым і другім часам бывае няпроста).
Чвэрць стагодзьдзя таму я напісаў апавяданьне «Кроніка Лаўрына Баршчэўскага» — такую сабе стылізацыю пад манускрыпт з магістрацкага архіву, прысьвечаны ўдзелу нашых продкаў у гусіцкіх войнах. Тады князь Жыгімонт Карыбутавіч павёў войска на дапамогу чэхам і быў абвешчаны ў Празе каралём. Аніякіх сьведчаньняў пра колькасьць Жыгімонтавых ваяроў не захавалася, а мой юначы твор гэтага вымагаў. У выніку ў апавяданьні зьявіўся наступны радок: «было іх лікам да пяці тысяч, і ўсе біліся мужна, і многія заручыліся там зь зямлёю» .
Прамінула колькі гадоў, і я зь велізарным зьдзіўленьнемсустрэў у адной навукова-папулярнайкніжцы дакладна такую самую лічбу. Неўзабавеяна перавандравала ў манаграфію прафэсійнагагісторыка. Я затэлефанаваў яму й пацікавіўся, дзеўдалося знайсьці зьвесткі пра колькасны складбаявых паплечнікаў Жыгімонта. Вучоны зьбянтэжыўся…
Цяпер, здараецца, я тэлепартую сябе ў вясновую Прагу 1422 году, уладкоўваюся недзе ў ціхім кутку на Градчанах і не без самазадавальненьня назіраю, як па вясёлкавым бруку пад сьцягамі з «Пагоняй» і «Калюмнамі» ўступае ў места Жыгімонтава войска. Мы з князем ведаем: у сьпісе асабовага складу нашых харугваў (з улікам параненых і хворых, якія рухаюцца ў канцы даўжэзнай калёны на крытых павозках, і чамусьці без уліку прыгажуняў-маркітантак, што, хоць таксама едуць, але складаюць вельмі нават баяздольнае фармаваньне) — пяць тысяч кавалерыстаў і пяхотнікаў.
Яшчэ адзін прыклад зьвязаны з маёй кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі» . Рыхтуючы да друку трэцяе выданьне, я зьвярнуў увагу на тое, што Полацак незаслужана рэдка населены зданямі й прывідамі — гэтымі своеасаблівымі ўдзельнікамі й сьведкамі далёкіх, пераважна трагічных падзеяў, безь якіх немагчыма ўявіць горад з такой гісторыяй. У выніку былі знойдзеныя зьвесткі пра Маленькую габрэечку, Чорнага афіцэра і Трох манахаў, якія цяпер пачалі ўжо зьяўляцца на полацкіх вуліцах. Пра іншых прывідаў, адшуканых мною ў таемных архіўных сховах, даведаецеся, як трапіце ў Полацкую мастацкую галерэю (доўгімі зімовымі вечарамі там усё часьцей чуюцца крокі генэрала Ордэну езуітаў Габрыеля Грубэра), або калі будзеце блукаць па старадаўніх залях Музэю кнігадрукаваньня…
У адным з эсэ Станіслава Лема гаворыцца пра цмокаў, якія бываюць адмоўныя, нулявыя, нейкія там яшчэ. Усе яны не існуюць, але самае істотнае,што кожны зь іх не існуе на свой манер.
Ад сябе дадам: а часам яшчэ як існуе!
Зялёны? Бел-чырвона-белы?
Вы не мастак у першасным значэньні гэтага слова, але вашы тэксты маюць палітру з шматлікімі фарбамі і адценьнямі. Ці верыце вы ў магію колераў? Якія зь іх улюбёныя?
Алесь, навучэнец мастацкай школы
Вядома, што ў магію колераў глыбока верылінашыя прапрадзеды.
У іхнім космасе колеравуюсымболіку мелі, бадай што, усе асноўныя рэчы ізьявы. Сіняя або зялёная барва асацыявалася ззахадам, белая — з усходам, чырвоная і чорная — зпоўднем і поўначчу. Порам жыцьця — маладосьці,сталасьці, старасьці і сьмерці — адпавядалі чырвоны, залаты, белы і чорны колеры. Штодзённайчорнай вопраткі продкі не насілі, бо гэты колеруспрымаўся як сымбаль тугі, смутку, зла. Белыазначаў прыгажосьць і духоўную чысьціню, атая-самляўся з матчыным малаком. Чырвоны — гэтаагонь, вечнае жыцьцё. Пра асаблівае шанаваньнеапошніх двух колераў сьведчаць народнае адзеньнеі нацыянальная сымболіка, у якой барвы набылідадатковае геральдычнае значэньне.
Можна сказаць, што ў магію колераў, часамі не задумваючыся пра гэта, верыць кожны з нас. Немагчыма ўявіць на вясельлі маладую ў цёмным адзеньні, а на пахаваньне ніхто ня пойдзе ў сьветлым. А хто будзе спрачацца, што колеры нацыянальнага сьцягу (які непазьбежна зноў стане дзяржаўным) маюць моцнае ўзьдзеяньне і на тых, хто выходзіць пад ім на вуліцы, і на тых, хто з поўным баявым рыштункам гэтыя вуліцы перакрывае?
Што да маіх, так бы мовіць, асабістых колераў,дык зь дзяцінства любіў зялёны. На ўроках маляваньня ў малодшых клясах маляваў зялёных зайчыкаўі лісічак, а неяк атрымаўся нават зялёны мядзьведзь. Калі мы будавалі канал у бясконцым шаравата-жоўтым казахстанскім стэпе-паўпустэльні, душы не хапала зеляніны, быццам кіслароду.
А потым прычынілася наступная гісторыя. Аднойчы пасьля сустрэчы з студэнтамі й выкладчыкамі геаграфічнага факультэту БДУ да мяне падышоў чалавек, які адразу нагадаў рабіна-кабаліста. Падумалася, што акурат такі некалі стварыў Голема. Бліснуўшы чорным вокам, «кабаліст» паведаміў, што надзелены здольнасьцю бачыць колер чалавечае аўры. У мяне яна зялёная, а таму я мушу заўсёды насіць прынамсі адну рэч у гэтай гаме, а найлепей — ня меней за тры. Тады буду адчуваць сябе больш здаровым, упэўненым, натхнёным.
Я паслухаўся і потым адшукаў дарадцу з геафаку,каб сказаць яму дзякуй ужо апастэрыёры. Ад тагочасу абавязкова маю ў штодзённым гардэробе нешта зялёнае (хоць, можа, яно і не заўсёды відаць). Ну а пярсьцёнак з хрызапразам даўно зрабіўся часткаю маёй фізычнай і мэтафізычнай істоты. Можа, якраз ён затрымаў мяне на сьвеце, калі, яшчэ ня ведаючы пра інфаркт, я колькі гадоў таму вяртаўся на самалёце зь Лёндану.
Раз-пораз наведвала думка высьветліць, які ж колер пераважае ў маіх тэкстах. Тым больш, сучасная кампутарная тэхніка дазваляе зрабіць тое безь вялікіх праблемаў. Ды пакуль я зьбіраўся пераканацца, што і ў кнігах перавагу мае зялёны, справаю заняўся адзін студэнт Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Нясьціпла пахвалюся, што малады паэт і журналіст Алесь Замкоўскі ўжо абараніў і падараваў мне сваю дыплёмную працу «Сыстэма колераабазначэньня ў мове твораў Уладзімера Арлова» .
Дзякуючы Алесю, які прааналізаваў «палітру» кніжак прозы «Сны імпэратара» і «Ордэн Белай Мышы» , я нечакана даведаўся, што самымі частотнымі колерамі там ёсьць «спрадвечна беларускія» — белы, чорны і чырвоны. Першы сустракаўся ажно 469 разоў. А вось зялёны (127) апынуўся ажно на сёмым месцы. Між іншага, малады дасьледнік зафіксаваў і ўжываньне трохкампанэнтнага каляроніму «бел-чырвона-белы» .
У сувязі з гэтым цяжка не пагадзіцца з Алесем, што колеравыя азначэньні ў творах пісьменьніка «зьяўляюцца неад’емнай часткай аўтарскага сьветабачаньня і сьветаўспрыманьня» .
Але ўвадначас дыплёмная праца яшчэ раз засьведчыла, што прыватнае жыцьцё і літаратурнаяпраца — рэчы (хоць, бывае, нейкімі вузельчыкамі ізьвязаныя) вельмі аўтаномныя. А таму, калі ласка,ня блытайце лірычнага героя з аўтарам, які адказвае на вашае пытаньне ў сваёй улюбёнай зялёнайкашулі.
Сэкс прыдумалі зулусы
Ці знаходзіцца ў вашым літарацкім жыцьці месца футболу?
Заўзятар
Уявіце, што некалі я фанатычна хварэў за менскае «Дынама» . Дакладней, за «Дынама» першай паловы 1980-х. За каманду «залатой пробы» . За тую, дзе гулялі Сяргей Алейнікаў, Андрэй Зыгмантовіч, Сяргей Гоцманаў, Аляксандар Пракапенка, што наводзілі жах на абаронцаў і варатароў кіеўскіх аднаклюбнікаў і маскоўскага «Спартака» . Кожная гульня тады была падзеяй. Думаю, нашы тагачасныя «дынамаўцы» маюць заслугі і перад хваляю беларускага адраджэньня, што якраз тады пачынала свой разьбег.
А памятаеце, колькі нашых сьцягоў было над стадыёнам, калі ўжо нацыянальная зборная выйграла ў галяндцаў? Такога бел-чырвона-белага «дзявятага валу» я ня бачыў ні на водным самым шматлюдным мітынгу. Гэта да праблемы «футбол і нацыянальныя пачуцьці» .
Цяпер, прызнаюся, здрадзіў «дынамаўцам» і хварэю за БАТЭ (нават часам ежджу на гульні ў Барысаў). Мяркую, што ў посьпехаў гэтае каманды ёсьць і нацыянальны складнік. Нездарма ж у свій час лідэр БАТЭ Сяргей Крывец вёў блог па-беларуску і ўтлумачваў заўзятарам расейскага «Зениту» , што нашая краіна завецца не Белоруссия , а — Беларусь .
А ўвогуле, футбол — цэлы космас, які здольны самым парадаксальным чынам уплываць на чалавечую экзыстэнцыю. Да прыкладу, падчас чэмпіянату сьвету ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы я пачаў складаць легкадумную рыфмаванку пра футбол і зулусаў. Так неспадзявана нарадзіўся верш «Сэкс прыдумалі зулусы» :
сэкс прыдумалі зулусы
у саваньне
ваньне
раньнем
з выляжанкаю на стайні
з жонкаю у роднай спальні
на ліянах і абрусах
на сваім стракатым сьцязе
на гарышчы ў Златай Празе
сэкс прыдумалі зулусы
ў кабінэце
на касэце
у Валеце
пад трыбунамі ў клязэце
на чаўнах і ў інтэрнэце
ў сельсавеце і улусе
між гібонаў на сафары
у футболцы з Чэ Геварам
сэкс прыдумалі зулусы
вечны
спрэчны
небясьпечны
як пэнальці бессардэчны
пад кустом і Шляхам Млечным
з уругвайкай ды індусам
на сьняданак і ў сіесту
перад тым як цябе зьесьці
сэкс прыдумалі зулусы
з твістам
сьвістам
і расістам
з рэфэры і футбалістам
за більярдам і за вістам
з украінкай і тунгусам
кожны вечар канібалы
набіраюць сабе балы
сэкс прыдумалі зулусы
хай сабе і беларусы
і з хэт-трыкам і квартэтам
з асырыйкаю і хеттам
але я хачу каханьня
хоць глыток на адвітаньне
з гэтым летам-прайдзісьветам
з форвардаў кардэбалетам
зь недаробленым мінэтам
на ўзьбярэжжы пад Лярэтам
дзе у каталёнскім моры
мы з табой тапілі сорам
сэкс прыдумалі зулусы
хай сабе і беларусы
з пляшкай віскі й трыялетам
у аўтобусе і ў гета
але я хачу каханьня
хоць глыток на адвітаньне
з гэтым летам-пустацьветам
з выйграным адзіным сэтам
з праязным чужым білетам
з падарожжам кругасьветным
між Кейптаўнам і Менскам
на тваім фатэлі венскім
сэкс прыдумалі зулусы
хай сабе і беларусы
зь фінкаю і пісталетам
з карсыканкай і вэндэтай
але я хачу каханьня
хоць глыток на адвітаньне
з гэтым ліпенем што ў Лету
адплывае ў сандалетах
з гэтым жніўнем і з кабетай
што даўно ня мной сагрэта
ды прысьнілася ў нядзелю
ў вувузэлы мы дудзелі!
Божа дай глыток каханьня
хоць адзін на адвітаньне
з расфутбольным скварным летам
не хачу казаць: са сьветам
бо прыкінуўся паэтам
а ты ведаеш: пры гэтым
нельга аддавацца ловам
рызыкоўных рыфмасловаў
Божа дай глыток каханьня
хоць адзін на адвітаньне
і ў сваёй нябеснай высі
не ў афсайдзе
ў райскім садзе
ты мяне каханым высьні!
У крэсьле міністра
Што б найперш вы зрабілі, стаўшы міністрам адукацыі?
Вальжына, ахвяра сучаснай сыстэмы адукацыі
Вярнуў бы ў школы ўсіх узроўняў беларускуюмову і заняўся стварэньнем Нацыянальнага ўнівэрсытэту.
Але падобныя пытаньні лепей задаваць, калізьменіцца ўлада. Пры цяперашняй міністар з такой праграмаю не пасьпеў бы нават пазнаёміццаз падначаленымі.
Дзікае Поле нашай падсьвядомасьці
Нядаўна выйшла вашая кніга «Ля Дзікага Поля», а твору з такім назовам там няма. Гэта што, нейкі прыкол? Ці тут схаваны глыбокі і даступны ня кожнаму сэнс?
Улад
Цаню вашую пільнасьць.
Тэксту пад назовам «Ля Дзікага Поля» ў гэтай кнізе выбранай гістарычнай прозы сапраўды няма. Праўда, ён ёсьць сярод маіх апавяданьняў увогуле — аповед, прысьвечаны верагоднаму аўтару «Слова пра паход Ігаравы» . Сам твор у новае выданьне неяк не ўштукаваўся, а назоў (зрэшты, ён — таксама твор) падаўся дарэчным.
Дзікае Поле — гэта старадаўняе найменьне абшару, адкуль на славянскія княствы ўрываліся з Усходу ваяўнічыя і бязьлітасныя ворагі — печанегі, полаўцы, потым манголы. Аднак для нашых продкаў Дзікім Полем была і Масковія, што ўспадчыла парадкі Залатой Арды разам зь яе вайсковай дактрынай ды ідэяй панаваньня над сьветам. Чым лепшы за мангола-татарскіх уладароў (ярма якіх мы, адрозна ад Расеі, на шчасьце, ня зьведалі) быў вялікі князь маскоўскі Іван Жахлівы, які самазвана абвясьціў сябе царом? Ягоныя стральцы, захапіўшы ў 1563 годзе Полацак, спачатку вынішчылі ўсё неправаслаўнае насельніцтва. Некалькі дзясяткаў тысяч праваслаўных адзінаверцаў потым пагналі зімовымі дарогамі ў няволю. Паданьне кажа, што маскоўскі ўладар уласнаручна тапіў тады пад лёдам Дзьвіны і Валовай азярыны габрэйскіх немаўлятаў.
Трагічныя падзеі Інфлянцкай вайны сталі, дарэчы, гістарычнымі дэкарацыямі апавяданьня «Тры мужы спадарыні Дамінікі» , якое адкрывае зборнік «Ля Дзікага Поля» .
Але абсягі гэтага панятку, безумоўна, шырэйшыя.
З гісторыі мы ведаем, што цемра і сьмерць прыходзілі да нас ня толькі з Усходу. Апрача таго, сваёДзікае Поле ёсьць і ў сьвядомасьці альбо падсьвядомасьці кожнага з нас. Напэўна, мой зборнік і прагэта таксама.
Ці трэба казаць, што новыя сэнсы дадаліся даназову кнігі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году?
Страшны выпадак у мэтро
Скажыце, калі ласка, што пісьменьнік адчувае, трымаючы ў руках толькі што выдадзеную кнігу? Я цяпер якраз рыхтуюся да выхаду свайго першага «дзіцяці».
Малады літаратар
Вы ведаеце, калі выходзілі першыя кніжкі, япараўноўваў сваю радасьць з той, што апаноўвала,калі нараджаліся сыны.
З часам і з колькасьцю выданьняў адчуваньні, безумоўна, зрабіліся не такімі ўзьнёслымі. Але калі кніга прабівалася да чытача доўга і зь цяжкасьцямі, пачуцьці зноў абвастраліся. Так, прыкладам, было зь дзіцячай кніжкай «Адкуль наш род» і зь «Дзесяцьцю вякамі беларускай гісторыі» , напісанай у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам. Абедзьве гэтыя кнігі выдавецтвы «Беларусь» і «Мастацкая літаратура» выкінулі з плянаў выпуску пасьля рэфэрэндуму 1995 году з тлумачэньнем, што такая літаратура, маўляў, ужо ня ёсьць «сацыяльна значнай» .
Але ў нашым соцыюме існавала й іншае меркаваньне. Дзякуючы яму знайшліся фундатары, і кнігівыйшлі, прычым нават некалькімі выданьнямі. Даўсьцехі далучылася і пачуцьцёўпэўненасьці, бо гэтабылі першыя ў маёй практыцы кнігі, што пабачылісьвет у незалежных выдавецтвах.
На падтрымку цяперашняй дзяржаўнай уладыя ўжо даўно не разьлічваю. Дай Бог, каб хоць менейзамінала.
Аднак ужо даўно найбольшае натхненьне адчуваю не тады, калі бяру сваю новую кніжку ўваўласныя рукі, а калі бачу яе ў руках не знаёмага мнечалавека. Прычым не на прэзэнтацыі ці літаратурнай вечарыне, а дзе-небудзь у мэтро ці тралейбусе.Тады, калі чытач знайшоў кніжку, так бы мовіць,самапасам.
…Быў позьні вечар. Пісьменьнік зайшоў у амаль пусты вагон мэтро і ўбачыў дзяўчыну зь ягоным зборнікам апавяданьняў «Каханак яе вялікасьці» . Пісьменьнік страпянуўся, расправіў пёры і прысеў побач з чытачкай.
«А вы ведаеце, гэта мая кніга» , — здалёк пачаў ён, кіўнуўшы на зборнік. Дзяўчына спалохана сьцялася й прыціснула кніжку да грудзей. «А вы зірніце, калі ласка, на фота аўтара» , — унікліва працягваў пісьменьнік. Але тут цягнік спыніўся, і чытачка, пасьпеўшы на разьвітаньне пакруціць пальцам ля скроні, куляй вылецела на пэрон…
Няхай у аўтара пытаньня і ўва ўсіх маіх калегаў-літаратараў такіх сустрэчаў будзе паболей!
Зайдзіце ў кветкавую краму
Упэўнены, што лета 2011 году ня толькі мне, але тысячам з нас будзе горка згадвацца як час сыходу цэлага сузор’я выдатных асобаў, якія будавалі новую Беларусь: Уладзімер Конан, Віталь Сіліцкі, Віталь Скалабан... Пачынаеш гэты жалобны сьпіс, дзе так шмат людзей, што маглі б жыць ды жыць, і сэрца сьціскаецца ад балючага пытаньня: ЧАМУ?
Георгі зь Бешанковічаў
Падзяляючы вашыя боль і скруху, успамінаю цэлыя тыдні, калі вусьцішна было выходзіць у сеціва:амаль кожны дзень гэты сьвет пакідалі знаёмыя,калегі, аднадумцы, тыя, разам з кім працаваў надновымі кнігамі...
У трыццаць шэсьць гадоў спынілася беларускае сэрца Віктара Цемушава, аднаго з найлепшых гістарычных картографаў Эўропы, неверагодна адукаванага, разумнага, далікатнага чалавека. За лічаныя дні да сьмерці ён працягваў рабіць удакладненьні ў мапах, якія стварыў для другой часткі нашай зь Зьмітром Герасімовічам кнігі «Краіна Беларусь» . Кожная размова зь Віктарам была выпрабаваньнем, бо, абмяркоўваючы межы Вялікага Княства Літоўскага, я ўсьведамляў, што заўтра ягоная душа ўжо можа спасьцігаць межы ці бязьмежжа нябеснай Беларусі. Віктар і сам ведаў гэта, але спадзяваўся на дзіва і расказваў пра новыя праекты.
Палітолягу, бліскучаму аналітыку і, між іншага, апантанаму футбольнаму заўзятару, Віталю Сіліцкаму назаўсёды засталося трыццаць восем. Колькі гадоў таму, адказваючы на анкету «Што гэта значыць — быць беларусам?» , ён напісаў: жыць у Беларусі, размаўляць па-беларуску, дбаць пра Беларусь, любіць Беларусь.
Дзе ён глядзеў гульню БАТЭ з «Барсэлёнай» ? Трыццаць тры гады было Вользе Рамановіч, гісторыку і перакладчыцы, дзякуючы якой загучалі па-беларуску два тамы францускамоўных мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага. Не прапусьціце гэтага выданьня — яшчэ і дзеля зробленых Вольгай грунтоўных і надзвычай цікавых камэнтароў.
Чаму яны сышлі, не адзначыўшы і сарака? Крыху больш пражылі паэтка Сьвятлана Явар, гісторык і паэт Эдуард Мазько, мастацтвазнаўца Юрась Малаш. Сорак пяць было Васілю Храмцову, ці ня першаму з тых, дзякуючы каму апошнія гадоў пятнаццаць трымалася беларушчына на Полаччыне. Відаць, я і на тым сьвеце згадаю крупнік, якіён варыў на Купальле.
Нашаму выдатнаму архівісту, чалавеку-энцыкляпэдыі Віталю Скалабану, якога Аляксандар Лукашук мэтафарычна-дакладна назваў «шчодрым рыцарам» , ня споўнілася і шасьцідзесяці пяці. Хіба гэта старасьць?
Кожны быў непаўторны, а хтосьці і незаменны.
Дык чаму?
Можна пачуць, што зь Беларусі пачаў напоўніцу зьбіраць даніну Чарнобыль. Магчыма. Але такі адказ выглядае занадта простым, калі не сказацьпрымітыўным.
Прычыны пам орку — каб жа ён улетку і скон чыўся! — бач ацца глыбейшымі й страшнейшымі. Яны выразна адкрыліся мне падчас працы над кнігаю «Імёны Свабоды» .
Не выключаю, што рэчы, якія буду казаць,камусьці пададуцца банальнымі, але пытаньнезададзенае, трэба адказваць.
У выніку сталінскага тэрору, які шмат хто паводле савецкай традыцыі працягвае эўфэмістычнаназываць рэпрэсіямі, наша нацыянальная інтэлігенцыя, найперш гуманітарыі, была амаль цалкамвынішчаная. І сёньня слой беларускай інтэлігенцыі застаецца вельмі тонкім. А гэта значыць, штодаводзіцца ўскладаць на сябе абавязкі й клопаты,прызначаныя не для аднаго чалавека.
За такі цяжар бяруцца перадусім асобы пасіянарныя, надзеленыя не адным талентам, а яшчэі патрыятызмам, імкненьнем служыць ня толькіабранай навуцы ці сваёй сфэры культуры, але —цэлай краіне. Ня кожнаму дадзена несьці такуюношу доўга.
З гісторыі мы ведаем не аналягічныя (аналягаў нашых стратаў няма), але ў нечым падобныясытуацыі. Напрыклад — у маладых эўрапейскіхкраінах, якія ўзьніклі пасьля Першай усясьветнайвайны. Аднак там вучоныя, пісьменьнікі, мастакі,тэатральныя дзеячы, працуючы нанацыянальнуюідэю, на культуру й дзяржаву, мелі прызнаньне іпадтрымку гэтай дзяржавы. Улада ўспрымала такіхасобаў як багацьце нацыі, ейны залаты запас.
У цяперашняй «нашай» улады іншыя «залатыя запасы» .
Ці варта казаць пра ўжо ледзь не ўсясьветнае лідэрства ў колькасьці «ахоўнікаў парадку» на тысячу (ці ўжо на сотню?) грамадзянаў?
Замест таго згадаю размову з маім колішнімсуседам, філёзафам Уладзімерам Конанам — чалавекам, які, нібыта легендарны Гільгамэш, сілаюсваёй заўсёды маладой думкі зь серабранкаўскайкватэры ўздымаўся ў касьмічныя вышыні, вызначаючы адтуль месца Беларусі ў прасторы й гістарычным часе.
Аднойчы, выпіўшы са мною кілішак зусім зямнога напою — айчыннага джыну «Ведрыч» з старых запасаў — і распавёўшы пра вечаровую сустрэчу з прыручанай ім (неверагодная рэч!) гарадзкой куніцай, Уладзімер Міхайлавіч між іншага сказаў, што сяржант спэцназу атрымлівае заробак, большы за ягоны тагачасны прафэсарскі. Паведаміў гэта з гумарам, з тонкай конанаўскай іроніяй. Я ўявіў грамілу, што колькі дзён таму ляцеў на мяне з гумовым друкам у руцэ на вулічнай акцыі, і падумаў, што майго пачуцьця гумару на падтрыманьне зададзенага філёзафам тону можа не хапіць. Для ўлады нязьмерна больш каштоўны быў не мысьляр, аўтар шматлікіх манаграфіяў і тысяч энцыкляпэдычных артыкулаў, а ягоны антыпод з дручком.
Мне ня надта падабаецца карыстацца даволі-так і неакрэсьленым паняткам «народ» , ды што паробіш, калі нацыі не даюць канчаткова сфармавацца.
Дык што народ? Ён шануе сваіх творцаў? Прыслухоўваецца да іх? Намагаецца зразумець?
Іду зь Вінцэсем Мудровым па Наваполацку на пахаваньне Васі Храмцова, заходжу ў кветкавую краму. Калі ласка, дзьве белыя хрызантэмы й адну чырвоную. Старэйшая з прадавачак, жанчынка гадоў на трыццаць пяць, падае замест чырвонай сінюю. Я паўтараю, што трэба чырвоная. Яна кажа: па-беларуску не разумее. Як звычайна ў такіх выпадках, спачуваю: маўляў, ясна, вы мігрантка, нядаўна прыехалі і яшчэ не пасьпелі вывучыць мову краіны, якая дала вам прытулак. Тлумачу, што чырвоная — гэта «красная» . Прадавачку неспадзявана ўзрывае: «Никакая я не мигрантка! Я здесь родилась и выросла! А мову вашу не-на-ви-жу!»
Такі вось атрымаўся букет на магілу чалавека, якіўсё жыцьцё паклаў на тое, каб яны, такія жанчынкі,сваю ж мову хаця б разумелі.
Асалютна ўпэўнены, што да нашых велізарных стратаў 2011 году прычынілася й атмасфэра пасьля апошніх прэзыдэнцкіх «выбараў» , калі краіна пачала часам успрымацца як суцэльная турма, адно што з рознымі рэжымамі.
Калі нехта думае, што гэтыя радкі піша пэсыміст,ён памыляецца. Мы выдадзім кнігі, якіх не пасьпеліўбачыць Віктар Цемушаў і Вольга Рамановіч. Мызробім сэнсацыйныя архіўныя знаходкі, напішамновыя філязофскія трактаты і раманы, што будуцьперакладаць на розныя мовы, улучна з каталёнскай,музыка якой мне так падабаецца. Бясспрэчна, шматкаму давядзецца працаваць больш, чым ён можа, і,напэўна, ня так доўга, як хацелася б.
Але «Наша Ніва» пасьля рэфэрэндуму 1995 году абсалютна слушна напісала: «Ня зломіш!» .
А што да жанчынкі- «мігранткі» ...
Зрабіце экспэрымэнт. Зайдзіце заўтра ў кветкавую краму і папрасіце чырвоных ружаў для каханайабо для маці ці жонкі палітвязьня, або для тых, хтоўжо ў вельмі далёкай вандроўцы.
«Дарогі... Корчмы... Ліра засьпіною...»
Якія кнігі вы перачытваеце?
Ірына і Лана
Біблію ў перакладзе Васіля Сёмухі. «Невыносную лёгкасьць быцьця» Мілана Кундэры.
Трохтомнік Борхэса.
«Майстра і Маргарыту» Міхаіла Булгакава. Люблю вяртацца да «Маёй Іліяды» Ўладзімера Караткевіча. Гэты томік паэзіі лічу найлепшай кнігаю нашага клясыка.
Дарэчы, каб перачытаць яе, мне ня трэба здымаць «Іліяду» з паліцы: ад студэнцкіх гадоў амаль усе вершы ведаю на памяць. Яны і цяпер гучаць ува мне:
Дарогі... Корчмы... Ліра за сьпіною...
Пачытаю сябе дарагога
Ці трэба пісьменьніку час ад часу перачытваць самога сябе?
Аўген
Думаю, што трэба.
Напрыклад, для таго, каб аднойчы зразумець,што раней пісаў лепей і надышоў час, калі непаставіць кропку ўвогуле, дык, прынамсі, на год-два спыніцца.
На жаль, гэта ўдаецца ня ўсім.