Дзедаў сон
Дзед, стаміўшыся, прыйшоў,
Боты ў сенцах скінуў.
Павячэраў, спаць пайшоў,
Прылёг на пярыну.
Раптам бачыць:”Што за цуд?
Ці то можа сніцца?
Дзеўка ў стылі “Галівуд”
У стрынгах, без спадніцы.”
Дзед за нос сябе ўшчыпнуў,
Ушчыпнуў за вуха,
Ён туды-сюды зірнуў –
Стаіць маладуха.
“Не пужайся мяне, дзед,-
Яму дзеўка кажа.-
Калі трэба, то і дзве
Каля цябе ляжам.
Толькі, пэўна, не дарма,
Не за так, дзядуля,
Як даляраў, дзед, няма –
Дык вось табе – дуля!”
Дзед спужаўся, закрычаў,
Грохнуў на падлогу,
Благім матам зарычаў,
Падвярнуўшы ногу.
“Адчапіся ўжо ад сна,-
Дзеду баба кажа, -
Прыйдзе мо яшчэ адна
Каля цябе ляжа.
Не кідайся, дзед у адчай –
Ты ж у сваёй хаце.
Тэлевізар выключай,
Як лягаеш спаці.”
май 2010 г.
Надта стары
Зупыніў раз дзед Тарас
Дзеўку маладую:
- Да мяне прыйдзі на час –
Ніц не пашкадую.
Вып’ем літры паўтары,
Калі ёсць патрэба.
Не здзіўляйся, што стары –
Будзе ўсё, як трэба.
Пенсію ўсю забяры –
Абы захацела.
Не такі я ўжо стары,
Калі вабіць цела.
Дзеўка – вочы да гары,
Паказала дулю:
- Надта ж, дзедка, ты стары –
Пашукай бабулю!
20.11.2010 г.