УЛАДЗIМIР КАРАТКЕВIЧ

Можна ўсё: пусцiць каханне дымам, Ўзяць i занядбаць мiнулы шлях. Але толькi не любiць Радзiмы З чорнаю павязкай на вушах, З чорнаю павязкаю на вуснах, З чорнаю павязкай на вачах. Толькi слухаць словы нездрадлiвыя, Толькi не тлумiць яе маной, Бо адным мы вiнны, пакуль жывы, Перад нашаю вялiкай нiвай: Праўдай абавязаны мы ёй. Iсцiнай. Адзiнаю. Адной.