Кірыл Стаселька
Marginalis
Раман
I
У зносінах з новымі людзьмі я нярэдка магу падацца бестактоўным. Пры першай сустрэчы ад мяне можна пачуць мноства пытанняў, часам дастаткова інтымных. Пытанняў, датычных працы, заробку, сяброў, сям’і, занятасці бацькоў ды некаторыя іншыя, у залежнасці ад сітуацыі. Вядома, у жывой размове яны выглядаюць не так груба і маюць больш завуаляваны характар. У любым выпадку, падобная дапытлівасць не з’яўляецца вынікам маёй бескультурнасці або дрэннага выхавання. Справа ў тым, што мяне заўсёды цікавілі гісторыі, біяграфіі людзей, што мяне атачалі.
Я люблю як, напэўна, і многія, добрыя, цікавыя гісторыі, будзьяны рэальныя ці выдуманыя. Але, мабыць, сіла эфекту выдуманай гісторыі — павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эўрыстычнага ды любога іншага — куды слабейшая за тую, што мела месца быць насамрэч. Але біяграфіі выбітных дзеячаў, якія ў вялікай колькасці можна знайсці ў падручніках і энцыклапедыях, пакрытыя такім шчыльным пластом велічы, легенд, тлумачэнняў ды інтэрпрэтацый, што гісторыя таго ці іншага чалавека забіваецца і міфалагізуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа — чалавек, якога “вялікая гісторыя”, з нашага дазволу, адносіць да разраду “маленькага” або “звычайнага”.
Шмат хто з нас, не ўсвядамляючы таго, схільны жахацца або захапляцца выключна “вялікімі асобамі”, якія здолелі забраніраваць сабе месца на той ці іншай старонцы школьнага падручніка: вялікія правадыры, кампазітары, вынаходнікі, мастакі, маніпулятары, геніі і многія іншыя. Шмат у чым гэта адбываецца з-за тэндэнцыі гісторыі, а дакладней гісторыкаў, ствараць іерархіі, якія мы, мабыць, рэдка спрабуем паставіць пад сумнеў. Іерархіі падзей, твораў, і, вядома ж, іерархіі гістарычных персанажаў. У падобных іерархіях Карфаген або Іспанская імперыя хутчэй зоймуць больш значнае месца, чым, напрыклад, Урарту або Кушанскае царства, а Эдмунд Гусэрль, напрыклад, будзе займаць больш пачэснае месца, чым Джыда Крышнамурці. Ды і шырока распаўсюджаная перыядызацыя сусветнай гісторыі з яе падзелам на Сярэднявечча, Новы час і гэтак далей, мае ў сваім падмурку, перш заўсё, падзеі еўрапейскай гісторыі. Пры больш глыбокім разглядзе падобных іерархій немінуча ўзнікае пытанне не толькі адносна таго, хто іх фармуе, але, перадусім, што выступае крытэрыем. Бо варта гэтым крытэрыям змяніцца, як гістарычная іерархія і, адпаведна, наша бачанне гісторыі таксама будзе выглядаць зусім па-іншаму.
Магчыма, вы нярэдка чулі пазіцыю, згодна з якой кожнаму, калі не варта, то, па меншай меры, практычна карысна ведаць гісторыю, чулі выраз “Хто ведае мінулае, той прадбачыць будучыню” або што-небудзь падобнае. Гісторыя выступае, калі можна так выказацца, нечым накшталт настаўніка. Гісторыя, маўляў, дазваляе вучыцца на чужых памылках. А біяграфіі гістарычных дзеячаў могуць служыць чымсьці накшталт даведнікаў. Шмат у чым падобная пазіцыя можа быць справядлівай. Але, магчыма, не варта забываць, што ў справе вялікіх гістарычных падзей або вялікіх гістарычных дзеячаў стаўкі настолькі высокія, што яны — падзеі і біяграфіі — немінуча перажываюць мноства скажэнняў, праходзячы праз прызму той ці іншай перспектывы. Як некаторыя старажытныя летапісы, якія пасля з’яўляліся для сучаснікаў адзінымі крыніцамі ведаў пра тыя ці іншыя падзеі, часта ствараліся са скажэннем, а то і фальсіфікацыяй рэчаіснасці, у інтарэсах аднаго з правадыроў ці князёў, так і гісторыя сама па сабе нярэдка перапісваецца, падобна таму, як гэта адбываецца ў оруэлаўскім “1984”. Не заходзячы далёка, дастаткова для прыкладу зірнуць на спрэчкі паміж сучаснай Грэцыяй і Македоніяй адносна постаці Аляксандра Македонскага або самой назвы “Македонія”. Дастаткова спытаць пра фігуру Сцяпана Бандэры ўкраінца і расіяніна, ці беларуса і літоўца адносна Вялікага Княства Літоўскага. Натуральна, не заўсёды скажэнне з’яўляецца вынікам нейкага намеру. У любым выпадку, калі вы вырашыліся ўзяць “вялікую гісторыю” ў якасці кіраўніцтва жыццёвага, палітычнага або любога іншага, вам, хутчэй за ўсё, давядзецца сутыкнуцца з шэрагам значных пытанняў, часта і метадалагічнага характару. У некаторай ступені, вышэйназваныя наго ды далі штуршок развіццю такога накірунку, як мікрагісторыя.
Вывучэнне “маленькага чалавека” часам можа даць значна больш, чым “вялікага гістарычнага дзеяча”. А яго гісторыя можа аказацца больш інфарматыўнай, павучальнай і блізкай. Пры тым, што “маленькім”, вядома ж, ён з’яўляецца толькі ўмоўна. Сярод нас, нашых знаёмых ці сяброў нашых знаёмых, пэўна, заўсёды можна адшукаць значную фігуру з цудоўнай гісторыяй. Можна адшукаць таго, хто здолее захапіць або напужаць не ў меншай ступені, чым талент або злы геній якоганебудзь так званага гістарычнага дзеяча. Пошукі менавіта такіх фігур часам з’яўляюцца прычынай маіх бестактоўных пытанняў. I менавіта такіх герояў вы знойдзеце ў гэтай кнізе.
Але, напэўна, варта вас перасцерагчы. Бо каб я гэтага не зрабіў, вы, хутчэй за ўсё, палічылі б, што асноўным матывам кнігі з’яўляецца пытанне гісторыі і тых, каго яна абышла сваёй увагай. Але ўсё ж не! Гісторыя — толькі адзін з прыкладаў.
II
Бедныя раёны Фларэнцыі ніколі не адрозніваліся асаблівай цішынёй, а ў гэты дзень да агульнага гулу галасоў, крыкаў і віскаў далучыўся яшчэ адзін. У сям’і Марка Мальябекі і Гіневры Бальдарыетта з’явіўся сын, якога назвалі Антоніа. Адбылася гэта падзея, знамянальная не толькі для сям’і Мальябекі, у XVII стагоддзі, за год да 1634 і на наступны дзень пасля 19 кастрычніка. Будзе справядлівым сказаць, што менавіта з Антоніа Мальябекі пачынаецца гісторыя кнігі, аб якой у далейшым пойдзе гаворка, але цяпер 20 кастрычніка 1633 года, і да яе з’яўлення яшчэ далёка.
Бесклапотныя гады хлопчыка доўжыліся нядоўга. Як гэта нярэдка бывала ў бедных сем’ях, Антоніа ўжо з дзяцінства ўладкавалі працаваць. Магчыма, менавіта з лавы бакалейшчыка пачалося знаёмства хлопчыка з кнігай. Яго штодзённыя абавязкі не адрозніваліся разнастайнасцю, любому іншаму яны маглі падацца самым сумным заняткам на свеце, але толькі не яму. Кожны дзень, працуючы ў краме, ён беражліва запакоўваў тавар для чарговага кліента. Для гэтай мэты Антоніа звычайна браў ліст, старонку з кнігі ці нават рэшткі старых бухгалтарскіх запісаў, якія ляжал! стосам недалёка ад прылаўка. Старанна разгладзіўшы старонку, хлопчык браў пучок кропу і ўкладваў яго па цэнтры. Затым плаўна здзяйсняў некалькі няхітрых рухаў, і тавар быў гатовы выправіцца ў рукі чарговага пакупніка або пасыльнага. Для хлопчыка гэта было чымсьці накшталт рытуалу, сакральнасць якога заключалася не ў саміх рухах і нават не ў тым, што трэба было спакаваць. Сакральнасць заключалася ў самой абгортцы.
Маленькі памочнік бакалейшчыка не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, і наўрад ці яму — сыну небагатых бацькоў — пашчасціла б гэтаму калі-небудзь навучыцца. Але няведанне пісьма не перашкаджала хлопчыку атрымліваць задавальненне ад чарнільных завіткоў. А можа, нават наадварот, загадкавасць незразумелых знакаў яшчэ больш прыцягвала ўвагу дапытлівага хлопца. Кожную новую старонку ён быццам смакаваў усім сваім нутром, на імгненне зліваючыся з ёй у адно цэлае. Вочы прагна беглі па радках, нос удыхаў блажэнны водар паперы і чарнілаў, а маленькія ручкі дрыгатліва абмацвалі лісток, адчуваючы кожны выгін або шурпатасць. Нешта адначасова мілае і інтымнае было ў гэтым рытуале. Быццам юнак упершыню смакуе цуд першай сустрэчы з жаночым целам. Але пачуццё захаплення і задавальнення мяшалася з нейкай горыччу. Хлопчыку так не хацелася расставацца з латкам паперы, так не хацелася аддаваць яго ў чужыя рукі. Страх, што аб’ект яго сакрамэнту можа быць кім-небудзь апаганены, прыводзіў у адчай. Для Антоніо ён здаваўся жывым, і сумна было нават уявіць, што яго могуць выкінуць ці, што яшчэ горш, кінуць у комін, каб развесці агонь. Калі б яго воля, Антоніа забіраў бы кожную старонку сабе і беражліва аберагаў ад любой пагрозы: няхай то вада, агонь ці грубыя рукі, здольныя апаганіць крохкую рэліквію.
Магчыма, яго мог чакаць лёс старога гандляра, непісьменнага вар’ята, што нюхае і мацае старыя паперкі з незразумелымі крамзолямі, калі б аднойчы хлопчыка не заўважыў кнігагандляр, які працаваў непадалёк. Той быў гэтак уражаны трапяткім стаўленнем юнага памочніка бакалейшчыка да рознага кшталту паперак, якія цяпер выкарыстоўваліся ў якасці пакавальнага матэрыялу, што неўзабаве ўзяў хлопчыка да сябе ў вучні. Рыжабароды гандляр даўно адчуў у бязграматным Антоніа нешта дзіўнае, нейкую здольнасць, нейкую таямніцу, што родніць яго з кнігамі. I пацвярджэнне гэтага пачуцця не прымусіла сябе доўга чакаць.
Хлопчык упітваў як губка ўсё, чаму вучыў яго гандляр і ўжо зусім хутка навучыўся чытаць, разумець сімвалы, якія яшчэ нядаўна здаваліся чымсьці загадкавым. Аднойчы гандляр узяўся паказваць Антоніа літары і тлумачыць іх значэнне, і той адразу ж здолеў усё паўтарыць, як быццам вучыўся грамаце ўжо даўно. Здзіўлены і ўзрушаны, ён кінуўся да адной з паліц і дастаў Біблію. Вялікую важкую кнігу ён паклаў перад хлопчыкам і той пачаў бегла чытаць тэкст, пераскокваючы ад радка да радка. 3 кожным днём здзіўленне і захапленне хлопчыкам расло. Хутка высветлілася, што ён памятае ўсё, што прачытаў. Антоша мог маментальна ўспомніць дакладнае размяшчэнне любой з тысяч кніг з дакладнасцю да пазіцыі на канкрэтнай паліцы. Амаль за месяц ён вывучыў не толькі ўсе назвы кніг, але і назвы раздзелаў кожнай з іх. Для кнігагандляра гэты юны памочнік бакалейшчыка аказаўся не толькі каштоўным набыткам для кніжнай крамы, але, у першую чаргу, асабістай радасцю.
Гандляра зацікавіла, як доўга і як шмат з прачытанага можа захоўвацца ў гэтай маленькай галаве, і праз некаторы час ён вырашыў праверыць хлопчыка, спытаўшы яго пра першы прачытаны ўрывак з Бібліі, і той у дакладнасці ўсё аднавіў. Настаўнік хлопчыка не мог стрымаць захапленне, і кожнаму распавядаў пра незвычайныя здольнасці свайго вучня. Многія пачалі прыходзіць у краму выключна для таго, каб асабіста пераканацца ў тым, што здавалася такім незвычайным, нават цудоўным. Прыходзілі як звычайныя прафаны, так і вучоныя мужы горада. Не было чалавека, якога б Антоніа пакінуў абыякавым. Асабліва дзіўна выглядала гульня, калі хлопчыку задавалі тое ці іншае пытанне, а ён імгненна даваў на яго адказ і нават называў кнігу, нумар старонкі і абзац, дзе знаходзіўся ўрывак з патрэбнай інфармацыяй. 3 павелічэннем патоку наведвальнікаў павялічвалася і кліентура самой крамы. Справы ішлі ўсё лепш і лепш. Гандляр не мог і чакаць такога эфекту, калі рабіў прапанову гэтаму юнаму дараванню.
Немалую ролю ў развіцці Антоніа адыграла знаёмства з выбітным бібліятэкарам Мучыа Эрміні. Той бясплатна навучаў яго мовам: латыні, грэцкай, старажытнаяўрэйскай. Акрамя таго, Мучыа шчодра дзяліўся з Мальябекі асаблівасцямі і таямніцамі свайго рамяства, даючы яму мноства парадаў па працы з кнігамі. А той, як і раней, усё так жа старанна і трапятліва ўбіраў у сябе новыя веды і навыкі. I ўжо праз некалькі гадоў, дзякуючы незвычайным здольнасцям у спалучэнні са спрыяльнымі ўмовамі іх развіцця, Антоніа Мальябекі можна было смела назваць адным з самых адукаваных людзей Фларэнцыі.
Слава пра Антоніа распаўсюджвалася так хутка і так далёка, што неўзабаве дайшла да Казіма III — герцага Тасканскага з роду Медычы — які прызначыў яго сваім бібліятэкарам, а з часам і захавальнікам Лаўрэнцыяны, найбагацейшай фларэнтыйскай бібліятэкі. Яго жалаванне складала восемсот ліўраў на год, але Антоніа быў гатовы працаваць і бясплатна, бо для яго адкрылася самая сапраўдная скарбніца, у якой ён праводзіў увесь час і не мог насыціцца, чытаючы з раніцы да вечара. Не выязджаючы за межы горада, Антоніа здабываў каталогі найбуйнейшых бібліятэк свету, сістэматызуючы іх згодна з распрацаванай ім сістэмай. Праз некаторы час для яго ўжо не засталося невядомых кніг ці аўтараў. Ён мог нават на памяць назваць уладальніка той ці іншай рэдкай кнігі.
Але для Антоніа Мальябекі і гэтага рабілася мала. У сваім доме ён збіраў асабістую бібліятэку з кніг ды рукапісаў. Кніг было так шмат, што яны займалі ўсю прастору, у якой неўзабаве стала досыць складана перасоўвацца нават худому чалавеку. Здавалася, дом мог існаваць без сцен, бо стосы кніг цалкам паўтаралі ўсе ягоныя контуры ды распасціраліся да самай столі. Яны знаходзіліся на першым і другім паверсе, на падлозе і на ложку, яны былі паўсюль. Праз некаторы час іх было так шмат, што нават гаспадару дома даводзілася дзяліць ложа з кнігамі. Фігура незвычайнага бібліятэкара не магла застацца незаўважанай, слава пра яго хутка распаўсюджвалася далёка за межы Фларэнцыі. Да Антоніа прыязджалі з усіх частак Еўропы: хто пагутарыць з вялікім бібліятэкарам, а хто проста паглядзець на дзівоснага кніжніка. Многіх абстаноўка дома і ўклад жыцця яго гаспадара прыводзілі ў жах. Тут было цесна і душна, здавалася, гаспадар тут не чалавек, а кнігі. Не ў меншай ступені наведвальнікаў дзівіў неахайны, у запэцканых вопратках уладальнік бібліятэкі.
Гэта і нядзіўна, бо чытанне было галоўным заняткам Мальябекі. Ён падоўгу не мыўся, не пераапранаўся, не стрыгся, вельмі сціпла і амаль мімаходзь перакусваў штонебудзь накшталт хлеба з яйкам, ды зусім не спаў. Рукавы кашуль, якія ён заношваў да лахманоў, былі запэцканыя тытунём. Валасы хаатычна разыходзіліся ў розныя бакі. Калі б гэта было магчыма, ён ніколі б не еў, не піў, не мыўся, не апаражняўся і нікуды не выходзіў бы, каб нішто не адцягвала яго ўвагі ад любімага занятка. Антоніа гняла неабходнасць адкласці кнігу, як гэта бывае, калі на некаторы час даводзіцца расстацца з родным дзіцём. Таму нават есці і мыцца ён прызвычаіўся з кнігай у руках.
Жыві ён хоць дзвесце гадоў, распарадак Антоніа зусім не змяніўся б. Мабыць, справа была не ў часе — кнігі ён не чытаў, але літаральна праглынаў — чым больш ён аддаваў ім часу, тым больш яны яго паглыналі. Ён быў падобны да азартнага гульца, які ўвесь час прайграе і бярэ ў пазыку. Кнігі сталі яго заганнай жарсцю, а час — грашыма. Як гэта бывае ў падобных выпадках, то цяжка было разабраць, ці з’яўляліся аб’ектам гэтай прагі самі кнігі ці ўсё ж веды, якія яны змяшчалі.
Хутчэй за ўсё — апошняе, інакш складана патлумачыць далейшыя падзеі, якія прывялі да стварэння таямнічай кнігі.
Аднойчы позна ноччу ў дзверы яго сакральнага сховішчы пагрукалі. Антоніа быў гэтак паглынуты чарговым рукапісам, што покліч з вонкавага свету, магчыма, так і застаўся без адказу, калі б зусім выпадкова яго ўвага не была адцягнутая на долі секунд. Пераканаўшыся, што яму не здалося, ён спусціўся ўніз ды адчыніў дзверы. На парозе стаяў хлопчык гадоў трынаццаці, яго звалі Сімоне. Антоніа Мальябекі мінула ўжо шэсцьдзясят шэсць. Бойкі хлопчык, не чакаючы, выпаліў даўно падрыхтаваны тэкст пра тое, хто ён і чаго хоча. Сімоне прасіў Антоніа прыняць яго ў вучні. Старога бібліятэкара беспардонна заспелі знянацку, але, нягледзячы на гэта, ён паспрабаваў добразычліва растлумачыць усю немагчымасць задавальнення падобнай просьбы: юны ўзрост першага ды старэчы другога, скрайняя занятасць, адсутнасць навыку настаўніка ды многае іншае. Акрамя гэтага, Антоніа, які і без таго не жадаў марнаваць час на такія дробязі як сон і ўжыванне ежы, баяўся абцяжарваць сябе яшчэ чым-небудзь, што магло адцягнуць яго ад важнага і любімага занятку. Але Сімоне быў непахісны і ўсё ж такі здолеў пераканаць бібліятэкара ахвяраваць яму хаця б па гадзіне на месяц.
Так Сімоне пачаў наведваць дом Антоніа Мальябекі кожную другую суботу месяца.
Як і ён, хлопчык паходзіў з небагатай сям’і, і яму ўжо з дзяцінства давялося працаваць пасыльным. Таму іх сустрэчы праходзілі не раней за дзесяць гадзін вечара. Сімоне быў не такім здольным, як Антоніа ў яго гады, але браў хутчэй упартасцю. Ён з’яўляўся поўнай супрацьлегласцю вялікага бібліятэкара: амбітны, часам дзёрзкі, настойлівы да непрыстойнасці. Мальябекі бачыў: вучоба давалася хлопчыку вельмі складана, але, нягледзячы на гэта, ён не адступаў, што выклікала яшчэ большую павагу ў старога настаўніка. Часам ён разважаў пра сваё дзяцінства, пра Сімоне і аб іх сустрэчах. Антоніа схіляўся да меркавання, што малады вучань, мусіць, заслугоўвае большай павагі, чым ён сам. У юнацтве, калі ён яшчэ працаваў у краме кнігагандляра, многія ім захапляліся. Але яму ўсё давалася значна лягчэй, бо ў яго былі нейкія прыроджаныя здольнасці, якімі яго надзяліў Бог. Сімоне ж даводзілася прыкладаць у тры, ці нават у дзясяткі разоў больш намаганняў, чым яму самому. Калі б гэты хлопчык валодаў тым жа дарам, што і ён, Сімоне абавязкова стаў бы самым адукаваным з усіх людзей, што жылі калі-небудзь.
Сімоне стаў прыходзіць усё часцей. Праз некаторы час Антоніа ўсвядоміў, што іх заняткі праходзяць ужо па два, а то і тры разы на тыдзень, ды часам доўжыліся ўсю ноч. Але раскусіўшы маленькую хітрасць, Антоніа толькі ўсміхнуўся, ды нічога не сказаў хлопчыку. Ён стаў яму амаль як сын, якога той пяшчотна і клапатліва вучыў усяму, што ведае сам. Навучыўшыся чытаць, Сімоне падзяліўся з настаўнікам марай сабраць уласную бібліятэку. Маленькі пасыльны, нават калі б адкладваў усё заробленае, і за год не здолеў бы назапасіць хаця б на адну кнігу. I Мальябекі стаў час ад часу дарыць вучню кнігі, за якія той быў шчыраўдзячны. А крыху пазней, калі той пасталеў, уладкаваў на службу ў бібліятэку, каб нішто не адцягвала Сімоне ад вучобы.
Параўнацца памяццю з настаўнікам Сімоне не мог, але дзякуючы стараннай працы ўжо да дзевятнаццаці гадоў вывучыўся чытаць і пісаць на некалькіх мовах. Акрамя таго, ён мог пацягацца ў начытанасці і эрудыцыі з многімі вучонымі мужамі горада. Здольнасці настаўніка і ўседлівасць вучня прыносілі дзіўныя плады. Часам Сімоне станавіўся цалкам нелюдзімым і закрытым, паглыбляючыся на некалькі дзён, а то і тыдняў, ва ўласныя разважанні, старанна нешта запісваючы. У гэтыя перыяды ён не наведваў нават свайго любімага настаўніка, які настолькі прывык да зносін з Сімоне, што ўсё цяжэй пераносіў доўгую разлуку з ім.
Амбітны фантазёр Сімоне гадамі выношваў планы, марыў пра штосьці большае, чым простае паглынанне кнігі за кнігай. Ён не жадаў, як Антоніа, які меў выдатныя здольнасці, гібець кніжным чарвяком да старасці, маючы магчымасць дасягнуць большага. Яму хацелася чагосьці больш маштабнага, усеабдымнага, вялікага. Так, калі ў думках і на паперы сфармаваліся больш ці менш выразныя планы, ён вырашыў падзяліцца імі са сваім сябрам і настаўнікам. Нягледзячы на даўняе сяброўства і блізкую сувязь, яму доўгі час было боязна, як успрыме яго адкрыццё Антоша. Але ўсё ж сабраўшыся з духам, ён наважыўся ў адзін з дзён раскрыць плён уласных спадзяванняў і памкненняў.
Малады Сімоне прапанаваў сабраць ды сістэматызаваць усе існуючыя веды на зямлі. Але ў адзіночку і нават удваіх гэтая задача выглядала недасяжнай і нават абсурднай. Падобная ідэя пацешыла Антоніа Мальябекі. Хто, як не ён, мог у поўнай меры разумець усю фантастычнасць падобнай задумы. Ён яшчэ мог бы зразумець, калі б падобнае прапанаваў нейкі дурань, які прэтэндуе на ўсёведанне, але ён — ягоны вучань, якога Антоніа лічыў адным з самых разважных і разумных сярод гараджан. Аднак малады бібліятэкар, даўно выношваючы грандыёзны план, супрацьпаставіў пярэчанням і сумневам старога настаўніка выразны алгарытм.
Сімоне мроіў пра штосьці накшталт ордэна кніжнікаў, якія б сталі скрыптарамі ды захавальнікамі ўсіх ведаў чалавецтва, у тым ліку і самых таемных. Ён марыў пра магутны ордэн, улада якога была б заснавана на ведах. Сябе ж ён бачыў у якасці аднаго з яго правадыроў, гэтакага егіпецкага жраца. Але пра гэта ў размовах са сціплым і цнатлівым Антоніа ён, вядома, не ўзгадваў. Па задумцы першымі рэкрутамі ордэна мусілі стаць найталенавіцейшыя і разумнейшыя сярод маладых фларэнційцаў, якія ў далейшым меліся б выправіцца ў доўгае падарожжа ва ўсе канцы зямлі, каб знайсці ды запомніць усе магчымыя тэксты, перш заўсё старажытныя. У Мальябекі падобная ідэя, нягледзячы на довады і падрабязныя планы, усё яшчэ не без падставаў выклікала сумневы. Было ў ёй нешта юнацкае, бязгрэшнае, і гэткае недасяжнае. Ён не верыў, што з гэтага што-небудзь магло атрымацца, ды і ўзрост быў ужо не той, але, не жадаючы засмучаць палкую душу, што ўжо паспела ўзнесціся на крылах натхнення, пагадзіўся ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве.
Заручыўшыся згодаю настаўніка, Сімоне адразу ж разгарнуў актыўную дзейнасць, натхнёна займаючыся адборам магчымых членаў будучага ордэна. Задача была не з простых. У адзіночку яму давялося праэкзаменаваць сотні маладых людзей. У першую чаргу ён адбіраў тых, хто валодаў найлепшай памяццю. Ужо праз месяц перад Антоніа паўстаў тузін юнакоў, да якіх Сімоне, ужо даўно і грунтоўна прыглядаўся. Але не ўсім з іх у далейшым выпадала стаць часткай яго амбітнага плану. Сістэма адбору юнакоў праходзіла ў некалькі этапаў. Сімоне надзвычай грунтоўна падыходзіў да працэсу стварэння ордэна і адбору яго членаў. Таму праз два гады навучання з ім з трынаццаці навабранцаў засталося толькі восем, якія здолелі дасягнуць найбольш значных вынікаў. Паводле задумы Сімоне цяпер іх чакалі яшчы тры гады навучання яшчэ тры гады навучання з Антоніа, пасля чаго былі адсеяныя чарговыя чатыры юнакі.
Рафаэль, Бенісіа, Умберта і Сільвіа апынуліся ў ліку тых, на каго ўскладаліся асноўныя надзеі. Кожны з іх быў па-свойму ўнікальны. Так, Рафаэль адразу ж запамінаў усё прачытанае, убачанае і пачутае. Бенісіа дасягнуў такой хуткасці чытання, што ўжо неўзабаве здолеў бы пацягацца з самім Антоша Мальябекі. Умберта чытаў крыху павольней, чым Бенісіа і запамінаў трошкі горш, чым Рафаэль, але адрозніваўся асабліва гнуткім розумам і кемлівасцю. Сільвіа ж мог пахваліцца ўсімі пералічанымі вартасцямі. Ён, як ніхто, больш за ўсіх быў падобны на Мальябекі, не толькі ў здольнасцях, але таксама ў звычках і манерах.
За пяць гадоў, якія яны правялі разам, вучні і настаўнікі так зрадніліся, што ўжо лічылі адзін аднаго не проста сябрамі, але сям’ёй. Для Сімоне гэтыя юнакі сталі братамі, для Антоніа — дзецьмі, нароўні з першым вучнем. Як і ў любой сям’і, тут таксама не абыходзілася без сварак і крыўдаў. Іх характары моцна адрозніваліся. Адзін быў надзвычай запальчывым, часам агрэсіўным, другі — спакойным і нават меланхалічным, трэці — хітрым і ашчадным, чацвёрты — баязлівым і нерашучым, але, нягледзячы на ўсю непадобнасць, яны любілі адзін аднаго. Здаралася, што і Сімоне — старэйшы з іх — як маленькі дзіцёнак раўнаваў старога сябра да маладых падапечных. Але падобнае доўжылася нядоўга, бо ён быў досыць адходлівы і велікадушны.
Канчатковая мэта навучання не з’яўлялася сакрэтам для Рафаэля, Бенісіа, Умберта і Сільвіа. Сімоне, аднойчы распавёўшы ім пра ідэі ордэна, паступова ўводзіў будучых яго членаў у далейшыя планы. За апошнія гады ён здолеў распрацаваць статут ордэна, яго знакі і атрыбуты.
Маладыя члены ордэна мусілі выправіцца ў падарожжа так далёка, як толькі было магчыма, каб, абышоўшы ўсю зямлю, адшукаць і запомніць усе магчымыя тэксты, напісаныя калі-небудзь чалавекам. Кожнаму на гэта адводзілася каля пяці гадоў. Па вяртанні сабраныя тэксты трэба было ўзнавіць па памяці, адначасова сістэматызуючы і запісваючы іх згодна спецыяльна распрацаванай сістэме, якая б дазволіла цэлыя кнігі змяшчаць у некалькіх абзацах. Праца па распрацоўцы падобнай сістэмы была ўскладзеная на найстарэйшага і найразумнейшага з членаў новаяўленага ордэна. Калі б задумка ўдалася, стала б магчымым зашыфраваць усе тэксты чалавецтва ў адну кнігу. У такім выпадку ордэн здолеў бы, з аднаго боку, сабраць разам усе веды чалавецтва, пазбягаючы пры гэтым простага перапісвання тэкстаў, але што яшчэ больш важна, засцерагчы таемныя веды ад старонніх.
Ці меліся дзе-небудзь гэтыя самыя “таемныя веды”, пра якія мроілі стваральнікі ордэна, ці ўдасца распрацаваць унікальную тэхніку шыфравання і ці скончыцца наогул у канчатковым выніку поспехам іх задума, ніхто не мог сказаць дакладна. Было ў гэтай ідэі досыць недаказанасці, абсурднасці ды глупства, што калісьці ўлавіў Мальябекі, і што з гадамі перастала заўважацца, пакінуўшы толькі на паверхні амбіцыі, заснаваныя на надзеях і летуценнях. Але ў той перыяд перспектывы ордэна здаваліся досыць вясёлкавымі, а яго члены адчувалі сябе першапраходнікамі і нават у пэўным сэнсе героямі.
Праз год, праведзены ў практычных зборах, Сімоне склікаў усіх членаў ордэна ў доме Мальябекі, які ўжо даўно ператварыўся для юнакоў у нешта кшталту святыні. Некалькі свечак, здольных у імгненне знішчыць гэтае месца і працу ўсяго жыцця яго ўладальніка, асвятлялі сход, надаючы яму належную загадкавасць. Ужо заўтра яны меліся адправіцца ў дарогу. Гэта была іх апошняя сустрэча ў бліжэйшыя гады.
Найперш Сімоне зачытаў статут ордэна. Затым зноў агучыў план далейшых дзеянняў яго членаў. Рафаэлю выпала адправіцца на поўдзень, Бенісіа на паўднёвы ўсход, Умберта на паўночны ўсход, Сільвіё на поўнач, Сімоне на захад. Так, прасоўваючыся ўсё далей і далей, ордэну, нібыта імперыі, што заваёўвае новыя тэрыторыі, трэба было захопліваць усё больш шырокія тэрыторыі чалавечых ведаў. Мальябекі ж належала за гэтыя гады завяршыць распрацоўку сістэмы пісьменства будучай кнігі.
Як і ў кожнага ордэна, у іх былі і свае атрыбуты. Сімоне падрыхтаваў і ўрачыста ўручыў кожнаму члену ордэна, у тым ліку Антоніа, залатыя пярсцёнкі з гравіроўкай імя яго ўладальніка і сімвала ордэна: кнігі, апраўленай цярновым вянком. Атрымаўшы знак адрознення, кожны прамаўляў клятву вернасці агульнай справе. Па завяршэнні ўрачыстай часткі сходу ўсе шасцёра перайшлі да больш ці менш нязмушаных гутарак, што суправаджаліся паглынаннем сціплай трапезы і двух бутэлек віна. Чым бліжэй адчуваўся канчатак вечара, тым мацней нарастала ў кожнага з іх пачуццё трывогі. Нават віно не было здольнае расслабіць. Здавалася, выпі яны хоць па бутэльцы, ап’яненне так і не наступіла б.
Яны ўсклалі на сябе адказную місію. Хваляванне і страх няпэўнасці з кожнай секундай усё глыбей пускалі карані. Ніхто, нават іх усёведны настаўнік Мальябекі, не мог дакладна ведаць, што будзе там, у самым канцы, ніхто не мог сказаць, што будзе з кожным з іх праз два гады, год і нават месяц. Не было тут сэрца, у якім бы асцярога няўдалага зыходу не пусціла парасткі, але ніхто не адважваўся агучыць хвалюючыя пачуцці. Справа была не ў тым, што яны кагосьці баяліся, але хутчэй разумелі, што нават адно неасцярожнае слова здольнае разбурыць веру кожнага ў агульную місію, што зблізіла іх. Бо менавіта яна зрабіла іх не проста ордэнам, але сям’ёй. Разбурыць веру, хай і хісткую, значыла страціць сям’ю, сяброў, страціць гэтых людзей, што сталі адзін для аднаго самым дарагім у жыцці. У любым выпадку ім трэба было расстацца. Але гэта было найменшым з дзвюх бед. Бо пасля вяртання яны стануць яшчэ бліжэй. Толькі прадчуванне будучай сустрэчы здольна было іх крыху падбадзёрыць.
больш за іншых трывога раздзірала Сімоне. Ён спрабаваў удзельнічаць у абмеркаваннях, паводзіць сябе нязмушана, але падоўгу, захоплены думкамі, нібыта застываў, гледзячы ў адну кропку. Магчыма, думаў ён, некаторыя не вернуцца, згінуўшы ў чужых краях. Некаторыя ж, расчараваўшыся альбо паддаўшыся спакусам, пакінуць ордэн. Зыход задуманага, як яму здавалася, цалкам ляжаў на яго плячах. Ён, можа, быў бы і рады адмовіцца ад задуманага прадпрыемства, але адступаць было ўжо занадта позна. Ніхто, вядома, яго не асудзіў бы. Члены ордэна хутчэй з удзячнасцю і палёгкай прынялі б яго рашэнне застацца дома, у Фларэнцыі. Але Сімоне нёс адказнасць перш за ўсё перад самім сабой, перад сваім рашэннем. Ён ведаў дакладна: зрабі ён так — больш не здолеў бы жыць у ладзе з самім сабой. Няўдалы вынік быў бы ў любым выпадку лепш, чым адмова пад ціскам уласнай няўпэўненасці і нерашучасці.
Гэтай ноччу ніхто не мог пахваліцца моцным сном. А Антоніа Мальябекі і зусім прасядзеў да раніцы, не заплюшчваючы вачэй. Ён не быў, як звычайна, паглынуты чытаннем або роздумамі пра кнігі, яго душу паглынулі настальгія і горыч у прадчуванні будучага расстання. Магчыма, яго вучні не хацелі заўважаць, што ён занадта стары для падобных задумак, але Антоніа быў упэўнены, што больш ніколі не ўбачыць сваіх хлопчыкаў. Таму ён трапятліва смакаваў апошнія імгненні, пакуль яны знаходзяцца побач з ім.
Зранку, калі яшчэ толькі пачынала днець, а цела ахутвала лёгкая прахалода, усе шасцёра выйшлі на двор. Ледзь стрымліваючы пачуцці, без лішніх слоў, развітаўшыся з Антоніа і адзін з адным, маладыя місіянеры разышліся кожны ў сваім кірунку. Сімоне, перамагаючы сябе, спрабаваў прайсці як мага далей. Слёзы набягалі аднекуль з глыбіні, захрасаючы камяком у горле. Ён пачаў бегчы з усёй моцы. Так і не здолеўшы стрымацца, Сімоне расплакаўся. Затым спыніўся каля дрэва, прысеў на траву і, ужо не спрабуючы сябе суняць, зарыдаў. Ён адчуваў, як надыходзіць палягчэнне. Пакрысе ён супакоіўся, абцёр рукавом слёзы. Цяпер яму стала лягчэй, і Сімоне перапоўніўся натхненнем. Толькі адпусціўшы ўсю горыч і страхі, ён быў гатовы кінуцца ў бой, нібы леў.
Яго браты па ордэне, магчыма, ужо хутка прымуцца за працу. Іх стратэгія палягала ў тым, каб, прасоўваючыся ўсё далей і далей, знаходзіць новыя веды на сваім шляху, а дасягнуўшы мяжы, вярнуцца дадому. Але было цалкам невядома, як далёка яны прасунуцца і колькі часу на гэта спатрэбіцца. У адрозненне ад іх, Сімоне планаваў адразу забрацца як мага далей. Ён хацеў перш дасягнуць апошняй магчымай кропкі падарожжа, толькі там ён прымецца за працу, і затым будзе рухацца ў напрамку Фларэнцыі. Так псіхалагічна здавалася прасцей, ён здолеў бы скласці план будучай працы, хоць бы прыкладна ўяўляючы часовыя рамкі, што было важна для натуры з такімі рацыянальнымі і ўладнымі рысамі. Акрамя таго, ведаючы, што ўжо вяртаешся дадому, рухацца было б нашмат прасцей, чым тады, калі знаходзішся ў няведанні, кожны дзень думаючы пра радзіму і не ўяўляючы, калі зможаш зноў пабачыць дарагія сэрцу мясціны.
Праз некалькі месяцаў Сімоне здолеў дабрацца да Іспаніі, адкуль збіраўся адплыць затым у Новую Іспанію. Да гэтага часу сціплыя сродкі, якія ён меў і якія Антоніа здолеў здабыць для іх ордэна, амаль скончыліся. Наяўнай сумы не хапала не толькі на далейшае падарожжа, але нават на тыднёвае пражыванне. Таму Сімоне прыняў рашэнне ненадоўга тут затрымацца і трохі падпрацаваць, каб назапасіць сродкі для далейшага шляху. Доўга шукаць настолькі адукаванаму і эрудзіраванаму чалавеку не давялося, але і заробак быў не вельмі высокі. Маладому чалавеку ўдалося ўладкавацца памочнікам у адну з кніжных крамаў Мадрыда.
Нягледзячы на сітуацыю, што склалася, Сімоне не губляў час марна, і ўжо ў Мадрыдзе ён узяўся за выкананне місіі. У вольны ад працы час працаваў у Каралеўскай бібліятэцы Эскарыола. Бывала, праседжваў па пятнаццаць гадзін, паглынаючы кнігу за кнігай, як у ранейшыя часы. Ён праводзіў бы тут і цэлыя суткі, калі б не клопаты аб хлебе надзённым.
Ужо за некалькі першых месяцаў Сімоне прачытаў і запомніў амаль усе кнігі і рукапісы бібліятэкі. Дзіўны малады чалавек не мог не звярнуць на сябе ўвагу. Чуткі пра яго неўзабаве дасягнулі каралеўскага духоўніка Пэдра Робіна. Аднойчы ён нават асабіста прыбыў у бібліятэку, каб паназіраць і пазнаёміцца з эрудытам, чыя персона спарадзіла за такі кароткі перыяд мноства загадак і падазрэнняў. Перад позіркам высокай асобы паўстаў маленькі скурчаны сілуэт, акружаны высокімі стосамі кніг. Малады чалавек хутка гартаў старонкі. Скончыўшы гартаць адну кнігу, ён адразу пераходзіў да наступнай. Пэдра падобнае гледзішча не захапіла, але толькі раззлавала: навошта яго адарвалі ад важных спраў, ці не для таго, каб палюбавацца на непісьменнага вар’ята, што апаганьвае каштоўныя фаліянты сваімі бязглуздымі дзеяннямі. Ён быў намерыўся аддаць загад выкінуць таго і больш не пускаць, але перш вырашыў прыстрашыць яго асабіста, такім велізарным было абурэнне каралеўскага духоўніка.
Але абурэнне адразу змяніла такое ж велізарнае здзіўленне, калі Сімоне спакойна, ні на момант не збянтэжыўшыся, прапанаваў на памяць працытаваць урывак з любой кнігі бібліятэкі. Пераадолеўшы секундную збянтэжанасць, Пэдра Робін накіраваўся да самай далёкай шафы, адкуль, падняўшыся на драбінкі, дастаў з апошняй паліцы кнігу ў зялёнай вокладцы. Затым, асцярожна спусціўшыся, ён назваў старонку і абзац. Яго голас рэхам раскаціўся па ўсёй зале. Пачакаўшы, пакуль стане ціха, Сімоне ў сваю чаргу, як і абяцаў, агучыў зададзены ўрывак, ні разу не запнуўшыся. Тады духоўнік узяўся за другую, потым трэцюю кнігу. Агаломшаны, ён бегаў з боку ў бок, ад адной шафы вялізнай залы бібліятэкі да другой, па чарзе выцягваючы кнігі. Праверка доўжылася амаль гадзіну, пакуль задыханы і стомлены ад летаніны Пэдра не прысеў побач. Нядоўга думаючы, ён прапанаваў маладому унікуму працу ў Каралеўскай бібліятэцы, план якой належыў яму і быў зацверджаны за два гады да гэтага каралём Філіпам IV. Сімоне таксама, доўга не разважаючы, адказаў згодай. Магчымасць паскорыць збор неабходных для далейшага падарожжа сродкаў без адрыву ад ажыццяўлення місіі па зборы і запамінанні ўсё новых ведаў была вельмі дарэчы. На наступны ж дзень Сімоне прыступіў да працы на новым месцы.
У Іспаніі ён планаваў затрымацца не больш чым на пару месяцаў, але прайшоў амаль год. За гэты час Сімоне прачытаў не толькі ўсе кнігі Каралеўскай бібліятэкі, але і ўсіх даступных прыватных збораў Іспаніі. Яго фінансавае становішча таксама кардынальна змянілася. Цяпер ён валодаў буйнымі грашовымі сродкамі, якіх, мабыць, хапіла б на некалькі гадоў падарожжаў па рэалізацыі місіі ордэна. Нягледзячы на гэта, Сімоне не спяшаўся адпраўляцца ў плаванне на іншы кантынент, знаходзячы ўсё новыя нагоды затрымацца. Так доўжылася некалькі гадоў, пакуль не мінула больш паловы адведзенага на місію тэрміну. Тады Сімоне вырашыў прабыць у Мадрыдзе яшчэ некалькі месяцаў і ўсё ж выправіцца ў плаванне. Пакідаючы Фларэнцыю, члены ордэна разумелі, што час, адведзены на місію, дастаткова ўмоўны і мог расцягвацца на некалькі гадоў. Таму спазніся Сімоне на два-тры гады пасля прызначанага тэрміну, нічога б істотна не змянілася. Магчыма, ён будзе нават не самым апошнім.
Прайшло паўгады, тры гады, дзесяць гадоў, але Сімоне, як і раней, працягваў працаваць у Каралеўскай бібліятэцы. Калі ён упершыню з’явіўся ў гэтым горадзе, то нават уявіць не мог, што сталіцу Іспаніі будзе так складана пакінуць. У самім Мадрыдзе не было нічога асаблівага. Яго хутчэй прываблівала новае палажэнне, якім ён не мог пахваліцца ў родным горадзе. Дома яму — выхадцу з беднай сям’і — даводзілася ўвесь час эканоміць, нават пасля таго, як Антоніа ўладкаваў яго працаваць у бібліятэку. На яго глядзелі не столькі з павагай, колькі са здзіўленнем, з якім глядзяць на дзіўнага заморскага звярка. Дома ў яго не было ні становішча ў грамадстве, ні грошай, ні славы, ні павагі. Тут жа Сімоне меў магчымасць ні ў чым сабе не адмаўляць, есці і піць, колькі і што пажадае, жыць у раскошных апартаментах. У Мадрыдзе ў яго з’явілася мноства прыяцеляў і знаёмых, якія адносяцца да яго са шчырай цікавасцю і павагай.
Але прызнацца сабе ў сапраўднай прычыне затрымкі ён не адважваўся, перабіраючы апраўданні адно за адным. Сімоне спрабаваў пераканаць сябе, што задума з ордэнам, як лічыў некалі Антоніа, пустая і дурная, што ні адзін з місіянераў, хутчэй за ўсё, так і не вернецца. Часам яго асільвалі сумневы і пачуццё віны: а што, калі яны ўсё ж вярнуліся, што, калі ён быў адзіным, хто падвёў ордэн. У любым выпадку, незалежна ад зыходу, яму не варта было здраджваць сябрам і старому настаўніку, ён мусіў быў вярнуцца ў прызначаны тэрмін. Чым хутчэй бег час, тым мацней яго асільвалі пакуты. Душэўныя пакуты апынуліся настолькі моцнымі, што Сімоне схіліўся да рашэння вярнуцца дадому, да сваіх бацькоў, якіх пакінуў у няведанні, сяброў і настаўніка, якія так і не дачакаліся яго.Мінула шаснаццаць гадоў, як малады Сімоне пакінуў радзіму. Ён адчуваў сябе тут ужо чужым. Шмат што змянілася. Вялікіх намаганняў каштавала рашэнне вярнуцца, але яшчэ большых высілкаў патрабавала сустрэча з бацькамі, Антоніа і іншымі членамі ордэна. Па прыездзе ён арандаваў сціплыя, але годныя апартаменты. Хваляванне суправаджала яго бесперапынна, што б ён ні рабіў, куды б ні пайшоў. Таму, не зацягваючы надоўга, на заўтрашні дзень Сімоне выправіўся, каб паўстаць перад сваімі блізкімі. Магчыма, ён і не адважыўся, калі б ведаў, што яго чакае.
Перш, наяго абрынулася вестка пра смерць бацькоў. Бацька спачыў праз тры гады пасля таго, як Сімоне, нічога не паведаміўшы і не развітаўшыся з бацькамі, пакінуўФларэнцыю. Маці да апошняга спадзявалася на вяртанне сына, але, так і не дачакаўшыся яго, памерла пяць гадоў таму назад. Затым высветлілася, што яго настаўнік Антоніа памёр усяго праз год пасля таго, як маладыя члены ордэна выправіліся ў падарожжа ў розныя канцы свету. Сімоне спрабаваў выведаць хоць што-небудзь аб вяртанні Рафаэля, Бенісіа, Умберта і Сільвіа, але ніхто з тых, каго ён распытваў, так нічога і не здолелў прыгадаць.
Засмучаны і паглыблены ваўласныя думкі, ён доўга блукаў па горадзе непадалёк ад месца, дзе раней жыў Мальябекі. Сыходзячы ўсё далей ад дома настаўніка, Сімоне натрапіў на дрэва, пад якім плакаў шмат гадоў таму, пакідаючы радзіму, развітваючыся з усім, што было яму гэтак дорага. Перад вачыма пранесліся карціны ранейшага жыцця: знаёмства з Антоніа, праца ў бібліятэцы, апошні вечар з сябрамі. Успаміналася толькі лепшае, самыя цёплыя моманты. Ён зноў, як у тую раніцу, прысеў пад дрэвам. Саракагадовы мужчына плакаў наўзрыд як маленькі хлопчык. За ўсё жыццё ён плакаў тры-чатыры разы. Сімоне было горка і сорамна. Сорамна за здраду бацькам, за тое, што пакінуў іх ды збег, за тое, што так і не сказаў, як любіць іх, за тое, што ў апошні момант жыцця яны засталіся зусім адны. Сорамна за здраду не толькі сябрам, але і Антоніа. Ён ведаў, што ўжо ніколі не здолее загладзіць віну, таму адмовіўся ад задумы шукаць астатніх членаў неіснуючага ордэна. Яму было страшна ўявіць, што аднойчы лёс зноў звядзе яго з кім-небудзь з чатырох і яму давядзецца паглядзець сваёй здрадзе і ганьбе наўпрост у вочы.
Увесь астатні дзень ён правёў у апартаментах, нерухома седзячы за сталом. Сімоне, не адводзячы вачэй, глядзеў у акно. На вуліцы і ў пакоі станавілася цямней, але ён нават не запаліў камін, працягваючы глядзець у цемру. У поўным змроку ён прасядзеў да самай раніцы, пакуль першыя промні ранішняга сонца зноўку не асвятлілі пакой. Усё вакол знікла, усё адышло для яго ў нябыт, у той час як унутры адбываліся найглыбейшыя змены, пасля якіх ранейшаму Сімоне мелася памерці і адрадзіцца зноў, нібы Феніксу. 3 ім былым загінулі ранейшая цікавасць да жыцця, амбіцыі, азарт. Усю ягоную сутнасць паглынула суцэльная беспрасветная меланхолія.
Сімоне больш нічога не трымала ў гэтым горадзе, і ён прыняў рашэнне вярнуцца ў Іспанію. Перад ад’ездам яму хацелася ў апошні раз убачыць бібліятэку, кожную кнігу якой ён ведаў бадай на памяць. Усе кнігі сваёй багатай бібліятэкі — амаль пяцьдзясят тысяч кніг і рукапісаў — Антоніа завяшчаў гораду. Цяпер яны захоўваліся ў фларэнтыйскай Лаўрэнцыяне. Як і дваццаць сем гадоў таму, дрыготкія рукі перабіралі старонкі. Сімоне прынюхваўся да паху кніг, адчуваючы сябе трынаццацігадовым хлопчыкам. Унутры станавілася цёпла і лёгка.
На адной з паліц яго ўвагу прыцягнуў вялікі рукапіс у чорным пераплёце, якога раней не было ў доме Антоніа. Магчыма, ён набыў яго незадоўга перад смерцю. Тэкст быў напісаны лацінскімі літарамі, але не на латыні. Штосьці ў ім здавалася незвычайным, але Сімоне ніяк не мог зразумець, што менавіта. Ён хутка гартаў кнігу, спрабуючы зразумець хаця б слова. У некаторых месцах трапляліся ўрыўкі, напісаныя не толькі лацінскім пісьмом, але і нейкімі невядомымі яму значкам!. Толькі цяпер у яго паўстала здагадка, што ўрыўкі або закадаваныя, ці пісаліся з выкарыстаннем некалькіх моў. Няўжо Антоша ўсё ж такі здолеў распрацаваць новую пісьменнасць? Але што гэта ў такім выпадку? Калі апісанне сістэмы пісьма, то чаму яно было такім аб’ёмным? Калі ў руках у яго была тая самая кніга, дзеля якой быў створаны ордэн, то чаму яго таварышы вярнуліся так рана, і чаму яна апынулася тут? Сімоне задаваўся дзясяткамі пытанняў, забыўшыся на некаторы час аб нядаўняй меланхоліі. Рукі мужчыны адолела дрыготка, быццам яны валодалі найвялікшай таямніцай на зямлі.
Наступную ноч Сімоне зноў не спаў, няспынна думаючы пра сваю знаходку. На наступны дзень ён цвёрда намерыўся займець дзівосны тэкст. У бібліятэцы, як і ўсюды, не абыходзілася без людзей, нячыстых на руку. Таму Сімоне было нескладана, падкупіўшы аднаго з наглядчыкаў, вынесці схаваны пад вопраткай рукапіс. У той жа дзень ён пакінуў Фларэнцыю назаўсёды і адправіўся ў Іспанію, на сваю новую радзіму. Кнігу, як гэта нярэдка робяць з каштоўнасцямі, Сімоне схаваў як мага глыбей сярод рэчаў. Зноў прыняцца за яе вывучэнне ён рызыкнуў толькі па прыездзе.
Сімоне закінуў працу ў бібліятэцы, марнуючы ўвесь час на спробы разгадаць рукапіс. Праходзілі дні і месяцы, а ён, з усёй сваёй эрудыцыяй і начытанасцю, так і не здолеў прасунуцца. Меланхолія, некалі заглушаная знаходкай, цяпер ізноў адраджалася, усё мацней паглынаючы Сімоне. Толькі віно было здольна трохі яго разварушыць, надаць смак новаму жыццю. Неўзабаве ён ужо піў на працягу амаль усяго дня. Перш цнатлівы і аскетычны бібліятэкар прыняўся, апоены віном, шукаць суцяшэнне ў картах і жанчынах.
Ён прачынаўся ўжо не на світанні, а бліжэй да поўдня, праводзячы яшчэ некаторы час у ложку, зрэдку прыпадымаючыся, каб запіць брыдкі прысмак выпітага напярэдадні. Затым Сімоне падымаўся, спусташаў бутэльку віна і адпраўляўся гуляць або наведваў адну са сваіх любімых блудніц. Часам і іх яму станавілася мала. У такія перыяды ён бадзяўся па самых бедных раёнах у пошуках бацькоў, гатовых за вялікую плату аддаць чужынцу сваю дачку на апаганьванне. Тыя ў сваю чаргу, знаходзячыся на мяжы існавання, нярэдка згаджаліся, хапаючыся за апошнюю магчымасць выжыць, і прыводзілі ўласных дачок у апартаменты Сімоне, дзе той сілай авалодваў як дзяўчатамі, так і дзяўчынкамі. Самай малодшай з яго ахвяр было каля васьмі гадоў, а самай старэйшай пятнаццаць.
У няспынных гулянках грошы, некалі заробленыя цяжкай працай у Каралеўскай бібліятэцы, раставалі, нібы снег у летні сонечны дзень. Калі сродкі ўсё ж скончыліся, а ўсе каштоўныя рэчы былі распрададзеныя, Сімоне навучыўся жыць пазыкамі. 3 некалі элегантнага і станістага маладога чалавека ён паціху ператварыўся ў нахабнага агіднага п’яніцу. Яго адзенне было пакрытае ліпкім брудам, ад строгай акуратнай прычоскі не засталося і следу, а смурод быў адзіным, што паўсюль суправаджала Сімоне. Нават прыяцелі, якіх ён цяпер толькі зрэдку сустракаў дзе-небудзь на вуліцы, не пазналі яго.
Аднойчы позна ўначы Сімоне быў заспеты каля дома адным з бацькоў яго чарговай маленькай ахвяры, з якім ён так і не здолеў разлічыцца. Не знайшоўшы чым пажывіцца, раз’юшаны мужчына перарэзаў Сімоне горла. Так нерамантычна і бясслаўна перапынілася жыццё некалі жыццярадаснага і амбітнага хлопчыка, які шмат гадоў таму пагрукаў у дзверы вялікага бібліятэкара, ды які апаганіў уласнаручна сваё жыццё. Астатнюю маёмасць, якая засталася, арэндадаўца апартаментаў Сімоне ўсё ж здолеў прадаць у кошт доўгу. Была прададзеная і загадкавая кніга з бібліятэкі Антоніа, якой было наканавана ў бліжэйшы час змяніць яшчэ мноства ўладальнікаў.
Перш яна трапіла ў рукі да кнігагандляра, якога звалі Хорхе, ён неўзабаве перапрадаў яе ідальга па імені Альварэс. Той прайграў яе свайму прыяцелю Джону — ангельцу па паходжанні, які падараваў кнігу сыну Герберту. Праз восем гадоў, падчас знаходжання Герберта ў англійскім горадзе Эксэтар, кнігу скраў зладзюжка, якога звалі Том. Ён, у сваю чаргу, прадаў яе калекцыянеру па імені Джордж. Калі ж надышлі цяжкія часы, Джордж заклаў кнігу Бенедыкту — знаёмаму сябра траюраднага брата жонкі Элізабэт, так і не здолеўшы выкупіць яе назад. Бенедыкт, у сваю чаргу, умудрыўся яе згубіць, праязджаючы праз горад Сан-Мало, дзе кнігу падабраў афіцэр Альфрэд.
Менш чым за дзвесце гадоў кніга змяніла больш за дваццаць уладальнікаў, пабываўшы ў мностве еўрапейскіх гарадоў. У адны часы яна доўга ляжала на паліцах з іншымі кнігамі, забытая ўладальнікам, нібы дзіця, няздольнае дамагчыся бацькоўскай увагі і любовь Бывалі і такія ўладальнікі, што пяшчотна перакладалі яе старонкі з дня ў дзень, спрабуючы хаця б наблізіцца да таямніцы рукапіса. Для адных яна не адрознівалася ад хламу, для іншых жа служыла рэліквіяй. Толькі некаторыя здзяйснялі нясмелыя спробы разгадаць, што на самой справе было схавана пад вокладкай, але ўсе як адзін цярпелі паразу за паразай. Пас ля доўгіх падарожжаў кніга трапіла да швейцарскага гандляра, у якога яе выкупіў і прывёз у Нясвіж Антоній Альбрэхт з роду Радзівілаў.
Уплывовы палітык і дыпламат, прадстаўнік аднаго з найвялікшых беларускіх родаў, ён наведваў у 1918 годзе еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку і Швейцарыю, для забеспячэння дыпламатычнай падтрымкі нядаўна створанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Новы набытак мусіў заняць годнае месца ў Нясвіжскай бібліятэцы. У момант пакупкі Антоній Альбрэхт не мог ацаніць каштоўнасці кнігі, не ведаў яе паходжанне і ўзрост, але ўсё ж выклаў за яе вялікую суму. Варта было ўзяць рукапіс у рукі, як Антоній адчуваў цеплыню, што разлівалася па целе, нішто вакол у гэтыя імгненні не было здольна парушыць яго спакой і прымірэнне. Нешта таямнічае і зачаравальнае суправаджала знаходку Антонія Альбрэхта.
Пасля яго смерці ў 1935 годзе вялікую спадчыну перадапошняга ардыната Нясвіжа ўспадкаваў малодшы брат Леон Радзівіл, які і стаў новым уладальнікам кнігі. Ён славіўся лагоднасцю і адкрытасцю. Як і многія прадстаўнікі свайго роду, ён не толькі цікавіўся, але і займаўся мастацтвам. Мабыць, варта адзначыць, што па дзіўным збегу абставінаў рукапіс, знойдзены ў Швейцарыі, усё яшчэ не быў занесены ў бібліятэчныя каталогі Нясвіжскага палаца. Пра існаванне кнігі Леон даведаўся ад аднаго служачага, што працаваў у брата. Той не толькі займаўся працай у бібліятэцы Радзівілаў, але быў таксама кімсьці накшталт захавальніка кнігі. Пры жыцці Антонія Альбрэхта пра яе ведалі толькі яны двое. Леона падобныя акалічнасці здзівілі, і ён вырашыў падысці да вывучэння старажытнага рукапісу як мага больш грунтоўна, перш чым уносіць яго ў каталогі. 3 гэтай мэтай ён нават звязаўся з некаторымі еўрапейскімі даследчыкамі. Але і ў Леона рукапіс затрымаўся ненадоўга — усяго толькі на чатыры гады. Даследаванню так і не наканавана было адбыцца. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны, 17 верасня 1939 года Нясвіж быў заняты салдатамі Чырвонай арміі. Леон быў арыштаваны, і яго з сям’ёй вывезлі ў Маскву, а палац, што некалі быў адным з самых багатых і пышных у Еўропе, чарговы раз за ягоную гісторыю падверглі варварскаму рабаванню.
На кароткі час кніга трапіла ў рукі камкора Чырвонай арміі Аляксандра Міхайлавіча, які падараваў яе ў знак удзячнасці маскоўскаму навукоўцу Віктару Сямёнавічу, пад чыім кіраўніцтвам працаваў ягоны сын Юрый. Неўзабаве камкор быў прызнаны ворагам народа і расстраляны. Аляксандр стаў адным з многіх, хто памёр у хуткім часе пасля таго, як стаў уладальнікам старажытнай кнігі, таямніцу якой так ніхто яшчэ і не здолеў разгадаць. Ці была ў гэтым нейкая містыка або проста выпадковасць — вызначыць дакладна немагчыма.
ІІІ
Да заходу заставалася яшчэ гадзін пяць, але ён ужо чакаў Анастасію. Сёння была іх чарга рыць тунэль, і яны насуперак негалоснаму правілу збіраліся заняцца каханнем, перш чым узяцца за працу. Гэта было нават не столькі правілам, колькі лагічнай неабходнасцю: прадуктыўна займацца знясільваючай фізічнай працай пасля кахання было немагчыма. Немагчыма не толькі таму, што капаць тунэль справа не з лёгкіх, але перш за ўсё таму, што рабіць усё гэта даводзілася звычайнымі сталовымі прыборамі — відэльцамі і лыжкамі. Здабыць рыдлёўку ці іншы металічны прадмет, буйнейшы за лыжку, не было дзе.
За апошнія тры месяцы тунэль павялічыўся ў лепшым выпадку на некалькі метраў. Усё атрымалася б, магчыма, і раней, але ўмовы былі яшчэ тыя. Кожную ноч капалі хлопец у пары з дзяўчынай, каб сустрэчы не выклікалі падазрэнняў, а выглядалі як звычайныя наведванні з мэтай заняцца сэксам. Пачыналі пасля заходу, калі ўсе ўжо спалі.
Як правіла, хлопец капаў, накладваючы зямлю ў глыбокую талерку — самую глыбокую, якую толькі магчыма было здабыць, а дзяўчына выносіла яе на паверхню. Працавалі без святла, навобмацак. Усяго ў гэтым прадпрыемстве бралі ўдзел пяць чалавек.
Першапачаткова план уцёкаў з’явіўся у Аляксандра, ім ён у адну з начэй падзяліўся з Кацярынай. Удваіх маладыя людзі ўсё доўга абдумвалі, сумняваліся, абмяркоўвалі, але неўзабаве пачалі. Праз некаторы час да іх далучыўся Міхаіл, а праз яго і Анастасія. Дзмітрый жа апынуўся ў групе ўцекачоў зусім выпадкова, пасля таго, як аднойчы выявіў вынікі іх працы. У падобнай сітуацыі было два варыянты: або ўсё прападзе марна, а яны будуць жорстка пакараныя, або ім давядзецца прыняць пятага. Быў, вядома, і трэці варыянт, але яго адразу ж адкінулі. У любым выпадку, дадатковая працоўная сіла была не лішняй.
За апошнія гады Аляксандр не раз праклінаў дзень, калі пагадзіўся на ўдзел у гэтым эксперыменце. Умовы выглядалі досыць прывабнымі. Незадоўга да васямнаццатага дня нараджэння да яго ў інтэрнат завітаў чалавек у чорным гарнітуры, строгі, але досыць добразычлівы. Спачатку той распытваў, як жывецца без бацькоў, якія планы на будучыню, а затым паступова падышоў да сутнасці прапановы. Падрабязнасці пра эксперымент мужчына ў чорным не раскрываў. Аляксандру толькі было прапанавана адправіцца на дзесяць гадоў з групай такіх жа маладых людзей, як і ён, на самыя ўскраіны краіны, дзе для іх пабудаваны невялікі гарадок. Працаваць не патрабавалася, будуць карміць і даваць усё неабходнае. Еш, чытай, глядзі фільмы — адным словам, рай. У абмен за ўдзел у эксперыменце Аляксандру паабяцалі па вяртанні даць кватэру і пажыццёвую пенсію.
Шчаслівае, забяспечанае і бесклапотнае жыццё без абавязкаў — фантастычная прапанова не толькі для маладога чалавека без бацькоў і перспектыў, але, мабыць, для любога разумнага чалавека. Нядобра, вядома, савецкаму чалавеку гультаяваць, але чаму б і не, калі выпадак натрапіўся. Да таго ж, як сцвярджаў мужчына ў чорным гарнітуры, гэта выдатная магчымасць паслужыць для будучыні сваёй радзімы, а такое сярод людзей цэніцца. Таму Аляксандр практычна не раздумваючы даў згоду. Васямнаццаці гадам шэрага жыцця ў адным памяшканні наканавана было змяніцца дзесяццю гадамі ўражваючага вопыту. Пры любым раскладзе ён заставаўся ў выйгрышы.
Усё атрымалася не так проста, адной згоды было мала, трэба было яшчэ прайсці некаторыя выпрабаванні. Аляксандр не вельмі любіў рознага кшталту тэсты, заданні і выпрабаванні, але дзеля такой справы варта было пазмагацца. Праз год, пасля шэрагу скрупулёзных медыцынскіх абследаванняў, яго і яшчэ дзевяноста дзевяць маладых людзей з усіх канцоў краіны пераправілі на самалётах па ўсходнім напрамку, дзе размяшчаўся закрыты ваенны гарадок. Там Аляксандр зноў сустрэў мужчыну ў чорным касцюме, з якім ён сустракаўся перад сваім васямнаццацігоддзем.
Сотню хлопцаў і дзяўчат сабралі ў мясцовым доме культуры, дзе мужчына ў чорным гарнітуры, які прадставіўся Віктарам Сямёнавічам, пасля цёплага прывітання правёў кароткі інструктаж.
— Я ганаруся сваёй краінай за тое, што ў ёй ёсць такія смелыя маладыя людзі, як вы. У хуткім часе выпадзе магчымасць паслужыць дзеля будучыні сваёй радзімы. Вам наканавана даказаць непрыяцелям Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўсяму свету, што камуністычны ўклад — самы лепшы і, у рэшце рэшт, з’яўляецца непазбежным на шляху пабудовы справядлівага, квітнеючага і шчаслівага чалавечага грамадства. Каб даказаць гэта, у вас ёсць цэлых дзесяць гадоў.
Ужо заўтра вы адправіцеся ў сацыялістычнае паселішча, дзе для вас падрыхтавана ўсё неабходнае: дамы, бібліятэка, кінатэатр, сталовая, спартыўная зала і многае іншае. Ежу, адзенне, сродкі асабістай гігіены і медыкаменты вам будуць кожны тыдзень дастаўляць на самалёце. Як і ў сапраўдыным камуністычным грамадстве, у нашым селішчы няма нічога асабістага — усё з’яўляецца агульным: дамы, рэчы, абавязкі і нават палавыя партнёры. Вам трэба будзе размеркаваць паміж сабой некаторыя дробныя бытавыя абавязкі, ад якіх мы не здолеем вас зберагчы: прыгатаванне ежы, уборка тэрыторыі, абслугоўванне кінатэатра і некаторыя іншыя. У астатнім жа ад вас нічога не патрабуецца, ад вас нават не патрабуецца працаваць. Адзінае, што вам трэба будзе — гэта пабудаваць сапраўднае камуністычнае грамадства, самае справядлівае і шчаслівае. Якім чынам будуць дасягнуты дадзеная мэты, залежыць толькі ад вас. Усё неабходнае вам у гэтай няпростай, але пачэснай і цікавай справе будзе прадастаўлена.
У добры шлях! Ура, таварышы!
На наступны дзень сто маладых хлопцаў і дзяўчат павезлі з завязанымі вачыма — у сувязі з крайняй сакрэтнасцю месцазнаходжання — на некалькіх аўтобусах. Дарога заняла цэлы дзень, і позна ноччу група з сотні маладых чалавек была дастаўлена пад канвоем узброенага суправаджэння на месца паселішча. Стомленая і галодная моладзь адразу ж асвоіла ў сталовай загадзя прыгатаваную вячэру, пасля чаго суправаджаючыя пакінулі тэрыторыю паселішча, а маладыя людзі разбрыліся па хатках. Хто быў жвавей, адразу ж заняў бліжэйшыя баракі, іншым жа давялося ў цемры яшчэ каля гадзіны шукаць незанятыя пакоі.
На заўтрашні дзень, нягледзячы на доўгую дарогу, многія падняліся зранку ды адразу ж узяліся аглядаць тэрыторыю. Пяцьдзясят хлопцаў і пяцьдзясят дзяўчат хаатычна перамяшчаліся па селішчы, хто па адным, а хто невялікімі групамі па два-тры чалавекі. Ноччу гэтага было не відаць, але пры святле дня ў вочы адразу ж кідалася велізарная змрачнаватая сцяна з калючым дротам, якая па перыметры атачала сацыялістычнае паселішча. На тэрыторыі знаходзілася каля дзесяці баракаў, у кожным з якіх было па дзесяць асобных пакояў з агульнымі прыбіральняй і ваннай. У кожным пакоі меўся прасторны ложак, столік з крэслам і шафа. Акрамя дзесяці баракаў на тэрыторыі размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак, а таксама невялікі парк з помнікамі Марксу, Энгельсу, Леніну і Сталіну.
На першым паверсе двухпавярховіка знаходзілася сталовая з кухняй, спартыўная зала з басейнам і зала для танцаў з музычным абсталяваннем, на другім — кінатэатр ды велізарная бібліятэка. Акрамя гэтага, у будынку было яшчэ некалькі невялікіх памяшканняў: распранальня, склады з запасамі адзення, ежы, канцтавараў і медыкаментаў, прыбіральні, падсобныя памяшканні ды дзесяць пустых пакояў.
Бліжэй да васьмі раніцы, калі ўсе ладна згаладалі, моладзь пачала сцягвацца да сталовай. У памяшканні нарастаў гул узбуджаных маладых галасоў, хлопцы і дзяўчаты актыўна дзяліліся ўражаннямі, знаёміліся, жартавалі, адны — седзячы на крэслах ці сталах, іншыя — стоячы. Калі гул усёй сотні галасоў крыху сціх, пачаў прабівацца пісклявы крык шчуплай невысокай дзяўчынкі, якая, стоячы на крэсле, спрабавала ўсіх угаманіць і дабіцца цішыні.
— Сябры, цішэй, калі ласка! Паслухайце! Цішэй-цішэй!
Яе падтрымала некалькі чалавек, што стаял! побач.
— Так, таварышы, супакойцеся, паслухайце! Ну хопіць жа ўжо шумець!
Маленькая група энтузіястаў доўга змагалася з ашалелым натоўпам. У рэшце рэшт моладзь пачала сціхаць, але давялося яшчэ абыходзіць групкі, што стаялі асобна, каб папрасіць іх асабіста. Хтосьці адразу ж змаўкаў з разумным, асэнсаваным выглядам, аднак сустракаліся і тыя, хто знарок гучна абураўся “новым камандзірам”.
— Сябры, — працягнула пісклявым голасам пацешная дзяўчына, — нам трэба падзяліць паміж сабой абавязкі. Перш за ўсё, вызначыць, хто будзе займацца прыгатаваннем ежы, інакш мы тут памром з голаду. Прапаную ўсё рабіць па чарзе, усталяваць графік дзяжурстваў.
Не паспела яна скончыць фразу, як зноў падняўся гул. Адзін спрабаваў перакрычаць другога. Натоўп падзяліўся на тры часткі. Першыя абураліся, спрачаліся або прапаноўвалі іншыя ідэі. Другія спрабавалі суцішыць першых, каб усе выказваліся па чарзе, а не адначасова. А трэція моўчкі, з лёгкай пагардай назіралі за першымі і другімі. Праблема была нават не ў тым, каб вызначыць саму чарговасць дзяжурстваў, а ў тым, каб дамовіцца, якая трупа будзе гатаваць першай.
Крыкі працягваліся яшчэ каля гадзіны. Многія сталі разыходзіцца, каб перачакаць, пакуль хто-небудзь пра штосьці здолее дамовіцца. Той, хто быў хітрэйшы, адразу ж накіраваўся на склад з правіянтам, каб самастойна спатоліць голад. Калі хітрасць раскрылася, рэштка галоднага натоўпу таксама кінулася на склад у надзеі сцягнуць хаця б запасы хлеба, тушонкі і гародніны. Падобны гармідар немінуча выклікаў крыкі, лаянку ды ў канчатковым выніку цісканіну і бойкі.
Сяброўскія зносіны яшчэ не паспеліўсталявацца, як некаторыя ўжо нажылі сабе асабістых ворагаў. Рэшта дня прайшла ў атмасферы сораму і злосці кожнага на ўсіх астатніх за тое, што адбылося і за няздольнасць дамовіцца. Але ў большай ступені пра сябе казалі голад і сінякі. Адны бавілі час у адзіноце абстаноўкі свайго пакоя, іншыя маленькімі групкамі ліхасловілі, вінавацілі сваіх таварышаў па няшчасці і ўрэшце спрабавалі сваімі сіламі знайсці рашэнне сітуацыі, якая склалася.
Бліжэй да трох гадзін справа пачала прасоўвацца, калі адна з груп узяла ініцыятыву ў свае рукі. Дзесяць жыхароў аднаго з баракаў, папярэдне ўсё абмеркаваўшы і склаўшы прыкладны план дзеянняў, накіраваліся да групы з суседняй хаты з мэтай падзяліцца ўласнымі ідэямі і заручыцца падтрымкай суседзяў. Паступова ініцыятыўная група пачала абрастаць новымі членамі. У канчатковым выніку яна ўключыла ў сябе дваццаць восем чалавек.
Дваццаць восем хлопцаў і дзяўчат яшчэ некаторы час абмяркоўвалі дэталі, пасля чаго адправіліся склікаць жыхароў баракаў на агульны сход у сталовай, каб прадставіць распрацаваныя імі графікі дзяжурстваў. Каб пазбегнуць паўтарэння сітуацыі, калі ўсе пачал! крычаць і спрачацца, прадстаўнікі ініцыятыўнай групы перад запрашэннем на сход знаёмілі моладзь са сваімі ідэямі паасобку, спрабуючы заручыцца асабістай падтрымкай кожнага. Былі, вядома, як заўсёды, і нязгодныя, але ў цэлым большасць ухваліла разумнасць прапанаванага.
Каля дзесяці вечара пачаўся агульны сход у сталовай. Гэтым разам слова ўзяў дужы хлопец, якога атачалі дваццаць сем чалавек. Было прапанавана дзяжурыць у сталовай па дзесяць чалавек, займацца ўборкай агульнай тэрыторыі па пяць чалавек. Гэта значыць, што кожны жыхар селішча павінен быў прымаць удзел у прыгатаванні ежы кожны дзясяты дзень і кожны дваццаты дзень прымаць удзел ва ўборцы тэрыторыі. Акрамя таго, планавалася разбіцца на невялікія групы, якія будуць стала адказваць за той ці іншы адрэзак працы: адны будуць адказваць за працу кінатэатра, іншыя — за працу бібліятэкі, трэція — за працу спартзалы, чацвёртыя — за паркавую зону і гэтак далей. Першымі дзяжурнымі выступілі пятнаццаць чалавек з ініцыятыўнай групы.
Пасля тлумачэння сістэмы дзяжурстваў было прапанавана на працягу тыдня распрацаваць больш падрабязныя правілы адносна ўсіх сфер жыццядзейнасці ў сацыялістычным паселішчы. 3 гэтай мэтай паводле жэрабя павінен быў быць сфарміраваны спецыяльны савет, у які ўсе жадаючыя маглі накіроўваць свае прапановы. А ўвесь заўтрашні дзень планавалася адвесці знаёмству на чарговым агульным сходзе.
Агучыўшы ўсе прапановы, ініцыятыўная група абвясціла агульнае галасаванне, у падтрымку паднялі рукі толькі пяцьдзясят тры чалавекі, але і гэтага было дастаткова. Стомленыя хлопцы і дзяўчаты зноў разбрыліся па сваіх хатках да надыходу васьмі раніцы заўтрашняга дня, калі іх будзе чакаць сняданак, які ўжо загадзя так хвалілі энтузіясты ініцыятыўнай групы.
На наступны дзень дзяжурным на кухні давялося падняцца а палове пятай раніцы, бо ім яшчэ шмат у чым трэба было разабрацца: дзе якія прадукты знаходзяцца і якія стравы з іх магчыма прыдумаць, як дастаўляць сто талерак з прыгатаваным на кухні ў сталовую, хто возьме на сябе каардынацыю дзеянняў групы і многае іншае. У такі кароткі тэрмін толькі цудам удалося пазбегнуць новых дыскусій і спрэчак. Невысокая дзяўчына з пісклявым голасам, якая напярэдадні спрабавала заклікаць дзевяноста дзевяць чалавек да парадку, хутка, каб ніхто не паспеў яе перабіць, выпаліла варыянт схемы дзяжурства на бягучы дзень.
— Шмат што яшчэ варта будзе ўлічыць, але пакуль, сябры, давайце сёння менавіта так і паступім, — выказаў сваё меркаванне на прапанову пісклявай дзяўчыны дужы хлопец, які таксама ўчора браў слова на агульным сходзе, — інакш зноў увесь час страцім у пустых спрэчках. А пазней падумаем, што можна палепшыць ці змяніць.
Усе пагадзіліся. Так невысокая дзяўчына сталаў тэты дзень каардынатарам дзяжурачай на кухні групы. Тры чалавекі гатавалі кашу з тушонкай, тры чалавекі гатавалі суп, два чалавекі займаліся падрыхтоўкай сталовых прыбораў і талерак, а невысокая пацешная дзяўчына ўсё гэта каардынавала, час ад часу дапамагаючы той ці іншай купцы. Бліжэй да васьмі раніцы ў сталовую пачалі сцягвацца людзі. Яны станавіліся ў чэргі. Бралі падносы, талеркі з відэльцамі і лыжкамі. Падыходзілі да адной купкі дзяжурных, каб наліць у талерку суп. Затым ішлі да іншай групы, каб атрымаць кашы. Да трэцяй, каб наліць вады ці соку. Да чацвёртай, каб узяць хлеб. Галодным маладым людзям нават гэткі сціплы сняданак здаваўся верхам дасканаласці.
Там жа, у сталовай, было вырашана правесці і агульны сход. Пасля сняданку дзяжурныя ўзяліся за мыццё посуду і прыгатаванне абеду, а астатнія дзевяноста чалавек пачалі знаёмства. Сход доўжыўся досыць доўга, але апынуўся зусім марным. Усе былі з дзіцячых дамоў, таму расказаць асабліва не было чаго, імёны не запаміналіся, а бліжэй да дваццатага чалавека ўсе канчаткова стаміліся і пачалі балбатаць з суседзямі. У выніку ніхто нікога не слухаў. Адзінае, хтосьці звярнуў увагу, што праз дзіўны збег абставінаў сярод ста чалавек не знайшлося цёзак.
Сход доўжыўся і пасля абеду. Не без пустых спрэчак і абурэнняў, але ўсё ж бліжэй да вячэры ўдалося сфарміраваць савет па распрацоўцы правілаў паводзінаў у сацыялістычным пасяленні. На гэтым афіцыйная частка сходу была скончана. Павячэраўшы, зноў расчараваная і стомленая моладзь разышлася па сваіх хатках. Чарговы дзень праляцеў марна, пакінуўшы толькі горкі прысмак.
Гэтак жа маркотна і сумна праляцеў наступны тыдзень, які абяцаў прынесці статут правілаў паводзінаў у сацыялістычным селішчы, а разам з гэтым хоць нейкую дысцыпліну і стабільнасць. Яшчэ каля тыдня занялі абмеркаванні версіі статута. Толькі праз месяц знаходжання ў сацыялістычным паселішчы з’явілася канчатковая версія статута паводзінаў, які ў некалькіх асобніках напісала прыгожым, амаль каліграфічным почыркам спецыяльна прызначаная для гэтага група хлопцаў і дзяўчат. Паступова жыццё ў паселішчы пачало ўваходзіць у нармальнае рэчышча. Хлопцы і дзяўчаты павесялелі, суседзі сталі здавацца даўно знаёмымі і блізкімі людзьмі, а бібліятэка, кінатэатр і спартзала знайшлі сваіх пастаянных наведвальнікаў.
Кожны дзень пачынаўся з усеагульнай ранішняй зарадкі. Групы дзяжурных змянялі адна адну. Два разы на тыдзень — па серадах і нядзелях — праходзілі вячэрнія кінасеансы. Па суботах арганізоўвалі танцы. Час ад часу ладзілі спаборніцтвы па футболе, плаванні, шахматах і шашках. У астатні ж час кожны мог заняцца тым, што было па душы: чытаць, маляваць, плаваць, наведваць спартзалу, шпацыраваць, дыскутаваць і гуляць з іншымі. Як гэта бывае нават у меншых супольнасцях, сто чалавек тут разбіліся на мноства невялікіх груп, у якіх пераважна і мелі зносіны ды сябравалі. Не абыходзілася, вядома, без канфліктаў, варожасці асабістай і паміж групамі. Але ў цэлым атмасфера была спакойная і прыязная.
Магчыма, у хуткай будучыні маладым людзям і ўдалося б стварыць прататып камуністычнага грамадства ў асобна ўзятай супольнасці людзей, калі б не адна змрочная падзея, якая ў корані змяніла ўсё наступнае жыццё паселішча і яго статут. Сярод мноства груп адной з самых буйных была кампанія, больш падобная на мясцовую банду, якая складалася з сямі хлопцаў. Яны адмаўляліся браць удзел у дзяжурствах і ранішняй зарадцы, не падпарадкоўваліся статуту, сабатавалі любую ініцыятыву і з’яўляліся завадатарамі большасці канфліктаў. Ніхто не ведаў, як іх прыструніць, ды і ніхто не адважваўся ўціхамірваць гэтых хуліганаў. Таму моладзь імкнулася не мець з імі спраў і ўсяляк спрабавала абыходзіць бокам парушальнікаў парадку. А яны, адчуваючы сваю беспакаранасць, здзяйснялі ўсё больш абуральныя выхадкі, робячыся яшчэ агрэсіўней і як бы выпрабоўваючы цярпенне і слабасць астатніх дзевяноста трох чалавек, якія складалі абсалютную большасць жыхароў паселішча. А ўзначальваў банду з высокіх моцных боўдзіл, як не дзіўна, невысокі, хударлявы, хваравітага выгляду хлопец па імені Арсеній.
3 невытлумачальнай нагоды ў сацыялістычным паселішчы было толькі два чалавекі з аднаго інтэрната— Сяргей і Ганна, якіх звязвалі ці то адносіны сваяцтва, ці то адносіны закаханасці. У адзін з суботніх вечароў, пасля танцаў, Арсеній, акружаны сваёй бандай, пачаў чапляцца да Ганны, робячы той недвухсэнсоўныя намёкі. Неўзабаве на крыкі безабароннай дзяўчыны збеглася ўсё паселішча. Хтосьці нават адважыўся, праўда, з натоўпу, выгукнуць:
— Чаго ты да яе лезеш? Пакінь яе ў спакоі!
— Калі вы забыліся, дзеткі, то я вам нагадаю інструктаж, — пачынаў выходзіць з сябе Арсеній. — У нас тут усё агульнае: і баракі, і рэчы, і бабы, або, як той мужык выказаўся, палавыя партнёры.
— Але мы ж не жывёлы, каб спаць з усімі запар. У любым выпадку, ты не можаш нікога прымушаць, усё павінна быць па ўзаемнай згодзе, — пачуўся ў адказ дзявочы крык з натоўпу.
Такія аргументы не пераканалі Арсенія, але толькі яшчэ больш распалілі і ён працягнуў з новай сілай цягнуць дзяўчыну да бараку. 3 двухпавярховіка выскачыў Сяргей і, спрабуючы абараніць каханага чалавека, накінуўся з кулакамі на Арсенія. Малады чалавек быў, бадай, самым моцным з усіх, але нават ён не здолеў справіцца з шасцю не менш моцнымі хлопцамі. У першыя ж секунды яго збілі з ног, пасля чаго ўсе шасцёра прыняліся люта збіваць ляжачага нагамі. больш за дзевяноста чалавек у ступары назіралі за драмай, што адбывалася ў іх на вачах, але ніхто больш не адважыўся выступіць супраць мясцовай банды. Сяргея збівалі, пакуль увесь ягоны твар не заліўся крывёю. У рэшце рэшт добра стомленая шасцёрка далучылася да свайго верхаводы і, як звярыная зграя, пацягнула Ганну, што лямантавала і супраціўлялася з усёй моцы, у сваё логава.
Некалькі чалавек, што прыйшлі ў сябе ад нечаканасці, паднялі акрываўленае цела хлопца і занеслі ў ягоны пакой, спрабуючы аказаць хоць нейкую дапамогу. Пазней высветлілася, што ў таго зламаная рука, але з-за адсутнасці ў каго-небудзь медыцынскіх навыкаў яна яшчэ доўга невыносна балела ды ў далейшым няправільна зраслася.
Ганну зацягнулі ў барак, дзе пачалася звярыная гульня ў кошкі-мышкі. Дзяўчыну штурхалі з боку ў бок, скублі за ногі, грудзі, жывот. Час ад часу адзін з сямі наносіў ёй лёгкі ўдар ці шляпок, шалёна, нібы жывёла, нешта выкрыкваючы. Затым, працягваючы ўсё так жа яе штурхаць і шчыпаць, з дзяўчыны прыняліся зрываць вопратку. Удосталь нагуляўшыся, Арсеній схапіў аголеную, знясіленую і напалоханую дзяўчыну ды кінуў на ложак. Ганна, якая дагэтуль крычала з усёй моцы ды клікала па дапамогу, ціха расплакалася і пачала бесперапынна шаптаць адну і тую ж фразу: “Калі ласка, не трэба, не трэба, малю”. Але кампанію гэта не спыніла, а толькі яшчэ больш распальвала. Арсеній, хутка спусціўшы штаны, кінуўся на дзяўчыну. Пранікнуўшы ў яе, ён правай рукой здушваў Ганне шыю, а левай як мага мацней сціскаў грудзі. Стогны змяшаліся з гістэрыкай. Астатнія шасцёра, хто седзячы, хто распранаючыся, працягвалі смяяцца і выгукваць няўцямныя драпежніцкія гукі.
Калі верхавод зграі ўжо насыціўся сваёю ахвярай, надышла чарга наступнага. Так кожны, адзін за адным, без перапынку мучыў дзяўчыну, рэалізоўваючы ўласныя сэксуальныя фантазіі ды выплёскваючы сваю жывёльнасць. Адзін авалодваў ёю спераду, другі ззаду, трэці ставіў яе на калені, наступны шлёпаў ды пакусваў. Цела беднай дзяўчыны, амаль нячулае, круцілі, вярцелі, як нейкую цацку. Як толькі апошні скончыў, у Арсенія зноў прачнулася жаданне, і ўсё пачалося па новай.
Калі ж вакханалія скончылася, дзяўчыну ўзялі пад рукі ды выкінулі за дзверы. Аголеная, скрываўленая, уся ў сіняках, Ганна, разумеючы, што нават цяпер чакаць дапамогі няма адкуль, паспрабавала з апошніх сіл дапаўзці хаця б да дзвярэй свайго пакоя.
Пасля гэтага выпадку Сяргей больш ніколі не меў зносінаў з Ганнай, баючыся да яе нават падысці, з-за злосці, сораму і крыўды на сябе за тое, што не здолеў зберагчы сваю каханую. А Ганна з той ночы змоўкла назаўсёды, седзячы ў сваім пакоі і толькі зрэдку выходзячы, каб суняць голад і смагу.
Каля трох гадзін доўжыліся зверствы. Увесь гэты час над паселішчам раздаваліся плач і стогны няшчаснай дзяўчыны ды звярыны рык яе катаў. 3 гэтым жа булёнам гукаў змяшаліся панічны страх і бяссілле астатніх дзевяноста двух хлапцоў і дзяўчат, якія па адным хаваліся ў сваіх пакоях, спрабуючы затыкаць саміх сябе ды ўласныя вушы чым толькі магчыма, каб хоць крыху заглушыць нясцерпны жах ад усяго, што адбывалася.
Арсеній разумеў, што гэтай выхадкай паставіў пад пагрозу сваю будучую незалежнасць і беспакаранасць. Патрабаваліся рашучыя дзеянні. Існавала верагоднасць, што самыя моцныя з паселішча змогуць аб’яднаць большасць і захаваць усталяваны парадак, пакараўшы самым жорсткім чынам яго банду. Або ў бліжэйшы час ён зломіць групу, або яна ў канчатковым выніку зломіць яго. Таму ён вырашыў заўтра ж застаць усіх знянацку ды захапіць уладу ў паселішчы. Арсеній разумеў і тое, што шанцы на перамогу былі роўныя шанцам на паразу. Раздаўшы сваім падручным указанні з нагоды задуманага, уся банда разышлася, каб адпачыць перад вырашальнай бітвай, а яе правадыр яшчэ доўга абдумваў магчымыя варыянты, камбінацыі і нават шляхі адступлення.
Раніцай, счакаўшы, пакуль усе збяруцца, Арсеній са змоўшчыкамі з’явіўся ў сталовай апошнім. Шэсць чалавек сталі па перыметры памяшкання, а Арсеній залез на стол і адразу ж пачаў агучваць новыя правілы. Варта было каму-небудзь гучна абурыцца, як яго адразу ўціхамірваў адзін з тых, хто стаяў па перыметры. Было заяўлена, што жыццём у паселішчы, каб пазбегнуць хаоса ды змэтай усталявання дысцыпліны і справядлівасці з гэтага дня будзе кіраваць савет, дзякуючы якому і будзе ўсталяваны камуністычны лад. Савет, у сваю чаргу, складаўся з сямі чалавек, а ўзначальваў яго Арсеній. Не паспеў той скончыць, як на самаабвешчаны савет паспрабавала напасці група з чатырнаццаці хлопцаў, якая сфармавалася ўсяго за чатыры гадзіны да гэтага з мэтай супрацьстаяць ашалелай бандзе.
Магчыма, колькасная перавага і вырашыла б зыход барацьбы, але нечакана для ўсіх члены новастворанага савета ўзброіліся падрыхтаванымі загадзя на гэты выпадак жалезнымі дубінкамі, якія раней служылі ножкамі ложкаў. Перш, каб спыніць нападнікаў, яны білі па галаве, а затым працягвалі моцнымі шматразовымі ўдарамі ламаць канечнасці. Некаторым драбілі пальцы на руках. Затым у мэтах засцярогі тая ці іншая канечнасць была зламаная яшчэ сямі хлопцам, якія нават не збіраліся нападаць і толькі назіралі за тым, што адбываецца. Падобная стратэгія была прыдумана Арсеніем з мэтай супрацьстаяць і ліквідаваць будучую пагрозу з боку колькасна і фізічна пераважаючых дзецюкоў. У завяршэнне Арсеній зноў залез на стол і абвясціў, што новыя правілы будуць сёння ж вечарам вывешаныя ў сталоўцы.
Як і было абяцана, бліжэй да вячэры на сцяне сталовай вісеў ватман з новым статутам, напісаны друкаванымі нязграбнымі літарамі. Усе жыхары паселішча падзяляліся на тры групы: савет, кіруючых і рабочых. Як зразумела з саміх назваў, найніжэйшае месца ў новай іерархіі займалі працоўныя, вышэйшую — савет. Яму належала ўся паўната ўлады, у тым ліку заканадаўчая і судовая. Дзяжурствы былі адмененыя, цяпер штодня ўсю працу выконвала група рабочых. Кіраўнікі ажыццяўлялі адміністрацыйна-арганізацыйныя і кантрольныя функцыі. Яны былі вызваленыя ад працы і кіравалі працоўнымі ад імя савета. Рабочыя не мелі права карыстацца бібліятэкай і спартзалай.
Група рабочых павінна была складацца з пяцідзесяці пяці чалавек, на кіруючыя пасады было прызначана трыццацць пяць чалавек. Акрамя таго мелася тры пасады дарадцаў пры савеце. Склад савета быў нязменны. А вось склады рабочых і кіруючых груп мяняліся кожныя тры месяцы. Любы з рабочай групы мог быць павышаны да кіруючай групы, але якім чынам гэтага дамагчыся — у статуце не ўдакладнялася. Побач са статутам таксама вісеў першы спіс рабочых і кіруючых груп.
Статут голасна чытала дзяўчына з пісклявым голасам, якая спрабавала праявіць сябе з самага першага дня знаходжання ў паселішчы. Варта было ёй скончыць, як хлопцы і дзяўчаты кінуліся шукаць свае імёны ў адным са спісаў. Многія дзяўчаты, не вытрымліваючы, заходзіліся ў слязах ды гістэрыцы. Астатнія прыбывалі ў ступары, нават тыя, каму пашчасціла патрапіць у групу кіраўнікоў.
Вонкава хлопцы і дзяўчаты маментальна падпарадкаваліся новаму парадку, але ўнутры кожнага працягвалі тачыць паніка, страх, злосць, крыўда, нявызначанасць. А з першым даносам узмацнілася і пачуццё адзіноты. Паступова правілы гульні, не прапісаныя ў статуце, пачалі некаторым адкрывацца. Больш пранырлівым і здагадлівым адразу ж удалося заняць месца ў кіруючай групе. Хлопцы маглі выслужыцца, выкарыстоўваючы даносы і ліслівасць. У дзяўчат акрамя гэтага была магчымасць выкарыстоўваць сэксуальныя хітрыкі. Праўда, некаторым удавалася знаходзіць і больш педантычныя сродкі.
Так, Іосіф — лагодны шчуплы хлопец — прыдумаў спосаб вытворчасці і забеспячэння Савета алкагольнымі напоямі. Дзякуючы гэтаму яму ўдавалася кожны раз атрымліваць пасаду дарадцы. А нізкарослы Ян, які таксама нязменна займаў пасаду дарадцы, быў кімсьці накшталт прыдворнага блазна. Яму адзінаму ва ўсім селішчы ўдавалася захоўваць непадробную гарэзлівасць і жыццярадаснасць. Здавалася, фантазія Яна была невычэрпнай. Ён увесь час сыпаў жартамі і каламбурамі. Варта было Савету пачаць сумаваць, як хлопец адразу ж прыдумляў новыя забавы і гульні. Абодва — і Іосіф, і Ян — былі ў нейкім сэнсе калегамі, пастаўшчыкамі весялосці для Савета. Але калі прадукт першага быў небяспечны для жыхароў паселішча, падбіваючы банду з Савета на рознага кшталту здзеклівыя забавы, распальваючы звярынасць, то прадукт другога меў хутчэй супрацьлеглы эфект. Нярэдка Яну ўдавалася выратаваць ад лютасці Савета “правініўшыхся” хлопцаў з рабочай групы дасціпна, выкруціўшы ўсё ў жарт.
У любым выпадку хлопцы з рабочай і кіруючай групы любілі Іосіфа з Янам. Нягледзячы на занятыя імі ў Савеце пасады, яны былі добрымі людзьмі. Акрамя таго, дзякуючы свайму статусу ў іх атрымоўвалася змякчыць некаторыя жорсткія пастановы Савета, закінуць слоўца за таго, хто просіць. Karo па-сапраўднаму не любілі пасяленцы, нават з кіруючай групы, дык гэта Ірачку, высокую стройную дзяўчыну, што займала ў Савеце трэцюю пасаду дарадцы. Выкарыстоўваючы не па гадах багаты сэксуальны вопыт, яна адразу змагла прывязаць да сябе Арсенія, а затым, дзякуючы не малой долі хітрасці, і займець над ім уплыў. Калі Іосіф і Ян спрабавалі выкарыстаць уласныя пасады на карысць астатніх сваіх таварышаў, то Ірачка наадварот ужывала ўвесь свой уплыў на кіраўніка Савета, каб расправіцца з любым, хто быў ёй не даспадобы.
3 кожным тыднем умовы жыцця ў паселішчы станавіліся ўсё горш і горш. Члены Савета атачылі сябе атмасферай страху і тэрору. Кожны з іх мог беспакарана ўзяць упадабаную дзяўчыну, у любы момант збіць хлопца. 3 часам наведваць спартыўную залу і бібліятэку забаранілі нават кіруючай групе. Весялосць і гульні сталі прывілеем Савета. Асабліва моцна пасяленцы баяліся п’яных ігрышчаў Арсенія і яго банды, калі любы мог беспадстаўна падвергнуцца самым вычварным здзекам і знявагам. Таму не дзіўна, што змовы і новыя планы ўцёкаў узнікалі адзін за адным.
Адзін гурт планаваў напасці на Савет, калі ўсе будуць спаць. Іншыя спрабавалі замкнуць і падпаліць барак, у якім яны жылі. Трэцяя група майстравала самаробную зброю. Хтосьці майстраваў лесвіцу, каб перабрацца праз высокую сцяну. Але кожны раз знаходзіўся чалавек, які аддаваў перавагу цёпламу месцу ў кіруючай групе замест таго, каб ісці на рызыку ўдзелу ў прадпрыемстве, якое мела столькі ж шанцаў праваліцца. Даносы не давалі магчымасці рэалізавацца ніводнаму з планаў. Таму групы змоўшчыкаў станавіліся ўсё меншымі, тым самым рабіліся спробы знізіць верагоднасць таго, што да іх трапіць даносчык. Але здаралася, што нават адзінкавыя планы ўцёкаў перарываліся на самых ранніх этапах. Савет караў змоўшчыкаў самым жорсткім чынам. Іх падвяргалі галаданням, збівалі, пазбаўлялі вады. Дзяўчыны публічна падвяргаліся групавым згвалтаванням. Хлопцам драбілі яшчэ здаровыя канечнасці.
У селішчы былі нават свае рэкардсмены. Так, хлопец па імені Вова, якому на руках раздрабілі ўсе дзесяць пальцаў, удзельнічаў амаль ва ўсіх змовах. Кожны раз Савет спрабаваў прыдумаць для яго ўсё больш жорсткія пакаранні, але той ніколі не здаваўся. Вову паважалі, некаторыя лічылі героем, але пасля дзясятага правалу яго больш ніхто не прысвячаў у таемныя планы, а іншыя і зусім перасталі мець зносіны, каб лішні раз не патрапіць пад падазрэнні.
Шмат у чым Савету ўдавалася існаваць толькі дзякуючы празорлівасці і хітрасці свайго верхавода. Арсеній неяк інтуітыўна разумеў псіхалогію іншага, вызначаў моцных і слабых, адчуваў у людзях страх або ўпэўненасць і ўпартасць, чытаў у іх беспрынцыповасць ды эгаізм або бескампраміснасць і сумленнасць. Яму спрытна ўдавалася выкарыстоўваць сваю здольнасць, каб разбурыць усялякія не толькі сяброўскія, але і прыяцельскія адносіны, сфармаваць паміж хлопцам! і дзяўчатамі паселішча адносіны недаверу, падазронасці і крыўды.
Ён імкнуўся не караць асабіста і не дазваляў гэтага Савету, даручаючы ўсю брудную працу сапраўднаму або патэнцыйнаму прыяцелю вінаватага. А каб замацаваць пачуццё нянавісці, што пачынала нараджацца, пры магчымасці мяняў вінаватага і ката месцамі. Калі дзяўчыну прысуджалі быць публічна згвалтаванай, Арсеній сачыў, каб сярод выканаўцаў пакарання абавязкова апынуўся яе каханы ці, што яшчэ горш, яго прыяцелі. Калі хлопцу драбілі палец, то пакаранне даручалі ягонаму сябру. Калі прысуджана было пазбавіць маладога чалавека вады, то за выкананнем пакарання мусілі сачыць яго прыяцелі, а іх у сваю чаргу кантралявалі іх прыяцелі ці сябры, якія пры гэтым трымалі злосць на карнікаў. 3 боку падбор катаў мог здацца выпадковым, але для Арсенія гэта была важная стратэгічная гульня, прызначаная ліквідаваць любую магчымую пагрозу ягонай уладзе. Не дазваляў Арсеній паўстаць моцным сувязям і ў самім Савеце, употай распальваючы непрыязь паміж яго членамі.
Пасля шэрагу правалаў змоў і ўцёкаў групы працоўных і кіраўнікоў набылі свае канчатковыя формы і ў далейшым існавалі ў практычна нязменным складзе. Першая група была досыць разнамаснай. Сюды трапілі і тыя, хто зусім не жадаў мірыцца з самаабвешчаным урадам паселішча, а таму не пры якіх абставінах не даносіў і не выслужваўся, і тыя, хто да апошняга спрабаваў адстаяць уласную свабоду, рызыкуючы яшчэ захаванымі канечнасцямі, і тыя, хто быў занадта пасіўны, каб падтрымаць Савет ці выступаць супраць яго, і тыя, хто хацеў бы заняць “цяплейшае” месца, але быў досыць дурны і недастаткова хітры ды спрытны.
Другая ж група ўяўляла сабой больш аднастайную масу, выпадковых людзей тут не было. Былі тыя, хто з першых дзён прыняў новыя правілы гульні, каб імкліва заваяваць якое-ніякае, а месца пад сонцам. Былі тыя, хто апынуўся досыць уладалюбівым, а ў некаторай ступені і палахлівым, каб не пагрэбаваць любымі сродкамі, і ў той жа час не настолькі ганарлівымі і незалежнымі, каб глядзець у рот членам Савета.
Некаторыя яшчэ працягвалі блукаць з групы рабочых у групу кіраўнікоў і назад у пошуках уласнага месца, але ў цэлым працэс варэння катла і фармавання дзвюх груп завяршыўся досыць хутка. Кіраўнікі не столькі з жадання прадэманстраваць адданасць Савету і новаму ладу, колькі з жадання атрымаць асалоду ад уласнага статусу, не замарудзілі ўступіць у паўнамоцтвы і прадэманстраваць перад працоўнымі ўсю паўнату сваёй улады. 1х абыходжанне з падпарадкаванай групай і вынайдзеныя пакаранні былі не менш, а часта і больш жорсткімі, чым бясчынствы Савета.
Дзіўна, але Аляксандр толькі пасля трэцяга складання спісаў трапіў у трупу рабочых, дзе пасля канчаткова і замацаваўся. Ён быў хутчэй з тых, хто пасіўна прымаў тое, што адбывалася ў паселішчы. Малады чалавек быў гатовы займацца вельмі цяжкай працай, трываць шматлікія нягоды. Адзінае, чаго ён горача жадаў — супакой, каб яго ніхто не чапаў, не заўважаў. Але ў працоўнай групе гэта было немагчыма. Прыніжэнні ды здзекі сыпаліся адно за адным. Магчыма, калі ўмовы жыцця былі б крышачку іншымі, Аляксандр ніколі б не рашыўся на ўцёкі, асабліва ўлічваючы мноства правальных спробаў яго калег.
Каля чатырох месяцаў малады чалавек выношваў план, старанна прыкідваючы розныя варыянты. За гэты перыяд ён, сам таго не плануючы, зблізіўся з Кацярынай. Адзінай асалодай рабочай групы, якую яшчэ не паспеў забараніць Савет, быў сэкс. Калі ў першыя дні маладыя хлопцы і дзяўчаты бянтэжыліся і чырванелі пры адной толькі думцы пра падобную магчымасць, то з часам беспарадкавыя палавыя сувязі сталі ў паселішчы нормай. У Аляксандра было тры больш-менш стабільныя партнёркі: Кацярына, Анастасія і Алена. Неяк здарылася правесці ноч з Ірачкай, калі тая яшчэ не паспела заняць пасаду дарадцы. Былі і іншыя дзяўчыны, але Кацярыне Аляксандр давяраў больш за іншых.
Таму яна была першай, з кім ён падзяліўся, усвядоміўшы, што план уцёкаў здзейсніць аднаму немагчыма.
Калі праца была пачатая, цалкам зразумела стала і тое, што нават двух чалавек недастаткова. Таму Кацярына, папярэдне атрымаўшы згоду Аляксандра, прысвяцілаў план Міхаіла, з якім яна таксама час ад часу праводзіла ночы. А той у сваю чаргу запрасіў Анастасію. Цяпер іх было чацвёра. Ніколі раней ніводзін з іх не ўваходзіў у групы змоўшчыкаў і ўцекачоў, але вопыт мноства правальных планаў іх таварышаў дазваляў групе пазбягаць некаторых памылак. Праца хоць і рухалася хутчэй, але патрабавала ад кожнага працаваць на мяжы ўласных магчымасцяў.
Тунэль браў свой пачатак у пакоі Аляксандра і быў схаваны пад палавіком, які шчыльна прыціскаўся шафай. Са з’яўленнем Міхаіла сярод змоўшчыкаў давялося вырыць яшчэ адзін уваход у тунэль у ягоным пакоі, які знаходзіўся па суседстве ад Аляксандрава. Чаргуючы дні дзяжурстваў, яны мелі магчымасць працаваць, не выходзячы з пакоя і не прыцягваючы лішняй увагі. За працу, чаргуючыся парамі, браліся пасля заходу, калі ўсе ўжо спалі. Кацярына і Анастасія наведвалі аднаго з двух хлопцаў, у залежнасці ад графіка дзяжурстваў, дзе адзін капаў, а другі выносіў зямлю на паверхню.
Калі тунэль, па разліках Міхаіла, ужо амаль дасягнуў сцяны, атачаючай паселішча па перыметры, адбылася падзея, якая паставіла таемнае прадпрыемства пад пагрозу. Пасля аднаго з дзяжурстваў Дзмітрый заспеў Кацярыну, якая выносіла з барака зямлю. Яна ўсяляк спрабавала выкруціцца, але той прыгразіў распавесці пра ўцёкі Савету і змоўшчыкам давялося не без асцярогі прыняць новага чальца. Дзмітрый быў не самым лепшым работнікам, да таго ж ён не пакідаў непрыхаваную надзею трапіць у кіруючую групу, а то і заняць пасаду дарадцы. Але адступаць не было куды, і гурт працягваў капаць, адчуваючы яшчэ большую пагрозу.
Калі да завяршэння тунэля заставаліся лічаныя дні, і група была блізкая да поспеху, у паселішчы пайшлі чуткі пра тое, што Савет нібыта збіраецца забараніць хлопцам і дзяўчатам рабочай групы ўсялякія кантакты па-за працай. Гэта азначала, што Кацярына і Анастасія таксама не змогуць больш наведваць барак, у якім вяліся работы, і завяршэнне тунэля магло заняць значна больш часу. Падобныя меры прымусілі змоўшчыкаў узмацніць тэмп, працуючы надалей не пазменна, як раней, а адначасова ўпяцёх. Толькі ў апошні дзень, калі да канца заставалася зусім няшмат і ў паселішчы ўжо ўвялі каменданцкую гадзіну, яны скончылі працу разам з Міхаілам.
У дзень, на які былі запланаваныя ўцёкі, Аляксандр заўважыў, як Дзмітрый накіроўваецца да будынка, дзе размяшчаўся Савет. У галаве маментальна склаўся пазл. Хлопец кінуўся ў барак і забарыкадзіраваў дзверы пакоя шафай, што прыкрывала ўваход у тунэль. Папярэдзіць Кацярыну і Анастасію не было магчымасці. Хутка спусціўшыся, малады чалавек паспрабаваў папярэдзіць хаця б Міхаіла, але яго ўваход у тунэль быў перакрыты, а на сутаргавыя грукі ніхто не рэагаваў. Аляксандр толькі пачуў, як, не здолеўшы адкрыць дзверы, у яго пакоі разбілі вакно. Ён кінуўся паўзці па тунэлі. 3 пакоя даносіліся крыкі і пагрозы. За ім рушыла ўслед пагоня, калі можна так назваць групу людзей, што паўзла па вузенькім тунэлі. Сэрца калацілася ўсё хутчэй. Здавалася, яно будзе паскарацца, пакуль зусім не разарвецца. Рукі трэсліся. У галаве памутнела. Галасы гучалі ўсё бліжэй. Аляксандру здавалася, што хтосьці ўжо некалькі разоў паспрабаваў схапіць яго за нагу. Паніка прымушала хлопца прадпрымаць мноства лішніх рухаў, якія толькі запавольвалі прасоўванне па тунэлі. Але ў рэшце рэшт ён паспеў дапаўзці да канца. Аляксандр нязграбна вылез з тунэля ды кінуўся бегчы з апошніх сіл.
Прыблізна праз хвіліну на паверхню выбрался дзесяць раз’юшаных хлопцаў, якія спрабавалі нагнаць уцекача. Яны разгублена кідаліся з боку ў бок, баючыся згубіцца ў цемры. Ноч збудавала паміж Аляксандрам і гэтымі хлопцамі сцяну цемры, больш непрыступную за тую, што агароджвала паселішча ад знешняга свету. Аляксандру не было куды бегчы, ён павінен быў згінуць у пустаце.Хлопцы, якія спрабавалі яго дагнаць, адчувалі бяссілле і злосць, якія неўзабаве адчуюць на сабе астатнія змоўшчыкі.
Тунэль быў засыпаны, доступ у гэтыя пакоі забаронены, а змоўшчыкі жорстка пакараныя. Але тое, што камусьці ўцёк удаўся, Савет вырашыў замаўчаць, прадставіўшы ўсё як няўдалую спробу. Аляксандра ўсё палічылі загінулым пры спробе збегчы. Загінулым ці то ад рук Савета, ці то ад абвалу ў тунэлі. Пра яго і пра тую ноч у паселішчы хадзіла шмат чутак, але спробы ўцёкаў больш ніхто не прадпрымаў.
Дадзены інцыдэнт не мог застацца без увагі з боку кіраўніканавуковай групы, якая каардынавала правядзенне эксперыменту — Віктара Сямёнавіча і кіраўніцтва навукова-даследчага інстытута. На пошукі ўцекача быў адпраўлены адмысловы атрад. Але, не здолеўшы яго адшукаць, Аляксандра палічылі загінулым ад голаду ці смагі ў бязлюднай пустыні.
Эксперымент быў стварэннем генія Віктара Сямёнавіча — таленавітага псіхолага, які шчыра верыў у магчымасць пабудовы камуністычнага грамадства на ўсёй планеце ды прысвяціў усе свае веды і намаганні менавіта гэтай мэце. Атрымаць дазвол на рэалізацыю такога амбітнага праекта было няпроста, давялося доўга пераконваць мноства людзей на ўсіх прыступках бюракратычнай лесвіцы, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя сувязі і ўплыў. Віктар Сямёнавіч спрабаваў пераканаць кіраўніцтва, што паспяховая рэалізацыя праекта дакажа ўсяму свету і савецкім грамадзянам правільнасць шляху, абранага ў СССР.
Правал эксперымента мог каштаваць навукоўцу не толькі кар’еры, але нават жыцця — настолькі высокія былі стаўкі. I аб гэтай пагрозе яму ўвесь час нагадваў лёс ягонага сябра, біёлага Іванова Іллі Іванавіча. Ён так жа, як і Віктар, але іншым чынам, імкнуўся вывесці новы від чалавека. Іллёй Іванавічам быў праведзены шэраг эксперыментаў, спачатку ў Французскай Гвінеі, а затым у Сухумі. У прыватнасці, былі спробы гібрыдызацыі чалавека-малпы шляхам абнасеньвання жанчын спермай шымпанзэ. Але ў канчатковым выніку рэпрэсіі закранулі не толькі яго, але і кіраўніцтва, што прымала ўдзел у планаванні эксперыменту.
Навуковая група пад кіраўніцтвам Віктара Сямёнавіча доўга распрацоўвала план свайго эксперымента, вывучала магчымыя варыянты развіцця падзей. Старанна, да дробязяў, распрацоўвала крытэры адбору падыспытных, спіс прадметаў і пабудоў, якія мусілі быць у паселішчы, спосаб дастаўкі прадуктаў ды многае іншае.
Было вырашана выкарыстоўваць у якасці падыспытных сірот з добрымі фізічнымі дадзенымі і здаровай псіхікай. Меркавалася, што прозвішчы, якія дазваляюць адрозніваць цёзак, не будуць выкарыстоўвацца, бо маюць адсылку да родавай прыналежнасці, але і ад прысуджэння нумароў, якія пазбаўляюць асобы, таксама было прынята адмовіцца, таму падыспытных імкнуліся адабраць так, каб ні адно імя не паўтаралася.
Навуковая трупа спрабавала стварыць спрыяльныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі падыспытных. Паселішча павінна было ўтрымліваць усё неабходнае для культурнага і фізічнага развіцця, а таксама вольнага часу. Кожны меў бы магчымасць аддаваць час таму, што было па душы, займацца спортам, культурным самаразвіццём або творчасцю. Падыспытныя вызваляліся ад працы. Адзіным не столькі абавязкам, колькі неабходнасцю, ад якой немагчыма было вызваліць жыхароў паселішча, з’яўлялася ўборка ды прыгатаванне ежы.
Каб пазбегнуць выпадковага ці наўмыснага парушэння ходу эксперымента як звонку, так і знутры, была ўзведзена велізарная сцяна, якая атачала паселішча. Будаўніцтва адміністрацыйнага будынка, баракаў і сцяны прайшло досыць хутка ды заняло крыху больш за год. 3 мэтай вядзення кантролю за эксперыментам у паселішчы тым ці іншым чынам былі схаваныя прылады для праслухоўвання, якія дазвалялі пільна сачыць за ўсім, што адбывалася. Акрамя таго, па перыметры сцяны, а таксама ў некаторых памяшканнях адміністрацыйнай пабудовы размяшчалася некалькі камер, якія былі ўбудаваныя ў апорныя калоны. Яны былі дастаткова грувасткімі, таму незаўважнае ўсталяванне падобнай апаратуры ў бараках падавалася невыканальнай задачай.
Першы час эксперымент апраўдваў чаканні Віктара Сямёнавіча. Маладыя хлопцы і дзяўчаты, як ён і меркаваў, перш знаходзячыся ў разгубленасці, спрабавалі зрабіць сумеснае жыццё арганізаваным. Яны фармулявалі правілы, усталёўвалі распарадак, падзялялі абавязкі. Далейшыя падзеі практычна цалкам адпавядалі плану, што быў распрацаваны навуковай групай. Навукоўцы натхняліся першымі поспехамі паддоследных, і, як следства, сваімі. З’яўленне Савета паставіла пад пытанне магчымасць працягу эксперымента, але Віктар Сямёнавіч здолеў пераканаць кіраўніцтва, што гэта толькі прамежкавы этап на шляху да дасягнення камунізму і ў хуткім часе ўлада Савета будзе звергнутая.
Час ішоў, ціск на даследчую групу і яе кіраўніка рос, але Савет так і не быў скінуты. 3 кожным днём сітуацыя толькі пагаршалася. Цудам удавалася пазбягаць закрыцця ды адцягваць завяршэнне праекта. Калі стала цалкам відавочна, што сітуацыя не зменіцца, цярпенне бюракратаў зусім вычарпалася. Але Віктару Сямёнавічу зноў удалося пераканаць кіраўніцтва працягнуць правядзенне эксперымента, перапрафіляваўшы характар даследавання. Было прапанавана перанесці акцэнт з вывучэння магчымасці і ўмоў усталявання камуністычнага ладу на вывучэнне асаблівасцяў паводзін людзей пры дыктатарскім рэжыме. Вынікі атрымаліся досыць цікавыя, у далейшым некаторыя з іх былі выкарыстаны ў пасляваенны перыяд.
Магчыма, сітуацыя стабілізавалася б, але ўцёкі аднаго з падыспытных паставілі тлустую кропку. Пошукі Аляксандра яшчэ не былі завершаны, як кіраўніцтва навукова-даследчага інстытута расфармавала навуковую групу, што праводзіла эксперымент, а сам праект закрылі, а пасля засакрэцілі. Сотня маладых хлопцаў і дзяўчат уяўляла велізарную пагрозу. Не ўзнікала сумневаў, што ў выпадку іх вяртання інфармацыя аб тым, што адбылося, хутка распаўсюдзіцца. Таму было прынята рашэнне, што найбольш бяспечным варыянтам будзе пакінуць паддоследных у паселішчы, пазбавіўшы іх паставак прадуктаў і вады.
За Віктара Сямёнавіча ўзяліся ўнутраныя органы, навуковае жыццё змянілі штодзённыя допыты. Сітуацыю ўскладняла і тое, што ў навуковую групу ўваходзіў Юрый, чый бацька быў тыдзень таму прызнаны ворагам народа. Праз некалькі месяцаў змучанага вучонага пакінулі ў спакоі. Заставалася надзея шчаснага зыходу падзей, але яна была на ўзроўні пагрэшнасці. Таму Віктар Сямёнавіч пры першай жа магчымасці адправіў сына Васіля да бабулі ў Магілёў. Перад ад’ездам той атрымаў з рук бацькі старадаўнюю кнігу, загорнутую ў кашулю.
Толькі праз два месяцы Васіль зноў пачуў родны голас. Па тэлефоне бацька паабяцаў у бліжэйшы час прыехаць з Масквы за сынам. 3 моманту прыезду ўнука бабка Агаф я плакала кожную ноч. Але пасля званка сына трохі супако ілася. Аднак сын так і не прыехаў, ні праз месяц, ні праз паўгода, ды, не вытрымаўшы, яна адважылася патэлефанаваць у маскоўскую кватэру. У трубцы чуліся гудкі невядомасці ды нявызначанасці. Яшчэ праз пяць месяцаў пачалася вайна, і стары дом неўзабаве запоўніла нямецкая гаворка раскватараваных салдатаў. Нягледзячы на вайну, унука і бабулю ні на дзень не пакідалі думкі пра Віктара, яны ўсё яшчэ ўпотай песцілі надзею на яго вяртанне.
У рэшце рэшт вайна пазбавіла Васіля не толькі ўсіх надзей на вяртанне бацькі, але і апошняй рэчы, якая нагадвала пра яго. Моцнага і здаровага шаснаццацігадовага хлопца меліся адправіць на працу ў Нямеччыну, але бабцы Агаф’і ўдалося выратаваць унука, які быў апошнім напамінам пра сына, і якога яна бязмерна любіла. Ёй удалося дамовіцца з нямецкім афіцэрам пра тое, каб ён пакінуў хлопца ў абмен на старажытную кнігу. Яна не дужа давярала салдатам, але гэта была адзіная магчымасць, і Агаф’я ўпотай ад Васіля ўласнаручна перадала немцам гэты скарб. Тыя слова стрымалі, і ўнук застаўся дома, але Васіль, даведаўшыся пра здарэнне, затаіў на ўсё жыццё крыўду і больш ніколі не размаўляў з Агаф’яй.
IV
Мінула больш за дваццаць гадоў з моманту заканчэння ўніверсітэта. За гэты час Джэйк Джонс прарабіў вялікую працу. Яшчэ ў юнацтве ён зацікавіўся вывучэннем мёртвых ды знікаючых моў. Цяпер ён стаў прызнаным спецыялістам у гэтай галіне, і ў яго была магчымасць выкладаць у самых прэстыжных універсітэтах ЗША. Аднак Джэйк адмовіўся ад гэтага, і як цяпер пацвярджалася, нездарма. Ён цалкам усведамляў, што наўрад ці дасягнуў бы тых вынікаў, якімі мог ужо цяпер ганарыцца. Такая цікавасць да мовы, а ў прыватнасці да рознага кшталту рэдкіх дыялектаў, мёртвых і знікаючых моў, была не выпадковай. Яшчэ ў дзяцінстве ён даў сабе клятву разгадаць таямніцу сямейнай рэліквіі, і заставаўся ёй верны да канца.
Ягоны бацька—Альберт Джонс — нарадзіўся ў невялікім амерыканскім мястэчку Блэкфут у “штаце-самацвеце” Айдаха з насельніцтвам крыху менш за чатыры тысячы чалавек. Яго продкі былі рабочымі. Бацька працаваў на чыгунцы, а маці вяла хатнюю гаспадарку. Па сямейнай легендзе менавіта дзякуючы дзеду Альберта — Джорджу Джонсу — іх горад атрымаў 13 студзеня 1885 года статус акруговага цэнтра: за дзень да ўступлення ў сілу пастановы аб статусе акруговага цэнтра горада 1глРок, Джордж падкупіў аднаго з чыноўнікаў, які і памяняў Ігл-Рок на Блэкфут.
Альберт пайшоў па сямейных стопах: таксама, як і бацька, ён уладкаваўся на працу ў чыгуначную кампанію, дзе і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, маці Джэйка Джонса, — Кларай. Альберт быў неадукаваным, але лагодным і працавітым хлопцам, а Клара рахманай і спраўнай дзяўчынай. Хто ведае, як склалася б іх жыццё, калі б не вайна. Усяго за месяц да нараджэння сына ён пайшоў на фронт, а маладая жонка засталася пад наглядам бацькоў Альберта.
Маладога хлопца з маленькага гарадка ўразіла і захапіла Еўропа з яе пышнай архітэктурай, здзівіла разнастайнасць культур, моў і традыцый. Але разам з тым яго задушылі зверствы вайны — смерць і чалавечая жорсткасць. Па вяртанні іх адносіны з Кларай змяніліся, у ім як быццам з’явіліся два зусім розныя чалавек!. Бывала, Альберт зрываўся і займаўся бутэлькапрыкладствам, заліваючы жудасныя ўспаміны алкаголем, а затым пераходзіў да рукапрыкладства. Пасля падобных зрываў ён нязменна маліў жонку аб прабачэнні, казаў, як яе кахае, станавіўся такім жа добрым і мілым, як у ранейшыя гады. Нягледзячы ні на што, Клара не магла выстаяць, яна заўсёды паддавалася мальбам мужа. У гэтыя перыяды прасвятлення ён быў для Джэйка лепшым, самым клапатлівым, якім толькі можа быць бацька. Але ўсё зноў паўтаралася. Так у сям’і Джонсаў чаргаваліся крайнія ступені шчасця і гора.
Адным з трафеяў, які Альберт прывёз з Еўропы, была старажытная кніга, якую ён знайшоў у забітага ім немца. Як пазней высветлілася, гэта быў ці то сам Георг Шміт-Рор, ці то ягоны падручны. Шміт-Рор быў уплывовым нямецкім мовазнаўцам. У 1942 годзе ён узначаліў вучэбна-даследчыцкі аддзел прыкладной сацыялогіі мовы Анэнэрбэ. Менавіта падчас таго, як ён кіраваў аддзелам, да яго ў рукі трапіла кніга, якую даставілі з усходняга фронту.
Спадчына продкаў — як перакладаецца з нямецкага назва “Анэнэрбэ” — уяўляла сабой акультна-ідэалагічную арганізацыю. Яе даследаванні праводзіліся не толькі ў Нямеччыне. Так, шэраг экспедыцый быў арганізаваны ў розныя куткі свету, у прыватнасці, адна з экспедыцый наведала Тыбет. Кола інтарэсаў арганізацыі было досыць шырокім. Анэнэрбэ складалася з мноства спецыялізаваных аддзелаў, пачынаючы з аддзела генетыкі раслін, астраноміі, батанікі, раскопак і заканчваючы аддзелам народных легенд, казак і саг, аддзелам народнай медыцыны і нават аддзелам насыпных заселеных узгоркаў.
Анэнэрбэ займалася вывучэннем Дзіды Лесу, якім рымскі цэнтурыён Гай Касій Лонгін ударыу^ паміж чацвёртым і пятым рабром укрыжаванага Хрыста, пошукам Святога Грааля — чары, з якой Хрыстос піў на Тайнай вячэры, і нават спрабавала выкрасці з бразільскага музея Хрустальны чэрап. Таму не дзіўна, што падчас вайны загадкавая кніга адразу ж патрапіла менавіта ў гэтую арганізацыю.
Для малаадукаванага Альберта гэта была проста дарагая сэрцу старадаўняя рэч. Іншая справа — яго сын Джэйк. Кніга прысутнічае ва ўсіх ягоных дзіцячых успамінах. Маленькім хлопчыкам ён спрабаваў дамагчыся ад бацькі, што ў ёй напісана, на якой мове, хто яе аўтар, адкуль і калі яна ўзялася, чаму ў ёй няма малюнкаў і многае іншае. Трохі пасталеўшы — будучы ўжо ў старэйшых класах — Джэйк цвёрда вырашыў самастойна разгадаць гэтую дзівосную кнігу. Большую частку вольнага часу ён праводзіў у бібліятэках, спрабуючы знайсці хоць нейкія зачэпкі. Чытаў усё, што траплялася пад руку: кнігі па крыптаграфіі, філалогіі, старажытнай пісьменнасці, геральдыцы, зборнікі сімвалаў народаў свету. Падобныя чытанні зрабілі вялікі ўплыў на самаадукацыю хлопчыка, але так і не дазволілі знайсці адказы на галоўныя пытанні.
Аднак неўзабаве наканавана было адбыцца падзеі, якая ў корані змяніла характар пошукаў юнага даследчыка. У адзін з суботніх дзён, калі ўся сям’я лашчылася на сонцы ў двары або дома перад тэлевізарам, раздаўся званок ад даўняга прыяцеля Альберта, з якім ён пазнаёміўся па вяртанні з фронту. Джэйк рос цікаўным дзіцёнкам, яго цікавіла практычна ўсё. Так і гэтым разам хлопец узяўся дапытваць бацьку пра тое, з кім ён размаўляў, адкуль ведае гэтага чалавека, чым той займаецца. У выніку высветлілася, што знаёмы яго бацькі — Абрахам Сінкоў — спецыяліст па крыптаграфіі, з’яўляўся кіраўніком праграмы бяспекі камунікацый пры Агенцтве нацыянальнай бяспекі, а цяпер працаваў прафесарам Універсітэта штата Арызона. Для Альберта слова “крыптаграфія” было незнаёмым і незразумелым, таму тлумачыць сыну, чым займаецца яго знаёмы, было справай няпростай. Спрабуючы хоць нешта вывудзіць са сваёй памяці, бацька казаў пра тэксты, шыфры і галаваломкі. Тлумачэнні былі блытаныя і невыразныя, але Джэйк усё ж здагадаўся, пра што ідзе гаворка і пачаў дакараць Альберта за тое, што той нават не падумаў звярнуцца за разгадкай кнігі да свайго прыяцеля. Альберт адчуваў сваю нікчэмнасць перад на столькі адукаваным чалавекам, што выклікала ў яго заўсёды дыскамфорт пры зносінах з Абрахам. Таму ён ніколі не выступаў у якасці ініцыятара іх зносін, і тым больш яму было няёмка пра штосьці прасіць. Амаль год давялося Джэйку ўпрошваць бацьку. У выніку Альберт пагадзіўся толькі на тое, каб сын сам паехаў з кнігай да Абрахама. Нават тое, каб патэлефанаваць яму і дамовіцца аб сустрэчы з сынам, каштавала Альберту неверагодных унутраных высілкаў.
Знаёмы Альберта апынуўся лагодным і адкрытым чалавекам, ён прыняў Джэйка, якога бачыў упершыню, як старога добрага сябра. Не менш маладога чалавека здзівіла, што такі дарослы чалавек гутарыў з ім як з цалкам роўным і па ўзросце, і па статусе. Гэта асабліва ўсцешыла Джэйка і адразу ж прывязала да будучага калегі. Яны гутарылі ўвесь дзень, не заўважаючы часу, і ў роўнай меры выказвалі бязмерную цікавасць адзін да аднаго. Джэйк дзяліўся ўсім, што ведаў, распытваў пра кнігу. А Абрахам, перш распавёўшы трохі пра сябе і знаёмства з Альбертам, падзяліўся некаторымі здагадкамі пра загадкавыя тэкстах і даў юнаку некалькі парадаў на будучыню.
У маладыя гады Абрахам скончыў Гарадскі каледж Нью-Ёрка, затым выкладаў матэматыку ў школах, пасля чаго пачаў працаваць крыптографам на ўрад. Падчас вайны ён быў адпраўлены ў Вялікабрытанію для абмену вопытам, дзе нават наведаў Блетчлі-парк. Затым доўгі час працаваў у АНБ, а цяпер быў прафесарам матэматыкі ва ўніверсітэце.
Абрахама ўразіла эрудыраванасць такога маладога чалавека, і ён прапанаваў яму сустрэцца зноў. На працягу наступнага года Джэйк прыязджаў яшчэ шмат разоў, і паміж імі даволі хутка завязаліся моцныя сяброўскія стасункі. Старэйшы калега ўзяў на сябе ролю настаўніка і памочніка. Ён бачыў у Джэйку вельмі перспектыўнага спецыяліста і нават прапанаваў свайму маладому сябру дапамагаць з аплатай навучання ва ўніверсітэце. Альберт не быў здольны не толькі ацаніць талент сына, але і аплаціць ягоную вучобу. Абрахам жа не меў уласных дзяцей, але меў неабходныя сродкі ды сябра, што меў патрэбу ў іх. Перш хлопец адмовіўся, бо бацька быў бы катэгарычна супраць гэтага. Але ў далейшым было вырашана, што Альберт нічога пра гэта не даведаецца. Пасля заканчэння школы Джэйк паехаў на працу ў іншы штат, дзе паралельна, употай ад бацькі, атрымліваў адукацыю ва ўніверсітэце. Як і раней, ён працягваў мець зносіны са старэйшым калегам і ўсё бліжэй знаёміцца не толькі са сваёй спецыяльнасцю, але і з таямніцай старажытнай кнігі.
У кнізе выкарыстоўвалася столькі моў, што вывучыць іх усе было не толькі немагчыма, але і не мела б сэнсу. Звычайная расшыфроўка таксама заняла б неймаверна шмат часу. Досыць хутка Джэйк прыйшоў да прыблізнага разумення схемы даследавання. Перш было варта ўзяцца за знікаючыя мовы і дыялекты, пакуль іх носьбіты былі яшчэ жывыя. Менавіта іх планаваў адшукаць Джэйк, каб звярнуцца па дапамогу ў чытанні тых ці іншых урыўкаў. I толькі пасля гэтага ён планаваў звяртацца да спецыялістаў па мёртвых мовах ці, у выпадку адсутнасці экспертаў па тых ці іншых мовах, меўся вывучаць пісьмовыя крыніцы, здольныя праліць святло на адсутныя часткі мазаікі. У крайніх выпадках, як меркаваў Джэйк, калі ён сутыкнецца з невядомай або даўно зніклай мовай, давядзецца ўсё ж расшыфроўваць кожны ўрывак паасобку. Таму свой выбар ён спыніў на крыптаграфіі.
Ва ўніверсітэце Джэйк вывучыў латынь, старажытнагрэцкую, санскрыт, царкоўнаславянскую, іўрыт, копцкую і арабскую мову. За сваё жыццё яму ўдалося вывучыць больш за трыццаць моў. Але ён не вельмі гэтым выхваляўся, бо ведаў, што некаторыя з ягоных калег валодалі значна большай колькасцю моў. Да часу завяршэння вучобы Джэйк ужо склаў спіс урыўкаў кнігі. Першая частка спісу складалася з жывых і распаўсюджаных моў, да іх ён планаваў звярнуцца ў апошнюю чаргу. Затым ішлі ўрыўкі на знікаючых мовах, чытаннем якіх ён планаваў заняцца ў бліжэйшы час. Пасля іх ішлі ўрыўкі на мёртвых мовах. Чацвёртая частка спісу складалася з урыўкаў, што так і не ўдалося распазнаць. У далейшым іх трэба было аднесці альбо да другой ці трэцяй часткі, альбо вылучыць у блок урыўкаў, напісаных на невядомых мовах і дыялектах — іх у сваю чаргу трэба было расшыфроўваць. Першая частка ўключала каля трохсот моў, другая прыкладна столькі ж, у трэцюю ўваходзіла амаль чатырыста, а вось у чацвёртай частцы спісу значылася крыху менш за семсот моў і дыялектаў. У выніку, Джэйк здолеў вылучыць больш за паўтары тысячы розных моў, на якіх была напісаная кніга.
Незадоўга да сваёй першай экспедыцыі прыяцель Джэйка пазнаёміў яго з настолькі ж дзіўным, наколькі і геніяльным маладым хлопцам, якога звалі Кім Пік. Малады геній меў фенаменальную памяць. Ён ведаў на памяць практычна ўсе прачытаныя кнігі, усе пачутыя музычныя творы, усе ўбачаныя карціны. Ужо да шаснаццаці месяцаў ён навучыўся чытаць, але хадзіць навучыўся толькі да чатырох гадоў. На прачытанне аднаго кніжнага развароту яму патрабавалася не больш за пятнаццаць секунд. Ён выдатна арыентаваўся ў сусветнай гісторыі, кінематографе, літаратуры, класічнай музыцы ды многім іншым. Дзякуючы Кіму Джэйк здолеў перакласці некалькі ўрыўкаў кнігі.
Знаёмства з Кімам навяло Джэйка на ідэю пошуку не толькі носьбітаў знікаючых моў, але і рознага кшталту вундэркіндаў, геніяў і паліглотаў, што валодаюць мноствам моў, здольных значна палегчыць і паскорыць працу Джэйка па прачытанні кнігі. Некалькіх з такіх людзей яму ўдалося адшукаць праз сваіх універсітэцкіх знаёмых і выхавацеляў. Дзякуючы ім ужо да часу першай экспедыцыі Джэйк меў пераклады больш як сотні ўрыўкаў, якія запісваў у асобную кнігу.
Першую экспедыцыю Джэйка нават складана назваць такой, гэта была хутчэй паездка. Для перакладу ўрыўка на эякскай мове, што размяшчаўся ў канцы кнігі, ён адправіўся ў горад Кардова, дзе пражываў адзін з апошніх носьбітаў дадзенай мовы. Гэтая мова належала племені эякаў, якое пражывала на паўднёвым усходзе Аляскі. Знікненне мовы было шмат у чым звязана з выцясненнем яе іншымі, перш за ўсё ангельскай, а таксама тлінгіцкай ды алюцікскай мовамі. Наяўнасць падобнага ўрыўка сведчыла на карысць таго, што кніга, хутчэй за ўсё, не магла быць напісаная раней за 1732 год, бо менавіта ў гэтым годзе была адкрыта Аляска. Ва ўсякім выпадку, была малая верагоднасць, што яе маглі скончыць раней.
Паездка заняла ў Джэйка значна больш часу, чым ён меркаваў. Як высветлілася толькі па прыездзе ў Кардову, Мэры Сміт Джонс — адна з апошніх носьбітаў эякскага — пераехала ў горад Анкорыдж. Не жадаючы вяртацца ні з чым, Джэйк, ні хвіліны не раздумваючы, выправіўся далей. Адшукаць жанчыну, якая нядаўна пераехала, у немаленькім горадзе было няпроста, але маладому навукоўцу пашанцавала, і яны сустрэліся ўжо праз некалькі дзён яго знаходжання ў Анкорыджы.
Мэры апынулася цудоўным і цікавым чалавекам. Акрамя таго, што яна была адным з апошніх носьбітаў роднай мовы, яна таксама з’яўлялася ганаровым правадыром племя эяк і апошнім чыстакроўным іх прадстаўніком. Мэры нарадзілася ў 1918 годзе, была замужам за рыбаком Уільямам Смітам, ад якога нарадзіла дзевяць дзяцей. Дзіўна, але ніхто з іх не мог пахваліцца валоданнем роднай мовай маці. Пераклад урыўка не заняў у жанчыны шмат часу, і Джэйк яшчэ доўга распытваў пра яе жыццё, роднае племя і дзяцей. На працягу ўсёй размовы яна дыміла цыгарэтай і нават шчыра прызналася, што да нараджэння дзяцей пакутавала ад алкагалізму. Нешта дзіўнае было ў яе вобразе ды абліччы.
Паездка атрымалася хоць і кароткай, але тым не менш зрабіла на Джэйка незабыўнае ўражанне. Яго засмуціў лёс племя эяк і іх мовы. Падобны лёс не быў унікальным, але цяпер Джэйк сутыкнуўся з гэтым ужывую, а не праз даведнікі і кнігі па гісторыі. Ён ніяк не мог зразумець, чаму Мэры не прыклала ўсе намаганні, каб захаваць часцінку свайго племя ва ўласных дзецях і працягвае спакойна назіраць смерць родных каранёў. Так, мову можна было захаваць, і гэтаму немалую частку часу прысвяціў лінгвіст Майкл Краус, але гэта было зусім іншае. Яна спрабавала неяк гэта растлумачыць, але верагодна нават сама да канца не разумела адказ на пытанне Джэйка. Усю дарогу назад думкі Джэйка займала не кніга і яе пераклад, а Мэры і лёс яе племя.
Па прыкладных разліках, калі праца будзе працягвацца ў тым жа тэмпе, Джэйк планаваў завяршыць пераклад кнігі праз трыццаць пяць гадоў. Гэта быў велізарны тэрмін. Ён не быў дурнем, і натуральна, што яго ўвесь час апаноўвалі сумневы: што, калі гэтая кніга апынецца пустышкай або падробкай; што, калі ён не здолее перакласці яе да канца; што, калі ўвесь ягоны аптымізм знікне і ён падзе духам; што, калі кнігу ці яе пераклад выкрадуць? Яго раздзірала мноства сумневаў. Яго магла чакаць выдатная акадэмічная кар’ера, якую ён адсунуў на другі план, але Джэйк вырашыў прысвяціць сваё жыццё разгадцы менавіта гэтай таямніцы. У рэшце рэшт яго больш за ўсё палохала магчымасць расчаравання. Пераклад кнігі заняў бы практычна ўсё жыццё. 3 гэтай задачай даследчыцкая трупа магла б справіцца значна хутчэй. Але Джэйку не хацелася дзяліцца сваёй таямніцай, ён нават не ўяўляў, чым яна ёсць насамрэч. Горыч паразы або лаўры перамогі ён жадаў пакінуць толькі сабе. Будзь у гэтай кнізе нешта сапраўды каштоўнае, ён бы атрымаў усё: і прызнанне ў акадэмічнай сферы, і вядомасць, і грошы, а магчыма і нейкія таемныя веды. У адваротным выпадку ён страціў бы ўсё і выставіў сябе дурнем. Гэтая загадка не трывала паўмер, патрабавала ісці ва-банк, і Джэйк зрабіў гэта.
У любым выпадку, суцяшаў сябе Джэйк, гэта фантастычны вопыт, тым больш для хлопца з простай беднай сям’і. Нават калі кніга ўсяго толькі падробка, ён наведае мноства далёкіх краін, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, адчуе і абдумае такое, што не даступна звычайнаму сярэднестатыстычнаму амерыканцу. Ён здолее напісаць кнігу, ці нават некалькі: пра знікаючыя народы і іх мовы, пра свае вандроўкі і сустрэчы.
Адразу ж пасля паездкі на Аляску ён выправіўся ў Турцыю, дзе яму трэба было сустрэцца з Цевфікам Эсенчам — адным з апошніх носьбітаў убыхскай мовы. Цевфік нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Хаджы-Асман. Роднай мове ён перш за ўсё навучыўся ад свайго дзядулі Ібрагіма, што выхоўваў хлопчыка пасля смерці бацькоў. Першыя ўбыхі жылі на каўказскім узбярэжжы Чорнага мора паміж рэкамі Шаху і Хаста. Але пасля паразы ў Каўказскай вайне ўбыхі былі вымушаныя пакінуць радзіму і перасяліліся на тэрыторыі Асманскай імперыі. Некаторыя неўзабаве забыл! сваю культуру і асіміляваліся на новай радзіме. Іншыя ж працягвалі захоўваць свае карані. Сярод іх быў і Ібрагім з роду Зеіфэ. Дзядуля распавядаў унуку ўбыхскія казкі, міфы, прыказкі ды песні. Але больш за ўсё Цевфіка ўразілі гісторыі пра перасяленне ўбыхаў, якое дзядуля памятаў ва ўсіх падрабязнасцях. Цевфік паважаў і слухаўся свайго дзядулю, як гэта было прынята ў яго народа, таму калі прыйшоў час абіраць будучую дарогу, ён пакінуў мары пра працу адвакатам ды, згадзіўшыся з пажаданнямі Ібрагіма, застаўся ў Хаджы-Асмане, дзе ў далейшым, пасля звычайнай сялянскай працы, стаў сельскім старастам, а яшчэ пазней і кіраўніком адміністрацыі роднага сяла.
Джэйк быў не першым, хто цікавіўся ўбыхскай мовай, да Цевфіка і раней звярталіся па дапамогу рознага кшталту навукоўцы. Таму працаваць з ім было на дзіва проста і прыемна. Замінала хіба тое, што Цевфік быў чалавекам занятым, і час ад часу працу па перакладзе даводзілася перарываць, каб той меў магчымасць уладзіць штодзённыя праблемы па гаспадарцы.
У Цефіка, як і ў Мэры, Джэйк цікавіўся лесам роднай мовы. Было заўважна, што яму гэтае пытанне задаюць не ўпершыню, і ён меў магчымасць яго абдумаць не аднойчы.
— Ведаеш, Джэйк... Наш народ заўсёды быў не вельмі вялікім і на працягу ўсёй гісторыі нам даводзілася са зброяй у руках адстойваць сваю зямлю, рэлігію, культуру і ў тым л іку мову. Але вось дзіўная рэч: як толькі ўбыхі былі пераселеныя сюды са сваёй радзімы і неабходнасць адстойваць свой народ перастала быць настолькі вострай, мы пачалі губляць самі сябе. Мне здаецца, пастаянная барацьба толькі гуртавала ўбыхаў, што і дазваляла захоўваць культуру. Але ў Асманскай імперыі, страціўшы радзіму, убыхі пачалі раз’язджацца па Турцыі, а разам з гэтым знікла і ядро, знік, асіміляваўся і сам народ убыхаў.
Так, сярод нас вяліся размовы, што трэба размаўляць на роднай мове, захоўваць родныя традыцыі. Але праўнукі тых першых убыхаў, што згубілі сваю зямлю, ужо здабылі ў Турцыі новую радзіму. Для іх убыхская мова была ўсяго толькі гістарычным артэфактам, мовай продкаў, якую варта захаваць, але толькі як музейны экспанат. А хто будзе гэтым займацца? Ды і як з мовы наогул можна зрабіць экспанат? Яна або ёсць, або яе няма!
Раней, калі я думаў над гэтым пытаннем, мне было сумна, я злаваўся. Але з часам я зразумеў: нішто не вечна. Гэта натуральны ход гісторыі. Мовы, культуры, дзяржавы, падзеі і памяць пра іх з часам знікаюць, як і самі людзі. Знікалі і больш моцныя за ўбыхаў народы. Знікалі цывілізацыі, якія, здавалася, будуць існаваць вечна і паглынуць усе астатнія культуры. Але і яны паміралі. Усё памірае. Але праіснуеш ты сто гадоў ці тысячу — у канчатковым выніку не мае значэння. Гэта ўсяго толькі пясчынка ў параўнанні з тым, колькі існуе наш свет. А жыццё чалавека, чалавечая гісторыя — толькі малая частка таго, што існуе вакол. I калі-небудзь гэта ўсё знікне. Перад тварам сусвету, перад тварам вечнасці і бясконцасці мы — нішто.
Словы Цевфіка глыбока ўразілі Джэйку. Ён яшчэ часта ўспамінаў іх, пракручваў у галаве, час ад часу абдумваючы не толькі лёсы моў і культур, але і сваё ўласнае жыццё ды чалавечую гісторыю.
Пасля працы з Цевфікам Джэйк наведаў яшчэ некалькі гарадоў, але не па працы, а хутчэй у адукацыйных мэтах. Падчас вяртання назад Джйка зноў ахапілі сумневы адносна поспеху задуманага ім прадпрыемства. Гэтым разам разважанні тычыліся таго, колькі часу можа заняць расшыфроўка ўрыўкаў, напісаных на невядомых мовах. Бо праца па расшыфроўцы невялікага тэксту, напісанага на натуральнай мове, значна складаней за працу, напрыклад, ваеннага дэшыфроўшчыка. Што, калі адзін з такіх урыўкаў будзе роўны Разэтскаму каменю, і што ўжо казаць тады пра сотні такіх урыўкаў.
Мэры і Цевфік былі першымі перакладчыкамі Джэйка сярод апошніх носьбітаў роднай мовы. За наступныя некалькі гадоў ён наведаў яшчэ сотні месцаў і пазнаёміўся з дзясяткамі соцень людзей. За тэты перыяд яму ўдалося перакласці значную частку ўрыўкаў кнігі, напісаных на знікаючых мовах. Як правіла, яго паўсюль прымалі калі не з гарачым энтузіязмам, то, па меншай меры, вельмі цёпла. I кожны згаджаўся аказаць маладому даследчыку дапамогу. Адзіным выключэннем стаў Эндру Ючыгант — апошні носьбіт мовы ваппа.
Джэйк больш за два тыдні спрабаваў дамагчыся ад Эндру згоды, але ўсе ўгаворы і аргументы былі дарэмныя. Як на злосць, апошні носьбіт мовы вапа апынуўся прыхільнікам рэлігійнага руху “Храм народаў”, які па сутнасці з’яўляўся нічым іншым, як таталітарнай сектай. У сувязі з гэтым было асабліва складана наладзіць кантакт з і без таго “закрытым” ад прыроды Эндру. Калі б мелася магчымасць, Джэйк, можа, і адступіў бы, знайшоў бы іншы спосаб перакласці ўрывак, але мова вапа не мела ўласнай пісьменнасці, а Эндру быў адзіным, хто мог дапамагчы. Таму не ўяўлялася іншага выйсця, як пасябраваць з гэтым складаным чалавекам.
Каля месяца Джэйк намагаўся як мага больш даведацца пра “Храм народаў”, яго членаў і лідара. Як высветлілася, многія сваякі, у тым ліку і сваякі Эндру, спрабавалі вярнуць сваіх блізкіх у сям’ю. Яны падавалі позвы ў суды, патрабавалі ад уладаў правесці расследаванне, пісалі артыкулы ў газеты аб “прамыванні мазгоў” і зомбі-ўплыве секты, хтосьці нават рабіў спробы выкрасці родных, якія трапілі ў “Храм народаў”. У рэшце рэшт адбылося тое, чаго ніхто не чакаў: лідарам секты было прынята рашэнне, што “Храму народаў” варта перабрацца ў джунглі Гаяны, дзе за тры гады да гэтага некалькімі членамі руху было заснавана паселішча Джонстаўн, названае так у гонар тамтэйшага лідара Джыма Джонса. Заставалася мала часу, і Джэйк, так і не здолеўшы пераканаць Эндру, пайшоў на неабдуманы крок, які не здолеў бы ўявіць нават у сваіх самых страшных фантазіях — далучыцца да руху і адправіцца разам з “Храмам народаў” у Гаяну, каб не згубіць апошняга чалавека, здольнага зразумець мову вапа. Даведаўшыся пра гэта, Эндру ўсяляк спрабаваў перашкодзіць прыняццю яго ў pyx. Але Джым Джонс — лідар руху — не паддаўшыся просьбам і перасцярогам свайго даўняга прыхільніка, усё ж дазволіў Джэйку пасяліцца разам з усімі ў Джонстаўне.
Доўга збірацца не давялося, бо Джэйк разлічваў максімум на некалькі тыдняў і нават уявіць не мог, як крута зменіцца маршрут яго экспедыцыі. Сабраць рэчы ў дарогу не было вельмі складана. Складаней было канчаткова вырашыцца на паездку ў джунглі з вар’ятамі, якіх ён нават не ведаў. Джэйк ліхаманкава перабіраў газеты з матэрыяламі пра “Храм народаў”, спрабуючы яшчэ і яшчэ раз узважыць усе магчымыя рызыкі. На яго думку, баяцца гэтых людзей яму не было варта, бо яны былі вернікамі, хай і настолькі апантанымі. Ды і ў самім сабе сумнявацца таксама няварта было. Ён не паддасца чарам Джыма Джонса і ўсім гэтым байкам пра бога. Ён будзе граць ролю, рабіць выгляд, спрабуючы дамагчыся даверу Эндру, але ні ў якім разе не стане такім як яны. Бо ён быў чалавекам навукі, крытычным чалавекам. У той час як прыхільнікі руху ў асноўнай сваёй масе былі людзьмі неадукаванымі, неўладкаванымі — наркаманамі, прастытуткамі, алкаголікамі, бяздомнымі і ўбогімі — менавіта такімі людзьмі, якія не маюць жыццёвых сэнсаў і арыенціраў, якім няма чаго губляць і няма чаго больш знайсці, прасцей за ўсё маніпуляваць. Але не ім, бо ён быў зусім іншым. Для яго гэтая секта не ўяўляла небяспекі. Аднак хваляванне і трывога, што ўзніклі ў Джэйка з прыняццем гэтага рашэння, ужо больш ніколі яго не пакідалі.
Пасяленне “Храма народаў” размясцілася ў Гаяне на ўчастку плошчай у 3852 акры, узятым у арэнду. Членамі секты тут было пабудавана мноства невялікіх хатак, крыху пазней таксама ўзвялі будынкі адміністрацыйнага прызначэння, клуб, пільню, дзіцячы сад. Будаўніцтва не заняло шмат часу. У Джонстауне працавала каля дзевяці соцень чалавек. Усе яны працавалі амаль адзінаццаць гадзін на дзень, у асноўным займаючыся акультурваннем тэрыторыі ды сельскагаспадарчымі работамі. Нягледзячы на цяжкую працу, у іх яшчэ заставаліся сілы на рэлігійныя абмеркаванні ды пропаведзі Джыма Джонса.
Не мінула цяжкая праца і Джэйка. Для чалавека разумовай працы гэта было сапраўдным катаваннем. А калі не бачыш у ёй сэнсу, то катаваннем не толькі фізічным, але і псіхалагічным. Ён спрабаваў гультаяваць там, дзе гэта не кідалася ў вочы. Але зусім адмовіцца працаваць разам з усімі Джэйк не вырашаўся, тым больш што адносіны з Эндру наладзіць усё яшчэ не ўдавалася. Аднойчы ў самы разгар працоўнага дня яго паклікаў хрыплы мужчынскі гол ас:
— Гэй, хлопец, не карай сябе!
— Гэта ты аб чым? — са здзіўленнем аказаўся Джэйк.
— Я не першы дзень назіраю за табой і даўно заўважыў, што працаваць ты не вельмі хочаш.
— Ты ж мяне не закладзеш?
— Я цябе не здам, але калі гэта зразумее нехта іншы, цябе могуць сур’ёзна пакараць.
Моцнага барадатага мужчыну ў клятчастай кашулі і карычневых штанах на падцяжках клікалі Карлас. Вельмі хутка яны пасябравалі з Джэйкам і, як пазней высветлілася, ён таксама пераследваў у Джонстаўне хутчэй свае карысныя мэты, чым уяўляў сабой сапраўднага прыхільніка “Храма народаў”. Карл ас працаваў журналістам і ўкараніўся ў секту, спадзеючыся пасля напісаць матэрыял, годны Пулітцэраўскай прэміі. Знаёмства з ім ладна падбадзёрыла Джйка, які з кожным днём усё глыбей пагружаўся ў бездань дэпрэсіі ды роспачы ад навакольнай абстаноўкі. Цяпер, калі Джэйк ведаў, што тут ёсць хоць нехта, з кім ён можа быць заадно, яго штодзённая задушлівая трывога трохі адступіла.
Неўзабаве Джэйк раскрыў новаму сябру і ўласныя матывы знаходжання ў Джонстауне. Ён не збіраўся распавядаць усё, планаваў толькі злёгку акрэсліць свой інтарэс у падзяку за тое, што Карлас гэтак смела адкрыўся перад незнаёмым чалавекам і ў рэшце рэшт, таго не ўсведамляючы, уратаваў маладую неакрэплую душу ад глыбокай дэпрэсіі. Яны часта і памногу размаўлялі, наколькі гэта было магчыма ў такім месцы. Іх адносіны хутчэй былі больш важныя і неабходныя для Джэйка, чым для заўсёды бадзёрага, упэўненага і квітнеючага жыццём Карласа. Праз некаторы час Джэйк на сваё здзіўленне ўсвядоміў, што выклаў практычна ўсё чалавеку з настолькі гаваркой у прамым і пераносным сэнсе прафесіяй.
Але ў той дзень знаёмства ён даведаўся ад дасведчанага ва ўсім, што тычылася “Храма народаў”, Карласа аб жудасных пакараннях і катаваннях, што прымяняліся ў Джонстаўне ў дачыненні да кожнага, хто хоць трохі адыходзіў ад правіл. Асабліва жорстка караліся спробы ўцёкаў з паселішча. Падобныя намеры ўспрымаліся як вераадступніцтва і здрада асабіста Джыму Джонсу, якому тут безумоўна падпарадкоўваліся і якога ўспрымалі ледзь не як самога бога. У значнай ступені такія парадкі маглі быць звязаныя з актыўным ужываннем наркотыкаў лідарам секты, якое пачалося пасля пагаршэння яго здароўя ў сувяз! са зменай клімату. Толькі цяпер Джэйк зразумеў прычыны пастаянных начных стогнаў ды крыкаў. Толькі цяпер ён зразумеў, што знаходзіцца ў пастцы, з якой, магчыма, яшчэ не хутка выберацца. Толькі цяпер Джэйк у поўнай меры адчуў усю небяспеку месца, у якім апынуўся па ўласнай волі.
Дзякуючы Карласу ён таксама атрымаў лепшае ўяўленне адносна постаці самога Джыма Джонса і ягонага жыцця. Заснавальніку і лідару “Храма народаў” было сорак шэсць гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Крыт, штат Індыяна. Яго маці была верніцай, але інстытуту царквы не вельмі давярала. Менавіта яна і іх суседзі пяцідзясятнікі зрабілі асноўны ўплыў на фарміраванне рэлігійных поглядаў Джыма. У дваццаць тры гады малады хлопец паспяхова навучаў веры на вуліцах, прыцягваючы ўсё новых і новых членаў у найбуйнейшую канфесію пратэстантаў пяцідзясятнікаў у краіне. Але перакананасць Джыма
Джонса ў роўнасці людзей незалежна ад іх расавай і сацыяльнай прыналежнасці прывяла да канфлікту паміж ім і адміністрацыйным саветам царквы “Сходу Гасподня”, у выніку чаго было прынята рашэнне заснаваць уласны рух пад назвай “Паслядоўнікі Хрыста”, у далейшым пераназваны ў “Храм народаў”. Крыху пазней Джонс са сваёй жонкай Марсэлінай усынавілі некалькі дзяцей рознага этнічнага і расавага паходжання.
Нягледзячы на нападкі іншых рэлігійных рухаў і грамадскасці на “Храм народаў”, Джым Джоне завязаў мноства кантактаў з прадстаўнікамі палітычнай эліты краіны, сярод якіх былі віцэ-прэзідэнт Уолтар Мандэйл, губернатар Джэры Браўн і нават першая лэдзі ЗША Разалін Картэр. Да моманту пераезду руху ў Гаяну “Храм народаў” ужо ўяўляў сабой досыць моцную арганізацыю з прадстаўніцтвамі ў многіх гарадах. Акрамя таго, у сваім распараджэнні секта мела некалькі ўстаноў для дзяцей, дамоў састарэлых, аб’ектаў нерухомасці, уласны штомесячнік і вялікую групу паслядоўнікаў. У астатнім Карлас толькі рабіў здагадкі адносна магчымага развіцця руху, калі б “Храм народаў” не пераехаў у Джонстаўн.
Разважаючы пра “Храм народаў”, Джэйк усё больш зацвярджаўся ў меркаванні, што ніколі б не пагадзіўся далучыцца да гэтай секты, разумей ён у поўнай меры, што яна сабой уяўляе насамрэч. Пасля знаёмства з Карл асам ён не аднойчы абдумваў магчымасць уцёкаў з Джонстаўна, але абмяркоўваць свае думкі на гэты конт з новым сябрам так і не адважыўся. Бывала, што паселішча наведвалі амерыканцы, сярод якіх былі і журналісты. Але нават яны не маглі разглядзець за карцінай усеагульнага шчасця, што старанна разыгрывалася перад гасцямі, жахаў, якія адбываюцца ў секце Джыма Джонса. Магчыма, варта было з’ехаць з імі ці бегчы самастойна. Але Джэйк усё яшчэ сумняваўся. Адносіны з Эндру наладзіць яшчэ не атрымалася, а кінуць задуманае на паўдарозе было б крыўдна. Дый калі разабрацца, перад ім стаяла не такая ўжо невыканальная задача. Аднак калі рашэнне бегчы ўсё ж паспела, было ўжо занадта позна.
Жыццё ў джунглях было поўнае небяспек, якія не мінулі і Джэйка. У адсутнасці надежных медыцынскіх умоў яго здароўе стала пагаршацца. Не малую ролю адыграў дэпрэсіўны стан на мяжы зрыву. Адзінымі легальнымі спосабамі лячэння былі толькі дапамога самога Джыма Джонса і бога, іншымі словамі, пастаянныя малітвы — як лічылася, больш чым надзейныя сродкі лячэння. Таму хворы нават у выпадку моцных недамаганняў не вызваляўся ад штодзённай працы. Джэйк быў у поўным адчаі. Ён адмаўляўся працаваць, маліцца, прымаць дапамогу Джыма Джонса; патрабаваў даставіць яго ў бальніцу; выяўляў агрэсію і абражаў кожнага, хто да яго набліжаўся. У сітуацыі, якая склалася, падобныя паводзіны сталіся адзіна магчымымі для Джэйка. А для кіраўніцтва Джонстаўна адзінае, што заставалася ў такой сітуацыі — выгнаць з хворага дэмана. Яго акуналі ў ледзяную ваду, білі, прыпякалі агнём, рабілі ўсё, каб уціхамірыць аблудную душу. Ашалеўшы канчаткова, Джэйк усё яшчэ не губляў надзею вярнуцца дадому, чакаючы прыезду чарговай камісіі з ЗША.
Застаецца толькі фантазіраваць, як магло ўсё скласціся, калі б не адзін выпадак, які вырашыў лёс не толькі Джэйка, але ўсяго Джонстаўна. 17 лістапада ў Джонстаўн прыбыў у суправаджэнні некалькіх журналістаў кангрэсмен Лео Раян, каб пацвердзіць або абвергнуць асцярогі грамадскасці і сваякоў сектантаў. Джым Джоне зладзіў кангрэсмену ўрачыстую сустрэчу, усе радаваліся, усміхаліся, ствараючы атмасферу шчасця і дабрабыту. Джэйк даўно чакаў магчымасці вярнуцца і, нягледзячы на вар’яцтва, здолеў прарвацца да Раяна. Ён павіс на ім, трымаў з усіх сіл, баючыся хоць ненадоўга згубіць з-пад увагі. Джэйк плакаў, крычаў, маліў, каб яго як мага хутчэй забралі адсюль, спехам апісваючы ўсе зверствы, якія зведаў.
Джэйк быў не адзіным, хто пажадаў пакінуць Джонстаўн. Усіх іх кангрэсмен паабяцаў вывезці ў ЗША. Апошняя надзея знікла, калі на Раяна з нажом напаў адзін з сектантаў — Дон Слай. Падчас гэтага інцыдэнту самога Джэйка хутка скруцілі ды вывелі. Вар’ята
Слая паспелі абяззброіць, і кангрэсмен не пацярпеў, але калі прыйшоў час ехаць, Джэйка нібыта не здолелі адшукаць, і пасля працяглых пошукаў у аэрапорт адправілася толькі шаснаццаць пасяленцаў. Ашалелага вучонага замкнулі ў цёмным халодным памяшканні. 3-за дзвярэй ён пачуў толькі: “3 табой мы хутка разбяромся”. Джэйк крычаў на ўсё горла, калаціў у дзверы так, што параніў рукі да крыві, але ўсе намаганні былі марныя.
Па дарозе ў аэрапорт здавалася, што ўсё ўжо мінула. Пасяленцам здавалася, што хутка яны будуць дома. Але калі ўсё ўжо было гатова да вылету, пад’ехаў грузавік. 3 яго вылезлі ўзброеныя мужчыны, якія адкрылі агонь па групе. Неўзабаве тыя зноў залезлі ў грузавік ды з’ехалі. Лео Раян быў забіты, а разам з ім некалькі журналістаў і сябраў секты. У той жа вечар у паселішчы Джым Джонс выступіў перад сваімі паслядоўнікамі. Ён паведаміў, што кангрэсмен быў забіты, цяпер іх не пакінуць у спакоі, існаванне Джонстаўна было пад пагрозай і адзінае, што заставалася — здзейсніць рэвалюцыйны акт самагубства.
Памочнікі Джонса падрыхтавалі бак з Biнаградным напоем “Flavor Aid”, дадаўшы ў яго сумесь цыяніду і валіума. Паслядоўнікі ўважліва слухалі свайго “бацьку” безумоўна верачы ўсяму сказанаму ім. Толькі Крысцін Мілер выказала сур’ёзныя сумневы адносна безвыходнасці сітуацыі. Яна паспрабавала аргументавана прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты, але Джонс хутка і ў рэзкай манеры выставіў яе “адступніцай”. Гэтак жа паспяхова і агрэсіўна ён здолеў здушыць і іншыя магчымыя пагрозы яго плану. Спярша такіх, як Крысцін, прымусілі сілай выпіць атруту. У іх ліку быў і Джэйк. Тым, хто асабліва моцна супраціўляўся, яд уводзілі праз шпрыц.
Калі адступнікі былі забітыя, астатнія жыхары паселішча добраахвотна сталі ў вялізныя чэргі да бакаў з атрутай. Любячыя бацькі чэрпалі смяротны напой ды клапатліва паілі ім сваіх маленькіх дзяцей, пасля чаго выпівалі яго і самі. Бачачы, як тыя, хто паспеў выпіць атруту тузаліся ў канвульсіях, некаторыя кідаліся ў жывёльную паніку. Яны кідаліся прэч, спадзеючыся ўцячы, але іх адразу ж лавілі таварышы і дапамагалі перайсці аблудным душам у “лепшы свет”: адны трымалі рот, іншыя залівалі ў яго яд.
Карлас апынуўся ў ліку тых васьмі дзясяткаў чалавек, хто, адчуўшы, да чаго ўсё ідзе, паспеў схавацца ў джунглях. Прыкладна праз суткі ён асцярожна вярнуўся да селішча. Ён яшчэ дакладна не ведаў, што адбылося ў Джонстаўне, магчыма, Джонс і яго падручныя засталіся ў жывых. Ціхенька ступаючы, гэты дужы мужчына ўздрыгваў і пакрываўся потым пры кожным шоргаце. Неўзабаве перад ім адкрылася жудасная карціна, быццам ён апынуўся героем трылера. Паўсюль былі сотні трупаў дарослых і дзяцей. Целы ляжалі так шчыльна, што на іх немагчыма было не наступіць. Карласа пачало каламуціць, але ў паселішча ён вярнуўся не па свае рэчамі. Яму хацелася забраць загадкавую кнігу, уладальнік якой верагодна ўжо быў мёртвы.
Па ўсім целе цёк пот, рукі трэсла, да горла падступіла і яго званітавала проста на твар мёртвага немаўляці. Хістаючыся і дрыжучы, Карлас асцярожна ступаў на цела. Пад нагамі хрусцелі косткі. Ледзь стрымліваючы ваніты, ён пачаў бегчы. Пад нагамі было то цвёрда, то мякка, няроўна, перыядычна нага правальвалася між трупаў. Калі да бараку, дзе жыў Джэйк, заставалася зусім трохі, нага падгарнулася і ён паваліўся. Адна рука трапіла на грудзі нейкай жанчыне, чый твар ён не адважыўся разглядаць, а другая на твар мужчыны, які ляжаў побач. Карлас хацеў адхапіць рукі, але ўласная нага так балела, што ён зноў паваліўся, гэтым разам, не знайшоўшы апоры, твар уткнуўся паміж целамі. Яго зноў пачало рваць.
Перамагаючы жахлівы боль і больш нічога не заўважаючы перад сабой, Карлас працягваў рухацца. Перабіраючы чатырма канечнасцямі, ён рынуўся да доміка, дзе здолеў падняцца на ногі. Карлас шукаў кнігу, спехам раскідваючы ўсё вакол. Праз некаторы час яе ўдалося знайсці, але дублікат, куды Джэйк запісваў пераклады ўрыўкаў, ён так і не адшукаў. Рэшткі трывання пакідалі Карласа і, не скончыўшы пошукі, ён кінуўся прэч.
V
Пасля ранішняга дажджу горад быў прасякнуты свежасцю. Асабліва выразна яна адчувалася каля ракі. Вуліцы паволі пачыналі прачынацца, але іх яшчэ не паспелі затапіць хаатычныя плыні мітуслівых людзей і аўтамабіляў. Бакалейшчыкі раскладалі свае крамы на вузкія ходнікі. Кафэ настойліва заваблівалі водарамі кавы першых наведвальнікаў. 3 пякарань даносіўся пах свежай выпечкі, які ўпарта распальваў апетыт. Менавіта гэты пах прымушаў кожнага, хто праходзіў непадалёк, маляваць ва ўяўленні хрумсткі, з цвёрдай скарыначкай багет ці мяккі круасан. Да сустрэчы заставалася каля чатырох гадзін, і ён вырашыў не спяшаючыся прагуляцца ўздоўж Сены, дзе яшчэ можна было схавацца ад гарадскіх пахаў. У гарадах яму падабалася шпацыраваць уздоўж набярэжных, дзе абавязкова ўспаміналася дзяцінства, калі ён з іншымі хлопцамі гарэзаваў на набярэжнай Малекон. Гавана тых гадоў здавалася цяпер раем і менавіта пра той час засталіся самыя цёплыя ўспаміны, што сагравалі яго пазней.
Мабыць, адзін з самых яркіх успамінаў, што паўплываў на ягонае далейшае жыццё, адносіцца да гадоў, калі яму было сямнаццаць ці васямнаццаць. Ягоныя бацькі — Дыега і Хіна — працавалі на фабрыцы Bacardi, дзе маладога чалавека аднойчы папрасілі даставіць некалькі бутэлек рому ў падарунак аднаму шаноўнаму спадару. Дарога была няблізкая — дом знаходзіўся за горадам — але ён усё ж не адмовіўся. Першае, што па прыбыцці на месца паўстала перад позіркам быў густы парк, скрозь які прабіралася шырокая дарога. У канцы яе знаходзіўся вялікі светлых таноў дом. Па дарозе не сустрэлася ні адзінай душы, таму, не адважыўшыся ўвайсці ў дом, хлопец вырашыў абысці яго вакол. За мноствам адкрытых вокнаў і дзвярэй віднеліся пакоі, застаўленыя сотнямі кніг, якія знаходзіліся нават на паліцах у прыбіральні і спальні. Сцены былі абвешаны велізарнай колькасцю пудзілаў жывёл. У адным з памяшканняў, таксама ўстаўленым кнігамі, размясціўся вялікі стол з мноствам папер, металічная шафа, глобус, пудзілы, некалькі карцін і адкаркаваная бутэлька шампанскага.
Нікога не знайшоўшы, малады чалавек абышоў вежу, якая стаяла паасобку, і накіраваўся ўглыб парка, дзе было відаць басейн і тэнісныя корты. У вадзе грацыёзна і зачаравальна плавала аголеная жанчына. Раптоўна раздаўся сабачы брэх. Варта было жанчыне павярнуцца — ён толькі мімаходам убачыў яе твар — як у імгненне бязлюднае царства ажыло. За спінай пачуўся раздражнёны дамскі голас.
— Вы знайшлі, што шукалі?
Толькі цяпер, павярнуўшыся, хлопец на сваё здзіўленне, якое не здолеў схаваць, убачыў у далёкіх частках парка садоўніка, слуг і некалькіх котак.
— Мяне папрасілі перадаць спадару... Прабачце, я...
— Пачакайце каля ўваходу, — не даслухаўшы працадзіла жанчына і накіравалася да вежы.
Стоячы там, дзе яму сказалі і ўткнуўшы вочы ў зямлю, малады хлопец чуў урыўкі размовы, што даносіліся з вежы: “ты”, “Ава”, “зноў”, “можна”, “стамілася”... Падобнабыло, што двое лаюцца. Калі галасы сталі больш выразнымі, хлопец кінуў у той бок хуткі позірк. Дужы мужчына ў шортах спускаўся па лесвіцы з самага верхняга паверха вежы, за ім бегла жанчына, якая раней заспела яго непадалёк ад басейна. Праз імгненне мужчына знік у доме, увайшоўшы ў адну з бакавых дзвярэй. Ягоны твар здаваўся вельмі знаёмым. Ён не быў падобны на акцёра або спевака, але яго фота хлопец, хутчэй за ўсё, ужо недзе бачыў і не аднойчы.
Усхваляваная жанчына вярнулася праз некалькі секунд.
— Спадар Эрнэст не можа зараз вас прыняць. Папрашу перадаць пасылку мне.
Знаходзячыся некаторы час у замяшанні, ён усё ж моўчкі перадаў ёй важкую пасылку, а яна ў сваю чаргу адразу перадала яе слугу, што быў непадалёк. Што адбывалася далей — ён не ведаў. Не дачакаўшыся ні падзякі, ні слова на развітанне, малады хлопец пабрыў назад да агароджы праз пышны сад. Вярнуўшыся дадому, ён пачаў ліхаманкава перабіраць груды газет і часопісаў у пошуках фота загадкавага спадара. Якое ж было ягонае здзіўленне, калі ў адным з артыкулаў атрымалася знайсці партрэт таго мужчыны з багатага дома — гэта быў сам Эрнэст Хэмінгуэй. Хутчэй за ўсё, менавіта ў той момант у юнацкай падсвядомасці зарадзілася рашэнне стаць пісьменнікам.
Нягледзячы на тое, што асабістая сустрэча так і не адбылася, тая дзіўная сітуацыя загадкавым чынам змянілаяго. Прыгожае аголенае цела — як пазней высветлілася, Авы Гарднэр — жонкі Фрэнка Сінатры, пышны парк, раскошны дом, багемная абстаноўка, слугі — усё гэта склалася ў такі прыцягальны вобраз, які цяпер асацыяваўся ў яго з Хэмінгуэем і самім пісьменніцкім рамяством. Чым больш ён у далейшым даведваўся пра пісьменніка, чытаў ягоныя творы, глядзеў іх экранізацыі, тым больш гэты вобраз умацоўваўся, і тым мацней станавілася жаданне таксама стаць пісьменнікам. Магчыма, падсвядома яго прыцягвала не столькі пісьменніцтва, колькі той лад жыцця з яго славай, грашыма і багемнасцю, якія, як яму здавалася, спадарожнічаюць літаратурнай дзейнасці. Пазней ён старанна пачаў вывучаць звесткі пра знакамітага пісьменніка, спрабуючы хоць у чымсьці яго пераймаць, але ў той дзень малады чалавек адправіўся на любімую набярэжную Малекон. Таму сёння, гуляючы ўздоўж Сены, ён зноў спрабаваў акунуцца ва ўспаміны даўно мінулага дня з яго жыццярадаснасцю і цеплынёй.
Заставалася яшчэ каля гадзіны. Развітаўшыся з набярэжнай ды ўспамінамі пра дзяцінства і юнацтва, ён павярнуў на вуліцу Сэн-Жак. Крыху пазней павярнуў на бульвар Сэн-Жэрмэн, а адтуль праз бульвар Сэн-Мішэль накіраваўся ў Polidor, дзе была прызначаная сустрэча. Прысеўшы за столік, ён замовіў кубачак кавы з круасанам і пачаў чакаць, усхвалявана ловячы погляд кожнага, хто пераступаў парог. Ён баяўся размінуцца з Мары, бо яны ніколі раней не сустракаліся. Аднак смуглявы кубінскі твар вылучаўся сярод іншых, і яна, не баючыся памыліцца, адразу ж звярнулася да яго па імені, як толькі ўвайшла.
— Кава?! А чаму не ром? — паспрабавала пажартаваць не схільная звычайна да гэтага Мары і адразу ж папракнула сябе за такі беспардонны выпад.
— Добры дзень, Мары?!
— Добры дзень, Карлас!
— Гэта стэрэатып, нібыта кубінцы пачынаюць свой дзень з рому і танцаў, — пакрыўджаным тонам працадзіў Карлас.
— Так, прабачце мяне.
Насамрэч яшчэ нядаўна ён быў не супраць пачаць і скончыць дзень выпіўкай. Бывала, ён піў днямі напралёт. Асабліва моцныя запоі здараліся ў яго жыцці разы два. Першы — калі памерла жонка, другі — пасля вяртання з Джонстаўна.
Усё пачалося з таго, што Карлас сустрэў на вуліцы сваю былую калегу па імені Кейт. Яны не бачыліся каля двух гадоў, і за гэты час яна надзвычай змянілася. Раней вясёлая, лёгкая ў зносінах з мужчынамі дзяўчына цяпер здавалася ўзорам сціпласці і цнатлівасці. Карласа падобная перамена вельмі здзівіла, і ён пачаў распытваць Кейт. У выніку дзяўчына распавяла пра “Храм народаў”, Джыма Джонса ды многае іншае. Расказанае зацікавіла журналіста і навяло на ідэю, што падобная гісторыя можа стаць матэрыялам для нядрэннага артыкула. Карлас капнуў глыбей і даведаўся пра шматлікія парушэнні, скандалы і скаргі ад людзей, чые сваякі належалі да секты — усё гэта ўмацавала яго ў намеры давесці справу да канца.
Журналіст пачаў сваё расследаванне з апытання пацярпелых сваякоў. Але неўзабаве высветлілася, што “Храм народаў” збіраецца пераязджаць. Паслядоўнікі руху планавалі схавацца ад нападаў публікі ў джунглях Гаяны, у так званым Джонстаўне. Тады ў Карласа саспела вар’яцкая ідэя ўкараніцца ў секту, каб адправіцца ў горад, створаны паслядоўнікамі руху. Ён быў упэўнены, што з гэтага атрымаецца выдатны матэрыял і ён, магчыма, нават атрымае Пулітцэраўскую прэмію.
Першыя дні ў Джонстаўне былі не такія ўжо і дрэнныя, яму нават падабалася. Людзі маліліся і працавалі разам, усё жыццё праходзіла на свежым паветры, у яго нават неяк прамільгнула думка стаць сапраўдным сябрам руху. Пасля смерці жонкі ўвесь свет нібы абрынуўся. Ён так стаміўся змагацца, усё здавалася бессэнсоўным, і падобны крок мог многае вырашыць. Магчыма, неўзабаве Карлас забраў бы сюды сына . Узнікла надзея, што тут яны змогуць здабыць шчасце. У Джонстауне Карлас пазнаёміўся з мноствам прыемных людзей, сярод якіх быў і былы ўладальнік кнігі Джэйк. Некаторы час думка застацца ў Джонстаўне мацнела, пакуль для Карласа не выявілася сапраўдная сутнасць “Храма народаў”. Калі справа дайшла да катаванняў, ён ледзь стрымліваўся, каб не збегчы, перамагаючы страх і нянавісць. Гэты матэрыял пра pyx Джонса быў апошняй надзеяй наладзіць жыццё. Таму дзеля сына Карлас усё ж рашыўся заставацца ў Джонстаўне да канца. Аднак як у выніку высветлілася, усё было дарэмна.
Напісаць матэрыял, дзеля якога ён столькі перажыў, Карлас доўгі час так і не адважваўся. Цяпер адзіным ягоным жаданнем было забыцца аб тым, што здарылася, як мага хутчэй. Але пасля масавага самагубства членаў руху ў ЗША пачалося расследаванне і Карласу як аднаму са сведак даводзілася зноў і зноў пагружацца ва ўспаміны пра тое жахлівае месца. Кожную ноч яму сніліся кашмары, ён раз за разам бачыў мноства цел дзяцей і дарослых, бачыў, як ішоў па трупах, бачыў той момант, калі зваліўся побач і яго вырвала. Нават на яве ў горле адчуваўся прысмак ванітаў. Адзіным сродкам, што мог хоць трохі перабіць гэты прысмак і суняць кашмарныя прывіды ў сне і на яве, быў моцны алкаголь. Не ў меншай ступені яго мучыла пачуццё віны перад Джэйкам за тое, што пабаяўся і не здолеў яго выратаваць. Ягоныя крыкі нярэдка пераследвалі Карласа, але алкаголь быў моцным абязбольваючым. Калі б ён не вярнуўся па кнігу, магчыма, здолеў бы пазбегнуць жахаў убачанага тады.
Пасля вяртання з Джонстаўна Карлас выпіваў перад сном па бутэльцы рому. Але гэтага станавілася мала і неўзабаве, каб суняць кашмары, даводзілася піць на працягу ўсяго дня па некалькі бутэлек. Алкаголь быў здольны крыху дапамагчы Карласу, але не быў здольны дапамагчы ягонаму сыну, дзеля якога ён і выправіўся ў Гаяну з “Храмам народаў”. 3 дня вяртання з Джонстаўна прайшло некалькі месяцаў. У рэдкія моманты цвярозасці Карлас думаў пра сына, успамінаў сваю нябожчыцу жонку Габрыэлу, не пакідаючы надзей вырвацца з заганнага кола. Але будучыня ўяўлялася такой жа безнадзейнай. Пасля доўгага запою ён быў звольнены з газеты, трэба было ўсё пачынаць з нуля. Увесь гэты час кніга, як страшны напамін, была схаваная далёка ў шафе. На яе Карлас зноў натрапіў, калі шукаў адну з хованак для чарговай бутэлькі. Упершыню ён пачаў яе ўважліва разглядаць, але так і не здолеў разабрацца ў напісаным. Пэўна, што кніга старая і, калі верыць словам Джэйка, яна мела некаторую каштоўнасць. Ізноў успыхнула надзея, з якой Карлас ледзь ужо не развітаўся. У той дзень ён даў сабе клятву перастаць піць і зрабіць усё магчымае, каб ягоны сын нарэшце стаў шчаслівым. За грошы, выручаныя ад продажу кнігі, Карлас планаваў ажыццявіць сваю даўнюю мару: набыць у маленькім гарадку домік, можа нават ферму, і пераехаць туды разам з сынам і маці Габрыэлы. Там, на ферме, у асяроддзі блізкіх людзей ён хацеў узяцца за напісанне ўласнай кнігі, пра якую марыў яшчэ з юнацтва, з часоў сустрэчы з Хэмінгуэем. Цяпер шчасце, здавалася, так блізка, да яго заставалася зусім няшмат.
Таму жарт Мары пакрыўдзіў яго нават не столькі сваёй стэрэатыпнасцю і нетактоўнасцю, колькі тым, што закрануў балючыя струны. Карласу каштавала велізарных унутраных высілкаў спраўляцца з жаданнем выпіць. Ён разумеў, што паўмер быць не можа: або ён не ўжывае алкаголь зусім, або немінуча вернецца да ранейшага стану.
— Кніга пры вас?
— Так, вядома, я прывёз яе з сабой, але, як вы разумееце, у дадзены момант яна схаваная ў іншым месцы.
— Так, вядома. Справа ў тым, што яна мяне зацікавіла і, магчыма, я б сама яе ў вас набыла. Зразумела, калі вы не супраць.
— Чаму б і не.
— Давайце заўтра сустрэнемся ў мяне ў майстэрні. Калі мае ацэнкі пацвердзяцца і калі вы будзіце згодны, я адразу аддам вам за яе ўсю суму. Разумею, што ў вас могуць быць сумневы адносна маёй аб’ектыўнасці, бо я выступаю ў дадзенай сітуацыі не толькі ацэншчыкам, але і пакупніком. Таму калі ў вас будуць сумневы, што я занізіла цану, вы зможаце атрымаць кансультацыю ў іншага спецыяліста.
— Мы з вамі зусім не знаёмыя, але прычын не давяраць вам у мяне няма, вы спецыяліст паважаны, з добрай рэпутацыяй. Акрамя таго, мне хацелася б як мага хутчэй скончыць з гэтым.
Вырашыўшы прадаць кнігу найперш неабходна было высветліць яе каштоўнасць. Таму Карлас пачаў шукаць талковага спецыяліста праз свае журналісцкія сувязі. Мары перш за ўсё спецыялізавалася на творах выяўленчага мастацтва, але Карлас прыняў рашэнне звярнуцца менавіта да яе. У яго спісе, вядома, значыліся і ацэншчыкі кніг, але ў адрозненне ад іх у Мары была бездакорная рэпутацыя, а гэта мела першаснае значэнне. Акрамя таго, яна ўсё ж была спецыялістам шырокага профілю, хоць яе інтарэс і ляжаў пераважна ў галіне выяўленчага мастацтва. Звязаўшыся з ёй, Карлас апісаў сітуацыю ды распавёў усё, што ведаў пра кнігу. Мары папрасіла выслаць мноства падрабязных здымкаў, пасля стараннага вывучэння якіх прапанавала яму прыехаць у Францыю для асабістай сустрэчы. Магчыма, Карлас так лёгка не пагадзіўся б ехаць за апошнія грошы на іншы кантынент, калі б Мары не паабяцала знайсці пакупніка ў Еўропе.
Пасля сустрэчы ў Polidor Карлас вярнуўся ў Лацінскі квартал, дзе ён зняў пакой. Праспаўшы ўвесь дзень, увечары ён зноў адправіўся трохі пашпацыраваць, але на гэты раз не ўздоўж набярэжнай. Ён павольна пятляў па ціхіх вулачках, узіраючыся ў вокны, у кожным з якіх разыгрывалася свая маленькая п’еса. Пажылы мужчына сядзіць за сталом, нешта запісваючы на аркушы паперы. Сям’я ў цемры глядзіць тэлевізар, што асвятляе пакой то чырвонымі, то сінімі ўспышкамі. Мноства пар танчыць вальс у прасторнай зале. Назіраючы гісторыі, што змянялі адна адну, ён адчуў уласную адзіноту. Карласу стала шкада сябе. Як бы яму хацелася, каб Габрыэла была жывая. Яму хацелася раздзяліць гэты шпацыр, гэтае імгненне з ёй. Ён многае аддаў бы, каб вярнуць усё назад.
3 Габрыэлай яны пазнаёміліся яшчэ ў юнацтве, калі іх бацькі працавалі на фабрыцы. Пасля рэвалюцыі Карлас, Габрыэла і яе маці Жані збеглі ў ЗША. Бацькі Карласа і Хасэ — бацька Габрыэлы — планавалі неўзабаве таксама перабрацца да іх у штаты, але гэтаму так і не было наканавана адбыцца. Першы час жылі ў Хорхеа — стрыечнага брата Хасэ. 3 самага ранку да позняга вечара Карлас спрабаваў знайсці хоць нейкую працу, пакуль не ўладкаваўся грузчыкам у порце. Жані і Габрыэлу дзядзька здолеў уладкаваць у пральню праз свайго прыяцеля. Раней, калі яны жылі ў Гаване, калі Кубу наведвала мноства багатых амерыканцаў, ЗША здаваліся эльдарада, і нават калі б не рэвалюцыя, яны ўсё роўна адправіліся б шукаць шчасця ў гэтую краіну. Але ў рэальнасці жыццё на новым месцы атрымалася не такім вясёлкавым, якім уяўлялася. 3 кожным днём гэта станавілася ўсё больш відавочным. На радзіме ў іх быў дом, бацькі, сябры, гатовыя ў любую хвіліну дапамагчы. Дома яны б не прапалі. Тут жа ты быў нікому не патрэбны, спадзявацца можна было толькі на сябе. Тут ты адчуваў сябе поўнай нікчэмнасцю, адным з многіх сярод сотняў тысяч іншых мігрантаў. Карлас наіўна марыў, што адразу ж уладкуецца журналістам у адно з прэстыжных выданняў, будзе пісаць кнігі і неўзабаве яго чакаюць грошы ды павага. Замест гэтага яго чакала найскладанейшая фізічная праца за капейкі, знявага і безвыходнасць. Даводзілася падпрацоўваць нават у выхадныя, каб зарабіць хаця б на пражытак. Дадому малады чалавек вяртаўся позна ўвечары ў поўнай знямозе. Адзіным жаданнем у тыя дні быў адпачынак. Не хацелася ні кахаць, ні пісаць, ні думаць. Ён клаўся на ложак, не ў сілах нават распрануцца. Праз некаторы час падымаўся, каб паесці, і затым зноў валіўся на ложак, увесь астатні час да сну знаходзячыся ў жахлівым прадчуванні заўтрашняга дня. Кожную раніцу яму хацелася стаць маленькім дзіцём, схавацца, уцячы, але бегчы не было куды і ён зноў адпраўляўся на працу, нібы на катаржныя работы ў пекла.
Малады чалавек разумеў, што доўга так не вытрымае. Таму, перамагаючы невыносную стомленасць, Карлас пачаў пісаць па начах. Гэта былі фельетоны, апавяданні, эсэ, якія ён штотыдзень дасылаў ва ўсе магчымыя рэдакцыі ў надзеі, што хоць хтосьці яго заўважыць. Кожны вечар ён з хваляваннем правяраў пошту, але там было пуста. Адчай нарастаў, пакуль у адзін з вечароў ён не знайшоў ліст з просьбай наведаць рэдакцыю, каб абмеркаваць магчымае супрацоўніцтва. У той момант усё ў галаве маладога чалавека паплыло, ногі падкасіліся, ён не мог паверыць у такую ўдачу. Карлас пачаў перачытваць ліст. Толькі зрабіўшы гэта разоў дзесяць і пераканаўшыся, што зразумеў усё правільна, ён уварваўся ў дом і пачаў падкідваць спалоханую з раптоўнасці Габрыэлу. Нечаканая вестка прынесла ў іх жыццё першы шчаслівы за доўгі перыяд дзень і надзею на хуткія перамены. Наступнай раніцай Карлас адправіўся ў рэдакцыю, але неўзабаве эйфарыя змянілася глыбокім расчараваннем. Адзінам, што маглі прапанаваць маладому чалавеку ў газеце, было напісанне некралогаў. Карлас адчуваў сябе падманутым, у некаторай ступені нават прыніжаным, але гэта ў любым выпадку было нашмат лепей за катаржную працу ў порце, і ён пагадзіўся. Каб не падаць духам, ён спрабаваў сябе пераканаць, што ўсё ж стаў бліжэй да мэты, што гэта нядрэнная зачэпка на будучыню, і калі добра сябе праявіць, з’явіцца магчымасць перавесціся ў іншы аддзел.
Год старанняў так нічога і не змяніў, напісанне некралогаў давала не шмат магчымасцяў праявіць пісьменніцкія здольнасці. Але Карлас здолеў перайсці на працу ў іншае выданне, дзе за падобныя тэксты плацілі крыху больш, і ў іх з Габрыэлай з’явілася магчымасць пераехаць і жыць асобна. А праз паўгады пасля пераезду яны ажаніліся. Год шлюбу з ёй быў бадай лепшым у яго жыцці. Маладыя жылі небагата, але шчасліва, бо ўсе нягоды сустракалі разам, і гэта было галоўнае. Не важна, дзе і што яны рабілі, Карласу дастаўляла велізарнае задавальненне проста быць з ёй побач, трымаць сваю каханую за руку, цалаваць яе, моцна сціскаць у сваіх абдымках. Часам, шпацыруючы ўздоўж набярэжнай або па парку, маладыя марылі, што набудуць уласны дом, дзе будуць жыць вялікай сям’ёй разам з дзецьмі і бацькамі. Шпацыруючы цяпер па вулачках Парыжа, Карлас марыў, быццам яны разам, хоць яе і не было побач фізічна.
Гэтым горадам ён мроіў даўно, яшчэ з тых часоў, калі прачытаў “Свята, якое заўжды з табой”. Але цяпер, па заканчэнні столькіх гадоў, атрымаць асалоду ў поўнай меры здавалася немагчымым. Так, ён атрымліваў пэўнае задавальненне ад такіх прагулак, але яно мела прысмак горычы. Справа была нават не ў месцы, а ў тым, што само існаванне Карласа было прасякнута горыччу. Нават калі ўгода адбудзецца і прынясе яму шмат грошай, каб ажыццявіць задуманае, ён не быў упэўнены, што калі-небудзь здолее пазбавіцца ад гэтага прысмаку, што здолее зноў атрымліваць ад жыцця задавальненне.
Незаўважна наступіла ноч, прадстаўленні за вокнамі скончыліся, вулічныя мінакі разбрыліся хто куды. Толькі зрэдку трапляліся закаханыя парачкі ці кампаніі ап’янёнай весялосцю моладзі. Наступіў час вяртацца назад, каб канчаткова не заблудзіцца ў хітраспляценнях вулачак незнаёмага горада. Чарговы раз, заварочваючы за вугал, ён ледзь не збіў з ног нейкую сямейную пару, але своечасова здолеў зрэагаваць. Сэрца пачало шалёна калаціцца. Карлас мімаходам кінуў позірк на жанчыну — гэта была Альжбета. Магчыма, у поцемках ён памыліўся і гэта зусім іншая жанчына, але Карлас інстынктыўна паскорыў крок, спрабуючы схавацца. Ён амаль бег, быццам за ім гналіся. Толькі калі ў грудзях пачало калоць, ён спыніўся, каб трохі аддыхацца і прывесці думкі да ладу.
Сапраўды цудоўны год сямейнага жыцця адзначыла не менш цудоўная падзея — Габрыэла зацяжарыла, Карлас меўся стаць бацькам. Грошай ледзь хапала на дваіх, не кажучы ўжо пра траіх, але хуткае нараджэнне дзіцяці стала прыемнай нечаканасцю. Ён гатовы быў уладкавацца яшчэ на адну працу, працаваць у некалькі разоў больш, каб яго сям’я, ягоная жонка і будучы дзіцёнак ні ў чым не адчувалі недахопу. Габрыэла адчувала сябе калі не бажаством, то як мінімум сапраўднай каралевай. Карлас кружыў вакол жонкі як анёлахоўнік, спрабуючы ва ўсім ёй дагадзіць, намагаючыся зберагчы ад усіх магчымых хваляванняў і нязручнасцяў. Цяпер яна была не толькі жонкай, але і маці яго дзіцяці. Наступныя месяцы прыносілі не менш шчасця, чым папярэдні год. Гэта былі апошнія ў яго жыцці дні шчасця. Нягледзячы на ўвесь клопат, роды былі вельмі цяжкімі. Карлас кідаўся, як загнаны звер, у спробах хоць неяк суняць боль жонкі. Некалькі дзён Габрыэла праляжала ў пакутлівай агоніі, а на зыходзе трэцяга дня сканала. У той дзень памерла не толькі любімая, маці яго дзіцяці, нешта загінула ўнутры яго самога.
Жонка падаравала яму сына, якому вырашана было даць падвоенае імя ў гонар іх бацькоў — Дыега-Хасэ. Жані дапамагала даглядаць дзіця, але пасля смерці Габрыэлы даводзілася вучыцца жыць нанова: у адзіноце і пустаце. Карласу каштавала многіх намаганняў і часу, каб хоць крыху аднавіць хісткі баланс паміж ім і навакольнай рэальнасцю. Ён узяў клопат аб сыне на сябе, спрабуючы сумяшчаць працу і хатнія справы. Трэба было стаць для маленькага Дыега-Хасэ і бацькам, і маці. Карлас пачау уладкоўваць іх маленькі свет, навучыўся прыбіраць, гатаваць, мыць, чаго раней ніколі не рабіў. Ён спаў па некалькі гадзін на дзень, вымотваючы сябе да поўнай страты сіл. Было складана, але толькі так ён мог крыху забыцца. Калі здавалася, што жыццё пачынае паціху вяртацца ў ранейшае рэчышча, у маленькага Дыега-Хасэ выявілі прыроджаную спіннамазгавую кілу. Тэты дыягназ ні пра што не казаў Карласу, але калі доктар растлумачыў сутнасць і магчымыя наступствы, усё ў ім абарвалася зноў. Пазней ён не мог практычна нічога ўзгадаць пра тыя дні, акрамя таго, што адвёз сына да Жані, нічога ёй не сказаўшы, а сам вярнуўся дадому. Ён быў нібы расліна, яго свядомасць, яго самасць быццам пакінулі цела. Дома ён сядзеў у адзіноце за сталом і глядзеў у падлогу, не здольны варухнуцца. Так доўжылася некалькі гадзін, пакуль думкі зноў не ўзяліся яго раздзіраць. Тады Карлас, не здольны з імі справіцца, узяўся тушыць унутраны пажар алкаголем. У той дзень ён выпіў некалькі бутэлек, зноў увёўшы сябе ў непрытомны стан. Толькі ацверазеўшы бліжэй да канца наступнага дня, ён зразумеў, што не патушыў, а толькі мацней распаліў унутраны пажар.
Падсвядома ён адчуваў да сына нейкую неверагодную непрыязнасць, якая межавала з нянавісцю. Магчыма, прычына заключалася ў тым, што яго нараджэнне было непарыўна звязана са смерцю Габрыэлы. Карласа разрывал! супярэчнасці. 3 аднаго боку яго кідала ў дрыготку ад думкі, што Дыега-Хасэ наканавана было застацца непаўнавартасным, а яму трэба да канцажыцця даглядацьдзіця-інваліда, ва ўсім сабе адмаўляючы. Нараджэнне непаўнавартаснага дзіцяці рабіла яго ўласную будучыню непаўнавартаснай. У галаве спелі думкі пакінуць малога, спела надзея, што ён можа памерці, і гэта вызваліла б Карласа ад турботаў у выглядзе хворага дзіцёнка. Вядома, у той жа час ён разумеў, наколькі жудасныя падобныя разважанні. Бо Дыега-Хасэ — яго родны сын, плод іх з Габрыэлай моцнага кахання, адзінае, што ад яе засталося. Адмовіцца ад сына значыла апаганіць памяць жонкі, здрадзіць таму каханню, што ў іх было. У душы змагаўся страх, звязаны з сынам, і бязмерная любоў, трапятанне перад нядаўна памерлай жонкай.
Карлас спрабаваў жыць, нічога не заўважаючы, робячы неабходнае, але не больш, для падтрымання існавання сына. Але і шмат гадоў пазней, калі Дыега-Хасэ падрос і яму было ўжо восем гадоў, цёмныя думкі няспынна наведвалі Карласа. За гэты час да пачуцця нянавісці прымяшалася агіда. Хлопчык не мог хадзіць, ніжэй пояса ён быў цалкам паралізаваны, з-за чаго не быў здольны стрымліваць патрэбу. Фізічная непаўнавартаснасць ускладнялася псіхічнай. Часам Карласу здавалася, што сын усяго толькі звярок, які дзень за днём сядзіць на адным месцы, нічога не разумеючы глядзіць на яго з брыдкімі грымасамі ды мычыць. Толькі зрэдку ён перацягваў сына на кухню, каб здаволіць у спальні сэксуальныя патрэбы. Жаданне было мацнейшым за яго, але першыя разы нічога не атрымалася. Пах наскрозь прасякнутай фекаліямі кватэры, інвалід за сцяной, успаміны пра жонку, унутраныя згрызоты не дазволілі Карласу атрымаць задавальненне, калі ён упершыню прывёў прастытутку ў іх дом. Але з часам ён здолеў прызвычаіцца і амаль кожны тыдзень стаў прыводзіць жанчыну ў спальню, дзе некалі спаў з Габрыэлай.
Нягледзячы на змрочнасць будучыні, Карлас не пакідаў надзеі на паўнавартаснае жыццё, яму хацелася завесці сям’ю і, як шматлікім мужчынам, пакінуць здаровага спадкаемца, прадаўжальніка роду. Таму ў пошуках новай жонкі, разумеючы ўсю незайздроснасць уласнага становішча, Карлас быў не асабліва разборлівы. Зусім страціўшы надзею, ён быў гатовы пабрацца з любой, хто пагадзілася б падзяліць ягоны лёс. Адзінай магчымай кандыдатурай, як яму здавалася, была Альжбета — дачка польскіх эмігрантаў, з якой ён неяк пазнаёміўся ў гасцях у Эндру, свайго прыяцеля з рэдакцыі. Дагэтуль яна была адзінай, хто звярнула на беднага кубінца ўвагу і выявіла да яго некаторую добразычлівасць. Альжбета не адрознівалася асаблівай прывабнасцю, а хутчэй наадварот, мела не самыя прыемныя абрысы твару, была схільная да паўнаты і, акрамя таго, мела цяжкі характар. Але нягледзячы на гэта, у іх было нямала агульнага. Абодва яны з’яўляліся ў штатах эмігрантамі, у яе таксама быў сын, і абодва яны былі не самымі перспектыўнымі мужам і жонкай, нават у сваім асяродку. I Карлас, і Альжбета добра гэта разумелі, таму без усялякага какецтва яны хутка сышліся. Пераезд адбыўся амаль праз два месяцы пасля знаёмства. Цяпер у маленькай кватэрцы іх жыло чацвёра. Сын Альжбеты Герберт быў на год маладзейшы за Дыега-Хасэ. Спачатку яны начавалі разам у спальні, але неўзабаве сужыцелька ўгаварыла Карласа перасяліць сына ў маленькую камору, якую для заспакаення сумлення ён нязграбна і спехам пераабсталяваў у спальню. Кухня ж цяпер стала месцам для заняткаў каханнем, дзе яны зачыняліся, каб не разбудзіць маленькага Герберта.
Карлас і раней не быў гаспадаром жыцця, але цяпер перастаў быць гаспадаром і ва ўласным доме. Досыць хутка яго новая сужыцелька ўстанавіла свае правілы, якія ён, хоць і неахвотна, усё ж прыняў. Унутрана ён супраціўляўся новаму парадку, але гэта была плата, свайго кшталту дамова паміж ім і Альжбетай, якая цяпер узяла на сябе клопат пра дом і пра ягонага сына. Клопат пра Дыега-Хасэ, мабыць, як і раней, насіў хутчэй фармальны характар. Акрамя таго, Карласу даводзілася назіраць грэблівае і нават здзеклівае стаўленне да сына з боку сужыцелькі, якая ў сваёй ролі была вельмі падобнай на злую мачыху са старых казак. Асабліва моцна яго раздражнялі паводзіны распешчанага Г ерберта, які не ўпускаў магчымасці падражніць Дыега-Хасэ. Нярэдка ён адкрываў дзверы каморы, курчыў таму грымасы, шчыпаў і смяяўся з безабароннага інваліда. У такія моманты бацька адчуваў жаль да сына і нянавісць да Герберта. Альжбета не тое, што не карала сына за падобныя паводзіны, адмахваючыся ад заўваг сужыцеля, маўляў, “гэта ж дзеці, яны проста гуляюцца”, але часта нават патурала. Страшна было ўявіць, як гэтая парачка здзекавалася з Дыега-Хасэ ў яго адсутнасць. Карлас назапашваў у сабе крыўду і злосць, але нічога зрабіць так і не адважваўся. Па многу раз ён пракручваў у галаве, як вернецца дамоў і ва ўсім разбярэцца, прыструніць гэтую нахабную жанчыну, але калі ён прыходзіў дадому, уся рашучасць знікала, смеласць рассейвалася перад самым малым напорам моцнага характару шалапутнай і гістэрычнай сужыцелькі.
Так яны пражылі каля двух гадоў. Карлас быў на мяжы сваіх нервовых і фізічных магчымасцяў, мроячы то пра ўцёкі, то пра смерць Альжбеты і яе сына, то пра сваю ўласную і Дыега-Хасэ. За гэты час у іх не было ніводнага шчаслівага моманту, Карлас толькі напераменку адчуваў нянавісць, злосць, страх, крыўду, жаль, віну і ніводнага станоўчага пачуцця. Альжбета была існым хатнім монстрам, якога ён уласнаручна прыручыў. Яшчэ больш яго пал охала карціна будучыні, у якой Г ерберт вырасце і з няўрымслівага шкоднага хлапчука ператворыцца ў бескантрольнага юнака, а потым і грубага жорсткага мужчыну. Тады ён са сваёй маці зробіць з ягонага жыцця яшчэ горшае пекла. Магчыма, нічога не змянілася б і страшная карціна будучага здабыла рэальнасць, калі б не адзін выпадак, які давёў Карласа да мяжы і выбіў з ягонай шкарлупіны.
Аднойчы па вяртанні з рэдакцыі ён пабачыў агідную карціну. Дыега-Хасэ ўсміхаючыся сядзеў у лужыне мачы і фекаліяў, а Г ерберт макаў анучу для чысткі абутку ў гэтыя спаражненні і метадычна запэцкваў твар ягонаму сыну. Пры з’яўленні Карласа сын пачаў усміхацца яшчэ мацней, усяляк спрабуючы выявіць сваю радасць, а Герберт не толькі не засаромеўся і не спалохаўся, але пачаў рагатаць. Карлас адчуў прыліў нянавісці і злосці, які цалкам авалодаў моцным мужчынам. Ён падняў за грудкі Герберта, які ўсё смяяўся, бо яшчэ не паспеў усвядоміць, да чаго ўсё ідзе, ды выкінуў хлопчыка з каморы. Той, стукнуўшыся галавой аб сцяну, заплакаў і пачаў гістэрычна клікаць маму на дапамогу. Карлас узяў вядро з вадой і пачаў змываць з твару сына бруд. Ён рабіў гэта спакойна і мерна, быццам нічога не здарылася, але апантаны крык Герберта ўсё мацней распальваў у ім злосць. Альжбета, прыбегшы на віск сына, адразу зразумела, у чым справа. Яна хутка падняла Герберта і занесла ў спальню, спрабуючы суцешыць сына. Праз паўхвіліны яна вярнулася і з усёй сілы ўдарыла Карласа па галаве, высыпаючы на яго град лаянкі:
— Ты што робіш, ідыёт?! Як ты асмеліўся? Ты такое ж убоства, як і твой сын. Два ідыёты... Даун. Калі не я, вы тут разам згніеце...
Некаторы час ён не звяртаў увагі на Альжбету, працягваючы абмываць сына, але ў канчатковым выніку злосць Карласа дасягнула мяжы. Не намераны больш слухаць галашэнне сужыцелькі, ён вырашыў скончыць усё адным махам, адправіць усіх да чорта. Карлас хутка павярнуўся да Альжбеты, схапіў яе за горла і трохі стукнуў галавой аб сцяну.
— Заткніся, паскудзіна, інакш я прыб’ю цябе і твайго дэбільнага сына. Узяла хуценька свайго недамерка з усімі пажыткамі і прэч адсюль.
Пасля гэтых слоў ён як бы адляпіў жанчыну ад сцяны і адштурхнуў падалей. Тая не ўтрымалася на нагах ды павалілася. Затым хутка паднялася і кінулася ў спальню да сына. Збіраючы рэчы, сужыцелька не пераставала дасылаць Карласу праклёны і пагрозы, але ён, адключыўшыся ад таго, што адбываецца, нічога не чуў, працягваючы абмываць сына. У гэты момант ён адчуваў да Дыега-Хасэ нейкую пяшчоту. Хлопчык нічога не разумеючы ўсміхаўся і глядзеў на бацьку. Яго вочы выпраменьвалі першародную чысціню і шчырую любоў. Затым Карлас асцярожна распрануў сына, перанёс у ванную і памыў цалкам. Даўно ўжо сцямнела, калі ён аднёс Дыега-
Хасэ ў спальню і паклаў на ложак. Альжбеты з Гербертам ужо даўно не было. Яна забрала ўсе свае рэчы і нават крыху больш. У адплату жанчына пакінула пасля сябе беспарадак, пабіты посуд, зламаныя прадметы і сапсаваную мэблю. Дужыя рукі Карласа беражліва атулілі хлопчыка цёплай коўдрай, а ён сам, не распранаючыся, лёг побач. Хутка Дыега-Хасэ заснуў. За такі доўгі час яны яшчэ ніколі раней не спалі разам. Нават адразу пасля свайго нараджэння хлопчык спаў асобна ад бацькі.
Лежачы на баку, Карлас разглядаў рысы твару сына. Па шчоках мужчыны цяклі слёзы. Дыега-Хасэ быў яго сынам, яго крывёю, быў адзіным родным чалавекам на ўсёй зямлі. Як ён мог сябе паводзіць гэтак зло і чэрства! Яму было шкада сына. Як магло здарыцца, што Дыега-Хасэ давялося вытрываць столькі пакут ад чужых людзей і нават ад уласнага бацькі, перш чым у таго прачнулася любоў і разуменне. Карлас злаваўся на сябе і ўвесь навакольны свет за ўсю тую несправядлівасць і злосць, што абрынуліся на ягонага сына, і за тую, з якой яму было наканавана сутыкацца ўсё астатняе жыццё. Пры гэтых думках Карлас расплакаўся, але паспеў выбегчы на кухню, каб не разбудзіць Дыега-Хасэ. Яму захацелася абараніць сына, зрабіць яго шчаслівым. Цяпер ён быў поўны рашучасці здзейсніць усё магчымае і немагчымае. 3 гэтай нагоды, калі ён даведаўся пра “Храм народаў”, адвёз сына да бабулі, каб адправіцца ў Джонстаўн. Паездка ў джунглі Гаяны здавалася шчаслівым выпадкам, шанцам. Нават у самыя цяжкія моманты, перад тварам катаванняў і зневажанняў, Карлас не пакідаў Джонстаўн у надзеі выкарыстаць тэты шанец дзеля свайго хлопчыка.
Таму цяпер, убачыўшы ці то Альжбету, ці то вельмі падобную на яе жанчыну, ён кінуўся бегчы. Вядома ж, ён не баяўся былой сужыцелькі. У яго дзеяннях хутчэй было нешта інстынктыўнае. Нешта, што ўплывала на яго на працягу ўсяго свядомага жыцця. У апошнія гады, асабліва пасля Джонстаўна, яму часта мроіліся то Альжбета, то Габрыэла, то бацькі. У чужых тварах, манерах, рухах Карлас нярэдка прыкмячаў блізкія, добра знаёмыя дробязі. Так Габрыэла змахвала рукой валасы, з такой усмешкай бацька глядзеў на людзей, а вось так любіла сядзець яго маці. У падобных дробязях ён падсвядома спрабаваў знайсці пацверджанне, што Габрыэла не памерла, што бацькі яшчэ жывыя і ім удалося эміграваць. Бачачы хаду ці манеры, уласцівыя бацькам, ён нярэдка бег за чалавекам, спрабуючы таго разгледзець бліжэй. Ён дакладна не ведаў, што здарылася з Дыега і Хінай. Хутчэй за ўсё, бацькі даўно памерлі. Страшнай была нават не столькі іх магчымая смерць, колькі невядомасць, што ўвесь час прымушала яго даганяць і разглядаць выпадковага мінака.
З’язджаючы з Гаваны, ён адчуў пякучае жаданне выказаць да іх усю сваю любоў і падзяку, але тады ён пасаромеўся. Здавалася, яшчэ рана, ён зробіць гэта як-небудзь пазней, калі яны прыедуць ці будуць ужо старэнькімі. Але ён іх так больш ніколі і не пабачыў. Таму, калі прайшло ўжо столькі гадоў, яго ўсё яшчэ мучыла тая юнацкая нерашучасць. Іх сям’я заўсёды ўяўлялася Карласу асаблівай. Дыега і Хіна ставіліся да сына як да роўнага. Яны ніколі не білі і нават не лаялі сына, нягледзячы на яго выбрыкі. Нават суседзі і знаёмыя дзівіліся з гэтых цёплых і даверлівых стасункаў у іх доме, дзе, здавалася, заўсёды пануе шчасце і весялосць. У памяці нярэдка ўсплываў выпадак, які асабліва добра ілюстраваў прыняты ў іх сям’і спосаб выхавання. Гуляючыся ў двары, маленькі Карлас разбіў суседскае акно. Іншыя бацькі адразу ж адлупцавалі б падшыванца, але ў іх сям’і ўсё было зусім інакш. Дыега і Хіна пасадзілі сына перад сабой і спакойна, без усялякіх бацькоўскіх маніпуляцый ды зневажанняў, абмеркавалі з дзіцёнкам тое, што адбылося. Дыега і Хіна не ўяўлялі сабой узор строгасці, але і не былі абыякавымі бацькамі. У іх быў проста свой падыход да выхавання. Маці была для Карласа крыніцай цяпла і пяшчоты, добрым дарадцам і настаўнікам, а бацька выступаў свайго роду хаўруснікам, “сваім хлопцам”, сапраўдным сябрам. Ён прывучыў сына да рыбалкі і джазу. А калі Карлас зацікавіўся літаратурай і вырашыў стаць пісьменнікам, Дыега пачаў шчодра забяспечваць сына кнігамі. Бацькі заўсёды падтрымлівалі яго пачынанні, спрабуючы ва ўсім яму дапамагчы і падтрымаць. Пасля расстання з імі Карласа пастаянна мучылі згрызоты, што ён так і не здолеў апраўдаць надзеі і намаганні бацькоў. Таму, чарговы раз убачыўшы на вуліцы чалавека, падобнага на Дыега або Хіну, дарослы мужчына адчуваў акрамя радасці і дзіцячае хваляванне, у страху прадчуваючы, што давядзецца засмуціць бацькоў гісторыяй свайго няўдалага жыцця.
Усю астатнюю ноч Карлас дарэмна спрабаваў выспацца перад заўтрашняй сустрэчай з Мары. Ён не ведаў нават прыкладны кошт кнігі, але шчыра верыў, што яна не падмане. Калі сума ўсё ж апынецца добрай, ужо заўтра ён развітаецца з Парыжам і адправіцца дадому, да Дыега-Хасэ. Жані была ўжо немаладой жанчынай. Карласа мучыў страх, што з ёй нешта здарыцца, а няздатны паклапаціцца пра сябе Дыега-Хасэ можа ў такім разе пакалечыцца, а то і зусім памерці з голаду. Таму, прачнуўшыся наступнай раніцай, ён адразу ж набраў нумар цешчы, каб пераканацца, што з сынам усё ў парадку.
— Жані, як вы, як там мой сынок?
— Усё добра, ён зараз спіць. Не перажывай ты так! Сам як, калі плануеш вярнуцца?
— Здаецца, нядрэнна. Калі пытанне вырашыцца сёння, больш тут не затрымаюся і адразу ж вылечу да вас, хутчэй за ўсё ўвечары. У любым выпадку яшчэ набяру крыху пазней.
— Калі спатрэбіцца затрымацца, не хвалюйся, у нас усё добра.
— Перадайце Дыега-Хасэ, што тата вельмі яго любіць і хутка прыедзе. А яшчэ... Жані, пацалуйце яго ад мяне і моцна-моцна абдыміце.
Узяўшы кнігу, Карлас адправіўся ў майстэрню Мары, якая знаходзілася непадалёк. Аднак адшукаць патрэбныя дзверы ўдалося не адразу. Дзверы адкрыў малады чалавек і Карлас падумаў, што ўсё ж памыліўся. Не паспеў ён сказаць і слова, як хлопец вымавіў: “Праходзьце, калі ласка, Мары чакае вас” — і запрасіў жэстам увайсці. Майстэрня размяшчалася ў адной з кватэр і больш была падобная на студыю або рэдакцыю. Малады чалавек правёў Карласа праз доўгі калідор, у канцы якога размяшчалася прасторная зала. Калі Карлас апынуўся тут і ўбачыў Мары, яго сэрца, спакойнае дагэтуль, пачало біцца мацней, пад кашуляй праступіў пот. Магчыма, далася ў знакі прабежка па лесвіцы, але хутчэй за ўсё ён перажываў аб зыходзе здзелкі.
— Добры дзень, Карлас! Будзеце каву ці гарбату?
— Добры дзень! Калі можна, кавы, калі ласка.
— Дзякуй, Эжэн! I будзь добры, падрыхтуй для нас кавы.
— Так, вядома, — адгукнуўся на хаду малады чалавек і зачыніў за сабой дзверы.
— Эжэн — мой стажор. Магу папрасіць кнігу?
— Так, прабачце.
— Калі вы дазволіце, я ўжо вазьмуся. Гэта зойме нямала часу. Таму адчувайце сябе свабодна. Можаце агледзецца, паглядзець кнігі і часопісы. I хутка Эжэн прынясе нам кавы.
Мары прысела за вялікі стол, пачапіла акуляры і паклала кнігу перад сабой, узяўшыся акуратна яе вывучаць. У тэты момант дзверы расчыніліся, і ўвайшоў стажор з кавай ды прысмакамі на металічным падносе, які ён хутка пакінуў на маленькім століку перад Карл асам і гэтак жа хутка выйшаў. Узяўшыся за каву з цукеркамі, Карлас з цікаўнасцю разглядаў залу. Яна была велізарнай і па плошчы перавышала ягоную кватэру ў тры, а то і ў чатыры разы. У процілеглым канцы ён заўважыў яшчэ адны дзверы. Функцыянальна памяшканне было падзелена на некалькі частак. Частка каля ўваходу, у якой ён зараз знаходзіўся, служыла для прыёму гасцей або кліентаў. Бліжэй да цэнтру ўздоўж сцяны размяшчалася нешта накшталт архіва, дзе стаялі стэлажы з кнігамі, часопісамі, тэчкамі і яшчэ некалькі закрытых шафаў. Другая частка, г-падобная па форме, якую ў думках можна было таксама падзяліць на часткі — служыла непасрэдна рабочай прасторай. Тут знаходзілася некалькі сталоў і камод, на іх ляжалі кнігі, рукапісы, павелічальныя ўстаноўкі, слоічкі з вадкасцямі; узоры паперы, дрэва, шрыфтоў, фарбаў і чарнілаў; мноства пэндзлікаў, алоўкаў, пер’яў для пісання, ручак, цыркуляў, лінеек; карцінныя рамы, глобус, геаграфічныя мапы і шмат чаго іншага.
Хутка дапіўшы каву, Карлас пачаў больш падрабязна вывучаць абстаноўку, ходзячы з боку ў бок. Шафы, камоды, сталы, крэслы былі зусім не падобныя на тыя, да якіх ён прывык у Штатах. Нават паднос, кубкі і сподак з прысмакамі выпраменьвалі нейкую асаблівую вытанчанасць. Яго зацікавіла пытанне, ці спадарожнічаў гэты шык высокаму статусу гаспадыні, з’яўляўся натуральнай часткай жыццёвага стылю саміх французаў, ці была гэта прыкмета матэрыяльнага дастатку або проста культурніцкая асаблівасць. Ён ужо хацеў быў запытацца ў Мары, ці ва ўсіх французаў дамы абстаўлены падобным чынам, але ўсё ж пасаромеўся. У вывучэнні абстаноўкі і роздумах аб мясцовым ладзе жыцця Карлас не заўважаў, як імкліва бяжыць час. Быў ужо вечар, калі Мары вінавата паклікала яго да свайго стала.
— Прабачце, што прымусіла вас так доўга чакаць і нават не падумала пра тое, каб крыху заняць вашае чаканне. Калі я паглыбляюся ў працу, то зусім нічога вакол не заўважаю.
— Нічога, насамрэч, я і сам не заўважыў, як прайшоў дзень. У вас вельмі цікава.
— Дзякуй! Спадзяюся, вы сапраўды не сумавалі. У любым выпадку, гэта была плённая праца. На дадзены момант я магу вам прапанаваць наступную цану, — Мары напісала лічбу на аркушы паперы. — Калі яна вас не задаволіць, буду гатовая заплаціць вам і больш, але толькі праз месяц.
Затрымацца тут на месяц ці вяртацца зноў у Карласа зусім не было ні магчымасці, ні жадання. Ён пякуча хацеў вярнуцца да сына і больш ніколі з ім не расставацца. Да таго ж ён і так быў “на мелі”, а за месяц шмат што магло змяніцца і не ў лепшы бок. Ды і прапанаваная сума значна перавышала чаканні Карласа.
— У мяне не атрымаецца сустрэцца з вамі праз месяц. Я згодны на такі кошт. Думаю, мы абодва застанемся ў выйгрышы.
— Так, вядома. У такім выпадку па руках? Здзейснім угоду адразу? Вы не супраць, калі я заплачу наяўнымі? У вас ёсць чамадан або торба?
— Так будзе нават лепш. Не, на жаль, не падумаў пра гэта.
— Ну нічога. Пачакайце, калі ласка, некалькі хвілін.
Мары выйшла з залы ды вярнулася праз некалькі хвілін з папяровым скруткам і невялікай торбачкай. У паперу былі загорнуты некалькі роўна складзеных пачкаў купюр. Пасля таго, як яны з Карласам пералічылі грошы, Мары акуратна загарнула іх назад у паперу і склала ў торбу, якую адразу ж яму перадала.
— Дзякуй вам вялікі, Мары! Вы мяне выручылі.
— Вам дзякуй!
Кніга засталася ляжаць на стале. Мары праводзіла Карласа, і яны развіталіся. Ён адчуў палёгку. Усё прайшло лепш, чым меркавалася. Яшчэ нядаўна яго душылі ўспаміны, ціснуў груз мінулага, цяпер жа ён нібы лятаў. Цяпер ён жыў не мінулым, а будучыняй. Усё здавалася лёгкім і светлым. Жыццё зноў набыло салодкі прысмак, які і павінна было мець. Карлас амаль бегма накіраваўся да дома, у якім здымаў пакой. Хацелася як мага хутчэй вярнуцца назад і абняць сына. Перш ён патэлефанаваў Жані ды папярэдзіў, што сёння ж вылятае дадому. Затым хутка запхаў рэчы ў торбу і зноў выскачыў на вуліцу, каб злавіць таксі. Падзеі развіваліся гэтак імкліва, што былі падобныя на сон. Толькі па дарозе ў аэрапорт, седзячы ў таксоўцы, ён крыху прыйшоў у сябе, супакоіўся і пракруціў апошнія некалькі гадзін у памяці. Узбуджэнне крыху ўляглося, змяніўшыся пачуццём найпаўнейшай асалоды. Разглядаючы пейзаж за акном, Карлас у думках развітваўся з гэтым горадам. Чым бліжэй таксі пад’язджала да аэрапорту, тым мацней ён любіў Парыж. Ён нават дапусціў думку вярнуцца сюды з Дыега-Хасэ і набыць для іх дом дзе-небудзь у прыгарадзе.
Ужо седзячы ў самалёце, Карлас падумаў, што паступіў занадта легкадумна. Грошы варта, падзяліўшы на некалькі частак, схаваць больш старанна. Трохі счакаўшы, ён выйшаў у прыбіральню, дзе падзяліў усю суму на шэсць частак. Дзве з іх ён, закруціўшы ў вопратку, схаваў на дно торбы. Яшчэ дзве часткі засунуў у чаравікі. Пяты, самы маленькі стос з купюрамі самага буйнога наміналу, Карлас закруціў у паперу ды схаваў сабе ў майткі. Апошнюю частку купюр ён проста паклаў ва ўнутраную кішэню пінжака ды вярнуўся на месца.
Па прылёце, калі Карлас выходзіў з самалёта, яго сэрца зноў пачынала біцца часцей, прадчуваючы хуткую сустрэчу з сынам. Цяпер ён мог быць упэўнены, што не падвёў Дыега-Хасэ, што выканае дадзенае некалі сабе абяцанне.
— Містэр, што ў вас у сумцы? — запытаўся строга, але спакойна шыракаплечы паліцэйскі, які з’явіўся нібы з паветра.
— Нічога такога, асабістыя рэчы, вопратка, — няўпэўнена прамармытаў Карлас.
Ён не сумняваўся ў сабе, але сустрэча з паліцэйскімі або ваенным заўсёды збівае з панталыку, ствараючы адчуванне, што ты і насамрэч у чымсьці вінаваты. Пэўна, справа была ў яго знешнасці. Не дзіўна, што кубінец з міжнароднага рэйса адразу ж звярнуў на сябе ўвагу.
— Адкуль вы ляціце?
— 3 Парыжа.
— 3 такой маленькай торбай?
— Так, я па справах, толькі на некалькі дзён...
— Хадзем са мной.
Карласа завялі ў пакой дагляду і папрасілі адкрыць торбу. Ён асцярожна стаў даставаць вопратку, але паліцэйскі, бачачы яго нерашучасць, пачаў сам нахабна і рэзка шнарыць у рэчах. На падлогу вадаспадам хлынулі грошы. На момант у паветры павісла цішыня.Сабраўшы і паклаўшы іх на стол, паліцэйскі ўзяўся разглядаць купюры.
— Дазвольце вашыя дакументы!
Узяўшы ў Карласа пашпарт, паліцэйскі
выклікаў у пакой яшчэ кагосьці. Праз хвіліну з’явіўся другі паліцэйскі, які пераўзыходзіў першага памерамі і строгасцю выгляду. Ён таксама старанна вывучыў купюры, пасля чаго пачаў разглядаць пашпарт.
— А дзе Біл?
— Падыдзе крыху пазней.
Карлас усё яшчэ быў упэўнены, што яго няма ў чым абвінаваціць, але хваляванне нарастала. Пад пахамі было мокра, і ён адчуваў пах уласнага поту. Ён спрабаваў трымацца спакойна, але нервовыя рухі рук усё ж выдавал! яго.
— У вас пры сабе маюцца яшчэ банкноты?
— А ў чым справа? Штосьці не так? — з дрыготкай і хваляваннем у гол асе вымавіў Карлас.
— Пры вас былі знойдзеныя фалыпывыя банкноты. Таму я б параіў вам не спрачацца, а адказваць на зададзеныя пытанні.
VI
Ты дзень выдаўся цалкам загружаным. Усе бліжэйшыя дні з раніцы да вечара былі распісаныя. Але сённяшні дзень не задаўся з самай раніцы. У некаторай ступені ў тым, што здарылася, была і яе віна. У Гіёма даўно не было сур’ёзных прыступаў. Здавалася, іх жыццё ўвайшло ў спакойнае рэчышча. Пасля душа Мары, як заўсёды, збіралася перад маленькім люстэркам у ваннай. Г эта было адзінае люстэрка ў іх доме, ад астатніх, і тым больш вялікіх, яны даўно адмовіліся. Яна была цалкам упэўненая, што завесіла яго ручніком, але, магчыма, у спешцы зрабіла гэта нядбайна і ён зваліўся. Пэўна, у гэтым была толькі яе віна. Крык Гіёма і гук бітага шкла заспеў Мары ў дзвярах, калі яна ўжо збіралася сыходзіць.
Фобія Гіёма, калі гэта так можна назваць, нарадзілася гадоў дзесяць таму, як яна лічыла, на пустым месцы. Пераглядаючы аднойчы свае старыя фотаздымкі, ён запаў у дэпрэсію, выкліканую ці тое страхам перад старэннем, ці тое страхам перад смерцю. Не, ён не быў прыхільнікам культу маладосці ці чаго-небудзь такога кшталту. Справа была ў чымсьці іншым. Яго словы ў той дзень урэзаліся ёй у памяць.
— Мары, як мне жыць далей, ведаючы, што жыццё такое кароткае і хуткаплыннае? Яшчэ нядаўна я быў малады, усё жыццё было наперадзе. Старасць здавалася такой далёкай і нерэальнай. Здавалася, яна цябе зусім не датычыцца. Але вось не паспееш і вокам міргнуць, як усё цела будзе спярэшчана маршчынамі. I маршчыны яшчэ не самае горшае. Спачатку нямоглая старасць, калі ўсё баліць, ледзь перасоўваешся, кашляеш, задыхаешся, а то і ўпадаеш у маразм, а потым і зусім нябыт. Навошта такое кароткае жыццё, калі ні асалоды ад яго, ні велічы не паспяваеш дасягнуць? Гэта ж здзек! А як крыўдна ў старасці, калі ведаеш, што астатнія яшчэ пажывуць гадоў трыццаць-пяцьдзесят, убачаць будучыню, а табе ўжо сёння-заўтра паміраць! Зараз я адчуваю сябе гадоў на сямнаццаць-дваццаць, але варта паглядзець у люстэрка, як разумеет, што хутка табе канец. Я не змагу так жыць, кожны дзень бачачы, як паміраю. Бо жыццё — гэта нішто іншае, як паміранне.
Наступныя дні Гіём гадзінамі стаяў перад люстэркам, разглядаючы ўласны адбітак. Мары бачыла, як ён пакутуе, і не прыдумала нічога лепш, як схаваць яго фотаздымкі і прыкрыць анучамі ўсе люстэркі, што былі ў доме. Падобная хітрасць, здавалася, пайшла яму на карысць, але часам Гіём усё ж натыкаўся на ўласнае адлюстраванне і зноў упадаў у глыбокае засмучэнне. Тады муж і жонка вырашылі пазбавіцца ад усіх люстэркаў у доме, пакінуўшы толькі адно для жаночых патрэбаў Мары.
— Ты маеш рацыю, дарагая. Мне нашмат лягчэй, калі я не ведаю, наколькі пастарэў. Лепш я памру раптоўна, у няведанні, адчуваючы сябе маладым, чым кожны дзень, назіраючы, як мяне пажырае час, — прызнаўся Гіём.
Цяпер дом не ўяўляў для яго пагрозы. На вуліцах ён адразу ж адварочваўся ад вітрын, пасля дажджу стараўся не глядзець у лужыны, усяляк спрабуючы пазбегнуць сустрэчы з самім сабой. Пазней пару разоў здаралася, што, убачыўшы ўласнае адлюстраванне, Гіём упадаў у шаленства і пачынаў руйнаваць усё вакол. Магчыма, пасля таго дня Мары варта было б адразу ж адвесці мужа да псіхааналітыка або паспрабаваць іншым чынам справіцца з нарастаючай фобіяй, але яна, заўсёды занятая працай іасабістымі клопатамі, спадзявалася, што праблема вырашыцца сама сабой, што Гіём возьме сябе ў рукі, зразумее ўсю абсурднасць уласных страхаў.
Пэўна, у тым, што здарылася, была яе віна. Спрабуючы апраўдацца перад сабой, Мары рабіла нясмелыя спробы спісаць усё на выпадковасць, але ў глыбіні душы ведала, што зрабіла гэта знарок. Яна хацела зрабіць яму балюча, укалоць яго, закрануць за жывое. Мары прыкрыла люстэрка знарок абыякава, ва ўпэўненасці, што ручнік зваліцца. Гэта было накшталт пометы за яго маленькі раман з Катарынай. Вядома ж, яна і раней ведала пра тое, што Гіём спіць з іх служанкай Катарынай. Мары не аднойчы знаходзіла яе вал асы ў іх ложку, адчувала пах гэтай жанчыны на рэчах Гіёма, але ўсё ж лічыла за лепшае маўчаць, лічыла за лепшае дараваць мужу гэтыя свавольствы. Яна была празмерна занятая і не магла аддаваць яму досыць увагі і ласкі, таму лічыла за лепшае як бы дэлегаваць гэтую частку іх шлюбных зносін Катарыне. Яна была не супраць, каб усё так і працягвалася, быццам застаючыся ў няведанні, але ніяк не магла дазволіць ім пераступіць рысу. Яна не магла заспець іх і зрабіць выгляд, быццам нічога не адбылося, гэта было ўжо занадта. Яна і так яму многае даравала. Даравала яму шматлікія дзівацтвы. Таму тое, што адбылося наступнай раніцай, павінна было нагадаць Гіёму, кім яна для яго з’яўляецца. Іх адносіны з першага дня насілі незвычайны характар. Іх каханне, іх шлюб былі асаблівымі, як гэта бывае, калі сустракаюцца дзве неардынарныя асобы.
Яна пазнаёмілася з Гіёмам на адным з фуршэтаў у сталічнай галерэі, калі ён яшчэ працаваў дэгустатарам. Ён быў не шэраговым дэгустатарам алкаголю або ежы, ён працаваў дэгустатарам вады. Здольнасці Гіёма праявіліся яшчэ ў дзяцінстве. Першы час бацькі ўспрымалі ягоныя ўражанні ад ужывання здавалася б такога звычайнага прадукту як дзіцячыя фантазіі і не надавалі ім асаблівага значэння, але неўзабаве пераканаліся ў асаблівых здольнасцях сына. Гіём лёгка мог вызначыць, у якім раёне горада была набраная тая ці іншая шклянка вады, здзіўляючы не толькі бацькоў, але і ўсіх родных, знаёмых, суседзяў, што прыходзілі ў госці. Падобныя хатнія эксперыменты ў сямейным коле мелі нейкую чароўную аўру, аказваючы на прысутных магічны эфект. Па меры сталення Гіём стараўся развіваць незвычайныя здольнасці падарожнічаючы, пашыраючы свой вопыт і базу смакавых адчуванняў. Ужо да дваццаці сямі гадоў ён мог беспамылкова вызначыць паходжанне вады не толькі з дакладнасцю да краіны, але з дакладнасцю да рэгіёна, горада і нават крыніцы. Пасля аднаго глытка Гіём быў здольны адразу ж сказаць, адкуль была ўзятая вада, ці была яна ачышчана і якія прымешкі ў ёй меліся. Падобныя здольнасці не маглі застацца незаўважнымі ды неўзабаве яго запрасілі працаваць вядучым экспертам у міжнародную кампанію Clean Water International, якая спецыялізавалася на продажы самым забяспечаным людзям планеты найчысцейшай вады ў свеце. Clean Water International пастаўляла ваду прэзідэнтам і манархам вядучых дзяржаваў свету, найбагацейшым людзям планеты, а Гіём быў яе вядучым спецыялістам.
Мабыць, перыяд паміж дваццаццю васьмю і трыццаці пяццю гадамі можна назваць “залатым” у яго кар’еры. За гэты час ён здзейсніў па меншай меры трыццаць тысяч проб. Амаль кожны месяц Гіёму даводзілася наведваць новую краіну ў пошуках найбольш чыстых крыніц для кліентаў Clean Water International, а таксама найбольш прыбытковых для самой кампаніі. Нярэдка ён мусіў выпраўляцца і ў месцы баявых дзеянняў. У падобных выпадках Гіёма суправаджалі мясцовыя найміты, якіх часам было так шмат, што хапіла на невялікае войска. Усе выдаткі на сябе бралі яго працадаўцы.
Продаж вады апынуўся не менш прыбытковай справай, чым гандаль зброяй або наркотыкамі, якія як правіла займаюць верхнія радкі ў рэйтынгах прыбытковасці. Вядома, не кожны прадавец вады мог пахваліцца падобнымі даходамі, але прадукт ад Clean Water International быў самым лепшым і прызначаўся найбагацейшым людзям свету, таму бутэлечка такой вадкасці каштавала ў трыццаць, а то і ў пяцьдзясят разоў даражэй за ваду са звычайнай крамы. Калекцыя кампаніі ўключала не толькі ваду з крыніц тых ці іншых краін, але таксама горную дажджавую ваду і нават адталую ваду айсбергаў. Усяго налічвалася больш за сотню найменняў. Асабліва заможныя кліенты не абмяжоўваліся пітной вадой, але таксама замаўлялі цэлыя цыстэрны, каб прымаць у ёй ванну. I ў гэтым была не малая заслуга маркетынгавага аддзела кампаніі, якая пазіцыянавала ўласны прадукт не толькі як самы чысты, але і як самы карысны і нават гаючы. Дзякуючы ўсё таму ж аддзелу ў асяроддзі кліентаў існавала вераванне, што вада Clean Water International мае амаладжальны эфект. На адным такім кліенце, апантаным здароўем, прыгажосцю і маладосцю, кампанія магла зарабіць суму, эквівалентную кошту вялікага дома або брыльянтавага калье. А такіх кліентаў было нямала. Але як у любым звышпрыбытковым бізнесе, і тут не абыходзілася без “цёмных справаў”, подкупу, шантажу, пагрозаў і нават забойстваў, пра якія здагадваліся толькі нешматлікія з супрацоўнікаў.
На Гіёма ў некаторай ступені ўскладаліся і кантрольныя функцыі. Раз на год ён наведваў Нью-Ёрк, дзе размяшчалася штаб-кватэра кампаніі, каб сустрэцца з яе босамі. Пасля чаго ён адпраўляўся на адзін са складоў, каб наўздагад праверыць некаторыя з запакаваных і гатовых да адпраўкі бутэлек з вадой. Але яго асноўная праца праходзіла найперш у аддзеле, які займаўся пошукам і аналізам неабходных узораў. Пасля таго, як Гіём ухваляў адну з крыніц, проба з вадой адпраўлялі ў лабараторыю, каб дадаткова праверыць, ці бяспечная яна і ці не маецца ў ёй шкодных для здароўя элементаў. Затым праводзілася прыкладная ацэнка запасаў крыніцы. Калі ўзор вады праходзіў усе неабходныя праверкі, у поўнай меры адпавядаў стандартам якасці кампаніі, і калі запасы такой вады былі досыць вялікімі, Clean Water International выкупала ўчастак, на якім знаходзілася крыніца і пачынала распрацоўкі. Угода магла значна ўскладніцца ў выпадку, калі крыніца размяшчалася на тэрыторыі адной з афрыканскіх краін, дзе насельніцтва пакутавала ад недахопу пітной вады, і продаж такога ўчастка з боку ўладаў выглядаў бы нічым іншым, як злачынствам. У такіх далікатных выпадках у барацьбу ўступаў спецыяльны аддзел, які ўжываў подкуп або шантаж урада для дасягнення пастаўленай мэты. Калі і гэта не спрацоўвала, кампанія магла накіраваць частку бюджэту, у якасці свайго роду інвестыцый, на фінансаванне мясцовых экстрэмісцкіх ды тэрарыстычных груповак, якія пры спрыяльным раскладзе захоплівалі запаветны ўчастак, або па меншай меры сваімі дзеяннямі прымушалі ўрад пагадзіцца на продаж.
Clean Water International умела стымуляваць уласных супрацоўнікаў і не сквапілася на выплаты, асабліва такім спецыялістам, як Гіём, які за восем гадоў здолеў зарабіць немалыя грошы для далейшага бязбеднага існавання. Але для яго праца ў падобнай кампаніі была чужая, ён марыў пра нешта больш годнае. Годнае не ў фінансавым, а хутчэй у каштоўнасным плане. Таму, атрымаўшы найбагацейшы вопыт і назапасіўшы дастаткова сродкаў для фінансавай незалежнасці, Гіём прыняў рашэнне заняцца навуковымі пошукамі, папярэдне сістэматызаваўшы ўсе свае веды. Падчас апошняй сустрэчы з Джэромам — кіраўніком Clean Water International — ён агучыў жаданне спыніць супрацоўніцтва з кампаніяй, на што яму ўслед рушыў шэраг папярэджанняў, мяжуючых з пагрозамі. Джэром ні ў якім разе не мог вытрываць, каб хоць хто-небудзь з супрацоўнікаў пасмеў па ўласным жаданні сысці з кампаніі, і тым больш Гіём, на якога ўскладаліся вялікія планы, і ад якога ў некаторай ступені залежыў далейшы рост прыбыткаў. Каб прадэманстраваць усю сур’ёзнасць пагроз і сілу кампаніі, праз месяц спецыяльным аддзелам на яго быў нават інсцэніраваны замах. Але дадзеныя меры, не кажучы ўжо аб шматлікія званках з галаўнога офіса і штодзённых пагрозах, зрабілі хутчэй супрацьлеглы эфект. Моцны псіхалагічны ціск стаў каталізатарам, які ў далейшым не столькі спарадзіў, колькі выпусціў вонкі шматлікія фобіі Гіёма.
Жаданне заняцца вывучэннем вады больш дэталёва спела ў Гіёма даўно, але пасля таго выпадку з фотаздымкам гэтае жаданне толькі ўмацавалася. У яго ўзнікла смелая, мабыць, нават вар’яцкая вера, што ён здолее сінтэзаваць ваду, якая пазбавіць ад любога захворвання, нешта накшталт жывой вады, эліксіра супраць старэння. У сваіх шматлікіх паездках ён нярэдка чуў расповеды пра цудадзейнасць вады з святых крыніц, або вады, намоленай шаманам. I гэтая вада на самой справе адрознівалася, яна была мякчэй і чысцей, яе смак быў больш прыемны. Ды і як было не паверыць у цудадзейнасць вады ў цэлым, разважаючы аб тым, якое значэнне яна мае для ўсяго жывога. Менавіта каля крыніц вады ў старажытнасці ўзнікалі паселішчы. Без вады не было б ні скаціны, ні ўраджаю. Менавіта дзякуючы ёй з маленькай семечкі прарастае вялікая прыгожая расліна. Без вады нічога жывога не было б. У кожнай культуры вада мае асаблівае значэнне.
3 часам у Гіёма нарадзілася ўласная тэорыя. Ён прыйшоў да высновы, што гаючая вада ёсць сапраўднай вадой, усё ж астатняе ёю не з’яўляецца. Гэта значыць, любая вада a priori валодае гаючымі ўласцівасцямі. У сваю чаргу тая вада, якую большасць з нас штодня спажывае, не з’яўляецца гаючай, бо не з’яўляецца сапраўднай вадой гэтак жа, як ёю не з’яўляецца, напрыклад, гарбата ці суп. Усё, што людзі спажываюць штодня, думаючы, што п’юць ваду, з’яўляецца толькі яе падабенствам. Таму, як быў упэўнены Гіём, каб сінтэзаваць гаючую ваду, трэба было перш за ўсё ачысціць яе ад усіх прымешак. Але калі ад хімічных прымешак ваду яшчэ магчыма было спадзявацца ачысціць цалкам, то як ачысціць яе ад прымешак негатыўнай энергіі, Гіём нават не ўяўляў. 3 раніцы да вечара ён сядзеў у сваёй лабараторыі, пад якую ўладкавалі адзін з пакояў іх з Мары кватэры. Каб ачысціць вадкасць энергетычна, Гіём выкарыстаў усе магчымыя сродкі: казаў вадзе добрыя словы, зараджаў яе станоўчымі эмоцыямі, маліўся, прамаўляў заклёны, праводзіў над пробамі вады старажытныя рытуалы.
3 Мары яны дамовіліся, што ў хаце не будзе люстэркаў, пакуль Гіём не дасягне мэты. Толькі тады ён здолее паглядзець ва ўласнае адлюстраванне без страху. Яна зусім не верыла ў вар’яцкую тэорыю мужа, але ўсяляк імкнулася яму гэтага не паказваць. Бо гульня ў эксперыменты дазваляла яму забыцца, дазваляла не згніць ваўласных фобіях. Катарына таксама была часткай ягонай тэрапеўтычнай гульні. Маладая служанка давала старэючаму Гіёму магчымасць адчуць сябе маладым, саслабляючы тым самым хватку дакучлівай фобіі. Мары не злавала на іх раман, але нават была ўдзячная, як бываюць удзячныя бацькі няням сваіх дзяцей. Яна ўжо даўно аддалілася ад мужа. Па-сапраўднаму блізкімі, мужам і жонкай, яны адчувалі сябе толькі ў першыя гады шлюбу. Праз два-тры гады Гіёма ўсё мацней пачала паглынаць хвароба, а яе ўсё мацней зацягвала праца. У нейкі момант Мары ўсвядоміла, што яны нагадваюць хутчэй не мужа і жонку, а далёкіх сваякоў, чыя сувязь нябачна прысутнічае, але ні на што істотна не ўплывае. Яна спрабавала супакоіць, апраўдаць сябе, што справа не ў хваробе мужа, а ў яе апантанасці працай. У некаторай ступені так і было. Падзел на “працу” і “дом” у яе адсутнічаў. Як вада прамакала кожную секунду існавання Гіёма, гэтак колеры афарбоўвалі, у прамым і пераносным сэнсе, усё яе жыццё.
Мары нарадзілася тэтрахраматам, дзякуючы чаму была здольная адрозніваць дзясяткі мільёнаў колераў, у адрозненне ад звычайных людзей, якія могуць адрозніваць не больш за мільён колераў. Калі для большасці, напрыклад, ліст з дрэва проста зялёны, то яна бачыць у гэтым лісточку дзясяткі колераў і іх адценняў. Нават крумкач для яе нібы вясёлка, у якой яна бачыць мноства адценняў чорнага, фіялетавага, сіняга, шэрага і нават ружовага. Доўгі час яна не толькі не магла знайсці годнае прымяненне прыроднаму дару, але ў поўнай меры і не ўсведамляла яго наяўнасць. Упершыню яе здольнасці заўважыў адзін з выкладчыкаў мастацкай школы, дзе яе недалюблівалі як іншыя выкладчыкі, так і дзеці. Маленькая Мары бачыла колеры, якія больш ніхто не мог разгледзець. Настаўнікі думалі, што яна сваволіць, здзекуецца з іх, а дзеці лічылі яе дурнаватай. Таму ўсе заняткі ў школе заканчваліся слязьмі ды гістэрыкамі маленькай дзяўчынкі. Яна ніяк не магла зразумець, чаму больш ніхто не бачыць таго, што бачыць яна, чаму ніхто ёй не верыць. Чаму дарослыя лаюць яе, а дзеці смяюцца. Бо яна не бачыла нічога дрэннага. Магчыма, неўзабаве яна б і сама паверыла ў сваю віну, калі б не новы выкладчык па імені Аран, які разгледзеў у дзіўнай вучаніцы незвычайную здольнасць. Мары не мела асаблівых схільнасцей да жывапісу, таму пахваліцца вынікамі як настаўнік Аран не здолеў, і адзінай ягонай заслугай сталася толькі гэтае маленькае для мастацкай школы, але вялікае для Мары адкрыццё.
Веданне пра ўласны прыродны дар не дапамагала, але толькі яшчэ больш блытала. Сябры пераконвалі, што варта як мага хутчэй знайсці яму прымяненне, і не якое-небудзь, а самае годнае. Яе падганялі, але пры гэтым асцерагалі, каб не прадзешавіла. Мары і сама разумела, што варта выкарыстоўваць гэты падарунак прыроды, але баялася памыліцца, баял ася выбраць не той шлях. Усё гэта так ціснула на маладую дзяўчыну, што яна кідалася ад універсітэта да ўніверсітэта, ад спецыяльнасці да спецыяльнасці, у пошуках таго, што ёй падыдзе. Мары вучылася на кандытара, крыміналіста, лекара, культуролага, батаніка, мастацтвазнаўцу, бібліятэкара, тэхнолага і нават астранома. У выніку яна адкрыла для сябе вялікую сілу колеру. Мары магла па колеры прадукту вызначыць яго свежасць, па колеры твару жывога чалавека вызначыць, чым ён хворы, па колеры твара мёртвага — калі ён памёр, па колеры фарбы — яе складнікі і шмат яшчэ чаго іншага. Але нягледзячы на велізарны выбар, які перш, здавалася, і зусім адсутнічаў, Мары спынілася на стыку мастацтвазнаўства і крыміналістыкі.
Першы час яна працавала ў аддзеле жандармерыі, што расследаваў справы, звязаныя з падробкай твораў мастацтваў. Нават нягледзячы на адсутнасць багатага вопыту, было дастаткова яе здольнасцяў і мастацтвазнаўчых ведаў. Ёй не было роўных. Нават дасведчаныя спецыялісты дзівіліся, з якой хуткасцю, лёгкасцю і дакладнасцю ёй удавалася распазнаць падробку. Многія не абмяжоўваліся здзіўленнем, але таксама на ўсю аддаваліся зайздрасці да маладой выскачкі, якая ставіла пад сумнеў спосабы працы і кампетэнтнасць сваіх калегаў. Спачатку Мары спецыялізавалася выключна на творах выяўленчага мастацтва, але неўзабаве прыйшла да таго, што яе здольнасці ў сукупнасці з хаця б агульнымі ведамі могуць паспяхова прымяняцца і ў іншых сферах. Каб не абмяжоўвацца каляровымі параметрамі, малады эксперт прынялася метадычна фармаваць уласную базу ўзораў, якія належылі б да розных краін, культур, тэхнік і перыядаў. Нярэдкія былі выпадкі, калі на экспертызу прыносілі, напрыклад, абраз і яна ў лічаныя хвіліны вызначала яго ўзрост і паходжанне, аналізуючы колеры, узрост і склад фарбы, тэхніку выканання, узрост і выгляд дрэва, ды яшчэ мноства іншых параметраў. Гэтак жа хутка яна магла працаваць з рукапісамі і кнігамі, статуэткам!, ювелірнымі вырабамі, мэбляй.
Нядзіўна, што такога каштоўнага і ўніверсальнага спецыяліста хутка перацягнулі да сябе камерцыйныя структуры. Пасля двух гадоў працы ў жандармерыі Мары запрасілі працаваць у адзін з французскіх аўкцыённых дамоў. А яшчэ праз год, калі аўтарытэтнасць і слава пра яе ў прафесійных колах далёка пераадолелі межы Францыі і дасягнулі не толькі іншых еўрапейскіх краін, але таксама ЗША, Канады, Бразіліі, Новай Зеландыі і Аўстраліі, Мары заснавала ўласную кампанію Marie & Со. Цяпер яна супрацоўнічала з многімі замежнымі аўкцыённымі дамамі, і яе заробкі павялічыліся ў дзясяткі разоў. За некалькі гадоў ёй удалося дасягнуць вышынь, што іншым пакараліся толькі пасля некалькіх гадоў руплівай працы. Кар’ерны рост быў настолькі імклівым, што калі іх адносіны з Гіёмам пачалі даваць маленькія расколіны, Мары палічыла за лепшае адхіліцца, чым адцягваць увагу на спробы іх падлатаць. Да таго ж перад ёй з’явіліся новыя, больш сур’ёзныя праблемы. Як не дзіўна, прыватная дзейнасць у гэтай сферы была значна больш небяспечнай, чым у крыміналістычным аддзеле. Калі ў жандармерыі за ёй стаяў вялізны апарат, які рабіў яе ў вачах злачыннага свету ананімнай часткай дзяржаўнай машыны, то дзейнасць у якасці публічнага эксперта адразу ж ускладала ўсю адказнасць за раскрыццё тых ці іншых фальсіфікацый менавіта на яе, ставячы тым самым пад магчымы ўдар фальсіфікатара. 3 рэальнай, а не патэнцыйнай пагрозай Мары ўпершыню сутыкнулася, калі яе кампанія праводзіла экспертызу палатна, якое належыла галерэі art nouveau. Ацэнка праводзілася па замове аднаго з патэнцыйных пакупнікоў. Яна адразу ж зразумела, што карціну выдавалі не за тое, чым яна на самой справе з’яўляецца, але вырашыла правесці дадатковую праверку, якая ў канчатковым выніку пацвердзіла яе здагадкі.
Незадоўга да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў экспертызы да яе ў офіс завітаў Ален Паскаль — уладальнік art nouveau.
— Гэтая ўгода вельмі важная для нашай галерэі, я трохі хвалююся. Скажыце, калі ласка, якія вынікі экспертызы?
Яго словы не здаваліся шчырымі. Мары ведала, што галерэя здзяйсняла і больш сур’ёзныя ўгоды. Хутчэй за ўсё, ведаючы, што карціна з’яўляецца падробкай, ён хваляваўся менавіта пра тое, што падман будзе раскрыты. Іншы эксперт мог не заўважыць некаторых нюансаў — падробка была зроблена вельмі якасна, на самым высокім узроўні — і, магчыма, заставаліся надзеі, што Мары гэтак сама іх не ўбачыць.
— Вы даведаецеся пра вынікі, калі яны будуць афіцыйна абвешчаныя і, хутчэй за ўсё, ад свайго кліента, бо менавіта ён з’яўляецца замоўцам.
Твар мужчыны ледзь прыкметна, усё яшчэ спрабуючы здавацца лагодным, скрывіўся ў незадаволенай грымасе.
— Так, я разумею, але можа вы маглі б зрабіць выключэнне?! Вы ж не хочаце, каб мяне хапіў удар. Для мяне гэта вельмі важна і я ўжо на мяжы, нервы ні да чорта. Вельмі вас прашу пайсці насустрэч.
Ён яшчэ доўга дапякаў Мары ўгаворамі, ніякай надзеі адвязацца ад яго не было і яна, не вытрымаўшы, усё ж прызналася. Гэтым разам мужчына не здолеў схаваць раздражнёнасць і незадаволенасць. На выгляд Алену было каля сарака пяці гадоў. Нягледзячы на элегантны выгляд, лагодную, нават ліслівую манеру зносін, нешта ў ім выдавала няшчырасць, беспрынцыповасць і гатоўнасць ісці да канца, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя метады. Магчыма, яго выдавалі заганныя, непрыемныя рысы твару.
— Паслухайце, Мары, можа быць, вы пагадзіліся б не спяшацца з абвяшчэннем вынікаў? Упэўнены, мы б здолелі ўладзіць гэтае непаразуменне, — Ален напісаў на паперы лічбу і паказаў яе Мары. — Да таго ж, мы паважаная галерэя і ў нас дастаткова шырокая база заможных кліентаў, якіх мы накіроўвалі б менавіта да вас. Дзякуючы нашай узаемавыгоднай супрацы, вы б маглі зарабляць значна больш.
— Не варта думаць, што мы калі-небудзь пойдзем на фальсіфікацыю вынікаў. Мы не пагодзімся на гэта, што б нам ні прапаноўвалі. Выказанае вамі я расцэньваю няйначай, як асабістцю абразу. Адзінае, на што я пагаджуся — пакінуць у таямніцы вашу прапанову. А цяпер папрашу скончыць нашу размову і пакінуць офіс.
— Прабачце мяне, зусім не хацеў вас абразіць. Я кіраваўся хутчэй клопатам пра нашых кліентаў. Зразумейце мяне правільна. 3-за нейкай паршывай карцінкі разгарыцца велізарны скандал. Усе кінуцца паўторна правяраць і астатнія творы, нашы паважаныя кліенты адчуюць сябе падманутымі дурнямі. Нават калі іх боязь не пацвердзіцца, а яна не пацвердзіцца, наша рэпутацыя будзе загублена. Навошта столькі шуму, хваляванняў, нерваў, бяссонных начэй? Усяго можна пазбегнуць. Вам жа гэта нічога не каштуе, вы нічога не страціце, але наадварот, вельмі многае набудзеце.
— Прашу вас яшчэ раз пакінуць наш офіс і больш тут не з’яўляцца.
Вочы мужчыны загарэліся нянавісцю, у гэты момант ён рабіў жахлівае ўражанне. Але разумеючы, што нічога ўжо не даможа, падняўся і моўчкі сышоў.
Такое здарылася з ёй упершыню. Шакаваная Мары сядзела аслупянеўшы. Не здольная далей працаваць, яна спрабавала “пераварыць” тое, што здарылася. Праз тры гадзіны, калі яна пачала паступова супакойвацца, да яе ў кабінет зноў уварваўся Ален. Гэтым разам ён не быў такім мілым і лагодным, у манерах і голасе зніклі ліслівыя ноткі. Было відаць, як яго з’ядала злосць, і ён ледзь стрымліваецца, каб не сарвацца. Здавалася, адно неасцярожнае слова, і мужчына накінецца на яе. Таму Мары на ўсялякі выпадак намацала ў скрыні стала нож для разразання паперы. Яе асцярогі апынуліся не марнымі.
— Спачатку я хацеў дамовіцца па-добраму, каб усе былі ў плюсе, каб усе засталіся задаволеныя. Але нейкая выскачка пачынае мне круціць носам. У такім выпадку я не прашу, а папярэджваю, каб ты нават не думала агучваць гэтыя вынікі. Інакш ты вельмі моцна пашкадуеш.
Яна не паспела нічога сказаць, як Ален Паскаль выскачыў, з усёй сілы грукнуўшы дзвярыма. Ад нечаканасці і жаху ў Мары пачалася нервовая дрыготка. Ужо заўтра ёй трэба было даць афіцыйнае заключэнне. Нягледзячы на страх, яна ўсё ж прыняла рашэнне не мяняць вынікі. У яе рашэнні, акрамя страху, была і злосць. Яна разумела, што яе заключэнне можа не толькі сапсаваць жыццё Алену, але і давесці яго да турмы. Падсвядома ёй хацелася адпомсціць за свой страх, за падобнае стаўленне, паставіць самаздаволенага ублюдка на месца, паказаць яму падобным, што жарты з ёй дабром не скончацца, і яна можа быць дастаткова жорсткім супернікам у гэтым бізнесе.
Інцыдэнт, які адбыўся наступнай раніцай, пакончыў з усімі сумневамі і магчымымі згрызотамі. Па дарозе ў офіс хтосьці з-за спіны штурхнуў яе пад колы машыны. Кіроўца аўтамабіля паспеў вывернуць руль, але Мары атрымала мноства ран ды зламала руку. Мінакоў у гэты момант побач не было, і зламыснік здолеў збегчы. Натуральна, што ні Мары, ні кіроўца нават не паспелі разгледзець нападніка. Яна не замарудзіла адразу ж звярнуцца ў паліцыю, таксама згадаўшы пра пагрозы Алена Паскаля. Крыху пазней, у той жа дзень, яна прадставіла афіцыйную выснову экспертызы. Акрамя слоў Мары, у паліцыі ніякіх іншых доказаў на Алена не было. Але інфармацыя пра гэтую справу — падробка карціны, просьба аб фальсіфікацыі экспертызы і далейшы напад на Мары — неўзабаве прасачылася ў прэсу.
Махінацыі ў галерэі art nouveau пачаліся гадоў пяць таму, калі адзін з экспертаў прапанаваў Алену фальсіфікаваць вынікі экспертызы аднаго з палотнаў за камісію ад угоды. Ён пагадзіўся, пасля чаго ў яго ўзнікла ідэя больш шчыльна супрацоўнічаць з нячыстымі на руку экспертамі, якіх знайшлося нямала. Першы час ён ужываў усе меры засцярогі і асабліва не злоўжываў падманам кліентаў, але паступова art nouveau ператварылася ў паўнавартасную фабрыку падробак, Ален заграз у ашуканскіх схемах па самы кончык носа. Карціны для галерэі вырабляў вельмі таленавіты майстар з Ліёна па імені Мішэль, які цудоўна мог капіяваць стыль любога мастака. Затым прыдумлялася прыгожая легенда аб знаходцы згубленага палатна, якое нібыта доўгія гады ляжала на гарышчы ў якога-небудзь селяніна. Прэса разгортвала шуміху, якая грала на карысць не толькі продажу падробкі, але і спрыяла росту папулярнасці галерэі. Усяго за два гады art nouveau з маленькай галерэі стала адной з самых папулярных і паважаных у краіне. Падробкі былі вырабленыя на такім высокім узроўні, што не кожны ацэншчык быў здольны западозрыць падман. Але калі палатно трапляла на экспертызу ў кампанію, з якой у Алена не было дамоўленасцей, і ўсё ж выяўлялася сапраўднае паходжанне карціны, яму заўсёды ўдавалася пры дапамозе подкупу паўплываць на зыход экспертызы. У рэдкіх выпадках яму даводзілася звяртацца да паслуг Анры Крочэ, які са сваёй бандай для дасягнення патрэбнага рашэння ўжываў шантаж, пагрозы і напады.
Ён быў цалкам упэўнены, што з лёгкасцю справіцца з Мары. Яна была жанчынай, да таго ж яе кампанія яшчэ не мела той рэпутацыі, якую можна было баяцца страціць. Але на яе не паўплывалі ні просьбы, ні пагрозы. Для Алена гэта сталася поўнай нечаканасцю, і ён паспяшаўся звярнуцца да Анры. Але гэта не дапамагло, а толькі павярнула сітуацыю супраць яго. Толькі калі Мары звярнулася ў паліцыю і інфармацыя прасачылася ў прэсу, ён усвядоміў, наколькі яна можа быць для яго небяспечная. Пад пагрозу была пастаўлена не толькі ягоная рэпутацыя і рэпутацыя галерэі, справа прымала самыя неспрыяльныя абароты. Падзеі развіваліся імкліва. Усе кліенты галерэі кінуліся правяраць свае набыткі ў розных ацэншчыкаў. Неўзабаве высветлілася, што толькі лічаныя працы, прададзеныя art nouveau за апошнія пяць гадоў, былі сапраўднымі. Пачалося расследаванне.
Штодня Ален бачыў у газетах уласныя фотаздымкі пад скандальнымі, выкрывальнымі загалоўкамі. Яго не вельмі хвалявала рэпутацыя і ашуканыя ім людзі. Перш за ўсё, яго хваляваў далейшы лёс жонкі і дзяцей, якім ён цяпер не ў стане быў глядзець у вочы, і якія ў хуткім часе мусілі пазбавіцца раскошнага шчаснага жыцця ў шыкоўным доме. Усё гэта — дом, машыны, упрыгажэнні жонкі, антыкварыят — давядзецца прадаць. 3 кожным днём адчай усё больш грунтоўна авалодваў Аленам Паскалем. Дні і ночы ён праводзіў у кабінеце, толькі зрэдку пакідаючы яго, каб адправіцца ў жандармерыю. Цяпер у барадатым ускалмачаным мужчыне немагчыма было пазнаць некалі элегантнага і дагледжанага ўладальніка art nouveau.
На чацвер быў прызначаны суд. У сераду ўвечары Ален перадаў жонцы маленькую скрыначку.
— Я вельмі шкадую, Ліліян. Я вінаваты перад вамі. Ведай, што я вас вельмі люблю. Цяпер складаны час. Калі нешта здарыцца, вазьмі гэтую скрыначку і едзь з дзецьмі да брата ў Эдынбург.
У чацвер Ліліян адвяла дзяцей у школу, а вярнуўшыся, знайшла мужа ў ягоным кабінеце мёртвым, у лужыне крыві і з пісталетам у руках. Пры вобшуку паліцыя знайшла ў стале Алена Паскаля запісную кнігу, у якой апісвалася шэсцьдзесят дзевяць спосабаў забойства. Як сведчылі малюнкі на палях, гэта мусіла быць забойства жанчыны, як меркавалася, Мары.
Для Гіёма гэтая падзея прайшла незаўважанай. Газеты ён не чытаў, а Мары яму нічога не расказала. Магчыма, пра штосьці ён усё ж даведаўся ад Катарыны — іх раман быў у самым разгары — але жонцы ён так нічога і не сказаў, зрабіўшы выгляд, што застаецца ў невядомасці. Нават яе зламаную руку ён, здавалася, не заўважыў. Рука загаілася, тое, што адбылося, Мары паспрабавала як мага хутчэй забыць, і ўсё вярнулася ў ранейшае рэчышча. Мары стала працаваць яшчэ больш старанна, часам нават застаючыся ў офісе на ноч. Кампанія развівалася больш паспяхова, чым раней. Выпадак з art nouveau толькі ўмацаваў яе рэпутацыю. А праз некаторы час Marie & Co., акрамя ацэнкі, пачала таксама займацца перапродажам твораў мастацтва і антыкварыяту.
Чарговае здарэнне, якое зноў прывяло ў яе офіс жандармерыю, здарылася праз два гады, і было звязана з купляй кнігі ў аднаго амерыканца па імені Карлас. Ён тэрмінова меў патрэбу ў грашах і звярнуўся ў Marie & Co. па ацэнку. Ягоная кніга здалася Мары досыць цікавай. Яе ўзрост быў не менш за трыста гадоў. Падобны пераплёт і афармленне Мары ніколі не сустракала. А змест і зусім уяўляў сабой загадку. Безумоўна, кніга была ўнікальнай. У гэтым яна яшчэ больш пераканалася пасля пошукаў у разнастайных каталогах і кансультацый з калегамі — ніякіх згадак ці хаця б аналагаў. Адзіным, што магло праліць святло на паходжанне кнігі, быў экслібрыс на вокладцы, які ўяўляў сабой малюнак кнігі, апраўленай цярновым вянком. Эмблема адсылала да Антоніа Мальябекі — фларэнтыйскага бібліятэкара, які жыў у XVII стагоддзі. Кніга ў цярновым вянку мімаходам згадвалася ў адной з біяграфій Мальябекі ў кантэксце апісання кніг з ягонай бібліятэкі. Для больш дэталёвай экспертызы вядома ж патрабавалася значна больш часу і намаганняў, пошукаў у архівах і бібліятэках, большасць з якіх знаходзіліся паза межамі Францыі. Але нецярплівы заказчык не мог, а можа, і не хацеў чакаць. Таму Мары вырашыла пайсці на рызыку і ўсё ж набыць кнігу за ўласныя сродкі, заплаціўшы кошт прыблізнай ацэнкі. Як неўзабаве высветлілася, купюры апынуліся фальшывымі. Таму, калі жандары прыйшлі да яе, ці то ад спалоху, ці то ад нечаканасці Мары сказала, што ніякіх грошай не перадавала і ні з якім амерыканцам, тым больш па імені Карлас, не сустракалася.
Грошы, у далейшым заплачаныя амерыканцу, былі атрыманыя Мары ад продажу палатна “Вялікая цясніна” Жаку Пелье. Жак быў даўнім кліентам і здаваўся дастаткова надзейным пакупніком, таму ў яе не ўзнікла падазрэнняў, калі ён заплаціў наяўнымі. 3 ім падобныя ўгоды здзяйсняліся не ўпершыню, і ніколі раней ён не даваў падставы ў сабе сумнявацца. Магчыма, Мары варта было прызнацца, бо яна была такой жа ахвярай, як і Карлас. Але існавала небяспека паставіць сябе і кампанію ў кепскае становішча: геніяльны эксперт, здольны імгенна вызначыць паходжанне любой карціны, не здолеў выявіць фальшывыя банкноты. Калі для публікі гэта выглядала б па-дурному, то для следства — падазрона. Яшчэ горш было тое, што неўзабаве пасля здзелкі Жак памёр. Падобная акалічнасць не толькі адсякала далейшыя канцы, здольныя вывесці да зламыснікаў, але надавала сітуацыі яшчэ большую непраўдападобнасць, якая кідае цень у першую чаргу на Мары.
Яна апынулася ў безвыходнай сітуацыі. Рана ці позна яе падман раскрыецца. Пра яе сустрэчы з амерыканцам ведаў Эжэн. Акрамя таго яна расплочвалася фальшыўкамі не толькі з Карласам. Было дастаткова некалькіх тыдняў, а то і дзён, каб прад’явіць ёй абвінавачванні. 3 кар’ерай і рэпутацыяй яна мусіла развітацца ў любым выпадку. Але скончыць як Ален Паскаль яна не жадала. Адзіным выхадам было знікнуць як мага хутчэй не толькі з Парыжа, але выехаць па-за межы Францыі. Было шкада пакідаць усё, чаго яна дасягнула з такой працай і стараннем. Але з яе здольнасцямі яна магла ў любым кутку зямлі дамагчыся поспеху. Перш Мары планавала выправіцца ў Азію або Афрыку, каб трохі перачакаць, а пасля перабрацца ў месца, дзе яна здолее пачаць усё нанова. Тут яе больш нічога не трымала. 3 Гіёмам яна даўно хацела расстацца, а пасля таго, як заспела яго з Катарынай, канчаткова зацвердзілася ў сваім жаданні. Бацькі даўно памерлі. Яна была зусім адна на ўсёй планеце, таму прыдумаць новае жыццё было найлепшым выйсцем.
Каб не ўпадаць у роспач і канчаткова не падаць духам, Мары старалася не думаць занадта часта пра бацькоў. Але цяпер, калі яна адчувала сябе безабароннай і адзінокай як ніколі раней, успаміны пра бацьку нарынулі самі сабой. Маці памерла, калі ёй было гады чатыры, таму ўсе клопаты выхавання ляглі на плечы бацькі. Аляксандр ставіўся да дачкі трапятліва, пяшчотна, быў бадай што самым сапраўдным сябрам. 3 ёй ён дурэў, весяліўся, быў бесклапотным. Ва ўсялякім выпадку, спрабаваў ёй такім здавацца. Толькі пасталеўшы, Мары ўсвядоміла, з якой складанасцю тату давалася хаваць ад яе свае ўнутраныя перажыванні і боль. Аляксандр не распавядаў ёй пра мінулае, пра сваю бацькаўшчыну, але яна ведала, што жыццё таты было нялёгкім. Ён адмаўляўся дзяліцца ўспамінамі, але з выпадкова кінутых фраз у Мары атрымоўвалася самастойна, крок за крокам, складваць мазаіку яго біяграфіі.
Ён нарадзіўся ў Расіі. У юнацтве паспеў пабываць у лагеры. Спачатку савецкім, гэта было яшчэ да вайны. Там над ім і іншымі ягонымі аднагодкамі ставілі эксперыменты, але Аляксандру ўдалося збегчы. А падчас вайны ён трапіў у нацысцкі канцэнтрацыйны лагер. Кім былі яго бацькі, што за эксперыменты праводзіліся ў Савецкім Саюзе, і што з ім адбывалася ў нямецкім лагеры, яна так і не высветліла. Для бацькі гэта былі найбольш балючыя ўспаміны, якія наклалі адбітак на ўсё яго далейшае жыццё. Пасля вайны ён некаторы час працаваў у Лондане ў расейскай службе ВВС. Там жа ён пазнаёміўся і неўзабаве ажаніўся з Ганнай — маці Мары. Праз два гады ў іх нарадзілася дачка, а яшчэ праз паўтары гады яны пераехалі ў Мюнхен, дзе Аляксандр па запрашэнні свайго знаёмага Вадзіма Марскага пачаў працаваць на радыё «Вызваленне».
Пражыўшы ў Германіі два гады, маладая сям’я вырашыла перабрацца ў Марсель — родны горад Ганны, дзе яна стала працаваць у рэдакцыі мясцовай газеты, а Аляксандр на радыёстанцыі. Каханне жонкі дапамагала яму забыцца на мінулае, яго перасталі мучыць начныя кашмары. Супругі жылі ў сваё задавальненне, займаючыся любімай справай і выхоўваючы сваю маленькую дачку. Здавалася, ніхто і нішто не здольна парушыць іх ідыліі, але на пятым годзе жыцця маленькай Мары ў яе маці выявілі рак грудзей. Яна не памятала маму, але ўспамінала, як пасля яе смерці бацька часам плакаў па начах. Справіцца са стратай Аляксандру дапамагаў клопат аб дачцэ. Тады яна, вядома ж, нічога не разумела, але цяпер Мары адчувала бязмежную ўдзячнасць і павагу да бацькі за тое, што ён здолеў справіцца, за тое, што ніколі не шукаў суцяшэння ў алкаголі, нягледзячы на ўсе складанасці, што несправядліва выпалі на яго долю. Яна была ўдзячная бацьку і за тое, што ён здолеў захаваць яе дзяцінства.
Пасталеўшы, яна адправілася ў Парыж шукаць прымянення сваім здольнасцям. Пасля смерці маці Мары стала для бацькі адзіным сэнсам жыцця, таму расстанне з дачкой стала для яго чарговай балючай падзеяй. Аляксандр стаў вельмі хваравітым, яго пачалі трывожыць штодзённыя галаўныя болі і прыступы панікі, а начныя кашмары аднавіліся з ранейшай сілай. Але каб не турбаваць дачку сваімі скаргамі і недамаганнямі, Аляксандр імкнуўся здавацца як мага больш жыццярадасным. Першы час яны звязваліся амаль штодня, Мары дзялілася ўсё новымі ўражаннямі ад Парыжа, тутэйшых людзей і сваіх пошукаў. Паступова іх званкі сталі адбывацца ўсё радзей: адзін раз на тыдзень, затым — два-тры разы на месяц, а потым і зусім адзін раз на месяц. Аднойчы ёй патэлефанавалі і паведамілі, што бацьку насмерць збіла машына. Клопат пра пахаванне на сябе ўзяла рэдакцыя радыёстанцыі, дзе ён працаваў. Таму Мары прабыла ў Марселі толькі тры дні, каб пабываць на пахаванні і разабраць рэчы бацькі. Сярод яго запісаў яна знайшла ягоны дзённік, які Аляксандр пачаў весці яшчэ ў Лондане. Больш за ўсё запісаў прыпадала на самыя шчаслівыя або самыя няшчасныя перыяды яго жыцця: знаёмства з будучай жонкай, нараджэнне дачкі, пераезд у Марсель, смерць Ганны, расстанне з Мары. Найбольш падрабязна ў дзённіку апісваліся апошнія дні жыцця, адкуль яна і даведалася аб яго прыступах. Гэты дзённік быў самым дарагім, што ў яе засталося ад бацькоў. Таму акрамя грошай, ён быў адной з дзвюх рэчаў, якія яна планавала з сабой забраць. Другой была злашчасная кніга, купленая ў амерыканца.
Каб пазбегнуць хуткага затрымання, Мары мела намер абставіць усё так, каб яе знікненне было больш падобнае на выкраданне, чым на ўцёкі. Часу зусім не заставалася, ужо заўтра ёй маглі забараніць выезд за межы Францыі. Таму дзейнічаць трэба было максімальна аператыўна. Калі супрацоўнікі пакінулі офіс, Мары дастала са сховішча ўсе грошы, пра існаванне якіх ніхто акрамя яе не ведаў, і склала іх разам з дзённікам і кнігай у маленькую скураную торбу. Яна вырашыла нічога больш з сабой не браць, у тым ліку каштоўнасці і астатнія грошы, каб у жандармерыі было як мага менш прычын западозрыць яе ва ўцёках. Затым, каб трохі змяніць знешнасць, яна ўзяла нажніцы і адправілася ў прыбіральню. У гэты момант яе заспеў грукат у вітальні, дзверы адчыніліся, на парозе стаяў Жан-П’ер.
— Я тут дакументы забыўся. Ты як заўсёды працуеш дапазна?
Ад нечаканасці яна ледзь не выпусціла нажніцы.
— Так, яшчэ гадзіну-дзве папрацую і дадому, — спрабуючы схаваць хваляванне, вымавіла Мары.
— Ну тады можа ўжо лепш бы засталася тут начаваць?! Бо ўжо вельмі позна.
— Не, не... Сённяшнюю ноч хачу правесці дома. Занадта часта я знікаю на працы. Гіём хутка забудзе, як я выглядаю, — Мары паспрабавала схавацца за ўсмешкай.
— Можа цябе хаця б праводзіць?
— Не, дзякуй. Не хачу красці час у тваёй сям’і. Не хвалюйся за мяне.
Дачакаўшыся, калі Жан-П’ер забярэ забытыя дакументы і пакіне офіс, Мары зачыніла дзверы яшчэ і на ўнутраны замок.
У прыбіральні Мары распусціла валасы і пачала асцярожна караціць свае шыкоўныя пасмы амаль напалову. Ад хвалявання рукі трохі дрыжалі, таму ў яе не заўсёды атрымлівалася акуратна. Стрыжкі было недастаткова, таму яна старанна змыла ўсю касметыку. Затым Мары пераапранулася ў загадзя набытыя днём рэчы. Цяпер яе было амаль не пазнаць. Яна змяніла вобраз прывабнай, паспяховай жанчыны, якую абавязкова суправаджалі касметыка, упрыгажэнні, добрая прычоска і дарагая вопратка, на вобраз правінцыйнай прасцячкі. Мары яшчэ некалькі хвілін пастаяла ля люстэрка, разглядаючы і прывыкаючы да сябе новай. Цяпер яна выглядала старэйшай гадоў на дзесяць. У думках прамільгнуў Гіём са сваімі фобіямі. Гэта сапраўды было страшнавата — так пастарэць усяго за гадзіну. Заставалася ўжо зусім мала часу. Мары вярнулася ў кабінет і склала вопратку ў торбу, каб дзе-небудзь па дарозе ад яе пазбавіцца.
Каб легенда пра выкраданне выглядала праўдападобнай, Мары прынялася наводзіць беспарадак, ствараючы імітацыю слядоў барацьбы: скінула на падлогу ўсё, што знаходзілася на стале, разбіла некалькі скляначак, зламала глобус і парвала палатно адной з карцін, пакінутых для экспертызы. Для большай пераканаўчасці Мары зрабіла надрэз на пальцы, каб пакінуць на прадметах сляды ўласнай крыві. У нейкі момант ёй стала дрэнна, і яна ледзь не згубіла прытомнасць. Мары прылягла на канапу. У галаве круцілася. Больш за ўсё яна баялася, што з-за нейкай дробязі можа сарвацца ўвесь план. “Вось ідыётка. Як жа гэта будзе па-дурному, калі я тут праваляюся без прытомнасці ўсю ноч, а раніцай мяне знойдуць у такім выглядзе. Не скажу ж я, што нападаючым уздумалася перш мяне пастрыгчы. Ідыётка”, — дакарала сябе Мары. Яна прымусіла сябе з’есці трохі печыва, што засталося на століку побач, і праз некаторы час ёй стала лягчэй.
Яна паднялася, у апошні раз агледзела свой кабінет і, узяўшы торбу, накіравалася да дзвярэй. Цела зноў ахапіла дрыготка хвалявання. Мары ціха выйшла, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Спускаючыся па лесвіцы, яна ўздрыгвала і азіралася ад кожнага шоргату. Нарэшце яна выйшла з будынка і хуткім крокам, амаль подбегам, накіравалася за кут. Праз квартал яна трохі запаволіла хуткасць і перад тым, як згарнуць на праспект, выкінула ў адзін са смеццевых кантэйнераў сваю ранейшую вопратку. Было ўжо позна, але на праспекце яшчэ на ўсю моц бурліла жыццё. Спускаючыся ў метро, яна інстынктыўна згорбілася, апусціла галаву, прыціснуўшы падбародак амаль да грудзей у спробе здавацца менш прыкметнай у густым патоку людзей. Мары зайшла ў вагон, села на адно з вольных месцаў і толькі тады заўважыла, што насупраць яе сядзіць Катарына. Унутры як быццам разарваўся камяк страху і разышоўся ледзянымі струменьчыкамі па ўсім целе. Яна стала нервова церабіць шлейку торбы, гузікі на вопратцы. Погляд сам сабой, супраць яе волі саслізгваў на дзяўчыну. Не здольная справіцца са здрадлівым хваляваннем, Мары зрабіла выгляд, што дрэмле, працягваючы назіраць за Катарынай праз шчыліну злёгку расплюшчаных павекаў. Здавалася, дзяўчына яе не пазнала, але напружанне было такім моцным, што яна выскачыла з вагона метро на наступнай жа станцыі.
Момант пагрозы мінуў, але страх усё яшчэ працінаўяе цела. Ногі падкошваліся, няздольныя ўтрымаць цяжар хвалявання. Мары села на лаву, прадпрымаючы марныя спробы авалодаць сабой. Праз хвіліну прыбыў чарговы цягнік метро. Яна прайшла ў самы канец вагона і амаль камяком скруцілася на сядзенні, чакаючы прыбыцця на чыгуначны вакзал.
VII
Адкрываючы дзверы бара, Уладзімір на імгненне заўважыў у акне адлюстраванне знаёмага твару. Ён прапусціў Андрэя наперад, а сам павярнуўся, каб лепей разгледзець чалавека, які ішоў па другім баку вуліцы. Некалькі секунд раздумваючы, Уладзімір усё ж паклікаў мужчыну: “Азіз!” — але той ужо схаваўся за вуглом. Толькі людзі, што праходзілі побач, азірнуліся ў бок замежніка. Звярнуўшы на сябе ўвагу мінакоў, Уладзімір адчуў сябе крыху няёмка. Ён паспяшаўся схавацца, хутка зачыніўшы за сабой дзверы.
— Валодзя, што такое? Знаёмы? — удакладніў Андрэй.
— Падобны, але ён быў далёка і я не разгледзеў твар. Да таго ж, гэтага чалавека я не бачыў ужо некалькі гадоў, — падыходзячы бліжэй, патлумачыў Уладзімір.
— Ну, раз так, можа, дагані яго? Я пачакаю цябе.
— Не. Наўрад ці гэта ён. Хутчэй за ўсё, я проста памыліўся. Мужчына быў падобны на аднаго майго студэнта, якога я вучыў яшчэ ў Конга.
— Усялякае бывае. Можа, усё ж той студэнт?
— Ды ладна, забыліся. Нават калі той, нічога страшнага.
У бары было цьмянае асвятленне, ціха грала музыка. Здавалася, тут усяго было заледзьве: людзей, музыкі, святла, мэблі. Гэта надавала месцу нейкую адмысловую атмасферу. Мужчыны накіраваліся да стойкі.
— Валодзя, ты ідзі, я зараз падыду, — Андрэй накіраваўся ў прыбіральню.
— Добра.
За барнай стойкай працаваў малады цемнаскуры хлопец хударлявага целаскладу. Ён беражліва расстаўляў посуд, але згледзеўшы кліента, адразу ж адклаў усё ўбок і ласкава звярнуўся да Уладзіміра.
— Чаго жадаеце?
— Будзьце ласкавы, два піва.
— Адзін момант.
Хлопец наліў два куфлі і выставіў іх на стойку. Уладзімір дастаў з кішэні купюры і пачаў адлічваць неабходную суму. Міжволі кінуўшы погляд, хлопец заўважыў, што ў мужчыны не хапае некалькіх пальцаў.
— Я вам дапамагу.
— Дзякуй, не трэба, — суха сказаў Уладзімір.
Яму сапраўды не патрэбна была дапамога, ён даўно навучыўся жыць з рукой, на якой не хапала трох пальцаў. Уладзімір пазбавіўся іх яшчэ ў дзяцінстве падчас вайны.
Мама амаль кожнае лета адпраўляла яго ў Ленінград у госці да сваёй сястры Вольгі. Там жа ў 1941 годзе ён і заспеў вайну, якая надоўга разлучыла яго з маці і сястрой. Тады яму было ўсяго дзесяць гадоў. Яму карцела хутчэй дамоў. Да таго ж, як ён, адзіны мужчына ў сям’і, мог заставацца ў гэтым горадзе, калі жыццям яго блізкіх пагражала вайна. У такіх умовах выправіцца ў родны горад было немагчыма, ды і хто б яго адпусціў. Але Валодзя цвёрда вырашыў самастойна вярнуцца ў Барысаў. У адзін з дзён, калі нікога не было дома, ён проста сабраўся і сышоў, нікому нічога не сказаўшы. 3 сабой у дарогу ён узяў толькі рафінад, некалькі яек і трохі хлеба — гэтага магло хапіць на першы час. Сыходзячы ў тую раніцу з хаты цёці Олі, пакідаючы Ленінград, ён і ўявіць не мог, што яго чакае, як гэты шлях дадому цалкам яго зменіць, ператварыўшы з маленькага хлопчыка ў мужчыну, які многае пабачыў ды зведаў.
Яго шлях доўжыўся каля чатырох гадоў, за якія ён пешшу прайшоў больш за семсот кіламетраў. Выпрабаванні, што выпалі на яго долю, здолеў бы вытрымаць, мабыць, не кожны дарослы, не кажучы ўжо пра дзіця. Ежы не было, разлічваць магчыма было толькі на дары прыроды або дапамогу незнаёмых людзей. Начаваць даводзілася там, дзе заспее ноч. Утульны цёплы ложак цётчынага дома змянілі палі, стагі сена, узлескі. За гэты час ён не аднойчы апынаўся на мяжы смерці, але дзесьці дзякуючы выпадку, а дзесьці дзякуючы дапамозе чужых, зусім незнаемых людзей, цудам заставаўся ў жывых. Падзеі тых гадоў з іх крывёю, страхам, смерцю, назаўжды ўрэзаліся ў дзіцячую свядомасць.
У памяці ўсплывала, як некалі наткнуўся ў адной з вёсак на нямецкую аблаву. Салдаты, прыняўшы цёмнавалосага хлопчыка з вялікімі вачыма за габрэя, заштурхнулі яго ў калону да астатніх. Ён пачаў прасіць, маліць адпусціць яго, спрабаваў растлумачыць, што ён не габрэй. Але хто б звярнуў увагу на дзіцячыя просьбы ў гэтым гуле крыкаў і рыданняў. Магчыма, ён так і загінуў бы ў той вёсцы, калі б не адзін салдат, які вывеў Уладзіміра з калоны ды прымусіў зняць штаны. Пераканаўшыся, што хлопчык не абрэзаны, адкінуў яго прэч. Ужо ў дарослым жыцці яму здаралася жартуючы адмахвацца адносна ўласнай знешнасці, успамінаючы гэты эпізод: “Я для сябе гэтую тэму закрыў яшчэ ў дзяцінстве. Нават немцам здолеў даказаць, што не габрэй”.
Бывала, што ў дарозе сустракаў хлопцаў, такіх жа, як і ён — адзінокіх, у пошуках ўласных бацькоў. Аднойчы пазнаёміўся з трыма хлопчыкамі, але іх сумесны шлях апынуўся нядоўгім. У адну раніцу Уладзіміра аглушылі гукі выбухаў — міны. Зямля густым воблакам разляталася ва ўсе бакі, а разам з ёй плоць яго нядаўніх спадарожнікаў. I зноў яго жыццё выратаваў выпадак, які затрымаў на месцы начлегу і не даў ступіць на міннае поле.
Імкненне вярнуцца дадому не дазваляла заставацца на адным месцы. Напэўна, даўжэй за ўсё ён затрымаўся толькі ў вёсцы Ігнатава. Там Валодзя вандраваў з хаты ў хату, дапамагаючы пасвіць жывёлу. У падзяку за дапамогу мясцовыя дзялілі з хлопчыкам скупую ежу і давалі начлег. Апошнім, у чыім доме ён жыў, быў дзед Мядзведзь — справядлівы, добры, але замкнёны і нелюдзімы мужык, які спазнаў праз вайну большае гора, чым голад або калецтва. 3 часам Уладзімір даведаўся, што ягоную ўнучку згвалцілі партызаны. Як падобнае магло адбыцца і што пасля здарылася з няшчаснай дзяўчынай, засталося таямніцай.
Там жа, у Ігнатаве, ён і пазбавіўся некалькіх пальцаў. Усё хутчэй адбылося з-за дзіцячага глупства. Неяк з вясковымі дзецьмі знайшлі ў ваколіцах гранату і вырашылі дзеля забавы кінуць каля дома аднаго з мясцовых, але Валодзя не паспеў, і яна выбухнула практычна ў ягоных руках. Нямецкі лекар найбліжэйшага шпіталя, куды хлопчыка прывёз дзед Мядзведзь, толькі кінуў: “Заўтра”. Увесь гэты час яго мучыў пякельны боль. Але на наступны дзень было яшчэ горш. Рука, спехам пераматаная палатнянай анучай, прыкарэла да грудзей. Боль толькі нарастаў: калі адрывалі ад грудзей прысохлую руку, калі ампутавалі пальцы, зашывалі далонь. Валодзя плакаў, крычаў, клікаў маці.
Да сустрэчы з ёй заставалася ўжо няшмат. Атрымаўшы ад сына ліст, напісаны алоўкам на маленькай паперцы, Еўдакія выправілася ў Ігнатава. У лісце-трыкутніку Валодзя дзіцячым почыркам пісаў: “Вітаю, дарагая мама і сястра Таня! Я знаходжуся ў вёсцы Ігнатава. Мама, калі ты жывая, то дай мне хутчэй адказ. Калі мне ўсё расказваць, як мне даводзілася, вельмі доўгая песня. Мама, прашу цябе, дай хутчэй адказ, зусім я разгубіўся і сіратой тры гады пас кароў. Дай хутчэй адказ”.
Ён сустрэўся з маці ўжо ў Ржэве, дзе пазней дапамагаў аднаўляць дарогу на Ленінград. Еўдакія ўсім паказвала фотакартку, распытвала пра сына. Убачыўшы адзін аднаго, яны кінуліся насустрач. Еўдакія з усёй моцы абняла Валодзю. Яны яшчэ доўга плакалі і абдымалі адно аднаго, баючыся зноў разлучыцца. За гэтыя гады ён падрос, узмужнеў, але больш за ўсё змяніўся погляд — ён стаў дарослым, сур’ёзным. Яна адразу ж заўважыла скалечаную руку сына, але Валодзя апярэдзіў яе: “Не цяпер. Потым усё раскажу”.
Цяпер Уладзімір выдатна валодаў і левай рукой. Яна нават амаль не саступала правай. Ён перадаў бармэну грошы і, узяўшы куфлі, накіраваўся да аднаго са столікаў. Неўзабаве з прыбіральні вярнуўся Андрэй.
— О, і на мяне ўзяў. Дзякуй!
— У наступны раз сам будзеш сам, бо мне ўжо дапамагчы тут прапаноўвалі.
— Без пытанняў. 3 мяне піва.
— Ды ладна ўжо.
Выпіўшы піва, мужчыны развіталіся з бармэнам і выйшлі на вуліцу. Пачынала цямнець.
— Дадому? — удакладніў Андрэй.
— Так. Яшчэ шмат спраў. А ты?
— Я таксама. На наступным тыдні, як будзе больш часу, можам паўтарыць.
— Так, вядома. Да сустрэчы.
— Пакуль, Валодзя.
Развітаўшыся з прыяцелем, Уладзімір адправіўся дадому. Замест таго, каб ісці па звыклым маршруце, Уладзімір пайшоў іншай дарогай — у абыход. Яму хацелася яшчэ трохі прагуляцца. 3 галавы не выходзіў выпадак з мінаком. Магчыма, і сапраўды варта было дагнаць, як і прапаноўваў Андрэй? Г эта нічога не каштавала, і наўрад ці выглядаў бы дурней, чым калі крычаў на ўсю вуліцу. Але з чаго было ўзяць, што гэта Азіз, ён нават не разгледзеў твар мінака. Толькі мімаходам, дый тое ў адлюстраванні. Адкуль яму было тут узяцца.
Уладзімір спрабаваў перад сабой апраўдацца, спрабаваў трохі супакоіцца, але думкі пра былога вучня было цяжка прагнаць. У Конга ў яго было шмат студэнтаў. Але Азіз запомніўся яму больш за іншых. Не толькі таму, што з часам іх адносіны сталі досыць сяброўскімі, але і таму, што менавіта ад яго Уладзімір аднойчы пачуў доўгую і заблытаную гісторыю пра старажытную кнігу і яе ўладальнікаў. Ён нярэдка ў памяці вяртаўся да гэтага аповеду, асобных яго момантаў, так да канца і не ведаючы, якая частка гісторыі праўдзівая. За гэтыя гады паўстала шмат пытанняў, якія ён абавязкова задаў бы Азізу, у выпадку, калі жыццё звядзе іх зноў. Магчыма, сёння яму выпаў шанец, але ён яго ўпусціў. У любым выпадку, у глыбіні душы ён ведаў, што гэтая гісторыя праўдзівая, хоць і мае мноства перабольшанняў ды недакладнасцяў, як і любы пераказ.
Нярэдка Уладзімір разважаў пра ўладальнікаў кнігі, пра іх лёсы, асабліва ў пераломныя моманты ўласнага жыцця. Нягледзячы на багаты вопыт, ён зноў і зноў здзіўляўся, наколькі непрадказальная і зменлівая лінія чалавечага жыцця. Гэта тычылася не толькі герояў пачутай ім гісторыі, але і яго ўласнага жыцця, якое не аднойчы ўваходзіла ў крутыя, небяспечныя віражы. Так і цяпер, шпацыруючы па вуліцах Мільяны, Уладзімір чарговы раз спрабаваў разабрацца ў заблытаным лабірынце сваёй біяграфіі.
Усё сваё свядомае дзяцінства ён жыў з кляймом “сын ворага народа”. Ягоны бацька Леў Іванавіч быў у партыі і працаваў камсоргам шклозавода. Ён пазнаёміўся з Еўдакіяй Мікалаеўнай — маці Уладзіміра — у Барысаве, куды яна прыехала пагасціць да брата Івана. Той быў накіраваны на Барысаўскі шкляны завод для абмену вопытам. Еўдакія нарадзілася ў Петраградзе ў сям’і майстрашкловыдзімалыпчыка Мікалая Мядзведзева і Еўдакіі Іванаўны. А дзядуля Уладзіміра па бацькоўскай лініі да рэвалюцыі працаваў упраўляючым у лагойскім маёнтку вядомага графа Яўстафія Тышкевіча, ад якога Іван атрымаў у падарунак поўны збор твораў свайго любімага пісьменніка — Льва Мікалаевіча Талстога. Менавітаў гонар гэтага пісьменніка пасля назвалі бацьку Уладзіміра.
Леў і Еўдакія ажаніліся амаль праз год пасля знаёмства. А яшчэ праз год у іх нарадзіўся сын, якога назвалі ў гонар Уладзіміра Ільіча Леніна. Гэта быў самы шчаслівы перыяд жыцця іх сям’і. Маладыя пасяліліся ў доме Алены Станіславаўны — маці Льва. Еўдакія пасябравала са сваякамі мужа, з якімі яны пасля адзначалі ўсе святы. Кожную нядзелю вялікай сям’ёй адпраўляліся на бераг Бярэзіны, дзе яны рыбачылі, весяліліся і гулялі. Там жа, каля ракі, Леў з жонкай нярэдка любілі паляваць на качак.
Будучы інструктарам у райкаме, Леў без астатку аддаваўся рабоце, нягледзячы на парок сэрца. Удзельнічаючы ў калектывізацыі, ён аб’ездзіў вялікую колькасць вёсак. Здаралася сустракацца і з мноствам несправядлівасцей, праз якія ён моцна перажываў. Бывала, па вяртанні дзяліўся з жонкай:
— Вялікая сям’я, працавітая, не наймалі парабкаў, а іх раскулачылі. Як я спрачаўся! Не пагадзіліся, звезлі!
Але ён тым не менш быў верны партыі да самых апошніх дзён. Нават калі быў арыштаваны, нават у апошнія секунды жыцця, перад самым расстрэлам.
Не менш старанна бацька Уладзіміра працаваў і ў якасці дырэктара на шклозаводзе «Кастрычнік», які ўзначаліў ужо ў дваццаць восем гадоў, скончыўшы ў Ленінградзе курсы чырвоных дырэктараў. Усяго за год здолеў давесці адстаючы завод да ўзроўню перадавога. У 1937 годзе бацька адправіўся ў Маскву слухачом прамакадэміі імя Молатава, адкуль часта пісаў жонцы, з цяжкасцю пераносячы расстанне з сям’ёй. У пачатку лютага настала маўчанне, наступіла пагрозлівая невядомасць. Праз некалькі месяцаў Еўдакія атрымалаў папяроснай скрынцы канверт без маркі і адраса. Дрыготкімі рукамі яна беражліва дастала брудную паперку са следам ад бота. Гэта быў ліст ад Лёвы. Гэта быў апошні ліст ад бацькі: “Мілая Дусенька! Калі я вытрымаў следства, карцэр, этап, то праца мне не страшная. Я не вінаваты. Патрабую перагляду справы. Дуся, вер, я быў і застаюся сапраўдным камуністам і хачу, каб дзеці былі такімі ж! Пацалуй маці. Прывітанне ўсім. Цалую, Лёва”.
Нягледзячы ні на што, сям’я да апошняга спадзявалася, што Леў вернецца. Пасля вайны Уладзімір, спрабуючы адшукаць бацьку ці хаця б якую-небудзь інфармацыю аб ім, пісаў у Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Не атрымліваючы адказу, ён раз за разам паўтараў свае спробы. У канчатковым выніку прыйшла позва, у якой яго прасілі з’явіцца ў КДБ. Бацька наўрад ці ўжо быў жывы, але ў глыбіні яшчэ цяплілася надзея. Пасля вайны ён сапраўды ведаў, што ні ў чым немагчыма быць упэўненым да канца. Таму і тады, накіроўваючыся ў будынак барысаўскага КДБ, не быў да канца ўпэўнены ў смерці бацькі.
Чакаючы ў невялікім жудасным кабінеце з цьмяным асвятленнем, ён адчуваў сумесь надзеі, хвалявання і страху. Праз некалькі хвілін у памяшканне ўвайшлі некалькі мужчын. Гутарка была кароткай:
— Табе некалькі разоў давалі зразумець, але ты, мабыць, не разумеет! Тады будзем тлумачыць інакш, — грозным, азлобленым тонам вымавіў адзін з мужчын.
Уладзіміра скінулі з крэсла, павалілі на падлогу і пачалі збіваць. Адзін з мужчын размахнуўся і нанёс яму моцны ўдар нагой. Пачуўся хруст зламаных рэбраў.
Ён быў не з тых, хто здаецца. Хутчэй за ўсё, ён працягнуў бы, хай і не гэтак відавочна, пошукі бацькі. Але ў 1957 годзе сям’я атрымала даведку, у якой паведамлялася: “Справа па абвінавачванні Галдовіча Льва Іванавіча, да арышту лютага 1938 года слухача прамакадэміі імя Молатава ў горадзе Маскве, перагледжана ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 22 кастрычніка 1957 года. Пастанова ад 24 чэрвеня 1938 года ў дачыненні да Галдовіча Л. I. адмененая і справа за адсутнасцю складу злачынства спыненая. Галдовіч Л. I. рэабілітаваны пасмяротна”.
Як пасля высветлілася, увесь іх курс быў расстраляны.Жыццё паспела падкінуць Уладзіміру нямала суровых выпрабаванняў, але ён быў моцным, не зламаўся. Ён ужо не быў “сынам ворага народа”. За гэты час ён і сам паспеў стаць бацькам, папрацаваць настаўнікам, інспектарам гарана, затым дырэктарам некалькіх школ, быў дэпутатам гарадскога савета, працаваў у Конга, а цяпер тут — у алжырскім мястэчку Мільяна. Таму гісторыя пра кнігу не здавалася яму выдумкай, бо ён ведаў, што дарога чалавечага жыцця сапраўды багатая дзіўнымі паваротамі.
Ужо падыходзячы да дома, Уладзімір зноў сустрэў мужчыну, якога бачыў сёння ўдзень. Ён ледзь прыкметна кульгаў. Гэта сапраўды быў Азіз.
VIII
Першыя васямнаццаць гадоў майго жыцця праходзілі на два гарады — Барысаў і Мінск. Мой тата Ігар родам з Оршы, а мама Лілія — з Барысава. Пазнаёміліся яны падчас вучобы ў Мінску. А вось іх вяселле і мае нараджэнне прайшлі на радзіме маці. Адразу ж пасля нараджэння я агнездаваўся з бацькамі ў сталіцы, час ад часу бываючы ў родным горадзе ці на дачы з бабуляй і дзядулем. Нягледзячы на свой малады ўзрост, я, будучы ціхім і спакойным дзіцём, наведваў заняткі ва ўніверсітэце разам з бацькамі. Праўда, спінку я трымаць яшчэ не ўмеў, таму наведваў універсітэт, як правіла, лежачы ў спецыяльна абсталяванай спартыўнай сумцы (як-ніяк былі 90-я). Але неўзабаве з заняткамі ва ўніверсітэце мне давялося завязаць і адправіцца ў дзіцячы сад да сваіх аднагодкаў.
Калі мне споўнілася сем гадоў, адказ на пытанне пра тое, куды я пайду ў першы клас, апынуўся не такім відавочны, як у маіх аднагрупнікаў па дзіцячым садзе. Мая цёця Mapгарыта Віктараўна, як яе афіцыйна называлі на працы, або цёця Рыта, як яе неафіцыйна называў я, была выкладчыцай у школе. Выкладчыкам у той жа школе працаваў і яе муж Уладзімір Львовіч, або, як яго называла жонка, Галдовіч. Школа гэтая знаходзілася ў Барысаве, дзе, акрамя ўсяго іншага, жылі мая прабабуля Агаф’я і бабуля па матчынай лініі Аляксандра. Акрамя ўсяго вышэй сказанага, мабыць, варта адзначыць, што я пачаў знаёмства са сваёй будучай школай, яе сталымі і часовым! насельнікамі яшчэ ў першыя месяцы жыцця. Таму ў рэшце рэшт было прынята рашэнне адправіць мяне на выхаванне і навучанне ў родны горад, дзе я жыў у цёці Рыты і яе мужа, час ад часу прыязджаючы да бацькоў у госці. [У дачыненні да дзіцяці словы “час ад часу прыязджаючы да бацькоў у госці” могуць гучаць пацешна або сумна, але на самой справе я вельмі ўдзячны і бацькам, і цётцы з дзядзькам за гэтае рашэнне]. У пятым класе здарылася спроба вярнуць мяне назад у сталіцу, у адну з Мінскіх школ, але я, як кветка сацыяльна пераборлівая і чулая, не прыжыўся на чужой Глебе ды роўна праз чвэрць працягнуў навучанне ў барысаўскай школе. Забягаючы наперад адзначу, што ў Мінск я зноў пераехаў пасля заканчэння школы. Такім чынам, ужо ў дарослым жыцці я сцісла апісваў геаграфію свайго дзяцінства і юнацтва наступнай схемай: Барысаў (нараджэнне) — Мінск (дзіцячы сад) — Барысаў (школа) — Мінск (універсітэт).
[Магчыма, апісаная мною гісторыя значна адрозніваецца і па тоне, і па стылі ад вышэйпрыведзенай гісторыі аб уладальніках кнігі Мальябекі. Але я наўрад ці здолею, ды і не хачу імітаваць яе стыль. Перш за ўсё таму, што хачу пакінуць некаторы зазор паміж той гісторыяй кнігі, якая, хутчэй за ўсё, агорнутая тоўстым міфалагічным пластом і той гісторыяй кнігі, сведкам якой я часткова з’явіўся. Разумею, што мог тым самым падмануць чаканні некаторых чытачоў, але прашу ўсё ж паставіцца з разуменнем і таксама справядліва ўспрыняць маю частку гісторыі].
Напэўна, асноўнай асобай, якая паўплывала на маё развіццё ў школьныя гады, быў Уладзімір Галдовіч, або, як я яго называў, Львовіч. У мяне няма куміраў, але не праз рэлігійныя перакананні, а хутчэй у сувязі з нежаданнем абмяжоўваць сваё ўспрыманне такога шматстайнага свету такімі вузкімі катэгорыямі, як «кумір», «самая любімая кніга», «самы любімы фільм» і іншымі «самымі». Але калі б у мяне ўсё ж быў кумір, то ім, хутчэй за ўсё, быў менавіта Львовіч — чалавек сапраўды выбітны, як асабістымі рысамі, так і дзіўнай біяграфіяй.
Толькі нядаўна я пачаў разумець, як мне пашанцавала, што ў дзяцінстве — у час, калі маленькі чалавек задаецца мноствам пытанняў, — у працэсе больш ці менш усвядомленага знаёмства з навакольным светам побач са мной апынуўся такі чалавек. А ўлічваючы, што дзіцёнак у першую чаргу цікавіцца асаблівасцямі фізічнага свету, чым сацыяльнага, Львовіч — выкладчык фізікі і хіміі, ды і акрамя таго чалавек начытаны — як ніхто іншы быў здольны насыціць маю дзіцячую прагу да ведаў. Многія бацькі, як мне здаецца, ці няздольныя адказаць на большасць дзіцячых пытанняў з-за недахопу ўласных ведаў, або стомленыя ад надакучлівых роспытаў, адмахваюцца ад маленькага чалавечка, для якога атрыманне адказаў з’яўляецца такім важным. Зусім па-іншаму справа ішла з маім настаўнікам, які грунтоўна падыходзіў да ўсіх пытанняў пачынаючы ад таго, “чаму вяртаецца бумеранг” ды «чаму немагчымы вечны рухавік» і сканчаючы тым, «як працуе сігналізацыя» ці «як працуе электронны ключ аўтамабіля».
Львовіч грунтоўна займаўся маім усебаковым выхаваннем: фізічным, працоўным і інтэлектуальным. Менавіта ён прывёў мяне на плаванне, калі я вучыўся ў пачатковай школе, падарыў мне першы эспандэр і першыя гантэлі. Я б не сказаў, што выхаванне насіла нейкі гвалтоўны або прымусовы характар, як гэта нярэдка бывае, калі бацькі прымушаюць дзіця, якому самы час гарэзаваць, хадзіць на мноства гурткоў і секцый, распісваючы ўвесь дзень і загружаючы яго з раніцы да вечара. Усё было зусім па-іншаму. Львовіч далучаў мяне да той дзейнасці ў хаце або на падворку, якой займаўся сам. Разам з ім я прыбіраў зімой снег у двары, на даху, за плотам. Увесну — капаў грады, садзіў агуркі, памідоры, зеляніну. Летам — насіў ваду вёдрамі ды палівачку з калоша, паліваў гарод. Увосень — прыбіраў граблямі лістоту, паліў вогнішчы. Ён вучыў мяне пілаваць дошкі, калоць дровы, забіваць цвікі, чыніць плот, рамантаваць ровар, чысціць бульбу, сушыць садавіну, рыбачыць і яшчэ шмат чаму іншаму. Менавіта Львовіч навучыў мяне гуляць у шахматы і шашкі. Менавіта ён прышчапляў мне любоў да чытання.
Я не прыхільнік таго, каб прымушаць дзіця чымсьці займацца да млосці, няхай гэта будзе музыка, спорт або вучоба. Як паказвае практыка (але, магчыма, я і памыляюся), чым болей нас прымушаюць чымсьці займацца ў дзяцінстве, тым большую агіду гэта выклікае ў дарослым жыцці. Ды і не толькі ў дзяцінстве. Сама прырода паказвае, што сіла процідзеяння роўная сіле дзеяння. Магчыма, таму дасведчаны педагог пазбягаў падобных метадаў выхавання. Адзінае, да чаго Львовіч сапраўды прымушаў мяне і, як гэта не дзіўна, не памыліўся, было чытанне. Варта адзначыць, што гэты перыяд адносіцца да часу, калі я толькі вучыўся чытаць. Нярэдка цёця заставала карціну, як Львовіч што-небудзь гатуе для нас на кухні, а я сяджу і чытаю яму ўслых. У выніку я не толькі навучыўся чытаць, але і палюбіў гэты занятак настолькі, што цяпер не магу і дня правесці без кнігі.
Памятаю, як неахвотна чытаў дзіцячыя “Казкі Францыі” — вялікую кнігу з маляўнічымі ілюстрацыямі, і як неўзабаве з задавальненнем пачаў чытаць больш сур’ёзную і пазнавальную літаратуру з бібліятэкі Львовіча. Асабліва добра мне запомніліся “Займальная матэматыка”, “Займальная фізіка”, “Займальная механіка” — тры кнігі Перальмана, выдадзеныя ў 40-х і 50-х гадах, біяграфія Майкла Фарадэя 1947 года выдання і “Гісторыя свечкі” (таксама 40-х гадоў).
Большая частка ўспамінаў тых гадоў звязана з Львовічам, пачынаючы з панядзелка, калі ён раней за ўсіх падымаўся, каб прыгатаваць сняданак, і заканчваючы выходнымі, калі мы хадзілі з ім у гарадскую лазню. На кухні заўсёды працавала радыё, адна і тая ж станцыя — “Радыё Рокс”. Але калі гукі музык! і галасы радыёвядучых увечары хутчэй закалыхвалі, а раніцай не выклікалі ніякага дыскамфорту, то дзейнасць Львовіча не магла не звяртаць на сябе ўвагі. Ужо з пяці раніцы з кухні прасочвалася яркае святло і чуўся грукат посуду. Дзядзька гатаваў шмат і смачна, але маёй самай любімай стравай яго прыгатавання былі макароны па-флоцку.
Дзядзька з цёцяй жылі ў доме, які мы паміж сабой называлі баракам. Ён быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя і ўяўляў сабой доўгі аднапавярховы дом (пераважна драўляны з цаглянымі прыбудовамі), падзелены на чатыры часткі, з асобным уваходам для кожнай сям’і. У тыя гады ў доме яшчэ не было газу і, адпаведна, гарачай вады. Таму ўвесь посуд мылі ў халоднай вадзе. Умывацца таксама даводзілася халоднай вадой, але часам мы падагравалі яе ў вялікім тазе на адной са зробленых Львовічам электраплітак. Але для больш грунтоўных водных працэдур неабходна было наведваць гарадскую лазню.
Мы жылі недалёка ад гарадскога парку. Блізка таксама знаходзіліся вакзал, крыху далей — цэнтральная плошча з помнікам Леніну, гарадскі басейн, гарадская бібліятэка, Дом быту, Дом культуры і іншыя значныя для невялікага горада месцы. Таму, як правіла, я перасоўваўся па горадзе пешшу. Карыстацца транспартам даводзілася толькі ў тых выпадках, калі ехаў у госці да бабулі або прабабулі. Прабабуля Агаф’я, або, як мы яе ласкава называл!, бабуся, перш таксама жыла ў сваім доме, але крыху пазней пераехала жыць у кватэру, якая знаходзілася ў старым горадзе і, каб наведаць яе, мне даводзілася праехаць на аўтобусе ўвесь горад. Было два варыянты. Альбо ехаць кароткім маршрутам №1, альбо маршрутам №11, які рабіў вялікі круг, але праязджаў недалёка ад дома маёй бабулі, якую, праўда, у той час я практычна не наведваў. Каб патрапіць у бібліятэку, басейн або секцыю гімнастыкі — асноўныя месцы майго вольнага часу па-за домам, — можна было пад’ехаць адзін прыпынак на гарадскім транспарце, але яго паслугамі я, як правіла, у гэтых выпадках не карыстаўся. Я крыху адхіліўся ад лініі свайго апавядання, і зараз самы час да яе вярнуцца.
Калі на мапе дом, школу і лазню адзначыць кропкамі і злучыць, то атрымаецца трохкутнік. Ад школы да лазні было хвілін пяць хады, а ад дома да лазні або школы — ад дзесяці да пятнаццаці. 3 Львовічам мы хадзілі ў лазню, калі не памыляюся, па выходных. Мы ўваходзілі ў вялікі будынак (а па дзіцячых мерках — велізарны), куплялі квіток ды праходзілі ў левы блок, дзе размяшчалася мужчынскае аддзяленне.
[Не магу ўтрымацца і не зрабіць рэмарку. 3 цягам часу я бываў яшчэ ў мностве падобных устаноў, і чамусьці ў большасці з іх мужчынскае аддзяленне размяшчаецца менавіта ў левай частцы ад увахода].
3 распранальні дзверы праз маленькі прылазнік вялі ў асноўнае памяшканне, большага за якое я да гэтага часу яшчэ не бачыў нават у сталічных лазнях. Там шчыльнымі шэрагамі стаяла мноства каменных лавак, на якіх сядзелі ці стаялі каля іх дзясяткі аголеных мужчын усіх узростаў — ад двух-трохгадовых да васьмідзесяцігадовых. У пачатку і канцы гэтага гіганцкага памяшкання мясціліся душавыя. У процілеглым канцы ад увахода знаходзіліся дзверы, за якімі хаваўся невялікі басейн. Менавіта хаваўся! Ён практычна ніколі не працаваў, і за ўвесь час мне ўдалося туды патрапіць толькі адзін раз. Побач былі дзверы, што вялі ў апарню. Яна складалася з некалькіхузроўняў драўляных прыступак і больш была падобная на амфітэатр старажытнагрэцкага кшталту.
Пасля лазні мы з Львовічам заўсёды заходзілі ў бар. Паміж намі існавала нешта накшталт негалоснага пагаднення, што я не буду “выдаваць” цётцы Рыце гэтае адхіленне ад маршруту, які вядзе дадому. Падобнае адхіленне было і ў маіх інтарэсах, бо ў бары дзядзька купляў мне пірожнае, і ў выніку маленькая таямніца станавілася ўжо не чыёйсьці, а нашай агульнай, што, вядома ж, яшчэ больш падахвочвала мяне захоўваць маўчанне. Але прысмакі прадаваліся толькі ў бары, які знаходзіўся на другім паверсе будынка гарадской лазні, а мы часцей за ўсё наведвалі той, што быў на сярэдзіне нашага шляху, і гэта акалічнасць часам падштурхоўвала мяне вызваліцца ад зароку маўчання. Гэта была вельмі каларытная ўстанова, класічны бар савецкага кшталту, дзе пірожных і знаку не было. У далёкім куце маленькага памяшкання за прылаўкам стаяла касірка. Уздоўж вокнаў размяшчалася некалькі круглых сталоў на высокіх ножках, стоячы за якімі пілі нешматлікія наведвальнікі. Мы прыходзілі туды з Львовічам ненадоўга. Ён купляў вялікі келіх піва, часам з бутэрбродам, перакідваўся некалькімі фразамі з прадаўшчыцай, выпіваў піва і мы сыходзілі, працягваючы шлях у кірунку дома. Асабліва запамінальнай была знешнасць адной з касірак, з круглай прычоскай кучаравых валасоў і вельмі яркім макіяжам. 3 цягам часу я сустрэў яе, калі з былымі аднакласнікамі адзначаў шостую гадавіну заканчэння школы ў рэстаране, што знаходзіўся праз дарогу ад таго бара, які мы наведвалі з дзядзькам. Яна працавала гардэробшчыцай і мне на здзіўленне зусім не змянілася за гэтыя трынаццаць-пятнаццаць гадоў.
Але бывала, што справа не абмяжоўвалася півам пасля лазні, а прымала больш сур’ёзныя абароты. Здаралася, што дзядзька выпіваў. Не ведаю, як і дзе гэта адбывалася, памятаю толькі, як дзядзька з цёткай вельмі моцна сварыліся. У гэтыя перыяды мне было страшна, але не за сябе, а за цётку, і я, мякка кажучы, вельмі злаваўся на Львовіча. Некалькі разоў адбываліся асабліва крытычныя сітуацыі, аднак пра іх я згадваць не хачу. Але я ніколі не ўмешваўся, інстынктыўна разумеючы, як належыць сабе паводзіць дзіцёнку ў сварках паміж дарослымі. Тады, як і цяпер, я лічыў любыя словы суцяшэння ў дачыненні да блізкіх людзей бессэнсоўнымі, і нават апашляючымі сам працэс суцяшэння, таму адзінае, што я мог зрабіць у такіх выпадках — сесці побач і злёгку прыабняць цётку Рыту ў знак падтрымкі. Памятаю толькі, як адзін раз, калі сітуацыя дасягнула крытычнага піка, я ціхенька падышоў да ўваходных дзвярэй і зачыніў іх на кручок, думаючы, што дзядзька выйшаў на двор, але неўзабаве высветлілася, што ён усё ж застаўся дома і я гэтак жа ціха назад зняў з дзвярэй кручок.
Мабыць, яшчэ горш было, калі я заставаўся з п’яным Львовічам сам-насам. Не таму, што ён мог мне ўчыніць нешта шкоднае, але хутчэй таму, што я не мог адасобіцца, схавацца, бо ўсе расповеды, усе дзеянні, уся ўвага была накіраваная толькі на мяне, я не мог проста ўзяць і сысці. Псіхалагічна ў такіх сітуацыях я адчуваў сябе несвабодным. Аднойчы дзядзька выпіў (слова “напіўся” занадта моцнае, і ўжываецца да асоб іншага роду, таму тут я яго не выкарыстоўваю), калі цётка Рыта паехала ў Мінск да маіх бацькоў. Быў ужо вечар і цётка сказала мне збірацца ехаць у Мінск. Адзіным, што я тады склаў з сабой у заплечнік, былі маленькія гантэлі, падараваныя мне Львовічам. Наўрад ці я ў той вечар з’ехаў з Барысава і, здаецца, усё ж застаўся дома, але памятаю, як псіхалагічна і эмацыйна складана было сысці.
Не аднойчы даходзіла нават да таго, што мы з цёткай сыходзілі з дому. Неяк позна ўвечары мы пайшлі ночыць да сяброўкі маёй цёці — таксама школьнай настаўніцы. Некалькі разоў мы сыходзілі на дастаткова працяглы перыяд і разы два жылі ў бабулі, а адзін раз і зусім на кватэры былой цётчынай аднакласніцы. Мы жылі там так доўга, што нават набылі тэлевізар. Менавіта ў пачатку гэтага перыяду, цёця, не жадаючы сустракацца з Львовічам, папрасіла мяне забраць нешта па дробязі з яе рэчаў. Мой эмацыйны стан быў як у жахлівым сне, калі спрабуеш застацца незаўважаным, набліжаючыся да месца, у якім знаходзіцца нешта пагрозлівае. Я зайшоў на падворак. Усе дзверы былі наросхрыст. Было чуваць, што дзядзька знаходзіцца ў зале, і я паспрабаваў асцярожна праслізнуць на кухню, каб хутка ўзяўшы неабходныя рэчы, выслізнуць незаўважаным. Але не атрымалася.
Гэты перыяд, калі мы жылі на кватэры цётчынай аднакласніцы, пачаўся пасля нараджэння ў Львовіча і цёці Рыты дачкі — маёй дваюраднай сястры Соні. Тады яна яшчэ не навучылася хадзіць, ёй было менш за год.
Мая цётка Рыта была другой жонкай Львовіча. I так атрымалася, што ў нованароджанай Соні ўжо былі дзве сястры, малодшая з якіх была на трыццаць два гады старэйшая за яе. Але яшчэ больш незвычайна выглядаў той факт, што Соніна пляменніца была на сем, а пляменнік на дванаццаць гадоў старэйшыя за сваю цёцю. Ад першай жонкі Ганны ў дзядзькі былі дзве дачкі — Ларыса і Вольта, а таксама ўнукі Віталік і Валянціна. Калі нарадзілася Соня, маёй цётцы было трыццаць шэсць, а Львовічу семдзесят гадоў.
Прыкладна праз тры гады пасля нараджэння дачкі ў дзядзькі выявілі рак. Ён спрабаваў сабрацца з сіламі, але я памятаю, як імкліва ў Львовіча, моцнага, дужага дагэтуль, схуднела цела, асунуўся твар. Памятаю, як Львовіч, раней самы энергічны і жыццярадасны з усіх, хто быў у маім дзяцінстве, усё часцей стаў праводзіць час лежачы. Складана ўзгадаць падрабязна той перыяд пасля нараджэння маёй дваюраднай сястры. Адзіным больш ці менш выразным успамінам з’яўляецца карціна, як Львовіч ляжыць днём у пасцелі, а маленькая Соня гуляецца побач на падлозе або лазіць па ложку каля таты.
Пра смерць Львовіча я даведаўся, калі быў з бацькамі ў Крыме. Мне было чатырнаццаць гадоў, а яго дачцэ толькі чатыры гадкі. Там жа, у Крыме, але за два гады да гэтага, я пачуў па радыё і пра смерць Васіля Быкава. Памятаю, як пасля размовы па таксафоне маці паведаміла: “Тэлефанавала Рыта, сказала, што Львовіч памёр”. Тады я схаваў свае перажыванні за нейкай фармальнай фразай, вырашыўшы не ўскладняць сітуацыю сваімі роспытамі. Не ведаю, чаму смерць дзядзькі і чужога мне чалавека цяпер так цесна сутыкаюцца ў асацыятыўным павуцінні маёй памяці. Магчыма таму, што і адна, і другая вестка насціглі мяне ў Крыме ў досыць кароткім часовым прамежку. А магчыма таму, што — не пабаюся здацца пафасным у сваёй аналогіі — для мяне асабіста смерць Львовіча была такой жа стратай, якой была смерць Быкава для Беларусь Нават цяпер, часам настальгуючы па тых часах, праведзеных з Львовічам, адчуваю, як да горла падступае камяк, як гэта бывае, калі хочацца плакаць.
Але калі тады я яшчэ не быў здольны ўсвядоміць тое, што адбылося, у поўнай меры, то для маёй цёткі перыяд пасля смерці мужа стаўся сур’ёзным выпрабаваннем. Не толькі эмацыйна-псіхалагічным выпрабаваннем, якое выпадае на долю таго, хто страціў блізкага чалавека. I не толькі выпрабаваннем выхоўваць маленькае дзіця ў адзіночку. Але, у літаральным сэнсе, выпрабаваннем нанова вучыцца жыць ва ўласным доме, вучыцца новай паўсядзённай рэчаіснасці. Бо, як я згадваў раней, Львовіч быў, калі можна так сказаць, усёабдымным у сваёй дзейнасці. Прыгатаванне ежы, догляд за гародам, гаражом, домам, рашэнне бытавых і многіх іншых паўсядзённых пытанняў ды клопатаў, ад якіх дагэтуль мая цётка ў асноўным была вызвалена, адным махам зваліліся на яе плечы. А да гэтага дадаваліся клопаты па выхаванні маленькай дачкі і пляменніка, не кажучы ўжо пра цяжкую працу ў школе з яе жудаснай бюракратыяй і апантанымі дзецьмі.
У гэты перыяд я стараўся пасільна дапамагаць цётцы не толькі па хаце, але і з Соняй. Добра, што акрамя ўсяго іншага, Львовічу ўдалося выхаваць ува мне і самастойнасць. Бывала, цётка Рыта баялася адпраўляць мяне аднаго на электрычцы ў Мінск. У падобных выпадках ён ужываў досыць моцны аргумент, прыклад з уласнага жыцця: “Я ў яго гады ўжо адзін ездзіў у Ленінград...” або “у яго гадах я пешшу з Ленінграда ў Барысаў падчас вайны ішоў...”.
Львовіч часта распавядаў гісторыі са свайго жыцця. Аб сваім тату, якога расстралялі ў перыяд рэпрэсій. Пра тое, як ён — у той час маленькі хлопчык — падчас вайны спрабаваў адзін дабірацца з Ленінграда дадому да маці ў Барысаў. Пра тое, як падчас гэтага шляху яму гранатай адарвала тры пальцы на левай руцэ і як яго расстрэльвалі немцы. Паказваў захаваны жоўты лісточак, складзены трохвугольнікам, на якім алоўкам дзіцячым почыркам быў напісаны кранальны ліст маці. Распавядаў, як яго не раз спрабавалі забіць, не толькі ў ваенны, але і ў мірны час. Распавядаў пра тое, як працаваў у Конга і Алжыры. Сярод гэтых біяграфічных гісторый быў аповед і пра старажытную кнігу з цярновым вянком на вокладцы, які Львовіч пачуў, працуючы ў Афрыцы. У дзіцячыя гады гісторыя пра загадкавую кнігу моцна мяне ўразіла, але сталеючы, я ўспамінаў яе з усё большым скептыцызмам, адносячы да разраду добрай выдумкі, чым да рэальных падзей. Але ўсумніцца ва ўласным скептыцызме мяне прымусіў выпадак, які адбыўся, калі я ўжо вучыўся ва ўніверсітэце.
Праз некаторы час пасля смерці Львовіча ў доме пачаўся маштабны рамонт, які доўжыўся шмат гадоў і скончыўся толькі ў перыяд маёй вучобы ў аспірантуры. Раней у доме дзядзькі і цёткі паўсюль знаходзіліся прывезеныя з Афрыкі статуэткі і маскі, пудзіла кракадзіла, карціна з выявай чарнаскурай жанчыны, прадметы, зробленыя ці тое са слановай косткі, ці тое з біўня, ды многае іншае. Паступова нешта з гэтага раздорвалася, нешта хавалася ў шафы. Дом кардынальна мяняў сваё аблічча. Мяняўся не толькі інтэр’ер, але месцамі і сама структура памяшканняў.
Увесь гэты час я любіў вяртацца ў Барысаў (і ўсё яшчэ люблю), каб пагуляць па горадзе, сустрэцца з аднакласнікамі, пабыць у некалі маім, а цяпер Соніным пакоі, дзе яшчэ заставалася шмат маіх рэчаў. Калі палілася печ, тут станавілася вельмі цёпла, бо яна прымыкала да сцяны майго пакоя. У доме было дзве печы. Адна знаходзілася на кухні, але ёю ніколі не карысталіся, і з часам яна была знесена, а другая — у зале. Ад задняй часткі печы ў мой пакой амаль над самай падлогай адыходзілі маленькія металічная дзверцы на завале, дакладна такія ж знаходзіліся ў прамежку паміж залай і пакоем. Ніхто не ведаў дакладна, для чаго яны патрэбныя, функцыянальна яны нічога не давалі, і іх планавалася замураваць або заляпіць шпалерамі. Раней дзверцы былі застаўленыя мэбляй, якую падчас рамонту прыбралі. I ў адзін са сваіх прыездаў мне захацелася паглядзець, што знаходзіцца за металічнымі дзверцамі, пакуль іх не заладзілі.
Усярэдзіне было цёмна, там знаходзіўся маленькі пыльны праём. Я ледзь не сабраўся зачыніць дзверцы назад, але маю ўвагу прыцягнула нейкая лёгкая няроўнасць. Узяўшы са стала лямпу, я паспрабаваў трохі падсвятліць, але гэта нічога не дало. Тады, вырашыўшы канчаткова пераканацца, сунуў руку ды выявіў, што няроўнасць, якая прыцягнула маю ўвагу, не з’яўляецца часткай унутранай канструкцыі. Знутры я выцягнуў тонкі брудны скрутак, у якім знаходзілася дзве таблічкі. Перш мне здалося, што гэта можа быць чымсьці накшталт старой папкі для папер, але ўнутры нічога не было. Праз некалькі секунд мяне азарыла, што гэта звычайная вокладка або пераплёт кнігі. Працёршы яе ды ўзяўшыся разглядаць падрабязней, я заўважыў малюнак кнігі ўнутры цярновага вянка. I тут мяне пасапраўднаму азарыла — гэта была кніга, пра якую распавядаў Львовіч. Але калі ёсць пераплёт, значыць, дзесьці мусіла быць і сама кніга. Усяго мяне ахапіла ўзбуджэнне і радасць ад нечаканай знаходкі.
У чаканні таго, калі цётка прыйдзе пасля працы дадому, я нервова хадзіў з пакоя ў пакой. Калі ж яна нарэшце вярнулася, я з парога пачаў засыпаць яе пытаннямі. Але, як хутка высветлілася, яна нічога не ведала і ніякай гісторыі пра кнігу ад Львовіча ніколі не чула. Увесь гэты і наступныя дні былі праведзеныя ў пошуках. Я старанна агледзеў дом, гарышча, гараж, адрыну, правяраючы кожную шчыліну, выпукласць або выемку. Даходзіла нават да таго, што я прагрукваў сцены на наяўнасць поласцяў ці схаваных выманняў. Калі б не напалоханая маёй шалёнай стараннасцю цёця Рыта, я б яшчэ не хутка спыніўся і, магчыма, перакапаў увесь гарод, задні двор ды прылеглую да плота тэрыторыю. Час ад часу я пракручваў у памяці дзіцячыя ўспаміны, звязаныя з Львовічам, намагаючыся знайсці хоць нейкі намёк або ўдакладненне таго, дзе можа быць кніга.
Страціўшы ўсялякую надзею, я ўсё ж часам прадпрымаў нясмелыя спробы даведацца хоць нешта ў сястры Львовіча і яго старэйшых дачок, але ніхто нічога не ведаў. Нейкі перыяд майму расчараванню спадарожнічала дэпрэсія, і я ўжо не аднойчы пашкадаваў, што знайшоў гэты пераплёт, які не даў ніякіх адказаў, але толькі стварыў яшчэ больш пытанняў. Пераканаўшыся, што знайсці саму кнігу мне не ўдасца, хацелася адшукаць хоць якіянебудзь згадкі пра яе. Але пошукі ў інтэрнэце і архівах таксама скончыліся нічым.
Думкі пра старажытную кнігу не пакідалі мяне некалькі гадоў. Раз-пораз праскоквала “а што, калі...”. Дакучлівая ідэя раздзірала мяне, увесь час выбівала з каляіны, замінаючы вучыцца і працаваць. Яна магла падпільнаваць мяне на спатканні, падчас чытання або заняткаў спортам, перад сном. Яна чакала мяне паўсюль, не даючы расслабіцца. На шчасце, паступова я прыйшоў да разумення таго, што не змагу ў поўнай меры атрымліваць асалоду ад уласнага жыцця, адчуваць радасць ад таго, што маю і што мяне акружае да таго часу, пакуль канчаткова не здолею змірыцца. Мне трэба было адпусціць усе надзеі, звязаныя з кнігай. Змірыцца, што ніколі не змагу яе знайсці. Мне варта было пакінуць яе часткай той гісторыі, якую аднойчы пачуў, не спрабуючы вылучыць для яе месца ва ўласнай рэчаіснасці. Але складаней за ўсё было, і з гэтым я ніяк не хацеў мірыцца, добраахвотна аддаць небыццю мноства людзей і перш за ўсё Львовіча, часткай жыццяў якіх была кніга. Я быў гатовы пакінуць яе пошукі, перастаць мучыць сябе пустымі надзеямі, але зусім не мог пайсці на тое, каб бязлітасна пахаваць гісторыі гэтых людзей у пластах сваёй памяці, магчыма, апошнім носьбітам якіх я застаўся.
3 гэтай нагоды я адважыўся падзяліцца дадзенай гісторыяй з вамі. Каб яна служыла напамінам пра людзей, якія не атрымалі статусу знакамітасці, статусу вялікага вучонага, пісьменніка, філосафа або кампазітара, але пражылі не менш годнае і цікавае жыццё; пра людзей, якіх гісторыя школьных падручнікаў і энцыклапедый грэбліва абыходзіць бокам; пра людзей, маленькіх для вялікай гісторыі, але вялікіх асоб па жыцці. Можа быць, прачытаўшы гэтую кнігу, вы паглядзіце і выявіце для сябе, што побач знаходзіцца — магчыма, гэта вашыя дзядуля, бабуля ці хто-небудзь яшчэ з блізкіх — тая самая вялікая асоба, што засталася на палях гісторыі.