Прысуд валадара (на белорусском языке)

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш

Прысуд валадара

Iшоў суд. Дакладней, скандальнае разьбiральнiцтва сканчвалася. Апошнi дзень абяцаў быць цiкавым. Нiхто не сумняваўся ў вiнаватасьцi падсуднага. Злачынства, якое ён зьдзейсьнiў, шакавала грамадзтва. Сьвет бачыў на сваiм вяку процьму брыдоты, але гэткай... Доказы вiнаватасьцi былi настолькi вiдавочнымi, што не патрабавалi працяглага судовага разгляду.

Апошняе слова мусiў сказаць бацька падсуднага. Калi б ня ён, магчыма, нiхто i не наладжваў бюракратычных, пыхлiвых паседжаньняў - з парыкамi, сьведкамi, судовымi прысяжнымi, абаронцамi, абвiнаваўцамi, па ўсiх казённых правiлах i законах. Яго б закiдалi камянямi, утапiлi б у бочцы з памыямi, засiлiлi б хвастом асла, зьдзёрлi б скуру, укрыжавалi... Наўрад цi ён уваскрос бы па прыкладу пана Езуса.

Такое не даруецца.