Ён яшчэ вернецца (на белорусском языке)

Аркуш Алесь

Алесь Аркуш

Ён яшчэ вернецца

У сярэдзiне 1980-х я меў тры любiмыя беларускiя кнiгi: "Вандроўнiк" Леанiда Дранько-Майсюка, "Сурма" Алега Мiнкiна i "Добры дзень, мая шыпшына" Уладзiмiра Арлова. У той час я быў студэнтам наргасу i рабiў першыя крокi ў лiтаратуры. Са свайго чытацкага захапленьня я не зьбiраўся ствараць таямнiцы i паўсюль прапагандаваў любiмыя кнiгi i iх аўтараў. Прапаганду зьдзяйсьняў трыма мэтадамi: 1) наладжваньнем калектыўных чытаньняў у студэнцкiм iнтэрнаце; 2) арганiзацыяй сустрэчаў з маладымi пiсьменьнiкамi; 3) напiсаньнем рэцэнзiй на любiмыя кнiгi для iнстытуцкай газэты "Экономист". Рабiць гэта было складана i няўдзячна. Усе мае "прамацыйныя" спробы не дасягалi патрэбнага вынiку. На сустрэчы прыходзiлi ня больш за 10-15 студэнтаў, пераважна дзяўчаты з маёй групы, а на калектыўных чытаньнях той-сёй засынаў на другой-трэцяй старонцы. Да таго ж, праводзячы сваю прапагандысцкую кампанiю i друкуючы свае вершы ў iнстытуцкай газэце, я набыў сур'ёзных iдэалягiчных апанэнтаў - каманду КВЗ з фiнансавага факультэту, якую ўзначальваў Жэня Краўцоў (будучы кiраўнiк "Мiнсккомплексбанку" i стваральнiк тэлеперадачы "Банка комиксов"). "Краўцоўцы" абралi мяне мiшэньню для сваiх "кавээнаўскiх" жартаў, нават стварылi адмысловы вусны часопiс "Антикозик" (на той час Алеся Аркуша яшчэ не iснавала). "Краўцовец" Андрэй Важнiк праз знаёмых на перадапошнiм курсе перадаў мне на памяць свой верш пад назваю "Александру Козику (карандашный вариант)". Зьдзiвiлi такiя радкi:

Прости за то, что был я грешен,

Прости за едкость и за злость,