Бронiсь
(сапраўднае прозвiшча невядома)
Злыя нявесткi i хiтры дзед
У нашай вёсцы стаяла на выгане пекная хатка з садам. У ёй калiсьцi жыў стары Мацей. Быў ён чалавек працавiты, завёў добрую гаспадарку, дачакаўся сыноў i спадзяваўся правесцi сваю старасць аж да самай смерцi шчаслiва.
Але дарэмная была надзея яго. Сыны пажанiлiся, прыйшлi ў хату нявесткi, i шчаслiвае жыццё старога скончылася.