Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Бааль Вольдемар

Вальдэмар Бааль

Плацiнавы абруч

Пераклад: Мiкола Татур

1

Ёсць такое слова "мiтусенне". Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета - не планета, штучная - натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы... Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi - раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца... Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не "ноблы", а "барбы", чэрцi, д'яблы?..