Францiшак Багушэвiч
Сведка
У нядзелю ранюсенька заходзiць да мяне Панасюк. Тое ды сёе, а потым кажа: "У тую суботу каб быў ты ў воласцi ў сведкi на суд". - "Як у сведкi, дык у сведкi. Хоць я нiчым нiчога, казаў той, нiколi нiкому".
Прыходжу - сядзяць. Я зiрк - i ён тут, наш Бартак храмы.
Пытаюць суддзi: "А ты што знаеш аб гэтым дзеле?"