Таццяна БУДОВІЧ-БАРАДУЛЯ
НЯШЧАСНЫ ВЫПАДАК
Фантастычнае апавяданне
Ідучы з працы на тралейбусны прыпынак, я зазвычай выбіраў даўжэйшы шлях: па мосце над ракой, потым па набярэжнай і цераз парк, каб прывесці да ладу думкі і пераключыцца на тое, што мусіў рабіць, вярнуўшыся дадому. Так і сёння. Але замест нейкай душэўнай палёгкі я адчуваў такую маральную стому, быццам некалькі гадоў запар працаваў без выхадных і водпускаў, хаця насамрэч апошні скончыўся пару тыдняў таму — дастаткова, каб зноў уцягнуцца ў штодзённы працэс вытворчасці, але замала, каб зноў хацелася ў адпачынак.