А.Э.Ван-Вогт
Пачвара
Пераклала Лiна Каўрус
На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу.
- Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас.