Маўчанне (на белорусском языке)

Вюрмсер Андрэ

Андрэ Вюрмсэр

Маўчанне

Пераклад: Л. Казыра

Падарожжа доўжылася 34 днi. Ужо мiнуў месяц, як там, у далёкiм бязмежжы, яны пакiнулi дзяржаўны сцяг сваёй краiны. Так завяршалася першае мiжпланетнае касмiчнае падарожжа.

Радасць членаў экiпажа была б поўнай, калi б не перарвалася сувязь з Зямлёй. Гэта адбылося акурат у момант наблiжэння карабля да планеты Х - мэты экспедыцыi. Нiхто з астранаўтаў не мог успомнiць пра падобную аварыю, i ўсе вырашылi, што гэта часовая з'ява. Кожны дзень зноў i зноў рабiлiся спробы аднавiць сувязь... Але апараты зацята маўчалi.