Сяргей Давiдовiч
Смяяцца цi плакаць?
Ох i надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавiсным асяроддзi, сярод агрызання i гырканiны. Ступiш крок - зловiш мацюка, яшчэ крок - схопiш лiхтар пад вока.
Непрыкметна ён i сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыпалiць цi папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро - на дыбы, скiвiцы сцiскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд - нiбы той калючы дрот.
Мiтусяцца людзi, шмат iх вакол, а кожны - сам па сабе, кожны - за сваiм "калючым дротам". Схапiся за сэрца, павалiся - нiхто не падыдзе, не зверне нават увагi...