Гi дэ Мапасан
Два сябры
Пераклад: Змiцер Колас
Абложаны, згаладалы Парыж хрыпеў i задыхаўся. На дахах амаль зусiм не стала вераб'ёў, памыйныя рыштокi апусцелi. Людзi елi ўсё, што траплялася.
Ясным студзеньскiм ранкам Марысо, гадзiннiкавы майстар па прафесii i бяздзейны гультай па збегу абставiн, сумна цягнуўся па бульвары, сунуўшы рукi ў кiшэнi нагавiц i прыслухоўваючыся да бурчання ў пустым жываце. Раптам ён спынiўся перад другiм такiм самым разявакам. Гэта быў яго былы прыяцель Саваж, з якiм Марысо пазнаёмiўся на беразе ракi.