Гi дэ Мапасан
Менуэт
Пераклад: Сяргей Мурашка
Полю Буржэ
Вялiкiя няшчасцi не засмучаюць мяне нiколi, сказаў Жан Брыдэль, стары халасцяк, якога лiчылi скептыкам. Я вайну бачыў блiзка: у мяне не сцiскалася сэрца, калi я пераступаў цераз трупы. Разбушаваная стыхiя цi людская бяда могуць прымусiць нас закрычаць ад жаху цi абурэння, але нiколi яны не сцiснуць нашага сэрца, ад iх вас нiколi не проймуць дрыжыкi, як бывае, калi часам заўважаеш у жыццi нейкiя горкiя з'явы.