Шалёная (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Шалёная

Пераклад: Сяргей Шупа

Мая дарагая Жэнэўева, ты просiш, каб я табе расказала пра маё вясельнае падарожжа. Не ведаю, цi наважуся я. А ты, нягоднiца, ты мне нiчога не казала, нават не заiкалася, ну, зусiм нiчога! I як ты, што ўжо замужам паўтара года, ты, мая найлепшая сяброўка, што раней нiчога ад мяне не хавала, i ты не мела лiтасцi мяне папярэдзiць! Каб ты толькi мяне перасцерагла, зрабiла хоць якi намёк, пасеяла ў маёй душы хоць самае маленькае падазрэнне, ты б не дала мне зрабiць гэтае вялiкае глупства, ад якога я яшчэ i цяпер чырванею i з якога мой муж будзе смяяцца аж да канца свайго жыцця, глупства, у якiм вiнаватая адна ты!

Я была страшэнна асмеяная, i асмеяная назаўсёды. Я зрабiла памылку, памяць пра якую не сатрэцца нiколi, i ўсё праз цябе, нядобрую... О, каб я толькi ведала!