Завяшчанне (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Завяшчанне

Пераклад: Сяргей Мурашка

Полю Эрвiё

Я ведаў гэтага высокага юнака, якога звалi Рэнэ дэ Бурнэваль. Ён быў лагодны i таварыскi, хоць i трохi сумны, i, здавалася, нiшто на свеце не хвалявала яго. Скептык па натуры, ён пачынаў бязлiтасна i з'едлiва кпiць, калi нарываўся на свецкую крывадушнасць, i адным словам нiшчыў кожную яе праяву. Ён часта паўтараў: "Сумленных людзей няма, прынамсi, яны ёсць толькi ў параўнаннi з нягоднiкамi".