Жабрак (на белорусском языке)

Де Мопассан Ги

Гi дэ Мапасан

Жабрак

Пераклад: Нiна Мацяш

Ён ведаў i лепшыя днi, хоць быў жабраком i калекам.

Яму было пятнаццаць гадоў, калi на гасцiнцы ў Варвiлi яму раструшчыла ногi брычка. З таго часу ён i пайшоў у старцы, бадзяўся па дарогах i сядзiбах фермераў, чыкiльгаючы на мылiцах, ад якiх плечы ў яго ўзнiмалiся ажно да вушэй. Галава яго здавалася ўтуленай памiж iмi, як памiж дзвюма гарамi.