Якуб Колас
Ноч, калi папараць цвiце
Прысвячаецца Янку Купалу
Ну, з кожнай мясцiнкi зямлi можна пачаць дарогу. А калi гэтая мясцiнка была б недаступнай для людской нагi, то па ёй пройдзе хоць думка чалавечая i ўсё ж такi пакiне свой слядок i нейкую дарожку праложыць.
Чамусьцi гэтая старонка лiчылася заняпалаю. I слава ўжо такая злажылася аб ёй, аб прыродзе яе i аб людзях яе. А людзi тут розныя былi. Адны жылi тут спрадвеку, тут нарадзiлiся i тут памiралi. Так i называлiся яны "тутэйшыя людзi". А другiя часта няпрошаныя заходзiлi. Але яны казалi, што прыйшлi, каб прынесцi дабро тутэйшым людзям. Але, як вядома, казаць можна адно, а рабiць зусiм iншае.