У балоце (на белорусском языке)

Колас Якуб

Якуб Колас

У балоце

I

Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям'ёю, слугамi, коньмi, з усiм панскiм скарбам. Урэзалася яна ў гразь па самыя калодкi, засела на сярэдзiне балота. Паляглi на чэравах конi i... нi тпррру!.. нi но!

Нiхто не чакаў такога здарэння. Сядзяць паны, як мурашкi, на купiне сярод лужыны. Бяда прылучылася, нiбы з грому. Але не век жа сядзець, злажыўшы рукi, трэба ж даваць якую раду. Першы апомнiўся пан i ўзяўся за работу. Перш-наперш трэснуў ён кулаком фурману ў спiну, вылаяўся на ўсё балота i пусцiў у ход усю машыну. Фурман, узяўшы пугу, высвенцаў конi. Конi задрыгалi нагамi, заварушылiся з аднаго боку на другi, i... машына стала.