Якуб Колас
Зло - не заўсёды зло
Цэлае лета вiсеў Жолуд на старым дубе.
Невядома, як далей, а пакуль ён быў малы, вялiкага гора зазнаць яму не прыйшлося. Праўда, на яго тады нiхто не зварачаў i ўвагi: як бы яго i на свеце не было. Толькi сонейка, выглянуўшы з-за лесу, узiралася ў яго i пеставала сваiм цяплом, бы тая мацi.
А калi, бывала, яно прыпякала надта горача - любоў часта пераходзiць свае гранiцы - маленькi Жалудок хаваўся ў цяньку густых лiстоў, як пан пад парасонам, i яму заўсёды было добра.