Алесь МАРЦІНОВІЧ
БЫЛОЕ, АЛЕ НЕ ДУМЫ
Сёе-тое з пражытага і перажытага
Вядомы расійскі пісьменнік Юрый Бондараў для пераважнай большасці чытачоў
—
перш за ўсё знакаміты раманіст. Аднак ён не цураўся і малых празаічных жанраў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць ягоны зборнік «Мгновения», што выйшаў у 1983 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия». У пачатку яго Ю. Бондараў прызнаецца: «... Всякая книга начинается гораздо раньше, чем написана первая строка. Много лет назад я задумал написать не повесть, не роман, не хронику, а книгу — мозаику человеческой жизни...»