Добры вечар, дарагая (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

ДОБРЫ ВЕЧАР, ДАРАГАЯ

- Ты куды, Антуан? - запытала мужа Франсуаза Кеснэ.

- Пайду на пошту. Здам заказное i выведу пагуляць Маўглi... Дождж перастаў. Хмары над Ментонай распаўзлiся. Бярэцца на пагоду.

- Доўга не баўся. Я запрасiла на абед Сабiну Ламбер-Леклерк з мужам... Ну так, я прачытала ў "Эклерэры", што яны прыехалi ў Нiццу на некалькi дзён. Вось я i напiсала Сабiне...