Кветкi па сезону (на белорусском языке)

Моруа Андрэ

Андрэ Маруа

КВЕТКI ПА СЕЗОНУ

Эцьен Карлю выйшаў з таксi перад галоўнай брамай могiльнiка Манпарнас, несучы букет хрызантэм, у якiм палалi ўсе колеры восенi - ад цёмна-аранжавага да светла-жоўтага. Калi ён мiнаў двух вартаўнiкоў, што стаялi пры ўваходзе, адзiн з iх яму пакланiўся. Заняты сваiмi кветкамi, ён ледзь кiўнуў у адказ.

- Вы яго ведаеце, шэф?

- Ведаю... трошкi... Гэта настаўнiк... Яго жонку пахавалi на сёмай дзялянцы ў канцы верасня... Ён прыходзiць у чацвер... У гэты дзень у яго няма заняткаў... Ён мне тады сам гаварыў.