Вiнцэсь Мудроў
Гарачае лета 00-га
I
- Запрашай! - махнуў рукой палкоўнiк, i русявы маладзён, што стаяў ля дзьвярэй, высьлiзнуў з габiнэту.
Празь iмгненьне ў тамбуры затупалi i з прыцемку выплыў нiзкарослы тыпус, квадратны твар якога быў пазбаўлены якой-кольвечы думкi, а натапыраныя вушы з кожным крокам дзiўным чынам варушылiся. Сьледам за iм у габiнэт увайшоў цыбаты мурын у бэйсболцы, якi нёс пад пахаю вялiзны скураны тубус.