Уладзiмiр Арлоў
За бугром, за рэчкай
Вугорскi дыярыюш
Рэчка гэтая - Тыса. Пра яе распавёў нам некалi савецкi пiсьменьнiк А. Аўдзеенка. Зь дзяцiнства засталося ўражаньне: плюнеш над Тысаю - абавязкова трапiш цi ў бандэраўца, цi ў шпiёна, цi ў чэкiста або ў якога iншага чалавека асобага складу. Гэта на нашым баку, а што на тым - i ўявiць было боязна.
Апанаваны ўспамiнамi, стаю над Тысаю й рыхтуюся да мытнага агляду.