“Если бы я был” – выкшталцоная палітычная фантасмагорыя, якую кожны цвярозы жыхар Беларусі, Паўночнай Карэі ці, напрыклад, Расіі ахвотна памяняў бы на рэальнасць. Гэты тэкст можна было б назваць рэінкарнацыяй Хармса, але ажыўленне пакутніка Данііла варта адкласці да лепшых часоў.
Дмитрий Плакс
«Если бы я был…»
АД АЎТАРА
Адразу хачу адказаць на пытанне, якое, думаю, можа ўзнікнуць у некаторай часткі чытачоў: гэтыя тэксты былі ад пачатку напісаныя па-руску і перакладаць іх на беларускую я палічыў неправільным.
У маім творчым жыцці быў перыяд, калі я не пісаў на беларускай мове, і "Если" была напісана менавіта ў гэты перыяд. Тое, што кніжка праляжала ў шуфлядцы восем год, па меркаванні выдаўца, не зрабіла яе менш актуальнай, хаця тое, што напісана на наступных пяцідзесяці (?) старонках ёсць чыстым плодам маёй фантазіі, і ў сувязі с гэтым я маю заявіць наступнае: