Холi Рот
ДЫНАСТАМАНIЯ
- Ну, вось, прыехалi, - сказаў таксiст i з цiкавасцю зiрнуў у мой бок.
Я вылез з машыны, заплацiў за праезд, прайшоў дзве прыступкi, адчынiў дзверы - i спынiўся. Усё нiяк не мог перавесцi дых i супакоiць тахканне ў грудзях. Акрамя таго, мяне бянтэжыў выгляд будынка. На iм была шыльда "Палiцэйскi ўчастак", але такой мiзэрнасцi я нiколi ў жыццi не бачыў. Потым зразумеў, што мне нiколi не даводзiлася бачыць палiцэйскi ўчастак знутры; усе мае ўяўленнi пра такiя ўстановы бралiся з кнiжак. Можа, на самай справе ўсе палiцэйскiя ўчасткi былi падобны на гэты цесны пакойчык, у якiм толькi i было, што стол i некалькi крэслаў.
Адзiны чалавек, што знаходзiўся ў пакоi, быў ужо ў гадах, па-хатняму без кiцеля, у акулярах. Седзячы за сталом, ён чытаў газету. Калi я ўвайшоў, ён апусцiў яе, зграбна варухнуў носам, каб апусцiць нiжэй акуляры i, узняўшы бровы, глянуў паверх iх у мой бок. На ўсе тры жэсты спатрэбiлася толькi частка неабходных на гэта намаганняў - i мне варта было б пазайздросцiць такой здольнасцi зберагаць сваю энергiю, калi б не той незайздросны стан, у якiм я знаходзiўся. Я ўспрыняў узнятыя бровы як запытанне i ў якасцi адказу сказаў: