Адна гадзiна (на белорусском языке)

Хэммет Дэшил

Дэшыэл Хэмет

АДНА ГАДЗIНА

- Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.

Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.

Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.