Кузьма Чорны
Начлег у вёсцы Сiнегах
Вялiкi паход скупы на адпачынак. I мы спалi мала - прыхваткамi, па гадзiны дзве ўпору.
У вёсцы Сiнегах засталi мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзецi гулялi з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскiданы патроны; мы папрабавалi iх да сваiх вiнтовак - не падышлi, так iх зноў i пакiнулi тут.
Восем хат вёскi Сiнегаў шасталi на ветры раскудлачанымi грэблямi саламяных стрэх.