Санэты (на белорусском языке)

Шекспир Уильям

Уiльям Шэкспiр

Санэты

Пераклад: Уладзiмiр Дубоўка

1

Краса нiколi не памрэ на свеце, Тварэннi дзiўныя прыносяць плён. Пялёсткi вянуць на ружовым цвеце, Ды аднаўляе памяць iх бутон.