Птушкi (на белорусском языке)

Шульц Бруно

Бруна Шульц

ПТУШКI

Надыйшлi жоўтыя, напоўненыя нудою зiмовыя днi. Бурую зямлю пакрыў дзiравы, працёрты, i занадта кароткi абрус сьнегу. Для большасьцi дахаў яго не хапiла, i стаялi чорныя, не раўнуючы як йржавыя, гонтавыя стрэхi й аркi, што хавалi за сабою прадымленыя прасторы гарышчаў - абвугленыя касьцёлы, ашчэрылiся рэбрамi крокваў, бакенамi, кроквеннымi сьцяжкамi - цёмныя лёгкiя зiмовых вятроў. Кожны сьвiтанак выяўляў новыя комiны й дымнiкi, што вырасьлi ўначы. Iх выдзьмуў начны вецер праз чорныя трубкi д'ябальскiх арганаў. Камiнары не маглi даць рады з крумкачамi, каторыя, накшталт чорных жывых лiстоў абсядалi ўвечары галiны дрэў каля касьцёлу, зноўку адрывалiся, трапочачы, каб ўрэшце прылiпнуць кожная да свайго месца, а на золку зьляталi вялiкiмi стаямi туманы сажы, хлопья сопару, пляскаючыеся i фантастычныя, што плямiлi мiргатлiвым карканьнем каламутныя пасы сьвiтанка. Днi счарствелi ад холаду й нуды, як пазалеташнiя боханы хлебу. Iх рэзалi тупымi нажамi, без апетыту, зь лянiвай соннасьцю.

Бацька ўжо не выходзiў з хаты. Палiў у печах, дасьледываў глыбiнную сутнасьцю агня, вывучаў салёны прысмак i вэнджаны водар зiмовага полымя, халодную пяшчоту саламандраў, якiя лiзалi блiскучую сажу ў гарлавiне камiна. Гэтымi днямi (у гэтыя днi) ён з замiлаваньнем выконываў усе магчымыя папраўкi ў верхнiх рэгiёнах пакою. У любы час можна было бачыць, як прысеўшы на версе драбiны ён майстраваў штось пад стольлю, ля карнiзу высокiх вокан, ля куляў i ланцугоў вiсячых лямпаў. На манер маляроў, ён карыстаўся драбiнамi, як аграмаднымi хадулямi, i пачуваў сябе добра ў той птушынай перспектыве, побач з намаляваным на столi небам, арабескамi i птушакамi. Ад справаў жыцьця практычнага аддаляўся ўсё далей i далей. Калi мацi, поўная турботы й гора з нагоды ягонага стану, спрабавала ўцягнуць яго ў размову пра гандлёвыя справы, пра плацёж найблiжэйшага ultimo, слухаў яе зь з роспаччу на поўным неспакою, з сутаргамi, атрэшоным твары. I бывала, што перапыняў яе заклiкальным ўзмахам рукi, каб пабегчы ў кут пакоя, прыхiлiцца вухам да шчылiны ў падлозе i паднятымi ўказальнымi пальцамi абедзьвух рук, якiя выражалi найвышэйшую важнасьць досьледу. Тады мы яшчэ не разумелi смутнага тла тых выбрыкаў, прыкрага комплексу, што дасьпяваў у глебе.

Мацi ня мела на яго нiякага ўплыву, затое вялiкую пашану й увагу дарыў ён Адэле. Прыборка ў пакоi была для яго вялiкай i iстотнай цэрэмонiяй, ён нiколi не ўпускаў выпадку прысутнiчаць на ёй, з сумесьсю сполаху й азнобам сласноты назiраць за ўсiмi Адэленымi манiпуляцыямi. Усiм ейным дзеяньням ён прыпiсываў глыбейшыя, сымбалiчныя значэньнi. Калi дзяўчына маладымi й сьмелымi рухамi шаркала даўгой швабраю па падлозе, гэта было вышэй ягоных сiлаў. З ягоных вачэй у той час лiлiся сьлёзы, твар крывiўся ад цiхага сьмеху, а цела сатрасаў раскошны спазм аргазму. Яго ўражлiвасьць да шчакоткi даходзiла да вар'яцтва. Варта было, каб Адэля скiравала да яго палец, рухам, якi азначаў шчакатаньне, i ён ў дзiкiм сполаху ўцякаў праз усе пакоi, захлопываючы за сабою дзьверы, каб нарэшце ў апошнiм упасьцi жыватом на ложак i зьвiвацца ў канвульсiях сьмеху пад уражаньнем самой ўяўляемай карцiны, зь якой ня мог суладаць. Дзякуючы гэтаму Адэля мела над бацькам ўладу, бадай, неабмежаваную.