Назад (на белорусском языке)

Эме Марсель

Марсель Эмэ

Назад

Пераклад: Л.Казыра

Iх было пяцёра. Пяцёра сынкоў парыжскiх мультымiльярдэраў, якiя мелi свае капiталы нават за мяжою. Гэта былi шчаслiвыя дзеткi, якiм лёгка даставалiся аўтамабiлi, дзяўчаты ў норкавых футрах... I быў шосты. Сын дробнага службоўца прэфектуры. Бацьку плацiлi мала. Заўсёды незадаволены, нiчым не прыкметны.

Пяцёра пазнаёмiлiся з шостым у кавярне лiтаратараў у багатым парыжскiм квартале Сэн-Жэрмен дэ Прэ. I дамовiлiся заснаваць штомесячны часопiс "Назад". Як i трэба было думаць, пяцёра ўкладвалi грошы, шосты даваў iдэi.